Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
He без уплыву яго і Усевалад скончыў Віленскае духоўнае вучылішча, а пасля Магілёўскую семінарыю. Ды хутка зразумеў — не ў гэтым яго прызванне. У 1902 годзе У. Ігнатоўскі паступіў на гісторыка філалагічны факультэт Пецярбургскага інстытута. Вучыўся на «добра» і «выдатна». Здавалася, яшчэ колькі часу і — жаданы дыплом у кішэні. Аднак вышэйшую адукацыю атрымаў толькі ў трыццацігадовым узросце. I зусім не інстытут закончыў, а Юр’еўскі (цяпер Тартускі) універсітэт. Пры тым паспеў яшчэ здаць шэсць экзаменаў з дзевяці на гісторыкафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта і нечакананегадана з’ехаў амаль на два гады настаўнічаць у Аланецкую губерню, а пасля яшчэ на паўгода ў Слонімскі павет.
Хаця чаму нечакана? Яшчэ падчас вучобы ў інстытуце У. Ігнатоўскі ўступіў у гурток эсэраў, удзельнічаў ва антыўрадавых выступленнях, арыштоўваўся. Суда і турмы аднак пашчасціла пазбегнуць. Ды высылкі не мінуў. Калі яго пачнуць кляйміць як «ворага народа», безумоўна, прыгадаюць і гэтае «эсэрства», і тое, што праслаўляў царскую манархію.
Абсурднасць другога абвінавачання асабліва відавочная, тым не менш, як не дзіўна, зачэпка, хоць і маленькая, была. Аказваецца, будучы студэнтам, У. Ігнатоўскі не абмяжоўваўся слуханнем лекцый, а праявіў сябе натурай творчай, спрабаваў пасвойму асэнсаваць шмат якія перыяды гісторыі. А дзе творчасць, там і заканамернае жаданне надрукавацца. Такая магчымасць неўзабаве і надарылася. У. Ігнатоўскі быў сярод тых, хто рыхтаваў і выдаваў гістарычны зборнік, прысвечаны 300годдзю дынастыі Раманавых, а ў 1915 годзе за гэтую працу атрымаў чын калежскага эсэсара і ордэн святога Станіслава трэцяй ступені.
У гэты час, папрацаваўшы настаўнікам у адной з прыватных віленскіх гімназій, У. Ігнатоўскі стаў выклад чыкам гісторыі, а потым старшынёй педагагічнага савета Мінскага настаўніцкага інстытута, і ў тым жа, 1915 годзе (немцы набліжаліся да Мінска, ішла першая сусветная вайна) разам з інстытутам эвакуіраваўся ў Яраслаўль, дзе
12 А. Марціновіч
337
стварыў арганізацыю «Наш край». Сваімі задачамі яна ставіла нацыянальнакультурнае адраджэнне беларускага народа, абуджэнне ў ім нацыянальнай свядомасці, выхаванне патрыятызму. 3 мая 1917 года гэта арганізацыя па ініцыятыве У. Ігнатоўскага пачала называцца «Маладая Беларусь», а праграма яе стала блізкай праграме Бела рускай сацыялістычнай грамады.
Палітыка займала нямала часу, палітыка ў нечым адрывала ад паўсядзённых педагагічных клопатаў. Ды без палітыкі, калі ўся імперыя нагадвала вялізны разварушаны вулей і кожны наравіў даказаць, што ён самы галоўны, а яго пазіцыя, погляды найбольш прыймальныя, нельга было абысціся. Дбаючы аб будучым народа, яго самавызначэнні, У. Ігнатоўскі дамагаўся, каб гэты самы народ усвядоміў сябе магутнай сілай, якая мае права прымаць уласныя рашэнні. А дзеля гэтага, усё больш пераконваўся ён, беларусы павінны ведаць, хто яны, адкуль пайшлі. Балазе, была мажлівасць паказаць гэта і на справе, выхаваць у духу адраджэння, беларускасці студэнтаў, якія пасля веды, набытыя ў інстытуце, панясуць далей.
Да кожнай лекцыі Усевалад Макаравіч рыхтаваўся так, быццам упершыню ўваходзіў у аўдыторыю. Стараўся даць сваім выхаванцам як мага больш канкрэтнага матэрыялу, хоць і рабілася гэта нялёгка. He аказвалася пад рукой неабходных крыніц — яраслаўскія ж архівы не тое, што і мінскія, ды і ў іх, як пасля пераканаўся, нямногае можна было знайсці, трэба было ехаць у Вільню, іншыя гарады. Падручнікі, якія тады існавалі, канечне ж, беларусаў за народ не лічылі і пад увагу не прымалі, у іх гаварылася толькі пра жыхароў Паўночназаходняга краю. Дапамагала У. Ігнатоўскаму ранейшая начытанасць, высокая эрудыраванасць і, вядома ж, цудоўнае валоданне роднай мовай. Давала добрыя ўсходы пачэрпнутае ў маленстве, у час гаворкі з бацькамі. Бо ні ў семінарыі, ні ў інстытуце, ні ва ўніверсітэце, канечне, беларускай мовы ён не вывучаў.
Адначасова У. Ігнатоўскі пасля кожнай прачытанай лекцыі пачаў рабіць занатоўкі для сябе, каб можна пазней было лепей асэнсаваць, абагульніць матэрыял. Прасцей стала, калі ў сярэдзіне 1918 года разам з інстытутам вярнуўся ў Мінск. Прасцей, але разам з тым і цяжэй... Спачатку нямецкая акупацыя, потым — белапольская... У цішы не хаваўся, вёў падпольную барацьбу супраць белапольскіх акупантаў і... заканчваў «Кароткі нарыс
338
гісторыі Беларусі». Складвалася гэтая кніга з лекцый, чытаных у інстытуце, а таксама на курсах настаўнікаў пачатковых класаў Міншчыны.
Неўзабаве рукапіс быў гатовы, але ўмяшалася польская цэнзура і ён, падрыхтаваны ўжо да друку, быў на трэць скарочаны. Добра яшчэ, што і так дазволілі выдаць. Але радавацца было рана, знайшоўся нехта больш пільны, хто загадаў у тэрміновым парадку тыраж канфіскаваць. Праўда, з трох тысяч адпаведнікаў студэнтам удалося тысячу схаваць. Пасля адыходу белапалякаў з Мінску знайшліся і канфіскаваныя экземпляры. Тым самым, кніга ўсё ж прыйшла да чытача. Другое выданне яе ўбачыла свет у 1921 годзе. Усяго ж «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У. Ігнатоўскага вытрымаў пяць выданняў. Апошняе пакладзена і ў аснову кнігі, выпушчанай у 1991 годзе выдавецтвам «Беларусь».
Вяртанне да чытача праз шэсцьдзесят пяць гадоў... Вяртанне са «спецхрану». I першая сустрэча У. Ігнатоўскага з тымі, хто і як нашы папярэднікі, адчувае сябе беларусам, хоча паболей ведаць аб сваёй гісторыі, пазба віцца стэрэатыпаў і ідэалагічных канонаў у асэнсаван ні яе.
Быццам сучаснік з сучаснікамі гаворыць з намі У. Ігнатоўскі, быццам аднадумца з аднадумцамі. I словы яго, сказаныя ў прадмове да 3га выдання «Кароткага нарыса...», сёння як нельга да месца: «Узяўшы ў рукі ясны ліхтарык, павінны мы крок за крокам абысці мінулае нашай бацькаўшчыны. I ніводзін куточак нашага многапакутнага жыцця не можа і не павінен застацца без нашага стараннага агляду».
Да гэтага і імкнуўся У. Ігнатоўскі, пішучы «Ка роткі нарыс...». Па праўдзе кажучы, ужо ў нечым і не па цаліку ступаў: у 1910 годзе ў віленскай друкарні Марціна Кухты выйшла кніга Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі». Як слушна гаворыць адзін з нашых знакамітых гісторыкаў А. Грыцкевіч, «гістарычны нарыс В. Ластоўскага быў першым выданнем гісторыі Беларусі, напісаным беларусам, пабеларуску і для беларусаў яшчэ ў царскай Расіі». He па цаліку ступаў У. Ігна тоўскі, але мала што браў напавер і да ўсяго даходзіў сам.
Усю гісторыю Беларусі ён падзяліў на пяць перыядаў: Полацкі, ЛітоўскаБеларускі, Польскі (гэта, калі Беларусь знаходзілася ў складзе Рэчы ІТаспалітай), Расійскі, а апошняму даў назву «Беларусь пасля звяржэння ца
339
рызму». У падобным падыходзе, канечне, у нечым бачыцца і прынцып, што быў на ўзбраенні рускіх гісторыкаў, якія разглядалі гісторыю нашай Бацькаўшчыны ў залежнасці яе ўваходжання ў склад той ці іншай дзяржавы. I ўсё ж У. Ігнатоўскі здолеў у асноўным адысці ад стэрэатыпаў у асвятленні багатай нацыянальнай мінуўшчыны. У прыватнасці, падрабязна разгледзеў полацкі перыяд, што па сутнасці стаў пачаткам Беларускай дзяржавы.
...3 утварэннем БССР У. Ігнатоўскі стаў народным камісарам земляробства, народным камісарам асветы. Займаючы гэтыя адказныя пасады, шмат рабіў па паскарэнні працэсаў беларусізацыі. Па яго ініцыятыве яшчэ ў канцы 1920 года ўсё справаводства Наркамата земляробства пачало пераводзіцца на беларускую мову. Тое ж самае, з прыходам у 1921 годзе У. Ігнатоўскага, рабілася і ў Наркамаце асветы. Плённа працаваў У. Ігнатоўскі і як навуковец. Адпаведна ў 1921 і 1922 гадах выйшлі яго працы «Кароткі нарыс нацыянальнакультурнага адраджэння Беларусі» і «Матывы лірыкі беларускага песняра М. Чарота».
Апантанасць Усевалада Макаравіча, шчырая перакананасць і ўпэўненасць у шчаслівай будучыні беларускага народа не маглі не звярнуць увагу на У. Ігнатоўскага з боку ўлад. У 1926 годзе яму прапаноўваюць узначаліць Інстытут беларускай культуры, а калі гэты інстытут у 1929 годзе быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук, У. Ігнатоўскі стаў першым яе прэзідэнтам і адначасова першым дырэктарам Інстытута гісторыі, створанага ў складзе Акадэміі. Наколькі карыстаўся ён вялікім аўтарытэтам, яскрава сведчыць тое, што ў лістападзе 1924 года ЦК КП(б)Б прыняў спецыяльную пастанову, згодна якой у рэспубліцы ўрачыста адзначалася 20годдзе культурнапедагагічнай і рэвалюцыйнай дзейнасці У. Ігнатоўскага. Што цікава, мерапрыемствы гэтыя прымяркоўваліся да гадавіны ўтварэння БССР і праходзілі «пад лозунгам дасягненняў нацыянальнай палітыкі рабочасялянскай дзяржавы».
Усеагульнае прызнанне заслуг і тут жа праз некалькі гадоў — «вораг народа»... Што ж, такі быў час, калі зманлівы лозунг узмацнення класавай барацьбы па шляху далейшага руху да сацыялізма ламаў людскія лёсы, прымушаючы знаходзіць усё новыя і новыя ахвяры. У. Ігнатоўскаму было цяжэй, чым іншым, яшчэ і таму, што ён
340
займаў адказныя пасады ў кіраўніцтве Кампартыі Беларусі: у 1923 — 1924 гадах быў кандыдатам у члены ЦК КП(б)Б, у 1924 — 1930 гадах — член бюро ЦК КП(б)Б. Разумеючы, што ёсць адзіная магчымасць атрымаць хоць нейкую перадышку ад усіх гэтых абвінавачванняў, ён просіць Бюро ЦК вызваліць яго ад некаторых грамадскіх абавязкаў. Тлумачыць жаданне тым, што распачаў з іншымі вучонымі працу па гісторыі Беларусі, а гэта патрабуе вялікіх высілкаў, паколькі хочацца даць марксісцкае вытлумачэнне ўсіх падзей. 11 кастрычніка 1929 года просьба У. Ігнатоўскага была задаволена.
Як быццам, можна было ўздыхнуць спакойна, бо нападкі некаторы час і сапраўды спыніліся. Аднак сумленне не давала спакою Усеваладу Макаравічу. Адзін за адным арыштоўваліся навуковыя супрацоўнікі акадэміі, у тым ліку і вядомыя вучоныя Г. Гарэцкі, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч... А ён жа, па абавязку службы, падпісваў загады аб іх звальненні! Па сутнасці, згаджаўся, што яны ворагі народа... Згаджаўся?! Паспрабуй уяві сябе на месцы У. Ігнатоўскага! Мог бы не падпісаць, але ж у такім разе і сам бы паўтарыў лёс таварышаў па працы. Хаця і падпісваючы загады аб звальненні, рабіў прысуд... самому сабе. Калі ў акадэміі ворагі, дык куды, у такім разе, глядзіць ён, прэзідэнт?
Зачараванае кола, і з яго не вырвешся. Наадварот, з кожным днём абруч яго меншае і меншае, бярэ і цябе ў свае ціскі. Дзе ж выйсце? Выйсця не было. Праўда, У. Ігнатоўскі пакуль што цешыў надзеяй, што, магчыма, на гэты раз і пранясе. Сказаў жа старшыня АДПУ БССР Р. Рапапорт на кастрычніцкім пленуме ЦК КП(б)Б, што ў яго ведамства прэтэнзій ні да Ігнатоўскага, ні да Жылуновіча няма. Тым не менш і на гэтым пленуме ў адрас Усевалада Макаравіча было выпушчана нямала стрэлаў. Менавіта тады ўсплыло і тое даўняе складанне зборніка, прысвечанага юбілею дома Раманавых. I «работу ў радах беларускіх эсэраў супраць пралетарскай рэвалюцыі» прыгадалі. Абнадзейвала адно: крытыкавалі партыйныя таварышы, а не АДПУ.