Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Сям’я Башылавых належала да тых прадстаўнікоў па сапраўднаму народнай ітэлігенцыі, якія, нягледзячы на адарванасць ад вялікіх цэнтраў, сталіцы, былі людзьмі высокаадукаванымі, а ў іх маёнтках бурліла паўнакроўнае культурнае і духоўнае жыццё. Башылавы мелі багатую бібліятэку (захаваўся малюнак, выкананы васемнаццацігадовым М. Башылавым, на якім адлюстраваны яго бацька з кнігай у руках), наймалі для выхавання сына настаўнікаў, гувернёраў. Часта бывалі ў іх сябры, людзі, блізкія да літаратуры, мастацтва. Самі яны, як правіла, нічога не пісалі, не стваралі, ды валодалі не менш важ нымі якасцямі — здатнасцю схіляцца перад прыгожым, захоўваць павагу да яго.
Верагодней за ўсё, Сяргей Аляксандравіч наняў для сына і настаўніка малявання, таму што белы аркуш ватману зачараваў хлопчыка ўжо недзе ў адзінаццацітрынаццацігадовым узросце. Тады ён і зрабіў свае першыя ма люнкі. Аб гэтым, дарэчы, згадвае ў сваіх успамінах унук мастака Д. Галанін.
Маляванне, бадай, прадвызначыла ў нечым і асабісты лёс М. Башылава. Яго дзядзька Іван Аляксандравіч Башылаў закахаўся ў сваю прыгонную. Пачуцці былі вельмі моцныя, бо хоць і жыў з ёй не афіцыйна, без шлюбу, але чатыром дзецям, якія насілі прозвішча маці, даў добрую адукацыю. У прыватнасці, дачка М. Башылава Марыя Бяленка няблага малявала, цаніла літаратуру, свабодна размаўляла пафранцузску. 3 першых жа эскізаў, зробле ных Мішам Башылавым, узнікла ў яго і прывязанасць да стрыечнай сястры, што ў сталым узросце перарасла ў каханне. М. Башылаў і М. Бяленка пажаніліся.
Аднак адбылося гэта пазней, а спачатку М. Башылаў хацеў атрымаць вышэйшую адукацыю. У 1840 годзе пер шая самастойная жыццёвая дарога прывяла яго ў Харкаўскі універсітэт, дзе юнак зблізіўся з прагрэсіўна на
262
строенай моладдзю. Праз тры гады ў мясцовым альманаху «Молодык» ён змясціў свае малюнкі, у тым ліку і партрэты ўкраінскіх пісьменнікаў Р. Кветкі Аснаўяненкі і I. Катлярэўскага.
Выбраў для публікацыі менавіта гэтае выданне невыпадкова. Сказалася блізкасць поглядаў з выдаўцамі, а таксама тое, што з гэтым часопісам супрацоўнічаў яго сваяк па маці ўкраінскі мастакаматар Якаў дэ Бальмен. Ён таксама любіў літаратуру, сябраваў з Тарасам Шаўчэнкам. Калі ў 1845 годзе Я. дэ Бальмен загінуў на Каўказе, паэт прысвяціў яму верш «Каўказ».
Дзякуючы Я. дэ Бальмену, М. Башылаў неўзабаве пачаў ілюстраваць рукапісны зборнік Т. Шаўчэнкі, напісаны лацінкай. Змест яго складалі творы «Кабзара» выдання 1840 года і паэмы «Гайдамакі» і «Гамалія», што выходзілі ў 1841 — 1844 гадах. Над афармленнем кніжкі працавалі ўдвух, пры тым кожны рабіў па 39 ілюстрацый. М. Башылаў ілюстраваў шэраг малюнкаў, заставак, сюжэтных загалоўкаў літар. Найбольш прывабіла М. Башы лава паэма «Тарасова ноч». Нават намаляваў аўтара разам з яго героямі.
Паколькі дагэтуль творы Т. Шаўчэнкі ніколі не ілюстраваліся, М. Башылаву суджана было стаць першым яго ілюстратарам. Важна тое, што ён надзіва творча паставіўся да паэзіі ўкраінскага кабзара, адчуў сам дух яе. Гэ та было нават не ілюстраванне ў традыцыйным разуменні гэтага слова, а мастакоўскае ўжыванне ў вобразы, якія сталі блізкімі і дарагімі афармляльніку.
Наколькі М. Башылаў жыў паэзіяй Т. Шаўчэнкі, як мог ён глядзець на свет вачыма класіка нацыянальнай культуры, красамоўна сведчыць такі факт. На працягу многіх гадоў гісторыкі мастацтва лічылі, што карціна «Вечар» (другая назва «Від з ветраком») належыць Т. Шаўчэнку. I на самой справе на палатне ўгад ваецца яго стыль у адлюстраванні вечара ў сяле Лінавіца на Чарнігаўшчыне, дзе знаходзіўся маёнтак дэ Бальменаў. Але, як аказалася, «Вечар» маляваў М. Башылаў. Пры пільным разглядванні твора можна заўважыць на ім літа ры «М. Б.», напістаныя чырвонай фарбай.
ТТі быў М. Башылаў асабіста знаёмы з Т. Шаўчэнкам? Калі верыць самому паэту — гэтая сустрэча так і не адбылася. Так, 21 красавіка 1847 года, арыштаваны за ўдзел у кірыламефодзіеўскім таварыстве, Т. Шаўчэнка даў у III аддзяленні такія паказанні: «Ілюстраваў мае
263
творы граф Якаў дэ Бальмен, які служыў ад’ютантам у аднаго з карпусных генералаў і забіты на Каўказе ў 1845 годзе, і нехта Башылаў. 3 першым я бачыўся адзін раз, а другога зусім не ведаю».
Як быццам, ніякія каментарыі тут не патрэбны. Але ж у падобным сцвярджэнні хутчэй за ўсё выяўляецца жаданне Т. Шаўчэнкі адцягнуць падазрэнні ад М. Башылава, даць магчымасць яму працаваць і далей спакойна. Тым больш што кабзар вельмі даражыў вернутым яму ў 1845 годзе рукапісу з ілюстрацыямі. М. Башылаў жа, у сваю чаргу, працягваў жыць пад уплывам паэзіі Т. Шаўчэнкі. Пад уражаннем паэмы «Наймічка» намаляваў карціны «Тры пакаленні» і «Наймічка». I на гэты раз стаў свайго роду першапраходцам. Да М. Башылава яшчэ ніхто з мастакоў не пісаў палотнаў на сюжэты шаўчэнкаўскіх твораў.
...Здавалася б, прызванне М. Башылавым было знрй дзена. Тым не менш, у яго жыцці пакуль што было яшчэ шмат няпэўнасці. He мог ён ніяк знайсці нейкае пастаяннае прыстанішча. Закончыў універсітэт, неаднойчы наведваўся ў Пірэвічы, прыкладна ў 1848 годзе апынуўся ў Маскве, служыў перакладчыкам у архіве міністэрства замежных спраў. Гняло, бадай, тое, што спецыяльнай мастацкай адукацыі не меў. Пачаў наведваць, як вольны слухач, заняткі ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу і скульптуры.
I тут прыйшла непрыемная навіна. Захварэў бацька, пры тым цяжка. Апошнія сустрэчы з ім аднак сталі і пачаткам сапраўднага кахання да М. Бяленкі. 3 жаніцьбай, праўда, давялося пачакаць, бо Сяргей Аляксандравіч працівіўся іх збліжэнню.
Раслі і даўгі. Сказваліся частыя паездкі з месца на месца, ды і заробку добрага не меў. Таму пасля смерці бацькі М. Башылаў маёнтак прадаў, каб выплаціць даўгі. Ды і не вельмі задумваўся, што будзе далей, бо прыйшло сямейнае шчасце, заўсёды побач была любая Марыя Бяленка, якая нарэшце стала жонкай.
Шмат дало і знаёмства з мастаком Львом Жамчужнікавым. Сустрэліся яны ў маёнту дэ Бальменаў. Сустрэліся і пасябравалі. Жамчужнікаў па сутнасці першым прафесійна ацаніў талент М. Башылава. Уразіла яго карціна «Прыйшло пісьмо ад сына». Адразу прапанаваў паслаць твор у Акадэмію мастацтваў у Пецярбург. Драпанова для М. Башылава была нечаканай, але пярэчыць новаму
264
сябру не стаў. Як высветлілася, Л. Жамчужнікаў у вар тасцях карціны не памыліўся. Яна атрымала ў 1854 годзе сйрэбраны медаль.
Гэта ўжо пасапраўднаму акрыліла М. Башылава, яму хацелася яшчэ больш працаваць, але так, каб мастацтвам займацца не ад выпадку да выпадку, а пастаянна. Ды толькі і цяпер крокі да ажыццяўлення мары былі нялёгкімі. Паспрабаваў у 1859 годзе адкрыць пры Кіеўскім універсітэце вячэрнія рысавальныя класы, але папрацавалі яны ўсяго адну зіму: не хапала сродкаў, аднадумцаў знайсці не здолеў, а што тычыцца гарадскіх улад... Ім жа, канечне, было не да нейкага там М. Башылава і яго твор чых задум.
Пашанцавала, калі атрымаў пасаду інспектара ў Маскоўкім вучылішчы жывапісу і скульптуры. Дзесяць гадоў працы дазволілі М. Башылаву раскрыцца не толькі, як таленавітаму мастаку, а і як вопытнаму педагогу. Шмат дбаў, каб бібліятэка пры вучылішчы рэгулярна папаўнялася новымі кнігамі. Асаблівую ўвагу звяртаў на літараТУРУ рэвалюцыйнадэмакратычнага кірунку. Імкнуўся падабраць выкладчыкаў, якія б любілі сваю справу. I тэарэтыкаў неблагіх, а галоўнае —практыкаў.
3 іншых патрабаваў, ды і сам актыўна ўдзільнічаў у мастакоўскім жыцці. Друкаваўся ў часопісах «Буднльннк», «Зрятель» выставіў на акадэмічнай выстаўцы карціну «Селянін у бядзе». Але ўсё больш пераконваўся, што яго прызванне ў ілюстрацыях. Хаця некаторы час не хацеў ставіць уласнае прозвішча пад малюнкамі, падпісваўся псеўданімам «М. Пікала». Магчыма чакаў свайго зорнага часу, таго моманту, калі з’явяцца ілюстрацыі, зза якіх не будзе сорамна глядзець у вочы і калегам, і чытачам. Магчыма... Ды і малюнкі да кнігі «Вулічныя тыпы» другараднага пісьменніка А. Галіцынскага, хоць і былі падпісаны псеўданімам, ужо належалі да сапраўднага мастацтва. Невыпадкова на гэтыя ілюстрацыі звярнуў увагу Д. Пісараў, адзначыў: яны «нагадваюць сабой манеры Гаварні і выкананы вопытнай і майстэрскай ру кой». Ацэнка надзіва высокая, калі прыгадаць, што Поль Гаварні быў знакамітым французскім рысавальшчыкам, які тады быў прызнаным аўтарытэтам сярод ілюстратараў мастацкіх твораў.
Што засмучала М. Башылава, дык гэта сама літара турная аснова. Перачытваючы «Вулічныя тыпы», не мог не адчуваць, наколькі слаба аўтар пранікнуў у псіхалогію
265
тых, пра каго расказваў. I сапраўды, А. Галіцынскі часцей слізгаў па паверхні, замест таго каб глыбока рас крыць характары персанажаў, спасцігнуць саму іх душу.
А што такое сапраўдная літаратура, М. Башылаў добра ведаў. I, калі пазнаёміўся з камедыяй А. Грыбаедава «Гора ад розуму», адразу адчуў — гэта якраз тое, што яму патрэбна. Ведаў, не сумняваўся: прачуючы над гэтым тво рам ён зможа найбольш поўна раскрыцца як мастак, даўшы сваё тлумачэнне і разуменне яго. Першым зробіць гэта, бо нельга ж прымаць у разлік дзве ілюстрацыі П. Барэля, якія з’явіліся да выдання «Гора ад розуму», што выйшла ў 1858 годзе. Ён жа праілюструе камедыю ўсю, намалюе Скалазуба, Малчаліна, Чацкага, Самусава... Пакажа іх такімі, якімі бачыць. I такімі, якімі ўвайшлі яны ў жыццё дзякуючы таленту А. Грыбаедава.
Лёгка працавалася, аловак бегаў па паперы, выводзячы штрых за штрыхом. Хутка паўставалі выявы персанажаў. I ўсё ж Міхаіл Сяргеевіч не спяшаўся адкладваць гатовы аркуш у бок. Нешта падпраўляў, штосьці сціраў.
Жонка, заходзячы ў яго пакой, а кватэру ім далі пры самым вучылішчы ў так званым «Юшковым доме» (ён быў пабудаваны для маскоўскіх масонаў), мусіла не адну мінуту стаяць моўчкі. Ён нічога не заўважаў вакол сябе, не чуў яе крокаў. Як бы знаходзіўся ў нейкім іншым, аднаму яму зразумелым і такім прывабным свеце. Толькі тады, калі гучала: «Міша» і Марыя Іванаўна ставіла шлянку з чаем, падымаў галаву, ціха прасіў прабачэння за тое, што не заўважыў яе. Аднак з тым, каб адпачыць, катэгарычна не пагаджаўся, пярэчыў:
— He магу адпачываць, калі так працуецца!
Марыя Іванаўна гэтаксама ціха, як і заходзіла, пакідала пакой. Самотліва садзілася ля акна, роздумна праводзіла не адну мінуту. Непакоілася за здароўе мужа, не першы год хварэе на сухоты горла, а ў сям’і цяпёра дзяцей. Як іх на ногі будзе паставіць, калі, не дай божа, што надарыцца. У той жа час і радавалася, што так плённа яму працуецца. Хтохто, а яна ўмела адрозніць малюнкі, выкананыя з душой, ад падробкі пад мастацтва.