• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    — Нічога, Варка. Час усё паставіць на месца. Як кажуць, сцерпіцца — злюбіцца. Ты толькі згоду дай. I павяду я цябе пад вянец, як самага дарагога і любага мне чалавека.
    Цяпер вось і патрабуе канчатковага адказу. Што ж, мусіць даваць яго. Тыя тры дні, што заставаліся да чарговых заняткаў, прамільгнулі хутка. Начэй не спала, абдумваючы ўсё. I чым болей разважала, тым больш пераконвалася, што іншага выйсця, як згадзіцца на замужжа з Кашаваравым, у яе няма.
    Хто яна ў гэтым вялікім стольным і паранейшамў чужым ёй Санкт Пецярбургу? Ды звычайная пясчынка, якую вецер нягод куды хоча нясе. А пры мужы, няхай і пры нялюбівым, дастатак мецьме, страху над галавой. He чужую ўжо, а сваю. Каб жа толькі яшчэ дазволіў вучыцца, тады і лады. Дазволіць, нікуды не дзенецца, калі пасапраўднаму кахае. Любую ўмову прыме.
    3 тым і прыйшла на заняткі. Толькі адчыніла дзверы
    282
    ў клас, а Кашавараў насустрач. Нічога не гаворыць, але вочы ўсё выдаюць. Маўклівае пытанне ў іх: «Ці згодна стаць жонкай?» Хацела было сказаць, што, бадай, зусім не месца тут, з наскоку ўсё вырашаць... Ды цвяроза разважыла, а якая розніца? Таму і сказала адразу, ледзьве павіталіся:
    — Так і быць!
    Узрадаваўся Кашавараў, хацеў, не зважаючы ні на кога, абняць, а яна:
    — Пры адной умове...
    «На ўсё згодзен», — гаварылі вочы Мікалая Сцяпанавіча. Выслухаў не перабіваючы. Толькі ў канцы і сказаў:
    — Калі хочаш, дык вучыся! Мне ўсё адно, каб толькі табе лепей было.
    У шчырасць апошніх слоў яна, вядома, не паверыла. Але, калі дала згоду, навошта было цяпер нешта пярэчыць. Сам час, як кажуць, паставіць усё на месца. Што загадзя ўступаць у спрэчку, нешта пярэчыць? А ў тым, што наўрад ці будзе ў іхняй сям’і цішыня, спакой і ўзаемаразуменне, яна ніколькі не сумнявалася...
    I вось урачыстая хвіліна настала. Вянчанне ў самім Марскім Багаяўленскім Нікольскім саборы, які ў народзе ўсе інакш і не завуць, як Нікола Другі. Канечне ж, у асноўным сабраліся знаёмыя і блізкія сябры. Ды яшчэ родзічы Кашаварава. Ці не таму Варка адчувала сябе такой чужой і як быццам нікому не патрэбнай?!
    Нешта гаварыў Мікалай... Яе Мікалай? Штосьці шапталі яго сёстры... А яна сама знаходзілася ў якімсьці іншым, зусім не рэальным свеце. Ступала бы ў поцемках. Асцярожна, навобмацак. Нічога не чула і слухаць не хацела. Але нечакана, бы з небыцця дайшло нарэшце да яе: «Вянчаецца раба божая...»
    Астатнія хвіліны сталі вечнасцю. Доўгай, пакутлівай, якая, здавалася, ніколі не кончыцца. Як скрозь сон пачула, што ўжо яе віншуюць. Так, яе, Варвару Аляксандраўну Кашавараву... Кашаваравай яна стала для таго, каб атрымаць магчымасць вучыцца. Менавіта ў замужжы ўбачыла адзіную магчымасць атрымаць хоць якую самастойнасць, а галоўнае — сродкі, каб мець пастаянны кавалак хлеба. Дагэтуль жа ён даваўся ёй вельмі нялёгка. I шмат ахвочых знаходзілася ўпікнуць ім.
    Канечне, і цяпер наўрад ці можна будзе чакаць асаблівай спагады і ўвагі з боку тых жа сясцёр мужа ці яго маці, а яе свекрыві. Унутрана адчувае Варка, што добра
    283
    зычлівасць іх больш паказная. Зусім не тыя яны, за каго сябе выдаюць. Ды нічога, якнебудзь усё ўладзіцца. I сябе яна пастараецца ў крыўду не даць. Дакажа яшчэ, што ў гэтым чужым для яе доме зусім не чужая, а жонка... Жонка пецярбургскага другой гільдыі купецкага сына Мікалая Сцяпанавіча Кашаварава.
    Выйшла замуж Варка Наванава ў шаснаццаць гадоў. Праўда, магчыма, гэта адбылося і ў больш раннім узросце, а мо і ў крыху старэйшым. Вянчалася яна з Кашаваравым 14 верасня 1860 года, а нарадзілася прыкладна ў 1844ым. Як кажуць, годдругі можна ці прыбавіць ці адняць. Дакументаў жа, што тычацца яе маленства, на жаль, не захавалася. Хіба што некаторыя звесткі можна пачэрпнуць з аўтабіяграфічнай ановесці В. Кашаваравай Рудневай (Рудневай стане пазней) «Піянерка», апублікаванай у Санкт Пецярбургскай газеце «Новостн» ў 1886 годзе, а таксама з асобных артыкулаў, у якіх Варвара Аляксандраўна закранае і некаторыя моманты асабістай біяграфіі. Праўда, больш позняга перыяду, калі з вялі кімі цяжкасцямі прабівала дарогу да ведаў.
    Падумаць толькі, яшчэ ў дванаццацігадовым узросце яна не ўмела ні чытаць, ні пісаць! Зразумела, вясковыя ды і гарадскія дзеці з простых сем’яў у былой царскай Расіі амаль заўсёды былі непісьменнымі, але справа ў тым, што гаворка ідзе не пра звычайную дзяўчынку, а пра першую жанчынуўрача, пра першага доктара медыцыны былой царскай Расіі!
    Звернемся аднак да аповесці «Піянерка». У пачатку твора сказана: «У адным невялікім павятовым горадзе, адной з заходніх губерняў жыла маленькая дзяўчынка ў вельмі бедных, але пасвойму нядобрых людзей». Горад гэты — цяперашні раённы цэнтр Чавусы на Магілёўшчыне. Дзяўчынка ж — сама Варка... Варка Наванава.
    Па некаторых звестках, такім было яе сапраўднае прозвішча. «Нядобрыя ж людзі» — гэта родныя, альбо пры ёмныя бацькі яе. У аповесці чамусьці не ўдакладняецца. Праўда, магло атрымацца і так, што яна гэта проста запамятала. Ды і як помніць было, калі расла Варка, быццам той гарох пры дарозе. Кожны наравіўся скубнуць і кожнаму шкада было сказаць хоць адно добрае слова ёй. Ды і пра якую спагаду можна гаварыць, калі гаспадар гэтай сям’і, хоць і меў прафесію настаўніка, лічыў, што дзяўчынкам веды не патрэбны. Сыноў збольшага вучыў, а ў Варцы бачыў толькі дармовую хатнюю работніцу, якая і варыла,
    284
    1	шыла, і у нечы паліла, і меншых даглядала.
    Трывала Варка, трывала, а споўнілася дванаццаць гадоў, вырашыла ў людзі падавацца. Цішком знікла з дому. Ніхто яе асабліва і не шукаў. Пайшла, і Бог з ёю. А дзяўчынка напаткала выпадковую спадарожніцу і разам з ёй дабралася да самага Царскага Сяла, а яно, як вядома, непадалёку ад СанктПецярбурга. Якраз зіма пачалася. Нейкае прыстанішча трэба шукаць. Выпадковая спадарожніца знікла, а Варка Наванава пасялілася ў падвале аднаго з будынкаў. Вільготна ў ім, холадна, няма чаго есці. У каго міластыню папросіць, калі скарынку ў смец ці знойдзе. Аслабла, захварэла і Богу душу аддала 6, ды напаткаліся добрыя людзі, узялі бедалагу і накіравалі ў ваенны шпіталь. Як маглі, выходжвалі Варку ўрачы, з увагай ставіліся да яе дзяжурныя афіцэры, а прыйшоў час выпісвацца, дык склаліся — купілі вопратку, яшчэ і з сабой грошай далі.
    А калі даведаўся пра яе, беспрытульніцу, адзін адстаўны капітан марак з СанктПецярбурга, вырашыў у сваю сям’ю забраць. У яго быў сынпершакласнік, і Варка стала для яго як бы дамашняй выхавацелькай. Праўда, ня доўга пабыла там. Знайшоўся, на шчасце, новы апякун — афіцэр корпуса ваенных тапографаў. Аказаўся ён чалавекам шчырым, добразычлівым, адно кепска — часта выязджаў у камандзіроўкі. Дзяўчынку на гэты час пакідаў у знаёмых.
    Давялося Варцы крыху пажыць у нейкага старога настаўніка Адама Адамавіча, які праслыў дзіваком. За душой ні капейчыны не меў, а самоты не ведаў. Расказваў ён Варцы пра невядомыя краіны, важныя гістарычныя падзеі, знакамітых людзей. Пажыла Варка некаторы час і ва ўдавы аднаго палкоўніка. Справа летам была, дык пасяліліся ў Пулкаве, непадалёку ад сталіцы. Там выхаванне дзяўчынкі па сутнасці ў свае рукі ўзяў нейкі вясковы селянін Прохар. Ён умеў крыху пісаць, таму і Варку збольшага навучыў сякіятакія «кручкі» выводзіць.
    Пасля кожнага чарговага вяртання з камандзіроўкі апякун забіраў дзяўчынку назад да сябе. А калі падрасла, і ўладкаваў яе ў танцавальны клас, дзе і назнаёмілася Варка з Кашаваравым, як бачым, да вяселля дайшло. Абяцаў муж ці не залатыя горы, а на справе атрымалася інакш. He прызналі яго родзічы нявестку. Асабліва зненавідзелі, калі даведаліся, што Варка ахвочая да навукі. Смяяліся, як толькі маглі. Ды і самога Мікалая Сцяпа
    285
    навіча падбухторвалі. Мала што абяцаў перад жаніцьбай, пастаў жонку на месца, дакажы, што сапраўдны мужчына. Узяўся было Кашавараў за выхаванне той, каго яшчэ нядаўна называў любай і адзінай, паспрабаваў... пабіць, але, як высветлілася, вельмі слаба ведаў яе. Варка аказа лася з характарам. Адразу запатрабавала так званы «асоб ны від» на жыхарства, а прасцей кажучы — разышліся яны, хоць фармальна і заставаліся мужам і жонкай.
    Варвара Аляксандраўна не магла не нарадавацца, што нарэшце стала свабоднай, і вырашыла... атрымаць меды цынскую адукацыю. Гэты крок на той час быў вельмі смелым ды і па свойму авантурным. Справа не толькі ў тым, што перад гэтым яна нідзе не вучылася. У царскай Расіі ўвогуле на жаночую адукацыю глядзелі як на нешта непатрэбнае. Тым больш на вышэйшую. Праўда, перадавыя людзі свайго часу настойвалі, каб забароны ў адносіны да жанчын былі зняты. Аднак згодна універсітэцкага статута 1835 года наведванне заняткаў імі не прадугледжвалася. Інакш кажучы, не забаранялася, але афіцыйна і не дазва лялася. Самыя смелыя і рашучыя выкарыстоўвалі па добную «двухсэнсоўнасць» і на лекцыі ўсё ж хадзілі. Аднак новы статут, прыняты 18 чэрвеня 1863 года, ака заўся яшчэ больш строгім: жанчынам зусім забаранялася з’яўляцца ў студэнцкіх аўдыторыях.
    Пра гэта Варвара Аляксандраўна не магла не ведаць. Ведала яна і тое, што ў Расіі жанчына, якая марыла аб медыцыне, у лепшым выпадку магла стаць усягонаўсяго бабкай павітухай. Такую прафесію дзяўчаты атрымлівалі ў двух спецыяльных Павівальных інстытутах. «Інстыту ты» — гучна сказана, на самой справе гэта звычайныя двухгадовыя акушэрскія школы. Трапіць у іх асаблівых складанасцяў не выклікала. Дастаткова было чытаць і пі саць на адной з еўрапейскіх моў. Гэта В. Кашаварава збольшага ўжо ўмела. Жывучы ў сям’і мужа, займалася самаадукацыяй.
    Цяжкасці паўставалі ў іншым. Набор складаўся з не калькіх дзесяткаў чалавек, а ахвочых заўсёды знаходзілася шмат. Дапамог Варвары Аляксандраўне выпадак. Яшчэ да замужжа яна пазнаёмілася са студэнтам Медыкахірургічнай акадэміі Валерыянам Лашкевічам, пазней зна камітым тэрапеўтам, прафесарам Харкаўскага універсітэта. Той, даведаўшыся пра яе жаданне вучыцца, згадзіўся дапамагчы. He проста ўладкаваў у Павівальны інстытут пры Родадапаможнай установе Санкт Пецярбургскага вы
    286
    хаваўчага дома, а ў якасці «вольнапрыходзячай вучані цы». Апошняе дазваляла вучыцца за казённы кошт.
    Курс вучобы В. Кашаварава прайшла ўсяго за восем месяцаў і на выпускным экзамене атрымала пасведчанне з адзнакай. Адбылося гэта ў чэрвені 1862 года.