• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Запіс пра тое, як сваты Уладзіміра з’явіліся ў Полацку, пазначаны 980 годам, хоць адбывалася гэта, мяркуюць даследчыкі, крыху раней. Калі ноўгарадскія паслы пераступілі парог князева дома, Рагнеда канчаткова выра шыла, за каго ісці замуж. Тым не менш, хутчэй для пры ліку, Рагвалод занытаўся:
    — Ці хочаш за Уладзіміра?
    Тое, што адказала дачка, бацьку спалохала, а аднаго са сватоў, дзядзьку Уладзіміра Дабрыню, моцна абразіла і абурыла.
    — He хачу разуваць рабыніча, а Яраіюлка хачу, — прагучала з вуснаў князёўны.
    Дабрыню аднак уразіла не столькі сама адмова ў карысць Яраполка, колькі гэтае — «не хачу разуваць рабы
    10
    ніча». Гэта была аплявуха, ды яшчэ якая. Справа ў тым, што князь Уладзімір з’яўляўся пазашлюбным сынам Свя таслава і служанкі княгіні Вольгі Малушы. Згодна ж звычаяў, жонка перад сном мужа разувала. Рагнеда тым самым не проста не хацела ісці замуж за Уладзіміра, яна не жадала прыніжаць сябе перад тым, хто, згодна яе ўяў ленняў, быў чалавекам другога гатунку, «рабом».
    Сватоў як ветрам змяло. He развіталіся, адзін Дабры ня напаследак кінуў:
    — Паглядзім, хто рабамі будзе! Пашкадуеш, князе Рагвалод! А ты, — яго позірк працяў Рагнеду, якая стаяла спакойна, быццам тое, што адбывалася, яе зусім не тычы лася, — ты на каленях поўзаць перад князем Уладзімірам будзеш!
    Рагвалод не на жарт спалохаўся. Бяды не мінуць. Але спакойна сядзець склаўшы рукі не выпадала. Лепшая абарона — нападзенне! Затрубілі паходныя ражкі, і пачаў князь збіраць сваё войска, каб у паход ісці. Усіх, хто па ўзросце надыходзіў, на коней насадзіў. I да Ноўгарада.
    Калі паведамілі пра гэта Уладзіміру, той, у сваю чаргу, занепакоіўся. Хто ведае, што ў галаве гэтага неўтаймаванага і непрадказальнага Рагвалода? Глядзіш, не прымеш адпаведныя захады, можна і княства пазбавіцца. Таму і Уладзімір пачаў думаць, каб належна сустрэць войска палачан.
    На адны ўласныя сілы не разлічваў. Сабраў пад свае сцягі тых, з кім апошнім часам падтрымліваў сувязі. Узброіў варагаў. Падышлі да сцен Ноўгарада чудзі, славены. Перавага пасля гэтага, канечне ж, была на яго баку. Рагвалод ад бою аднак не адмовіўся, з паўдарогі назад не павярнуў. Адступіў толькі тады, калі пацярпеў пад Ноў гарадам паражэнне. I хутчэй назад, за моцныя сцены Полацка.
    Сцены дык моцнымі былі, але войска Уладзіміра нішто спыніць не магло. Зняважлівае «рабыніч», кінутае Рагнедай, так і чулася ў яго вушах, надавала лютасці і рашучасці. He адпачываючы, тым жа днём, калі ўвай шлі ў Полацк, вырашыў браць горад наступам.
    Па наваколлю чуліся рэзкія воклічы, каманды, лезлі на сцены воіны Уладзіміра, падалі назад, прабітыя дзідай ці стралой, з енкам качаліся па зямлі. Але на гэта ніхто не звяртаў увагі, іх месца займалі новыя воі, і здавалася, канца ім не будзе.
    Сам Уладзімір стаяў поруч з Дабрыняю, чакаючы
    11
    хуткай перамогі. А яна была недалёка. Абаронцы перасталі ліць зверху расплаўленую смалу, амаль не падалі каменні. Яшчэ колькі часу і — першыя воіны Уладзіміра пералезуць праз сцяну, а тады будуць расчынены вароты... I адпомсціць князь Уладзімір, за ўсё адпомсціць. За свой зняважаны мужчынскі гонар. За тое, што не палічыліся з яго думкай, думкай аднаго з магутнейшых князёў. Адпомсціць не аднаму Рагвалоду. I не толькі яго сям’і, а і ўсім гэтым гараджанам. Пакажа ім, як супраціўляцца!
    Нарэшце вароты знутры адчыніліся. Ды і каб не адчыніліся, усё адно нядоўга давялося 6 чакаць. Даўно шугалі ля іх кастры, і языкастае полымя лізала драўні ну, якая была абабіта жалезнымі лістамі. Ды хіба ўста іць што перад агнём?! Але калі хутчэй, дык лепей!
    — За мной! — скамандаваў Уладзімір Дабрыню і сваім ахоўнікам,— Да князя! Да князёўны! Чакай мяне, Рагнедачка! Чакай! — загад патануў у дзікім рогаце князя, ажно Дабрыня ўздрыгнуў.
    Віхрам прымчаліся коні да двара Рагвалода. Скочыў на зямлю Уладзімір, за ім Дабрыня, ахова — і да Рагвалода.
    — На калені! — закрычаў Уладзімір, убачыўшы перад сабой полацкага князя. Ен замахнуўся было шабляй, ды Дабрыня падбег, нешта зашаптаўшы яму на вуха.
    Меч Уладзіміра апусціўся, з’едлівая грымаса кранулася твару:
    — Маладзец Дабрыня! Здатны ты ў мяне, як і воін, і на прыдумкі розныя ахвочы. Да такога даўмецца не кожны можа.
    I ўжо да Рагвалода:
    — Дачка дзе? Рагнеду сюды! I жонку хутчэй! Кінуліся воі, прывалаклі абедзвюх.
    — А цяпер, Рагвалод, глядзі, які я рабыніч. Глядзі, гэта будзе апошняе, што ты ўбачыш.
    Шмат ведае гісторыя прыкладаў звярынай лютасці, але тое адбывалася на іншых землях, а гэта на славянскіх. I ніхто іншы пайшоў на такое жудаснае, а сам славянін. На вачах у бацькі і маці згвалціў Уладзімір Рагнеду, а пасля засек Рагвалода.
    Па іншых звестках, забіў ён яшчэ маці Рагнеды і двух яе братоў. Полацк жа быў поўнасцю спалены, ніводнага будынка не засталося. Гэта пацверджана і археалалагічны мі раскопкамі. Знойдзены сляды папялішча, якое адно сіцца да X стагоддзя. Рагнеду ж Уладзімір узяў у жонкі
    12
    і стала яна ўжо не Рагнедай, а Гарыславай.
    Цяжка жыць з чалавекам, якога не кахаеш, але бывае, што з цягам часу многае само сабой улагодзіцца. Нездарма кажуць, сцерпіцца — злюбіцца. Магчыма, так адбылося б і ў Рагнеды з Уладзімірам. Аддалі б яе замуж, не пытаючы згоды, жыла б неяк. He яна першая, не яна апошняя. Але як жыць, калі побач забойца?! Як дзяліць ночы з тым, хто зняважыў дзявочы гонар, апляваў, сілай узяў?
    Ды не толькі гэта было прычынай таго, што Рагнеда ненавідзела мужа. Асабістая непрыязь, канечне, мела места. Аднак над асабістым узвышалася і тое, што тычыла ся патрыятычных пачуццяў. Ніхто іншы, а Уладзімір заваяваў яе Радзіму. Уладзімір, забіўшы бацьку Рагнеды, знішчыў мужчынскі радавод полацкай княжацкай дынастыі. He магла гэтага не ведаць княжна. Памятала яна пра сваіх продкаў, бо пра іх шмат расказваў бацька. I Maui гаварыла неаднойчы.
    He спыніла Уладзіміра і гэтая нявінная кроў. Супраць уласнага брата пайшоў. Ды і не адкрыта дзейнічаў, хоць і гэта само па сабе подла, а спадцішка. Наняў забойцаў, якія і адправілі Яраполка на той свет. Здавалася Рагнедзе, што кроў гэтая пастаянна на мужу бачна. Пры сутнічае яна, і ніколі ёй не высахнуць. Адно часам суцешвала, што мала Уладзімір дома бывае, усё справамі сваімі заняты, а калі падумаць, дык звадамі.
    Пасяліў жа яе пад Кіевам у невялікай вёсачцы. Дзеткі з’явіліся... За сем гадоў нарадзіла пяцёра. Ёй, Рагнедзе, канечне, уцеха, а Уладзіміру што? Хіба лічыў ён калі, колькі яго крывінак бегае. А каб і паспрабаваў, дык заблытаўся б у пераліку. У навакольных жа вёсках, акрамя Рагнеды, яшчэ некалькі жонак жыло. Ды тыя законныя, а трымаў жа Уладзімір і гарэм у восемсот на ложніц...
    Хочаш жыць, трывай і колішнюю знявагу. Перанось маўкліва і новыя здзекі. А Уладзіміру што — задаволены ўладай, ваеннымі поспехамі. He прамінае часам успомніць пра колішняга «рабыніча». Гэта, у сваю чаргу, яшчэ большы боль прыносіць ёй. Плача Рагнеда. Па бацьку і маці плача, па братах забітых... Але слёзы гэтыя і па роднай Полаччыне, растаптанай заваёўнікам. Па горадзе спаленым.
    Плача Рагнеда, год за годам трывае, не ведаючы, як выйсце знайсці. Але аднойчы як празарэнне на яе найшло! Слёзы самі сабой спыніліся, і думка такая праведная
    13
    з’явілася... Забіць яго, крыўдзіцеля, трэба! Знішчыць, каб не было на зямлі!
    Жахнулася Рагнеда спачатку. Падумаць толькі — пра забойства замышляе і лічыць гэта ўчынкам, які апраўданы? Але чаму 6 і не быць думцы гэтай — светлаю, чыстаю? Зло ж будзе пакарана... Пральецца, вядома, кроў, але ж яна, кроў гэтая, мора іншай крыві спыніць. I полац кай, і ноўгарадскай, і кіеўскай. He стане таго, хто на чужыя землі пасягае, для каго разбой — звычайная снра ва. Тым самым адпомсціць яна, Рагнеда, і за родных сваіх, і зямлю сваю, якую любіць, ой, як любіць!
    Пасля гэтага не знаходзіла яна сабе месца. Усё чакала, калі Уладзімір завітае, а прыехаў, дык баялася ненаро кам выдаць, што задумала. Ноч настала, спакою ў княжны яшчэ паменела. Гадзіну, другую не змыкала вачэй, каб жа Уладзімір ды мацней заснуў. А пасля нож кухонны ў правую руку, і ў князеву спачывальню. Падышла, размахнулася, адкуль тая сіла ўзялася?! У самае сэрца мужу цэлі ла. Ды не пашанцавала! Ці то нож ударыўся ў рабрыну і саслізнуў. А можа, пачуў князь яе крокі, хоць і асцярожна ступала (нездарма ж у паходах прывык пільна спаць), нечакана прачнуўся. Магчыма, здагадаўся, толькі зрабіў выгляд, што спіць, а сам чакаў, калі жонка па дыдзе.
    Усхапіўся з ложка, вочы агнём гараць:
    — Ну, воўчае племя, развітвайся з жыццём!
    Меч поруч ляжаў, і мог Уладзімір засекчы яе адным узмахам. Але вырашыў па іншаму зрабіць:
    — Апранайся, жоначка, у свой убор святочны. Каб усё чын чынам было. Гордая ты ў мяне, дык чаму б па княску цябе і ў апошнюю дарогу не адправіць. Шлюбную апратку бяры!
    Нічога Рагнедзе не заставалася, як выканаць загад. Апранулася, села на ложак, чакае Уладзіміра. Толькі не здагадваліся ні сама Рагнеда, ні Уладзімір, што ад крыку прачнуўся іх сямігадовы сын Ізяслаў. Хлопчык спачатку падумаў — звычайная гэтая сварка, але пачуўшы, што бацька збіраецца забіць маці, віхрам уляцеў у пакой, кінуўся напярэймы Уладзіміру:
    — He думай, што ты тут адзін?!
    Зірнуў Уладзімір у сынавы вочы, а тыя поўныя і ра шучасці, і нянавісці, і зусім не дзіцячага болю, ды такога, што і словамі выказаць немагчыма. He паспеў ён
    14
    хоць штонебудзь у адказ сказаць, як Ізяслаў крыкнуў, як адрэзаў:
    — Забі спачатку мяне!
    Апусціў князь меч. Разгубіўся ад такой сынавай рашу часці і гатоўнасці за маці пастаяць. Нічога іншага не знайшоў, як ціха прамовіць:
    — А хто ведаў, што ты тут?
    Магчыма, нават не само заступніцтва Уладзіміра ўразіла, а тое, што, згодна іншых версій, Ізяслаў не проста нечакана ўбег у пакой, а кінуўся на бацьку з мячом, які паспела даць яму Рагнеда.
    Магло і гэтае быць. Выбіраць ёй, як кажуць, не заста валася. Якім вялікім гневам ні поўнілася Уладзімірава сэрца, але падсвядома зразумеў: нраліваць кроў не толькі жонкі, а і сына яму ніяк нельга. Яе ж ужо і так зашмат на яго, князевым, сумленні. Каб жа толькі чужой!
    Тым самым Ізяслаў і выратаваў маці. Уладзімір разбор гэтага надзвычайнага здарэння вырашыў адкласці на заўтра. Сабраў баяраў. Усё, як было, расказаў. He ўмаўчаў і пра тое, што Ізяслаў выступіў на баку маці, гатовы быў загінуць з ёй. Паслухалі баяры князя, па раіліся між сабой і сказалі яму: