Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
331
Мясцовыя ўрачы паўтаралі, піто неабходны спакой і толькі спакой. Выклікалі Алену Адамаўну. Яе Якуб Атонавіч дачакаўся. На руках жонкі ён і памёр 19 лютага 1905 года. Прасіў, каб пахавалі на радзіме. Воля была выканана, цела вучонага перавезлі ў Наднёман, дзе і лёг Я. НаркевічЁдка на вечны спачын на родавым могільніку...
Амаль зусім разбураны сёння палац у Наднёмане, паза расталі подступы да яго. Аднак падыходзіш бліжэй і зу сім не дух запусцення апаноўвае цябе. Міжволі хочацца схіліць галаву перад памяццю Якуба Атонавіча, нрыга даць яго, «электрычнага чалавека», святло адкрыццяў яко га нарэшце прыйшло і да нас.
А яшчэ, калі надарыцца апынуцца тут надвячоркам, часам здаецца, што з руінаў чуюцца гукі музыкі. He той трашчотнарокавай, якая разносіцца з Песачанскага Дома культуры — гэта ж непадалёку адсюль, усяго ў некалькіх сотнях метраў, на левым беразе Нёмана. А вальсавай, мазуркавай, паланезавай, той, якая вечарамі заўсёды гучала, калі ў Наднёмане жыў адзін з самых выдатных белару саў на зямлі. Я. НаркевічЁдка, як прыгадваюць старажы лы, любіў і сам пасядзець за фартэпіяна, з задавальненнем запрашаў у свой маёнтак летам вайсковы аркестр. I тады абуджала наваколле чароўная музыка...
Цішыня, толькі цвыркуны стрыножаць наваколле. Ці шыня? He, паланез гучыць! I не абы які, а «Паланез Агінскага»! Хоць і называецца ён «Развітанне з Радзімай», ды пісаўся ён, яшчэ раз нагадаю, як водгук на сустрэчу з Бацькаўшчынай.
А хіба ж у Якуба Атонавіча не сустрэча? Хіба не вярнуўся ён з небыцця? Пачакаем толькі, калі будзе яго маёнтак рэстаўрыраваны.
Пачакаем...
3 ЯСНЫМ ЛІХТАРЫКАМ У РУКАХ
Усевалад Ігнатоўскі
Крылле апёк «бялы ожал», памкнуўся крычаць, але змоўк. Змоўк, бо вінтоўкай стрыножыў стары партызан — Воўк*.
Вышла з падвалу падполле — Беларусі вольнай быць!
I вуліцы сталі полем, звінець агнём барацьбы.
Андрэй Александровіч
г
эта насунулася, як насланне, як ненкі жудасны і неверагодны сон, прачнуўшыся пасля якога, таропка выціраеш пот на лбе, гоніш прэч гнятлівыя думкі і разам з тым тое, што прыйшло да цябе ноччу, не адпускае ад сябе, прымушаючы па некалькі разоў пераасэнсоўваць яго. Ра зумееш, выпадковае яно, народжанае фантазіяй, і ў той жа час перакананы — нічога само па сабе не бывае. Зна чыць, нешта спрацавала там, у мазгу, які адпачываў. Штосьці ўстрывожыла нервовыя клеткі, прымусіла іх ажыўляць вобразы, сітуацыі, збліжаць даўнія падзеі і адлюстроўваць тыя, якіх у сапраўднасці не было, але якія, безумоўна, могуць быць. Нездарма ж, многія сны называюць прарочымі. I невыпадкова надараецца часта і так, што пабачанае ў сне, адгукаецца пасля чалавеку, дае аб сабе знаць праз шмат гадоў, калі ён пра ўсё ўжо і забыўся.
Аднак сон на тое і сон, каб да яго ставіцца, гледзячы па абставінах. Давяраючы цалкам, калі прыходзіш да высновы, што менавіта з гэтай ночы ці дня пачынае ў цябе нешта не ладзіцца, ідзе, як кажуць, наўскасяк, праз пень калоду. Ці забываючы... Гэта тады, калі ўсё паранейшаму як мае
* Воўк — падпольная клічка У. Ігнатоўскага ў час барацьбы з белапалякамі.
333
быць. I на рабоце, і дома. Адным словам, не прымай, чалавеча, нічога да ўвагі, жыві, як жывеш.
Бяда толькі, што жыць, як хочаш, лічыш патрэбным, не даюць. He тое, што палкі ставяць у калёсы — тут яшчэ як небудзь выйсце можна знайсці. Горай, калі пачынаюць перакрэсліваць усё тваё мінулае, а тым самым ставяць крыж і на сённяшнім. Бо перакрэсліваннем гэтым не проста ўзнаўляюць тое, да чаго, разважыўшы, і сам можаш паставіцца крытычна. Знішчаюць цябе маральна, робяць ворагам. Ды ворагам каго — народа! Лепяць з цябе «нацдэма». Прыпісваюць удзел у нейкім міфічным Саюзе вызва лення Беларусі!
Так што куды страшней падобныя абвінавачванні сама га жудаснага і неверагоднага сну. Ад іх не адкараскаешся, прэч не прагоніш. He таму, што не можаш апраўдацца, прывесці доказы сваёй невіноўнасці. Становішча куды складаней, чым і падумаць можна. Бо нікому твае апраўданні і непатрэбны, ніхто іх і не чакае. «Вораг наро да» — гэтым, бадай ужо ўсё і сказана. Ды і яшчэ і не абы які вораг, а замаскіраваны, заканспіраваны! А што да фактаў, якія аб гэтым пацвердзілі, дык вораг на тое і вораг, каб уводзіць у зман сумленных людзей. Падавацца знешне прыстойным, культурным, а самому, схаваўшы сапраўдны твар, рабіць сваю чорную, ганебную снраву.
Усевалад Макаравіч заўважаў апошнім часам, што гэтыя бязглуздыя абвінавачванні супраць яго даўно пера тварыліся ў тую вялізную снежную глыбу, ад якой ніяк немагчыма ўцячы. Як ні імкнешся ўберагчыся ад яе, старанні застаюцца марнымі. Інакш і быць не можа. Ты ж знаходзішся ў самым нізе, а яна — наверсе, на недасягальнай вышыні. Уцякаеш, мітусішся і яшчэ болей сла бееш, а глыба гэтая, рухаючыся з гары, абрастае і абрастае снегам і ўсё паскарае, паскарае ход...
Звярнуць бы ў бок, адхіліцца... Магчыма, яна і пранеслася б міма, не закранула. Толькі куды адхіліцца, куды звярнуць? Падумаўшы, разважыўшы, прыпішуць яшчэ і хістанні ў розныя бакі. Няўстойлівасць ідэалагічнай пазіцыі, ці нешта ў гэтым родзе. Штошто, а адшукваць абвінавачванні — яны мастакі! Прафесіяналы, пашукаць трэба! Каго хочаш ворагам зробяць і самі ў гэта павераць. У адно толькі паверыць не могуць, што пройдзе некаторы час і знойдуцца больш увішныя, спрактыкава ныя на чорнай справе і ўжо іх саміх, «праведнікаў», аб’явяць ворагамі.
334
Ніхто асабліва разбірацца — вінаваты ці абылга ны — не будзе. Кампанія па разгрому так званага нацыя налдэмакратызму, якая пачалася ў рэспубліцы, патрабуе новых пацвярджэнняў аб наяўнасці тых, хто і стаіць на нацыяналістычных назіцыях. Да У. Ігнатоўскага падступаліся не спяшаючыся. У адпаведных органах, можна сказаць, да яго прымерваліся, разважалі, наколькі яго кандыдатура падыдзе на ролю, што пасля яму будзе ад ведзена.
Спачатку папрокі як быццам не выходзілі за межы звычайнай навуковай дыскусіі аб ацэнцы паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Безумоўна, У. Ііна тоўскі не мог не аказацца ў свайго роду эпіцэнтры яе, бо за некалькі месяцаў да яе, у тым жа 1930 годзе, выдаў кнігу «1863 год на Беларусі». Дарэчы, ён стаў першым, хто ўвёў ва ўжытак імя кіраўніка паўстання Кастусь... Як вядома, на самой справе нацыянальнага героя беларускага народа звалі Вікенціем Канстанцінам, а ўсе дакументы ён пад пісваў «Вікенцій Каліноўскі». Прытрымліваўся тым са мым правіла, згодна якога католікі, калі маюць два імені, для зручнасці ў карыстанні ўжываюць першае. У. Ігнатоўскі зрабіў Вікенція Каліноўскага Кастусём Каліноўскім, каб больш падкрэсліць яго беларускасць.
Праўда, зусім не гэтая акалічнасць паўплывала на тое, каб абвінаваціць У. Ігнатоўскага ў ідэалізацыі паўстання 1863 года. Была прычына і больш істотная. I яна знайшла сваё ўвасабленне ў выступленні на XII з’ездзе КП(б)Б гісторыка С. Агурскага. Ён, кіруючыся ідэала гічнымі ўстаноўкамі свайго часу, ацаніў паўстанне як чыста дваранскае, накіраванае на барацьбу за незалежнасць Польшчы. У. Ігнатоўскі ж лічыў яго сялянскім, а мэтай змагання — стварэнне Беларускай рэспублікі.
Разважыўшы (з гэтым пагаджаюцца сёння многія гіс торыкі), наўрад ці і цяпер можна падтрымаць нершую выснову У. Ігнатоўскага. Усё ж да 70 працэнтаў удзельні каў паўстання займалі дваране. Можна, канечне, спра чацца наконт яго ацэнак. Але гэта будзе дыскусія і не болей, выказванне кожным апанентам уласнага погляду. У канцы ж дваццатых — трыццатых гадоў думкі, якія не супадалі з афіцыйнымі меркаваннямі, неслі ў сабе небяспеку. Тым больш што і К. Каліноўскага асобныя ўвішныя гісторыкі, зразумела, з лёгкай падачы таго сама га С. Агурскага, рабілі беларускім нацыяналістам.
I ўсё ж хмары над галавой У. Ігнатоўскага, хоць яны
335
і былі ўжо чорнымі, злавеснымі, пакуль што пранесліся. Праўда, сонца не выглянула, але навальніца адсоўвалася. Пакуль што...
Усевалад Ігнатоўскі належаў да людзей, якія, адстой ваючы ўласныя погляды, ніколі не баяцца рэзаць праўду матку ў вочы. He баяцца яны, калі неабходна, не задумваючыся, пайсці на ўчынак, які — не могуць не здагадвацца — з цягам часу адгукнецца ў іншым лёсе. А ўсё таму, што не прывыклі да кампрамісаў з уласным сумленнем, не жадаюць прыстасоўвацца да абставін. Часам надараецца, што праз шмат гадоў яны і шкадуюць аб гэтай катэга рычнасці і безаглядкавасці. Ды нічога ўжо не перайна чыш. Слова не верабей, вылецела — не вернеш.
Нешта падобнае адбылося з У. Ігнатоўскім у 1920 годзе. Ён тады ўваходзіў у створаны 16 ліпеня Часовы ваеннарэвалюцыйны камітэт Беларусі, але, калі даве даўся, што ў складзе беларускай дэлегацыі мусіць пры няць удзел у Рыжскіх мірных перагаворах, ад гэтай місіі катэгарычна адмовіўся. He сказаць, каб не разумеў, што гэтая адмова ўжо нічога не зменіць і лёс Заходняй Беларусі па сутнасці даўно вырашаны. He мог аднак быць разам з тымі, хто адным росчыркам пяра вырашаў лёсы дзесяткаў тысяч людзей. «Адмовіўся, як жа гэта так, усё ж такі рэзаць Беларусь»,— шчыра прызнаваўся У. Ігна тоўскі ў студзені 1931 года, калі яго справу разглядалі на пасяджэнні парткалегіі.
Рэзалі тым самым Рыжскім мірным дагаворам Беларусь, яшчэ як рэзалі! Да Польшчы адыходзілі і родныя мясціны Усевалада Макаравіча (нарадзіўся У. Ігнатоўскі 19 красавіка 1881 года ў вёсцы Такары цяперашняга Камянецкага раёна). Відаць, згадкі аб блізкіх людзях, якія не па сваёй волі апынуцца за мяжой, таксама паўплы валі на той яго ўчынак. А найбольш дзейнічаць так, а не інакш, падказала сумленне, выхаваная з маленства пры стойнасць, адкрытасць, шчырасць.
У немалой ступені гэта ішло ад бацькі, настаўніка Такарскага народнага вучылішча. Макар Іванавіч скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, працаваў старанна, аб чым сведчылі шматлікія ўзнагароды ад Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішч. Шанаваў ён і матчыну мову, належачы да той катэгорыі па сапраўднаму народнай інтэлігенцыі, якая не цуралася вытокаў, не парывала сувязі з простымі людзьмі, бачыла ў іх роўных сабе. А яшчэ яна ніколі не прымала на веру таго, што
336
адбываецца ў жыцці. Да паўсядзённых ісцін даходзіла сама. Часам мяняла погляды, але гэта не ваганне з боку ў бок, а ўсвядомленае самасцвярджэнне. Такі і бацька У. Ігнатоўскага, пакінуўшы настаўніцкую працу, стаў светаром.