• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    «Н дым отечества нам сладок м прнятен»... Хтохто, а ён і ў прамым сэнсе гэтага слова так любіў гаркавы, да пер шыні ў горле, прысмак. I тады, калі зграбаў позняй восенню апалае лісце ў садзе і парку, а пасля стаяў моўчкі, роздумна назіраючы, як паволі прабіваецца кволае цяпельца, каб вырвацца наверх бялявымі пасмамі. I ле там, калі прыцемкамі любіў пайсці на луг, дзе падлеткі пасвілі коней, пяклі ў прысаку раннюю бульбу. Нейкую дзіўную асалоду прыносіў яму агонь, што шугаў у чэраве печы, спрабуючы вырвацца адтуль і ў гэтае імгненне лёгкім дымком напаўняючы накой.
    А яшчэ любіў Апалінар Гілярыевіч вясковыя вечары, асабліва ў той момант, калі прыцемкі згушчаюцца і тым
    276
    самым нясуць з сабой своеасаблівую загадкавасць і чароўнасць. Спакваля наступала санлівая заспакоенасць, усё наваколле сцішвалася. Глядзеў ён на звыклыя малюнкі, і душа паступова расслаблялася. Станавілася вусцішна. Пра многае думалася, шмат што прыгадвалася. Часам пры ходзілі і думкі аб імгненнасці ўласнага існавання, знаходжання на гэтай зямлі. Разам з тым нараджалася і ін шае пачуццё. Адчуванне заўсёднай з’яднанасці і з гэтай зямлёй, і з самой прыродай. I колькі жыць на свеце будзеш, будзеш пастаянна адчуваць гэтую такую трывалую і такую загадкавую лучнасць.
    Тое самае перажываеш, калі знаёмішся з адной най больш вядомых карцін А. Гараўскага «Вечар у Мінскай губерні». Твор пісаўся як роздум аб зямлі маленства і адначасова як згадка аб вечным, што складаецца з ма люнкаў непрыкметных, някідкіх.
    Увогуле, пейзаж быў любімым і асноўным жан рам А. Гараўскага. У розныя гады зпад яго пэндзаля з’явіліся такія палотны, як «Краявід з маёнтку Кушале ваБезбародкі Краснаполіца», «Пінскія балоты», «Рака Бярэзіна», «Свіслач» і іншыя. На некаторых палотнах фарбы як бы сухаватыя, не сказаць, каб яркія. Такой была творчая манера мастака. Прытрымліваўся яе А. Гараўскі свядома, бо, як чалавек, улюбёны ў Беларусь, ён не мог не адчуваць, наколькі забытая родная старонка, як мала ў тутэйшых людзей радасці і вымушаны яны па сутнасці не жыць, а існаваць.
    Пісаў палатно за палатном з упэўненасцю, што лепшы дзень усё ж настане. I калі, стомлены ад шматчасовай работы, адпачываў, часта лавіў сябе на думцы, што нязменна прысутнічае з ім воблік сялянкі, якую калісьці ўвасобіў ён на палатне «Старая моліцца». Апалінар Гіля рыевіч даўно забыўся яе імя, а вось маршчыністыя рукі, вочы, у якіх суседнічалі смутак, пакора і нязломнасць, стойкасць, трымаліся ў памяці.
    На лісты, якія прыходзілі ад П. Траццякова, А. Гараўскі адказваў хутка. I думкамі з сябрам хацелася падзяліцца, і планамі творчымі. П. Траццякоў, у сваю чаргу, высока цаніў творчасць Апалінара Гілярыевіча. 3 задавальненнем набываў яго лепшыя работы для сваёй калекцыі. Прыдбаў і карціну «На радзіме». А. Гараўскі ж, бываючы ў Маскве, сустракаючыся з П‘. Траццяковым, дапамагаў яму збіраць творы як вядомых мастакоў, так і таленавітай моладзі.
    277
    Да гэтай справы далучыўся і старэйшы брат А. Га раўскага Іпаліт Гілярыевіч (нарадзіўся ва Уборках 1 ліпеня 1828 года, год смерці невядомы), таксама пейзажыст. Дарэчы, быў у А. Гараўскага яшчэ адзін брат — Гілярый Гілярыевіч, ён у сваёй творчасці перавагу аддаваў акварэлі. На жаль, пра Г. Гараўскага зусім не захавалася звестак. Звычайна энцыклапедычныя даведнікі абмяжоўваюц ца такім сведчаннем — мастак другой паловы XIX стагоддзя.
    ...Неўпрыкметку да Апалінара Гілярыевіча падкрала ся старасць. Цяжка было з Беларусі збірацца ў дарогу, каб наведаць сяброў у Пецярбургу ці Маскве, таму Гараўскі вырашыў назаўсёды пасяліцца ў маёнтку Кірылавічы, а гэта было недзе ў ста сарака вёрстах ад сталіцы. I ў Пецярбург даволі лёгка дабіраўся, ды і тамашняя прырода вельмі ж нагадвала беларускую. Бярозы, сасоннік, балаціны...
    Позняй восенню, у самым перадзімку любіў А. Га раўскі паблукаць па лесе, натрапіць на палянку, дзе птуш кі не паспелі яшчэ абкляваць каліну. Нагінаў бліжэй шую галінку, не зрываючы, лавіў ягады вуснамі. Церпкі сок сударгава зводзіў язык, ды Апалінар Гілярыевіч не зважаў на гэта, адкусваў ягаду за ягадай.
    — Каліна — ягада гаючая,— усплывала ў памяці з на пластавання гадоў.
    Ад каго ён пачуў гэта ўпершыню, цяпер, як ні сіліўся, сказаць не мог. Магчыма, ад маці на самымсамым заранку свайго маленства, калі ўвесь навакольны свет здаваўся яшчэ такім агромністым, і ўсё хацелася самому адкрыць і спазнаць? А мо гэта сказаў Іпаліт, ён жа на цэлых пяць гадоў старэйшым быў і любіў паказаць сябе перад братам дарослым? Хаця, бадай, гэтыя словы прамовіла тая самая сялянка? Яна, здаецца, тады доўга пазіравала, стамілася. Прызнацца, стаміўся і ён сам. Падышоў да паркана — справа была восенню, адарваў некалькі ягад, кінуў у рот, скрывіўся...
    — Еш, панічок, каліна — ягада гаючая... — сказала жанчына.
    Каліна — ягада гаючая...
    He, не можа ён прыгадаць, ад каго ўпершыню пачуў гэта. Адно памятае, ніколі не забудзецца. Ва Уборках гэта было.
    Апалінар Гілярыевіч прысланіўся да ствала каліны, быццам шукаючы апору, якой яму ў гэты момант так не
    278
    ставала. Скупая мужчынская сляза, скацілася спачатку з аднаго вока, а пасля — з другога.
    Каліна — ягада гаючая...
    He стала А. Гараўскага ў 1900 годзе. Карціны ж яго захоўваюцца ў славутай Траццякоўцы ў Маскве, іншых музеях Масквы і СанктПецярбурга, ёсць яны і ў Нацыянальнай мастацкай галерэі Рэспублікі Беларусь.
    Ab
    ГЭТАЯ ДЗЁРЗКАЯ... КАШАВАРАВА
    Варвара КашавараваРуднева
    Нявечна ўсё,
    пакуль нявечны боль.
    Нявечна ўсё,
    пакуль нявечна памяць.
    Людміла Рублеўская
    даўно чакала гэтай хвіліны. Чакала з гэткім жа хваляваннем, у нечым неўсвядомленай, да канца незразумелай трывогай і адначасова з нецярпеннем, як і любая ў яе ўзросце дзяўчына. Шаснаццаць жа гадоў спаўняецца, сама час і аб замужжы падумаць. Наперадзе была невядомасць, а загадкавае, таямнічае пастаянна прыцягвае да сябе. Яго і баішся, але разам з тым ці не заўсёды і жадаеш, каб хутчэй яно настала, прыйшло, зняўшы ўсе сумненні і ваганні, прынёсшы пэўнасць і слакой.
    Праўда, ці не да самага апошняга моманту яна ніяк не магла звыкнуць, саўладаць з думкай, што выбар ужо па сутнасці зроблены і адступаць далей няма куды. Усё чамусьці верылася: Мікалай (а Варвара яго ўсё ніяк не магла, ды і, бадай, не хацела называць Коля) не стане хутка і катэгарычна патрабаваць канчатковага адказу на традыцыйнае ў надобных выпадках пытанне: так ці не? Але ён даўно заўважыў, адчуў яе душэўныя ваганні. I пасвойму разумеў іх, прыйшоўшы да высновы, што ўсё ў рэшце рэші будзе залежаць ад яго асабістай рашучасці. Таму пры чарговай сустрэчы заявіў прама, адкінуўшы ў бок умоўнасці:
    — Ты, Варка...
    Па гэтаму «Варка» здагадалася, што цяпер, як ніколі, яна патрэбна яму. I, як ніколі, ён залежны ад яе. «Варка» Кашавараў прамаўляў толькі ў тыя хвіліны, калі хацеў асаблівай прыязні і ўзаемаразумення з яе боку, а яшчэ падкрэсліваў сваю любоў. У звычайных жа выпадках мог і Варварай назваць.
    280
    — Ты, Варка, маё стаўленне да цябе ведаеш... Паўта раць няма патрэбы. Але ж чакаць мне, пагадзіся, ніяк не выпадае...
    Сапраўды, куды ўжо чакаць? I так ледзь ці не ў баць кі падыходзіць, а праз годдругі... Спалохаўшыся, што прачытае яе думкі, раптоўна сцішылася, быццам анямела. I слова сказаць не магла. Ён гэтае маўчанне зразумеў па свойму:
    — Ведаю, рашэнне адказнае.
    Чамусьці сказаў ціха, ёй нават шкада яго стала. I гэтаксама ціха дадаў:
    — 'Падумай яшчэ... Час ёсць... Дык да сустрэчы на наступных занятках...
    На занятках у танцавальным класе яны і пазнаёміліся. Збіралася туды публіка розная. Калі не цвет СанктПецярбурга, дык ва ўсякім разе людзі, якія цану сабе ведалі і разумелі, якую вагу яны маюць у грамадстве. Хапала ваенных, розных чыноўнікаў, купцоў. He гублялася сярод іх і яна, Варка Наванава. Каб стала ў гэтай кампаніі адразу сваёй, пастараўся яе апякун. Панакупляў рознага моднага адзення. I на ўпрыгожванні не скупіўся. Апрануў, як каралеву якую. Ты, Варка, казаў, маладая, прыгожая...
    Гора ёй з гэтым апекуном. Год назад быццам нерамя ніўся чалавек. Кампліменцікі пачаў гаварыць, абдымаць стараецца. Глядзі, Варка, пачалі перасцерагаць суседзі і знаёмыя... Невыпадкова ўсё гэта. А яна што? Маленькая, сама нічога не разумее? За лепшае лічыць паменей разам з ім быць. Вось толькі на танцах ніякага спакою няма. Сам і падахвоціў наведаць гэтыя заняткі. Праўда, хоць і не вельмі яна ахвочая да розных танцулек, але цікава на людзях бываць. Тым больш што кожны стараецца пазнаёміцца, запрасіць на танецдругі. Хаця часцей паненкам адзін Кашавараў праходу не дае. Разумее, што многія барышні так і хочуць, каб ён быў заўсёды поруч. Але тое іншыя, а сам Мікалай Сцяпанавіч упадабаў менавіта яе, Варку. He прамінае і лішні раз нагадаць, як любіць. А пры першым жа знаёмстве дык зусім рассмяшыў. Пады шоў запрашаць на танец... Сур’ёзны такі, няйначай нешта важнае паведаміць збіраецца. Грудзі ледзь не колам, сам надцягнуўся, быццам да якой важнай асобы звяртаецца.
    — Пецярбургскі другой гільдыі купечы сын Мікалай Сцяпанавіч Кашавараў! — выпаліў на адным дыханні.
    — Няўжо другой? — вырвалася ў яе.
    281
    Жарту не зразумеў, адказаў на адным дыханні:
    — Але, другой!
    Думала Варка, што на звычайных жартах, запрашэннях у іх узаемаадносінах усё і спыніцца. Аказалася, Кашавараў меў намеры самыя сур’ёзныя. Барышні, з якімі бліжэй пазнаёмілася і якія адразу зразумелі яго намеры, пачалі ўгаворваць, парады даваць. Маўляў, што доўга вагацца, згаджайся, выходзь замуж. Як той сыр у масле адчуваць сябе будзеш.
    Лёгка сказаць — выходзь! А як жа тады з марай аб вучобе? Кашавараў ці не адразу сказаў, што жанчына не для гэтага створана. Павінна дома сядзець, за багатым мужам, як за сцяною тою знаходзіцца. Абавязак яе — дзяцей выхоўваць, за парадкам сачыць. Ды і ўсе гэтыя кнігі нікому не патрэбны.
    Напрыклад, узяць яго, пецярбургскага другой гільдыі купецкага сына (пра гэта Мікалай Сцяпанавіч любіў нагадваць часта, нават тады, калі ніякай патрэбы на тое не было). Распісацца ўмее, чытаць з большага, а справы якія варочае?! Грошы прама ў кішэню і плывуць. Ручаёчкам бягуць, ператвараючыся ў паўнаводную раку.
    Як ні адгаворвала яго Варка, не пераставаў у жаніхі набівацца. He астыў і пасля таго, калі пачуў: «Ды не люблю я цябе!» Спачатку зачырванеўся, цяжка задыхаў, нервова захадзіў па пакоі, а потым супакоіўся. Быццам нічога і не здарылася. Зусім спакойна адказаў: