Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Ці не захварэў? — занепакоілася маці, мацаючы Стасікаў лоб.
— Стаміўся проста! — бацька, як звычайна, на ўсё глядзеў прасцей. — Хай спаць ідзе.
Стасіку толькі гэта і трэба. Сказаўшы ўсім: «Дабра нач», ён пайшоў у пакой, дзе заўсёды спаў па прыездзе да дзядзькі. Распрануўся, лёг ва ўтульную, цёплую пасцель. Павекі самі сабой пачалі закрывацца, але хлопчык не паддаваўся дрымоце. Варочаўся з боку набок, падымаўся, садзіўся на краі ложка.
Нарэшце прыцемкі згусціліся. Хутка і поўнач, гэта ж не зіма, а лета, надвячорак адразу пераходзіць у ноч. Асцярожна ступаючы, каб, барані божа, не начулі мама з татам, якія спалі ў суседнім пакоі, Стасік накіраваўся да гадзінніка. Стараўся не глядзець на сцены, бо партрэты на іх у гэты момант нагадвалі дзіўных істот, што стаіліся ў цемры. Толькі наперад. Яшчэ адзін крок, другі і...
Што гэта? Чароўныя гукі выплывалі з гадзінніка і напаўнялі пакой. Перазвоньваліся, зліваліся ў мело дыю, якой Стасік дагэтуль ніколі не чуў. Як зачараваны, стаяў ён прысланіўшыся да сцяны, забыўшыся на ўсе страхі. Утрох былі яны ў гэты момант. Летняя ноч, што ахутала зямлю. Дзіўны перазвон гадзінніка, які нагадваў гучанне невядомага дагэтуль музычнага інструмента. I Стасік Манюшка, будучы вядомы польскі кампазітар і дырыжор Манюшка, народжаны на гэтай самай, бела рускай зямлі.
Гэтаксама нечакана, як з’явілася, мелодыя знікла. Ці шыня стала такая, што, здавалася, у вушах звінела. Стасік схамянуўся, успомніў, як баіцца ноччу быць адзін і барз джэй назад, у цёплую пасцель. Сон прыйшоў хутка, ледзь хлопчык крануўся шчакой падушкі. I снілася Стасіку, што ён стаў вялікім, дарослым. I ўжо не дома, на матчы ным фартэпіяна іграе, а выступае на канцэрце.
Раніцой, калі ў пакой завітала маці, Стасік не ўтры маўся, пра ўсё расказаў. I пра тое, як прабіраўся апоўна чы, каб паслухаць дзіўную мелодыю гадзінніка. I пра
252
сон, што прыйшоў пасля неспадзеўкі. Расказаў і выпаліў:
— Музыкантам хачу быць!
— Будзеш, сынок, будзеш,— адказала маці, хутчэй за ўсё па звычцы, але па вяртанні дахаты не забыла гэтую гаворку з сынам, пераказала мужу. Чэслаў Станіслававіч уважліва выслухаў яе:
— Магчыма, і будзе... А што, дарагая Альжбэта, час падумаць аб Стасевай адукацыі... Канечне, хатнія заняткі нямала даюць, але трэба шукаць і нешта больш пэўнае.
Калі Стасіку споўнілася восем гадоў, бацькі паслалі яго на вучобу ў Варшаву. На доўгія месяцы хлопчык быў прадастаўлены самому сабе і толькі на канікулы завітваў у родныя мясціны. Прасцей стала, калі сям’я Манюшкаў у 1831 годзе пераехала на сталае жыхарства ў Мінск. Стась паступіў у мясцовую гімназію, дзе ўрокі музыкі яму даваў Дамінік Стафановіч. Яму С. Манюшка застаўся ўдзячны на ўсё жыыццё. Прынамсі, у 1856 годзе, вяр таючыся ў гады маленства і юнацтва, ён прыгадваў: «Вы кладчыкамі фартэпіяннай музыкі былі: у вёсцы мая маці, у Варшаве — слаўны арганіст Фрэер, у Мінску — той бясцэнны Дамінік Стафановіч».
Шмат дала С. Манюшку і тая па сапраўднаму творчая атмасфера, якая панавала ў іхнім доме. У Манюшкаў пастаянна бывалі лепшыя прадстаўнікі мінскай інтэлігенцыі — мастакі Валянцін Ваньковіч, Ян Дамель, музыкант Пётр КарафаКорбут. I, канечне ж, частым госцем стаў Дамінік Стафановіч. Абмяркоўвалі пытанні творча га жыцця, спрачаліся, шмат музыцыравалі. He быў у баку ад гэтых канцэртаў і Стась.
Усё болей відавочным станавілася, што ён мае немалыя музычныя задаткі. Ужо ў пятнаццацігадовым узросце напісаў сваю першую оперу — камедыю «Канторшчыкі». Есць, праўда, меркаванні, што ў гэтым свайму вучню шмат дапамог Д. Стафановіч. Але калі і было патаемнае сааўтарства, дык гэта не змяншае таленту юнака. У тым жа 1834 годзе оперу паставілі мінскія аматары — спевакі і музыканты.
Вучобу С. Манюшка працягваў у Вільні, а потым у Берлінскай музычнай акадэміі, пасля заканчэння якой зноў вярнуўся ў Вільню, каб ажаніцца з Аляксандрай Мюлер. Знайёмства з дзяўчынай перарасло ў каханне, і маладыя людзі вырашылі звязаць свае лёсы. Адзін за адным нарадзіліся тры сыны. Сродкаў не хапала, таму даводзілася падзарабляць хатнімі ўрокамі, а ў выхадныя
253
дні іграць на аргане ў касцёле святога Яна. Часу на твор чую працу заставалася мала, але С. Манюшка выкарыстоўваў кожную вольную хвіліну. Ды і позняй ноччу заседжваўся за нотнымі аркушамі, паціху, каб не разбудзіць жонку з децьмі, апрабоўваючы напісанае на фартэпіяна.
У жанрах сябе не абмяжоўваў. Паспрабаваў узяцца за аперэту. Адну напісаў, другую... З’явіліся рамансы, кан таты... Зацікавіла драма Анісе «Каспер Хаўзер», і ён паклаў гэты твор на музыку. Са спектаклем па ім прыехала ў Мінск вандроўная трупа немца Шмідткопфа. Ужо на месцы калектыў узяўся за пастаноўку аперэты С. Манюш кі «Латарэя». Гледачы па вартасцях ацанілі новы спектакль, імпанавала ім і тое, што аўтар музыкі свой, родам зпад Мінска.
С. Манюшку пастаянна цягнула ў Мінск. Выкарыстоўваў любую магчымасць, каб сустрэцца з даўнімі сябрамі. Часта завітваў і ва Убель маёнтак перайшоў яму ў спадчыну. З’явіліся ў Станіслава Чэслававіча і новыя сябры. Усё цяснейшымі станавіліся стасункі з В. Дунінам Map цінкевічам. Сяброўства прывяло і да творчых кантактаў. Першым вынікам іх стала камічная опера «Рэкруцкі набор».
Прэм’ера не прымусіла сябе чакаць. Якраз у верасні 1841 года ў Мінск прыехаў новы генералгубернатар Мір ковіч. 3 гэтага выпадку былі наладжаны ўрачыстасці. У час іх паказваліся спектаклі. «Рэкруцкі набор» у пра граме ішоў апошнім. Ігра самадзейных акцёраў, сярод якіх выканаўцам адной з роляў быў сам аўтар лібрэта, прысутным спадабалася. Тым самым яны адкрылі для сябе і новага паэта: В. Дунін Марцінкевіч, нягледзячы на тое, што меў ужо даволі паважаны. ўзрост (С. Манюшку на той час споўнілася ўсяго 22 гады), вынес на глядацкі суд першую пробу свайго пяра.
У пэўнай ступені спрабаваў уласны голас і С. Ма нюшка. Пакуль яшчэ ён не асмельваўся цалкам пакласціся на ўласныя сілы. Музыку да «Рэкруцкага набору» пісаў разам з мінскім настаўнікам і скрыпачом Канстанцінам Кржыжаноўскім. У сааўтарстве (з тым самым К. Кржыжа ноўскім, а таксама з вядомым дырыжорам тэатральнага аркестра Вікенціем Стафановічам, братам Д. Стафанові ча) нарадзіліся яшчэ тры камедыйныя оперы на лібрэта Д. Дуніна Марцінкевіча «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада» і «Вясковая ідылія», што ўвайшла ў гісторыю беларускай музыкі пад назвай «Сялянка». Як
254
мяркуе А. Мальдзіс, яна з’явілася ў 1844 годзе. Лібрэта пісалася адначасова на двух мовах. Сядяне ў творы раз маўлялі пабеларуску, паны — папольску. Аднак тым самым дасягалася яшчэ болыпая праўдзівасць, на сцэне ўсё было, як у жыцці.
Такое радаснае пачуццё перажывалі і тыя, хто 9 лютага 1852 года прыйшоў у Мінску на прэм’еру. Пастаноўшчыкі рыхтаваліся да яе, як да свята. У друкарні былі загадзя заказаны афішы, мастак Адам Шэмеш своечасова зрабіў неабходныя дэкарацыі. Як кажуць, на сёмым небе зна ходзіў ад радасці В. Дунін Марцінкевіч. На прэм’еру ён нрывёз сялянскі хор са свайго маёнтка. Сам жа выконваў ролю войта Навума.
Загучалі са сцэны народныя песні, пачулася мясцовая гаворка. 3 хваляваннем перажывалі ўсе за герояў — простую дзяўчыну Юлю і паніча Лятальскага, быццам сваё, успрымалі каханне Юлі, на шляху якога неспадзявана ўзнікла столькі перашкод. Закраналіся ў спектаклі і са цыяльныя матывы. Адзін з персанажаў Навум Прыгаворка (а пад гэтым псеўданімам нарадзіліся і першыя творы В. Дуніна Марцінкевіча) не проста скардзіўся на ўласны лёс, з болем заклікаў: людцы, добрыя, глядзіце, што гэта на свеце робіцца, як чалавекупрацаўніку, чала векусейбіту цяжка даводзіцца.
Няўмольны час жорстка абышоўся з операй «Сялянка». Калі само лібрэта можна прачытаць, ці не ў кожным зборніку твораў В. ДунінаМарцінкевіча, дык партытуры не пашанцавала. Яна ці пакуль што не знойдзена, ці зусім згубілася. А. Мальдзіс адшукаў толькі запіс музыкі дзвюх арый. Ды і ці дадуць поспех далейшыя росшукі? He будзем забываць, што ўлады адразу спектакль забарані лі, хоць і адбылося яшчэ некалькі пастановак — у Слуцку, Нясвіжы, Віцебску, Бабруйску і Глуску. Гэткі ж лёс і ў іншых камічных опер С. Манюшкі. Але даследчыкі не страчваюць надзеі на лепшае. Дзякуючы польскаму музыказнаўцу У. Пожняку знайшлася партытура «Рэкруц кага набора».
He забываў С. Манюшка пра сваю малую радзіму. Вабіла яго зямля маляўнічая, песенная. А песні ён любіў. Яшчэ як любіў! 3 тых самых радасных часін, калі бег з Убаля насустрач вясковым дзяўчатам і жанкам, якія вярталіся са жніва. Любіў, таму і імкнуўся прапагандаваць беларускія народныя мелодыі. Асобныя ўключаў у оперы, аперэты, іншыя тэксты сам клаў на музыку. Як беларускія, так і польскія.
Справа ў тым, што С. Манюшка наладзіў кантакты з вядомым паэтам і фалькларыстам Янам Чачотам. Той жа шмат запісваў лепшых узораў вуснапаэтычнай творчасці. Аднак арыгіналамі не абмяжоўваўся, асобныя перакладаў на польскую мову. Калі яны трапілі да С. Манюшкі, той са здзіўленнем заўважыў, што нешта падобнае ўжо чуў у маленстве. Хіба што назіраліся некаторыя разыходжанні ў тэксце.
Працавалася плённа. Калі пісаў музыку да «Дубравы», «Зязюлі», «Сіраты», «Пералётнай птушкі» і іншых твораў, уяўляў сябе не ў Вільні, дзе на той час жыў, а ў род ным Убелі.
Песня за песняй... Усяго дзевятнаццаць твораў, якія аб’ядналіся ў цыкл «Песні прынёманскіх вёсак». За не калькі тыдняў з’явіліся яны, ііачынаючы са снежня 1844 года, калі тэксты прыйшлі ад Я. Чачота. Найбольш удаліся дзве з іх — «Кум і кума» і «Папрадуха». Менаві та ў іх С. Манюшка засведчыў сябе цудоўным знаўцам душы і побыта беларусаў. Бадай, лепей пра «Папрадуху» і не скажаш, як гэта зрабіў А. Мальдзіс: «Слухаеш акампанент — і, здаецца, чуеш, як у сялянскай хаце вуркоча калаўрот, бачыш, як папрадуха выцягвае з кудзелі доўгуюдоўгую нітку...»
Таму С. Манюшка і ўзнавіў усё гэтак дакладна, кранальна, што неаднойчы і сам станавіўся відавочцам працы папрадухі. Бываючы ў беларускіх вёсках (пасля Убеля бацькі яго жылі ў Радкаўшчыне каля Смілавіч), часам прасіў знаёмых ці ў хату сялянскую зайсці, ці ля карчмы спыніцца. Каб пачуць, як спяваюць, весяляцца людзі, забываючы нра гаркоту жыцця. А колькі ўражанняў атры маў С. Манюшка, калі не адзін дзень правёў з прытагонамі, падарожнічаючы на Вільні і Нёману?! Ды і бацька, ведаючы сынаву любоў да народнай творчасці, прысылаў яму апісанні беларускіх танцаў, тэксты малавядомых песень.