Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Днямі вымушаны ляжаць Чэрскі. I бачыць ён над сабой зусім не неба, няхай і ў павалоках хмар, а нацягну тыя скуры, на якіх аднастайна барабаняць кроплі. Гэта таксама Растаргуеў пастараўся. Зрабіў уверсе нешта на кшталт насцілу казырка. Так што дождж на пасцель не трапляе. Каб жа толькі не гэтыя кроплі, якія, здаецца, манатоннасцю сваёй саму душу вярэдзяць, выварочваючы яе вонкі, ды шорганне пад днішчам вады.
Хаця і самому спакойна ляжаць не хочацца. Наплываюць адна за адной думкі, як бы спаборнічаючы між сабой, каторая з іх найбольш прыкуе да сябе яго ўвагу. Пра рознае мроіцца, прыгадваецца Чэрскаму ў гэтыя хві ліны. Але што 6 ні прыходзіла ў галаву, нязменна скі роўваецца да таго, пра што, хоча ён таго, ці не хоча, му сіць думаць. Як гэта не прыкра, а наспеў час і падрахункаваннем заняцца. He жылец ён на гэтым свеце. Хвароба абвастрылася, пастаянна даймае кашаль, і кроў ужо гор лам ішла.
Спачатку сіліўся, стараўся выгляду не падаваць, што цяжка, ледзь на нагах трымаецца. Ды і хіба не бачаць яны і самі ўсяго? I любая Маўра Паўлаўна — мілая яго Маўрачка. I Растаргуеў...
Калі б некалькі месяцаў назад сказалі Чэрскаму, што ў асобе свайго правадніка знойдзе ён і аднадумцу, і тава рыша — ніколі не паверыў бы. Але Сцяпан аказаўся мена віта такім чалавекам. Магчыма 6, без яго, Растаргуева, ён даўно ўжо б і памёр, бо, бачачы, як пакутуе Маўра, адчуваючы яго нямогласць, балюча, немагчыма трываць. Сэрца спыняецца. Аднак Сцяпан і яе добрым словам гатовы ў любую хвіліну падтрымаць, і за Сашам, сынам I. Чэр скага, глядзіць, каб асцярожна сябе на борце вёў, ненаро кам у ваду не зваліўся. Хаця хлапец і сам разумее, што ён наўнанраўны член навуковай экспедыцыі. Дзе ўжо іншым турбот дадаваць, трэба і самому старацца хоць у нечым дапамагчы. Таму Саша, калі патрэбна, і гербарый афор міць, і нробы вады ўпарадкуе, і запісы адпаведныя зро біць.
He кажучы ўжо пра тое, што, бадай, лепей за яго ніхто харыуса і не асвяжуе. Адкуль толькі гэтаму майстэрству навучыўся?! Юшка з харыуса смачная. Першы раз паспра баваў Чэрскі не цяпер, не ў час гэтага падарожжа, а калі ўпершыню апынуўся ў Сібіры — не паверыў, што
297
такая смаката быць можа. Хаця пасля, як раскаштаваў, здагадаўся, дзе нешта падобнае давялося есці. Ды ў ма ленстве.
Памятаецца, у Дзвіне налавілі шчупакоў, карасёў, плотак... Кінулі ў кацялок, падвешаны над кастром, папярэдне напоўніўшы яго да палавіны сцюдзёнай рачной вадой. Рыба хутка разварылася, аддзялілася ад касцей, а навар атрымаўся... Адмысловая юшка атрымалася. Чэрскі і цяпер сказаць не можа, якая з іх лепшая — тая, якая ў памяці з маленства засталася, ці гэтая, з харыуса, па каштаваная ўпершыню ў Сібіры.
— Дзяменцьевіч! — пачуўся нечакана голас Растаргуе ва.— Га, Дзяменцьевіч?
Да гэтага звароту Чэрскі даўно прывык, хоць на самой справе зваўся на бацьку Дамінікавічам, і зусім не Іва нам, а Янам. Але Дзяменцьевічам, ці Іванам Дзяменцьеві чам, паколькі так, відаць, прасцей, клікаў яго не адзін Сцяпан, а і ўсе тыя, з кім даводзілася Чэрскаму суты кацца ў час экспедыцыі. Пад гэтым імем і імем па бацьку ён увайшоў і ў гісторыю.
— Я вось што думаю, Дзяменцьевіч... Сцяпан адкінуў палог насцілу, зазірнуў унутр. — Ці не пакаштаваць табе юшкі з харыуса. Свежанькая, сербанеш — усё нутро ачышчае. Апякае, зараза, але... Ці мне табе казаць, які смак...
— Пра юшку і я было падумаў, — сабраўшыся з сіла мі, Чэрскі ўсё ж сеў, высунуў галаву, падставіў твар пад дажджавыя кроплі.— Ды не пра гэтую, не з харыуса... He памятаю, ці гаварыў табе, Сцяпане. Але ў нас не такую робяць. I плотак кладуць, і шчупака, і карася... А калі дадаць бульбачкі...
Чэрскі хацеў яшчэ нешта сказаць, але прыступ кашлю апанаваў яго.
— Нічога, Дзяменцьевіч, нічога...— Растаргуеў дапа магаў, як мог, трымаў за плечы. Пройдзе, абавязкова пройдзе.
— Пройдзе... Чэрскі падтрымаў па звычцы, абы толькі не маўчаць, не павялічваць трывогу сваёй нямогласцю. Ды і ўбачыў, як трывожна пазірала ў яго бок Маўра Паўлаўна. Яна нічога не гаварыла, але гэты насця рожаны позірк сам па сабе быў запытаннем. Маўклівым запытаннем. I Чэрскі зноў паўтарыў: «Пройдзе!», палез пад палог, паспеўшы папрасіць:
— Сцяпане і ты — дарагая, Маўрачка, калі можна —
298
кубачак чаю. Недзе ж засталіся ў нас сушаныя брусніцы. Бруснічнага чаю...
He чуў іхняга: «Пачакай крыху, будзе чай!», бо адразу схаваўся пад насцілам. Улёгся, наклаўшы рукі пад галаву, як гэта часта любіў рабіць. Асабліва тады, калі хацелася сабрацца з думкамі, адагнаўшы прэч выпадковыя і пакінуўшы тыя, якія ў гэты момант падаюцца галоўнымі і абавязкова важнымі.
Неўпрыкметку задрамаў, а можа, і не драмаў, а расслабіўся адно. Але на душы стала спакойна, прыемна, быццам назаўсёды адышлі турботы, і свядомасць высвечвала зусім не тую жыццёвую паласу, што чакае наперадзе. Чэрскі ж добра ведаў — на нешта спадзявацца болей не даводзіц ца. Будучыня не свеціць, яму і тыя сорак сем гадоў, што пройдзены выпакутаваны — мяжа, якую яму ніколі не дазволена пераступіць. Таму адзінае заставалася: прайсці ў думках колішнімі сцежкамі, паспрабаваць разабрацца, ці тымі былі яны, па якіх хацелася ступаць, і ўвогуле, наколькі ён заставаўся самім сабой. Ці не схібіў дзе, не паддаўся мімалётнай слабасці, мяркуючы, што пасля яна будзе апраўдана...
Маленства I. Чэрскага прайшло ў сям’і небагатага шляхціча (нарадзіўся 15 мая 1845 года ў маёнтку Своль ня, цяпер гэта тэрыторыя Верхнядзвінскага раёна). Бацька памёр рана, таму давялося болей разлічваць на ўласныя сілы. Але ахвота да вучобы ўзяла верх над жыццёвай неўладкаванасцю. I. Чэрскі закончыў Віленскую гімназію, паступіў у мясцовы дваранскі універсітэт.
Шмат да якіх навук праявіў цікавасць. I не толькі таму, што валодаў прыроднымі задаткамі. Яшчэ не мог адказаць для сябе пэўна, кім жадае стаць. Аднолькава вабіла яго і батаніка, і геаграфія. I геолагам хацелася стаць, і нават антраполагам. Значыць, неабходна было атрымаць грунтоўныя веды па як мага больш прадметах. Чаго I. Чэрскі з поспехам і дасягнуў. Акрамя таго авало даў пяццю замежнымі мовамі.
3 такой усебаковай падрыхтоўкай адкрываліся вялікія перспектывы. Але крыж на яго далейшым навуковым лёсе надоўга паставіла паўстанне 1863 года. Прынамсі, як і многія іншыя студэнты, I. Чэрскі выступіў супраць самадзяржаўя. Мураўёў жа — вешальнік, наводзячы парадак, не разбіраўся надта, хто перад ім. Студэнт ты ці не студэнт, а калі сумняваешся ў законнасці ўлады, пойдзеш туды, дзе, як кажуць, Макар цялят не пасе.
299
Спачатку I. Чэрскаму, як і яго сябрам, наканавана была Віцебская турма, а пасля суд і пажыццёвая ссылка ў Сібір, у салдаты. Этап праходзіў праз Табольск, Омск... Омскі лінейны батальён і, падумаць толькі! сам штрафнік I. Чэрскі ахоўваў гэткіх жа самых штрафні коў. Цікава яшчэ і тое, што адбывалася гэта ў тым самым «мёртвым доме», у якім дзесяць гадоў назад пабыў Да стаеўскі.
Салдацтва, канечне, з вучобай ні ў якім разе параўнаць нельга. Але, на шчасце, начальства ў I. Чэрскага аказалася не такім ўжо і строгім. Муштра была, выкананне статутаў патрабавалася, а ў астатнім... I. Чэрскі са здзіўленнем даведаўся, што ў астрозе ёсць шмат кніг. I не толькі мастацкіх, якія, зразумела, дазвалялі хоць на імгненне вырвацца з затхлай атмасферы. Пад рукой аказаліся і вы данні па прыродазнаўчых навуках. У прыватнасці, змог прачытаць «Паходжанне відаў» Дарвіна і «ІІадарожжа на караблі Бігль вакол свету».
Калі ўлічыць, што яшчэ на дарозе ў Омск Чэрскі пазнаёміўся, а пасля і пасябраваў з маладым вучоным Аляксандрам Чаканоўскім, таксама ссыльным, які захап ляўся батанікай, дык ён па сутнасці ўжо меў перад сабой у многім акрэсленую праграму далейшых дзеянняў. А па колькі ссыльным дазвалялася адыходзіць на некаторую адлегласць ад лагера, I. Чэрскі шмат блукаў па берагах Абі і Іртыша, збіраў рэдкія расліны для гербарыя, шукаў рэшткі дагістарычных жывёлін, якіх захавалася тут шмат. Яны выступалі на паверхню, калі, падмытыя вадой, берагі абсыпаліся. Меў Чэрскі ў сваёй калекцыі і розныя мінералы, ракавіны.
Пра гэтыя росшукі ссыльнага неўзабаве даведаўся вя домы падарожнік Патанін, які жыў у Омску. Сустрэўшыся з I. Чэрскім, ён пазнаёміўся з яго калекцыяй і параіў паслаць ракавіны ў Маскоўскі універсітэт. Адказу I. Чэрскі, праўда, так і не дачакаўся, але лёс тым не менш і на гэты раз паставіўся да яго прыязна.
Летам 1868 года ў Заходняй Сібіры аказаўся ў навуко вай экспедыцыі акадэмік Аляксандр Міддэндорф. У Ом ску ўжо шмат гаварылі пра дзіўнага ссыльнага, які толькі тым і займаецца, што збірае розныя ракавіны, малюскі, пераварочвае на берагах горы пяску. «Дзівак, нічога не скажаш», — каменціравалі яны свой расказ. А. Міддэндорф жа, як ніхто іншы, паколькі і сам быў апантаным навукоўцам, ведаў, як часта падобныя непрыкаянцы шмат
300
робяць адкрыццяў. Пры першай жа маічымасці сустрэўся з Чэрскім.
Пазнаёміўшыся з калекцыяй ракавін, Аляксандр Фё даравіч застаўся ўражаны яе багаццем і рознабаковасцю. He хаваў гэтага ад I. Чэрскага. Найбольш уразіла яго, што ракавіны, якія той сабраў, былі зусім не марскімі. Значыць... Магчыма, сам таго не ведаючы, I. Чэрскі зрабіў сапраўднае навуковае адкрыццё.
Ведаеце... — Міддэндорф на хвіліну замаўчаў, але не таму, што не ведаў, што сказаць, прычына была іншая. Ён баяўся, каб Чэрскі ад ііачутага не зазнаўся, бо для вучонага, які толькі пачынае свой шлях, падобная небяспека заўсёды існуе,— Ведаеце... Канечне, неабходна і нэўная праверка. Але, здаецца, я не памыляюся. Відаць, давядзецца адмовіцца ад меркавання, што Заходне Сібір ская раўніна была колісь дном мора. Як жа магла яна быць дном мора? Аляксандр Фёдаравіч ужо пытаўся як бы ў самога сябе, — калі ракавіны, знойдзеныя вамі, шаноўны Ян Дамінікавіч, рачныя! Адным словам, патрабуецца праверка. А пакуль што... Віншую! I поспехаў далейшых жадаю!
Сказаўшы: «I поспехаў далейшых жадаю!», Міддэндорф сумеўся, бо адразу зразумеў недарэчнасць свайго пажадання. Якія могуць быць яіпчэ навуковыя поспехі ў ссыльнага салдата? Таму, каб паправіць няёмкасць становішча, якую не мог не заўважыць і Чэрскі, Аляксандр Фёдаравіч дадаў:
Гэта ўжо ад мяне многае залежыць. Можа, і не многае, але што змагу, дапамагу.