Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
I ўсё ж галоўнае прызванне С. Манюшкі было ў вялікіх музычных жанрах, сярод якіх ён на першае месца ставіў оперу. Тым творам, што прынёс кампазітару са праўднае прызванне, стала «Галька» — першая польская нацыянальная опера. Закончаны твор быў у 1847 годзе (лібрэта маладога на той час паэта Уладзімежа Воль скага).
«Прэм’ера прайшла 1 студзеня 1848 года, пастаноўку ажыццявілі самадзейныя акцёры Вільні. Але С. Манюш
256
ку абавязкова хацелася ўбачыць оперу на прафесійнай сцэне. Ён паслаў партытуру ў варшаўскі тэатр. He паспелі там, як след, пазнаёміцца з творам, а ўжо ўмяшалася цэнзура. Як і заўсёды бывала ў падобных выпадках, піль ныя літаратурныя «шпікі» напалохаліся, што аўтар вы ступае супраць сацыяльнага прыгнёту. Таму прэм’ера ў варшаўскім оперным тэатры запазнілася на цэлых дзесяць гадоў.
Як чакаў яе С. Манюшка, як быў упэўнены, што мена віта «Галька» азнамянуе сабой новы паварот у яго творчай біяграфіі! I не памыліўся. Першы спектакль прайшоў пры перапоўненай зале. Другі — таксама. Дваццаць паказаў з нязменным аншлагам! Імя С. Мянюшкі гучала на вуснах кожнага свядомага паляка. Нацыя абудзілася, па новаму зірнула на самую сябе. I дапамог зрабіць гэта сын беларускай зямлі.
У 1858 годзе С. Манюшку прапанавалі пасаду дырыжора варшаўскага опернага тэатра. Ён згадзіўся, але на першым плане была творчая праца. Ніколі дасюль яму так лёгка не давалася музыка! Адна за адной з’яўляліся оперы — «Плытагон», «Графіня», «Вербум нобіле», a 28 верасня 1865 года ў тым жа оперным тэатры нрайшла прэм’ера «Страшнага двара». I тагачасная крытыка, і ця перашнія даследчыкі па праву лічаць гэтую оперу вяршыняй творчасці С. Манюшкі.
У час, калі ўся Польшча знаходзілася яшчэ ў жалобе пасля жорсткага падаўлення паўстання 1863 года, С. Манюшка асмеліўся напісаць твор мілагучны, жартаўлівы... Здавалася б, такі падыход зусім не сумяшчальны са азмрочанымі нацыянальнымі пачуццямі. Ды С. Манюшка не быў бы С. Манюшкам, калі б адразу, як кажуць, раскрыў свае карты. Абышоў ён цэнзуру, яшчэ як абышоў! Падтэкстава, завулявана выказаў любоў да Радзімы. Гэта ўсе адчулі ў зале, калі адзін з нерсанажаў пачаў аплакваць сваю памерлую маці. I родную маці, і маці — Радзіму. Прыгнечаную, занядбаную.
Адначасова ў «Страшным двары» ўбачылася гледачам і Радзіма, здатная яшчэ ўстаць з каленяў. Гэтую прагу да свабоды, незалежнасці С. Манюшка перадаў мелодыяй бадзёрай, узнёслай мазуркі. He ўсё яшчэ страчана, ёсць гора, аднак, жыве і надзея, спадзяванне.
А ў паланезе ў трэцім акце пачуліся дзіўныя перазвоны. Магчыма, і не ўсе звярнулі на іх увагу, сочачы за асноўным дзеяннем. Далёка не кожнаму яны маглі сказаць
9 А. Марціновіч
257
нешта адметнае. Ды колькі гаварылі яны сэрцу самога кампазітара? С. Манюшка знаходзіўся ў партэры, а ў думках быў зусім не ў Варшаве. I не сталым чалавекам, да якога прыйшло ўсенароднае прызнанне, бачыў сябе ён, а тым дапытлівым хлапчуком, што ноччу цішком прабіраўся ў пакой, каб пачуць таямнічыя гукі дзядзькавага гадзінніка. Тая мелодыя гэтак запала яму ў сэрца, што арганічна ўлілася і ў паланез...
Слава радавала, а будні засмучалі. Паразумення з цэнзурай паранейшаму не было. С. Манюшка не мог пісаць насуперак уласным поглядам, а тая ва ўсім бачыла кра мольнасць. Ды і сам талент рэч вельмі загадкавая. He кожнаму ўдаецца пасля трыумфу ўзняцца вышэй, ці, пры намсі, утрымацца на ўжо ўзятай вяршыні. Так сталася і з ім. Оперы «Парый», «Бэата» не атрымаліся. Немагчыма паверыць, што пісаліся яны тым самым С. Манюшкам, які быў аўтарам «Галькі», «Страшнага двара».
Ён і сам перажываў творчыя няўдачы. Са звыклай каляіны выбівалі і звычайныя будзённыя непаразуменні. У каго іх, праўда, няма, але ж натура С. Манюшкі была такой уражлівай... А тут яшчэ даведаўся, што памёр бацька. Здароўем увогуле пахваліцца не мог...
4 чэрвеня 1872 года яго сэрца, сэрца выдатнага польска га кампазітара і слаўнага сына беларускай зямлі, раптоўна спынілася. Упаў на лесвічнай пляцоўцы свайго дома, калі вяртаўся з прагулкі.
Кім быў С. Манюшка для беларусаў і кім ён з’яўляец ца для нас сёння, яскрава бачна з надпіса на адной з жа лобных стужак, пакладзеных на яго магілу ў час пахавання: «Станіславу Манюшку, сыну беларускай зямлі. Сіратой плача яна над гэтай труною».
Плакала тады, а цяпер ганарыцца. Яшчэ ў 1919 годзе ў Мінску рабіліся захады, каб паставіць оперу «Галька» (лібрэта пераклаў Я. Купала). Задума гэтая была ажыц цёўлена на сцэне тэатра оперы і балета Беларусі ў 1955 годзе. Яшчэ раней, у 1952 годзе, аматары опернага мастацтва маглі пазнаёміцца ў гэтым тэатры са «Страшным дваром». Лібрэта пераўвасобіў па беларуску М. Танк. Дарэчы, гэ тая першая пастаноўка знакамітага твора С. Манюшкі на тэрыторыі былога Савецкага Саюза...
He захаваўся фальварак Убель, гэтулькі ж часу мінулася! Толькі вялікая ўпадзіна дазваляе знайсці месца колішняга калодзежа, ды, прыгледзеўшыся, можна здага дацца дзе некалі стаяў дом Манюшкаў. На месцы пад
258
мурка, печаў бачацца маленькія ўзгоркі. Але прырода спяшаецца і іх схаваць ад дакучлівага людскога вока. Упрытык падступаюць кусты бэзу і шыпшыны, а саму паляну ў абдымку ўзялі ліпы, ясені, бярозы...
Адна старая таполя, амаль зусім засохлая, засталася з часоў, калі па гэтай зямлі хадзіў С. Манюшка. Ды прамавугольны, з шэрай вапны абеліск нагадвае на беларускай і польскай мовах, што ён нарадзіўся ў тутэйшых мясцінах. А яшчэ пра знакамітага земляка расказваюць экспанаты музея Валмянскай васьмігадовай школы — уні кальнага ў сваім родзе, бо падобнага збору матэрыялаў пра жыццё і творчасць С. Манюшкі няма нават у Польшчы. Ідэю адкрыцця яго падказалі самі палякі, у прыватнас ці, музыказнаўца Мар’ян Фукс, а план экспазіцыі распра цавалі беларускія пісьменнікінавукоўцы Генадзь Каханоўскі і Уладзімір Конан.
...На вясновым небе бачыцца клін. Узіраюся піль ней — так і ёсць — журавы! Адразу згадваюцца радкі з верша песні Алеся Ставера: «Жураўлі на Палессе ля цяць». Вяртаюцца птушкі з выраю, вяртаюцца туды, дзе іх гнёзды, дзе пастаяннае прыстанішча. Так назаўсёды з бацькоўскай зямлёй і Станіслаў Манюшка.
^^шміі^
ШЧАСЦЕ ІЛЮСТРАВАЦЬ КЛАСІКУ
Міхаіл Башылаў
Ен быў таленавіты ва ўсім і адукаваны выдатна; разбіраўся ў многіх навуках; ведаў некалькі моў, жывапіс, скульптуру, архітэктуру, разьбу па дрэ ве; іграў на раялі, што пажадаеце, чытаў, як ноты, кнігу; цудоўна спяваў; і да ўсяго гэтага быў далікатны, добры і сумленны чалавек.
Леў Жамчужнікаў
V
( пачатку 1866 года Леў Талстой нечакана захварэў скульптурай. Зразумела, не проста як відам мастацтва. Любоў да прыгожага ў яго душы жыла здаўна і не адной літаратурай, як вядома, цікавіўся ён. Прывабіла Льва Мікалаевіча сама лепка, як працэс творчы. I да таго прыцягнула ўвагу, што вырашыў авалодаць яе сакрэтамі. Як заўсёды бывала з ім, калі за нешта вырашыў узяцца, на доўга пачатак справы не адкладваў. Прынамсі, у лісце паэту А. Фету, напісаным паміж 10 — 20 мая гэтага ж года, ён прызнаваўся: «Я ў цяперашняе знаходжанне ў Маскве пачаў вучыцца скульптуры. Мастаком я не буду, але занятак гэты ужо даў мне шмат прыемнага і павучальнага».
Аб гэтым успамінаў ў сваёй кнізе «Маё жыццё дома і ў Яснай Паляне» і Таццяна Кузмінская, малодшая сястра Соф’і Андрэеўны Талстой (дзявочае прозвішча іх, як вядома, Берс): «Зусім нечакана Леў Мікалаевіч, на ведваючы школу жівапісу і скульптуры на Мясніцкай, захапіўся скульптурай». I робіць удакладненне: «У той час дырэктарам (на самой справе інспектарам — A. М.) школы быў Міхаіл Сяргеевіч Башылаў, стрыечны брат маёй маці», не прамінаючы выпадку ахарактарызаваць Башылава, як асобу таленавітую і далёка неардынарную: «Гэта быў чалавек надзіва арыгінальны. Я вельмі любіла яго... Ён быў адораны талентамі, ці, хутчэй за ўсё, здоль насцямі.
260
— Дзядзька Міша, праспявай штонебудзь, — прыста вал.а я да яго.
I ён спяваў прыемным, моцным барытонам старадаўнія рамансы Даргамыжскага, графа Віельгорскага і іншых, і калі словы былі пяшчотныя, як у рамансе Віельгорскага:
Любнла я твон глаза, Когда нх радость озаряла...
Я глядзела на яго, і яго велізарны рот, нос, усё складвалася, звужалася, і выходзіла нешта прыемнае і гарманічнае з яго велізарнай пашчы».
Як бачна з гэтых жа ўсмамінаў, Башылаў належаў да людзей, якія аддаюць сябе мастацтву цалкам, без астатку, становяцца апантана ўлюбёнымі ў яго. Ды так, што не звяртаюць ніякай увагі на побыт. Ён падабаецца ім проста звычайнымі «дробязямі» жыцця. У Башылава «была бага тая спадчына (Т. Кузмінская мае на ўвазе бацькаў маёнтак — A. М.); ён не ўмеў захаваць яе, ставячы на першае месца мастацтва, чым вясковы дабрабыт, і ўсё паступова знікла з яго рук».
Несумненна, што зусім не сваяцкія адносіны паслужылі прычынай творчых кантактаў Талстога з Башылавым. А менавіта гэтая яго самаахвярнасць у імя прыгожага, дасканалага зблізіла і іх, а ў Льва Мікалаевіча выявіла новыя грані таленту: «Ён стаў у школе займацца скулыітурай з вядомым мастаком Рамазанавым, вылепіў з чырвонай гліны невялікага каня. Я, як цяпер, бачу гэтага каня; атрымаўся ён вельмі неблагім. Леў Мікалаевіч спрабаваў яшчэ ляпіць бюст Соні, але гэта ў яго не атрымлівалася, і Рамазанаў усё пераконваў:
— Бюсты адразу не атрымліваюцца, у асаблівасці падабенства».
...Міхаіл Башылаў, у якога ўрокі лепкі браў сам Леў Талстой, — наш зямляк. Праўда, у дванаццацітомнай энцыклапедыі пра М. Башылава звесткі марна шукаць, а вось у «ЭлімБеле» пра яго ўжо ёсць адпаведны артыкул. I з’явіўся ён дзякуючы Генадзю Кісялёву, які першы ў рэспубліцы падрабязна расказаў пра жыццёвы і творчы шлях М. Башылава, змясціўшы яшчэ ў 1974 годзе (№ 1) на старонках тагачаснага бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» артыкул «Ілюстратар мастац кай класікі». Праўда, тады Г. Кісялёў яшчэ не мог дакладна сказаць, дзе нарадзіўся М. Башылаў і толькі дал'ейшыя росшукі прынеслі яму доўгачаканы плён.
261
Радзіма Міхаіла Башылава — Жлобіншчына. Нарадзіўся ён 3 студзеня 1821 года ў колішнім маёнтку Пірэ вічы тагачаснага Рагачоўскага павета (знаходзіўся хутчэй за ўсё ў ваколіцах вёсак Наспы і Пірэвічы, што ў Жло бінскім раёне. Дарэчы, фальварак Наспінскі імператар Павел I у свой час падарыў сапраўднаму стацкаму саветніку, оберпракурору Аляксандру Башылаву, дзеду будучага мастака. У яго было трое сыноў — Аляксандр, Іван і Сяргей. Сяргею, бацьку М. Башылава, і дасталіся Пірэвічы.