• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Добры дзень! Дзень добры! — толькі паспяваў адказваць ён, паціскаючы моцна, па мужчынску, парэпаныя, спрацаваныя, мазолістыя сялянскія далоні.
    Дык дзе спектакль ладзіць будзем? — запытаўся, калі перавітаўся з усімі.
    Тады наперад выйшаў малады мужчына ў палінялай гімнасцёрцы. Прадставіўся: «Старшыня сельсавета я...» А насля дадаў, як бы апраўдваючыся: «На жаль, дзядзька Галубок, клуба ў нас яшчэ няма, дык, можа...».
    Кажаце, клуба нямашака? перапытаў Галубок і
    347
    адчуваючы, што мужчына зусім зніякавеў, хуценька дадаў: *Ну, а пуня свабодная знойдзецца?»
    — Пуня? — старшыня сельсавета не хаваў здзіўлення.
    — Але, пуня! — Уладзіслаў Іосіфавіч адчуў, што чалавек трапіў у няёмкае становішча. Думае нават, што жартуюць з ім. Ад гэтых «арцістаў» усяго чакаць можна...—He здзіўляйцеся, у пуні і будзем ладзіць спектакль. He прывыкаць нам. Дзе толькі ні выступалі. I ў хатах, і ў хлявах, і на вуліцы...
    Старшыня сельсавета ачомаўся, хуценька перапытаў:
    — А ці дапамога якая спатрэбіцца? Пуня дык свабодная. Вы ж ведаеце, жніво яшчэ не пачыналася, а леташняй саломы даўно няма ўжо...
    — Дапамога, кажаце? — Галубок зірнуў па баках і паказаў на аднаго з мужчынаў: «Гэта па яго часці. Нюра Мархель — мой памочнік рэжысёра».
    Мархель, які збоку назіраў за гаворкай Галубка са старшынёй сельсавета, толькі і чакаў, калі назавуць яго прозвішча. Падышоў, яшчэ раз парукаўся:
    — Я думаю нам дапамогуць дзеці...
    — Дзеці? — старшыні сельсавета зноў давялося здзівіцца.
    — Канечне, дзеці,— як ні ў чым не бывала, працягваў Мархель. — Жэўжыкі, да мяне! — крыкнуў ён купцы хлапчукоў.
    Тыя толькі і чакалі гэтага звароту. Падбеглі, зашчабяталі.
    — Люблю парадак...— строга сказаў Мархель,— Гавару я, а вы слухаеце. I выконваеце. Канечне, калі жаданне будзе.
    — Будзе! — за ўсіх адказаў старэйшы.
    — Тады з цябе і пачнём, — Мархель падазваў хлапчука да сябе. — Дома лаўкі ёсць?
    — Ёсць, дзядзечка, — паспяшаўся адказаць той. — I не адна, а ажно тры.
    — Тры не трэба, хопіць і адной. Астатнія — сябры твае прынясуць.
    Нюра Мархель даўно прывык аддаваць падобныя распараджэнні, таму дзейнічаў спакойна і разважліва. Аднаму сказаў, каб у пуню прынёс табурэткі, другому — сякітакі посуд, трэцяму — граблі, лапату... He вазіць жа за сабою ўвесь тэатральны рэквізіт, калі ўсё можна знайсці на месцы.
    He прайшло і гадзіны, як у пуні стала ўтульна, быц
    348
    цам у вясковай хаце. Посцілкамі аддзялілі сцэну, на сценах замацавалі некалькі лямпаў, папярэдзіўшы адказных, каб уважліва глядзелі — барані божа, пажар не ўзнікне...
    На лаўках, табурэтках размясціліся мужчыны і жанкі, па кутах зашыліся дзеці. Усе хваляваліся, бо дагэтуль ніколі не бачылі тэатра. Дружнымі воплескамі сустрэлі Галубка, калі ён з’явіўся ля заслоны з посцілак.
    Уладзіслаў Іосіфавіч сказаў: «Вітаю вас, шаноўныя!> — і звыкла, як гэта рабіў неаднойчы, пачаў гаварыць пра тэатр, пра тое, якая вялікая ў ім сіла, асабліва цяпер, калі пачалося нацыянальнае адраджэнне, а людзі прачнуліся ад векавога сну. Уважліва слухалі вяскоўцы дзядзьку Галубка, а калі той нагадаў вядомыя словы Янкі Купалы: «А чаго ж, чаго ж захацелася ім?>, у некалькі галасоў адказалі: <Людзьмі звацца!»
    — Менавіта, людзьмі звацца трэба ўсім нам, — працягваў Галубок, — людзьмі, а не проста тутэйшымі.
    3 ім пагаджаліся, яму ківалі ў знак згоды. Маўляў, правільна, чалавеча, прамаўляеш. Праўда, знаходзіліся і найбольш нецярплівыя:
    — Дзядзька Галубок, спектаклю давай!
    На іх было зашыкалі, але Уладзіслаў Іосіфавіч і сам ужо разумеў, што неабходна пераходзіць да прадстаўлення:
    — Спектакль будзе! I музыка, і песні!
    Рассунулі посцілкі і... Быццам дыхнула на гледачоў чымсьці сваім, знаёмым з маленства. Падумаць толькі, як бы не ў пуні знаходзішся, а дзенебудзь на ўлонні прыроды. На заднім плане бачыцца разложысты луг, далей — дрэвы, віднеюцца хаты. Тут жа поруч, самы што ні ёсць пакой, а ў ім простая вясковая дзяўчына. Васемнаццацігадовая парабчанка Ганка. Жаліцца, праклінае долю сваю: «Так, вось і паненку панічу сватаюць багатую, вучоную дваранку. He зайздрошчу, але радуюся шчасцю людзей. Абы ім добра было. Толькі ў мяне нічога лепшага ў будучыні няма. Мужычка я, бедная батрацкая дачка, не маю права думаць ні аб шчасці, ні аб долі і сказаць нікому не магу, што ў маім сэрцы жыве. Павінна маўчаць і маўчаць. О, доля батрачкі. О, шчасце наймічкі. Дзе ж ты?»
    Плача, прыпаўшы да стала, няшчасная Ганка. Плачуць жанчыны, якія ўважліва глядзяць на сцэну. Хто крадком, выціраючы хусцінкай няпрошаную слязу, а хто і голасна. Шкада ім Ганку, якую злая памешчыца выгнала разам
    349
    з бацькам, панскім пастухом, з дому. Яе ж каханага, студэнта Васіля, сілком жэніць з багатай дачкой пані Пя сэцкай — Марысяй.
    Мужчыны, дык тыя менш эмацыянальныя, ім больш падабаюцца камічныя сцэны. Іх жа ў п’есе «Ганка» няма ла. Найперш гумарыстычныя моманты, калі аб’яўляецца каханак пані Пясэцкай, збяднелы дваранін Альфонс. А тут, як тут, і другі «жаніх» — адстаўны палкоўнік, самы што ні ёсць салдафон. Але і мужчыны, даведаўшыся, што няшчасная Ганка скончыла жыццё самагубствам, ужо не змаглі саўладаць з сабой. Сіліліся, трымаліся, а вочы так і поўніліся слязьмі.
    Спектакль закончыўся далёка за ноўнач, але людзям не хацелася разыходзіцца, не адпускалі ад сябе акцёраў. Аднак, калі заўважылі, што лямпы пачалі чадзіць — канчалася газа, выйшлі на вуліцу. Абступілі Галубка і артыстаў. I пра тое распытвалі, і пра гэта. Адны абавязкова хацелі даведацца, ці лёгка п’есы пішуцца. Другія ніяк не маглі зразумець, як гэта дэкарацыі робяцца, ды так, што ўсё, як у жыцці, на самой справе было. Знаходзіліся і такія, хто ніяк не мог зразумець, чаму Ганка, якая тапілася, стаіць разам з усімі, жываяздаровая і яшчэ ўсміхаецца.
    Адказваў на пытанні Уладзіслаў Іосіфавіч, адказва лі акцёры. Што да Галубка, дык рабіў ён гэта, можна сказаць, па звычцы, бо падобныя пытанні задаваліся яму ўжо сотні разоў. I наіўныя таксама. Але Уладзіслаў Іосіфавіч не здзіўляўся гэтаму. Якніяк, а людзі ўпершыню далучаліся да тэатра, адкрывалі для сябе яго агром ністы, неабсяжны і пастаянпа загадкавы свет. Як у свой час упершыню адкрыў для сябе гэты вабны свет і ён, сын рабочага чыгуначніка са станцыі Лясная, што пад Баранавічамі. (Нарадзіўся У. Галубок (сапраўднае прозвішча Голуб) 15 мая 1882 года.)
    Праўда, на станцыі Лясная жыць давялося нядоўга. Неўзабаве сям’я перабралася ў Мінск. Бацька Уладзісла ва Іосіф Тамашавіч уладкаваўся сдесарам у чыгуначнае дэпо. Са сваіх дзяцей ён вельмі любіў старэйшага сына. Відаць, недзе падсвядома адчуваў, што таму ў будучым наканавана вялікая дарога. Хоць пастаянна не хапала грошай, жылося цяжка, аддаў Уладзіслава на вучобу ў Мінскае гарадское вучылішча. Але Галубку так і не давялося скончыць яго. У 1895 годзе бацька трагічна загінуў. Было на той час хлапчуку ўсяго дванаццаць гадоў,
    350
    ды памяць яго назаўсёды захавала воблік дарагога чалавека, а яшчэ ўдзячнасць за тое, што бацька нямала расказваў пра паўстанне 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, удзельнікам якога быў яго бацька, а Уладзісла ваў дзед. Тамаш Галубок знаходзіўся сярод тых, хто хацеў свабоды свайму народу, марыў аб незалежнай Беларусі.
    Пачаліся для Уладзіслава пасля смерці бацькі жыццёвыя «універсітэты»: працаваў грузчыкам, быў прыказчыкам у гастранамічным магазіне, стаў слесарам у тым жа чыгуначным дэпо. Праца цяжкая, знясільваючая, ды ўжо жыла ў юнай душы прага да прыгожага. «Самавукам» навучыўся іграць на барытоне, трамбоне, баЯне. А яшчэ з’явілася цяга да малявання.
    Даведаўся Галубок, што мінскі мастак Пракоф’еў на бірае да сябе вучняў, просіць за вучобу пяць рублёў у ме сяц. Па тым часе — грошы немалыя. Аднак не пашкадаваў іх, заплаціў. Толькі Пракоф’еў, не сказаць, каб надта дбаў аб творчым росце сваіх выхаванцаў. У асноўным прымушаў іх быць звычайнымі капіравальнікамі. Ды, што зробіш — свае ўмовы не выставіш. Згаджайся і з гэтым. I згаджаўся, пакуль не пазнаёміўся з мастакамі Сухоўскім і Яроменкам. Тыя ўжо не рамеснікамі былі. Думалі аб майстэрстве, ведалі законы жывапісу. Ад іх Галубок і спасцігнуў многія «азы», што дазволілі пазней яму стварыць нямала яркіх, самабытных палотнаў.
    3 пэндзлем Уладзіслаў Іосіфавіч не развітваўся, дарэчы, і калі стаў прызнаным майстрам сцэны. Асабліва любіў маляваць летам. Зімой, ранняй вясной ці сырой восенню даваў знаць аб сабе раматус, які спадарожнічаў яму ўсё жыццё. А летам — іншая справа. Падымаўся ра нічкой, гадзін у шэсць ці яшчэ раней і праз увесь горад пехам ішоў на ўскраіну, Кальварыю. Пісаў краявіды — лірычныя, прасветленыя, хоць у асобных работах заўважаецца і нейкая ледзь прыкметная туга. Гледзячы ад таго, які настрой быў на душы.
    Тады ж, у маладосці, У. Галубок захапіўся літаратурай. Пісаў вершы, апавяданні, пазнаёміўся з пісьменнікам Альбертам Паўловічам, які звёў яго з Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Якубам Коласам, Змітраком Бя дулем... Усе яны групаваліся вакол газеты «Наша ніва». Неўзабаве яе актыўным аўтарам стаў і У. Галубок — на старонках «Нашай нівы» ён стаў друкавацца з 1908 года, а ў 1913 годзе выдавецтва А. Грыневіча ў Пецярбургу выпусціла яго кнігу «Апавяданні».
    351
    Але над усім гэтым — музыкай, літаратурнай творчасцю — пераважала любоў да тэатра. У Мінск даволі часта заязджалі тэатральныя калектывы з Пецярбурга, Масквы, Украіны, і У. Галубок імкнуўся не прапусціць кожнага большменш значнага спектакля. Глядзеў звычайна з галёркі — гэтак дзешавей абыходзілася.
    Сцэнічнае дзейства і захапляла, і чаравала, і здзіўляла сваёй таемнасцю. Часам не верылася, што звычайныя людзі гэткія, як ён сам — у трупах заўсёды было нямала моладзі,— здатны на такое пераўвасабленне. Неаднойчы прыходзіла думка: «А ці змог бы гэтак зрабіць я сам?» Прыходзіла і хутка знікала, бо спачатку і не ведаў, у якой ролі паспрабаваць свае сілы. Драматурга? Апавяданні ж, вершы піша, чаму б і за п’есы не ўзяцца?! А мо ўсё ж у ролі акцёра? Выйсці на сцэну, пагаварыць, паразважаць пра жыццёбыццё, увасобіць вобразы гэткіх жа, як і сам, людзей... Людзей працы, людзей з мазольнымі рукамі.
    А тут яшчэ трапіўся на вочы чарговы нумар <Нашай нівы» — Галубок ужо даўно быў яе сталым чытачом. Здаецца, у нумары за 1906 год пісалася: «Пытаецеся, ці ёсць беларускі тэатр? Пакуль што няма, але здаецца, што на калядах ужо будзе. Прысылайце толькі п’есы, каб іх можна было ставіць».