Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
3 23 верасня 1920 года Мікалай Канстанцінавіч жыў у невялікім кітайскім горадзе Цяньцзіне. Аднак і тут палітычныя страсці не сціхалі, пачалася грамадзянская
321
вайна. А яму... Яму не хацелася быць ні чырвоным, ні белым, ні правым, ні левым. Жадалася, каб апошнія дні жыцця нічым не азмрочваліся. Зноў жа не пра сябе Думаў.
Падрастала маленькая дачка Флора. Як жа цяжка ёй у гэтым супярэчлівым свеце, як балюча ўспрымае ўсё, што адбываецца. I яшчэ заўважыў Мікалай Канстанцінавіч адно за сабой. 3 асаблівым нецярпеннем ён чакаў не проста пісем, а тых лістоў, якія нрыходзілі ад землякоў. Няхай і не з Беларусі, але пісьмы ад беларусаў. Тут добрую паслугу рабіў колішні рэвалюцыянернароднік А. БончАсмалоўскі. Анатоль Восіпавіч аказаўся знаёмым сяст ры М. Судзілоўскага Яўгеніі Канстанцінаўны. Гэта ён першым напомніў: «Вы ж таксама беларус па паходжан ню». Нагадаў і прапанаваў напісаць успаміны для часоні са «Полымя». Пра сваё нялёгкае і легендарнае жыццё.
За прапанову Мікалай Канстанцінавіч ухапіўся: «А чаму б і не пісаць? Чаму б і не расказаць?» Пра намер свой паведаміў А. Бонч Асмалоўскаму ў лісце, датаваным 15 студзеня 1929 года.
Заставалася жыць яшчэ год з нечым (памёр М. Судзілоўскі 30 красавіка 1930 года ад запалення лёгкіх). Магчыма, і пісаў нешта... А можа, і не мог сабрацца з думкамі, адкладваў на пасля, каб нічога не прапусціць, нічога не забыць.
He паспеў... Як і не здолеў вярнуцца на Радзіму, хоць і гэтая думка апошнім часам Мікалаю Канстанцінавічу не давала спакою.
ЖЫЎ «ЭЛЕКТРЫЧНЫ»... ЧАЛАВЕК
Якуб НаркевічЁдка
Стаіць палац... Маўчаць таполі, Завялі астры пад акном...
I ўжо не вернецца ніколі Краса, адцвіўшая даўно...
Паўлюк Трус
^»^ноў за сваё бярэшся? — Алена Адамаўна паглядзела на мужа загадкавазапытальна. Ды так, што няпроста было здагадацца, чаго болей у гэтым запытанні — асу джэння за гадзшы, праведзеныя ў падвале дома, дзе ён абсталяваў лабараторыю і праводзіць свае шматлікія доследы, ці ўсё ж маўклівай радасці за яго апантанасць у любімай справе, пастаяннае жаданне дайсці ў эксперы ментах першым да таго, да чаго іншыя яшчэ і не набліжа ліся.
Бадай, пераважала апошняе. Жонка ў Я. НаркевічаЁдкі (чым ён не мог не ганарыцца, а пры магчымасці заўсёды гаварыў пра гэта сябрам) аказалася чалавекам, які ніколі не пярэчыць сваімі прыдзіркамі, калі сутыкаецца з тым, што, здавалася б, знаходзіцца вельмі далёка ад яго ўласных інтарэсаў.
Якуб Атонавіч па свойму цаніў гэтую яе памяркоў насць. Звычайна на падобныя запытанні адказваў, не сказаць, каб сур’ёзна. Кідаў што небудзь накшталт: «Я вязень камяніцы цёмнай, не магу без яе...» і хуценька спускаўся па прыступках уніз. Алена Адамаўна, гледзячы на гэтую мужавую паспешлівасць, не прамінала толькі нагадаць звыклае для яго: «Паабедаць хоць не забудзь падняцца...»
На гэты раз Якуб Атонавіч затрымаўся, чым крыху жонку здзівіў. Але больш здзівіў тым, што падышоў да яе, чулліва абняў, закахана зазірнуў у вочы, чаго звычайна на людзях не рабіў. Сумелася Алена Адамаўна, а ён не заўважыў гэтага, бо быў цяпер і поруч з ёю, сваёй любай
323
жонкай, і адначасова дзесьці далёка. He, не на адлегласці, а быццам у іншым свеце, свеце электрычнасці, што паланіў яго не першы год.
Каб ты ведала, дарагая Аленка,— Я. НаркевічЁдка яшчэ мацней абняў жонку. — Каб ты ведала?! Гэта ж адкрыццё! Разумееш? Адкрыццё!
Праўда, у чым само адкрыццё заключаецца, тлумачыць не стаў. Адчувалася, не да гэтага яму пакуль што. Хацелася хутчэй прадоўжыць эксперымент, правесці яшчэ адзін дослед, другі, каб лішнім разам пераканацца — выпадковасці няма і быць не магло. Тое, да чаго ішоў так доўга і пакутліва, адкідаючы прэч сумненні, пацвердзіла пра вільнасць яго папярэдніх меркаванняў. Электрычнасць, канечне, па ранейшаму застаецца адной з самых загадка вых з’яў у прыродзе, але ва ўздзеянні яе на чалавека, як і трэба было чакаць, ёсць пэўныя заканамернасці. Be даючы іх, можна электрычнасць выкарыстоўваць пры лячэнні розных хвароб. I не толькі пры лячэнні, а і для прафілактыкі, прадухілення асобных з іх.
— Ты ўжо прабач, Алена Адамаўна! — адчуваючы ня ёмкасць за тое, што спачатку заінтрыгаваў жонку, а пасля не спяшаецца пра ўсё расказваць, працягваў Якуб Атона віч,— Разумееш, патрабуюцца маленькія ўдакладненні. Крыху пазней падрабязней пра ўсё паведаю...
Разумею,— яна не пакрыўдзілася, бо даўно ўжо вывучыла характар мужа.
Ен, як звычайна, слоў на вецер не кідае. Старанна ўзважыць, перш чым нешта скажа. Каб пэўна ўжо было, каб ніякіх сумненняў не выклікала. He пакрыўдзілася і не забылася нагадаць: «He заседжвайся ж, хоць...»
Якуб Атонавіч, спусціўшыся ў лабараторыю, не за працяг эксперыментаў узяўся. Хацелася назіранні, ура жанні, абагульненні занатаваць на паперы, каб напісаць артыкул і апублікаваць яго пасля ў якім небудзь аўтары тэтным навуковым часопісе. He першы год ужо, як прый шоў Я. Наркевіч Ёдка да думкі, што ў прыродзе ўсё валодае здольнасцю назапашваць электраэнергію і аднача сова вылучаць яе ў навакольнае асяроддзе. Чалавек у гэтым жывым і замкнутым ланцугу не выключэнне. 3 гэтага і хацелася пачаць артыкул.
Узяў у рукі самапіску, выслабаніў на стале месца, адшукаў аркуш паперы. Радок за радком клаліся літары: «Увесь свет акружаны і напоўнены электрычнасцю. Кож ны чалавек — гэта па сутнасці электрычная машына, якая,
324
з аднаго боку, выпрацоўвае электрычнасць (адзін яе від — жывёльная электрычнасць) і аддае яе ў навакольнае ася роддзе, а з другога боку, паглынае электрычнасць (другі яе від — атмасферная электрычнасць) з навакольнага асяроддзя. Такім чынам, у арганізме чалавека адбываецца на стаянны абмен паміж двума відамі электрычнасці і прытым у кожным стане паасобку напружанне электрычнасці ў арганізме рознае».
...Свае шматлікія доследы Я. НаркевічЁдка праводзіў пры дапамозе так званай шііулі Румкарфа. Прыбор гэты названы па прозвішчу нямецкага вучонага, які сканструяваў яго ў 1852 годзе. Пры дапамозе шпулі Румкарфа лёгка пастаянны ці пераменны ток нізкага напружання ператвараць у пераменны ток высокага напружання. Для сілкавання прыбора Я. НаркевічЁдка выкарыстоўваў гальванічныя элементы.
Вядома, прымаў захады, каб вопыты праходзілі бя спечна. Хоць, як сведчылі тыя, каму давялося пабываць у яго лабараторыі, далёка не ўсе, каго запрашаў Якуб Атонавіч на эксперыменты, згаджаліся прымаць у іх удзел. Асабліва палохала запрошаных, што звычайна ў час вопытаў чуўся моцны трэск электрычных разрадаў, з’яўляліся яркія ўспышкі. Малюнак зусім не для слабанервовых. Доследы да ўсяго праводзіліся познім вечарам ці нават ноччу. Трэск, вобліскі, што нагадваюць маланку... Тут ужо і нервы моцных духам не заўсёды вытрымлівалі.
Наркевіч Ёдка не задаволіўся тым, каб даказаць, што чалавек здатны выпрацоўваць электрычнасць. У эксперы ментах ён пайшоў далей, адштурхоўваючыся, праўда, ад першапачатковых, зыходных вынікаў. Якуб Атонавіч па чаў рабіць электраграфічныя здымкі, выкарыстоўваючы дзеля гэтага фотапласціны. I не толькі адбіткі раслін атрымліваў, вывучаючы будову іх сцябла, лісця. Эксперыментаваў і над рознымі ўчасткамі чалавечага цела.
Тут якраз і напаткала яго адкрыццё. Аказалася, што малюнак, які адбіваўся пры гэтым, рэльефам сваім залежаў ад таго, здаровы чалавек ці хворы. На адлюстраванне ўплываў і душэўны стан пацыентаў. Значыць — Я. НаркевічЁдка не хаваў радасці — электраграфічны метад, апрабаваны ім, у далейшым можна з поспехам выкарыстоўваць для дыягностыкі хвароб. Каб загадзя даведацца, што чакае чалавека наперадзе, дзе яго падсцерагае небяспека.
3 вынікам даследаванняў Якуб Атонавіч неўзабаве пазнаёміў камісію спецыялістаў Пецярбургскага інсты
325
тута эксперыментальнай медыцыны, членам супрацоўнікам якога з’яўляўся. Пра іх расказаў і на навуковай канфе рэнцыі па электраграфіі і электрафізіялогіі, праведзе най Пецярбургскім універсітэтам. Пра адкрыццё электра графічнага метада дыягностыкі хвароб дружна загаварыла прэса, аднёсшы яго да «нараджэння новай навукі».
Ішоў 1892 год... Праз год Якуб Атонавіч наведае вядучыя навуковыя цэнтры Заходняй Еўропы. 3 лекцыямі выступіць у Берліне, Вене, Парыжы, Празе, Фларэнцыі. А пакуль што, акрылены поспехам, вынікі доследаў апрабоўваў на практыцы. У тым жа 1892 годзе ў сваім маёнтку Наднёман ён адкрыў санаторый, каб лячыць у ім нервовых і, як гаварыў сам, слабагрудых хворых.
Вынікі, атрыманыя неўзабаве, пераўзьішлі ўсе чаканні. У сваіх эксперыментах Я. НаркевічЁдка ніколькі не памыліўся! Фатаграфічная пласцінка ставілася эмуль сійным бокам да скуры хворага пад трэцім пазванком. Да яе набліжалася спецыяльная кандэнсатарная трубка, што ўяўляла сабой звычайную шкляную прабірку з падкісленай вадой, у якой размяшчаўся металічны электрод. Чым больш занядужаў чалавек, тым слабейшым назіраўся адбітак на пласцінцы. Падчас жа вылечвання хворага, пры чарговых здымках, пласцінка засвечвалася, павялічваўся паток іскраў і адначасова ўзрастала іх інтэнсіўнасць.
Значыць... Спачатку Якуб Атонавіч і паверыць не мог, што гэтае смелае яго меркаванне пацвердзіцца. Аднак, сказаўшы «а», мусіў гаварыць і «б». Нічога не зробіш, навука, як кажуць, патрабуе ахвяр. Ён чакаў. Страшным было чаканне, але без гэтага Я. Наркевіч Ёдка абысціся не мог. Правільнасць яго высноў мог пацвердзіць толькі... мёртвы чалавек.
ГІраз які тыдзень знайшоўся бедалага, уратаваць якога, нягледзячы на ўсе намаганні, не ўдалося. Якуб Атонавіч тым не менш паднёс пласцінку з кандэнсатарнай трубкай да яго цела і... He можа быць?! Прысутнічалі разрады. Вельмі слабыя, праўда, але яны заўважаліся.
He сііяшаўся спыняць эксперымент, бо ўжо здагадаўся, што чакае наперадзе. Так і атрымалася. 3 кожнай новай праверкай разрады слабелі, аднак затухалі паступова. He адна гадзіна спатрэбілася, каб ужо на чарговай пласцінцы зусім не засталося адбітка.
Пры дапамозе такбй пласцінкі і трубкі — Якуб Атонавіч ужо ніколькі не сумняваўся — лёгка можна адрозніць клінічную смерць ад фізіялагічнай... А пры клінічнай,
326
магчыма, сяго таго і ўдасца яшчэ ўратаваць.
Ішоў, паўтараю, 1892 год. А ў мала каму вядомым маёнтку рабіліся доследы, якія па навуковай значнасці набліжаліся да тых, што праводзіліся ў прэстыжных навуковых цэнтрах не толькі царскай Расіі, а і ўсяго свету таксама. Адарваны ад сталіцы, Я. НаркевічЁдка ніколі не адчуваў сябе перыферыйнікам, бо глядзеў на акаляючы свет вачыма чалавека, упэўненага ў значнасці ўласнай справы, бо валодаў не проста талентам, а талентам празорцы, а толькі такія людзі, як паказвае гістарычны вопыт, і здатны на значныя адкрыцці. I зусім не важна ўжо, дзе іх пастаяннае прыстанішча гэтых даследчыкаў — вялікі горад ці такі вось родавы маёнтак, у якім жыў Якуб Атонавіч.