Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
64
ся спрэчка адносна валодання Новагародкам, і князь Леў запатрабаваў, каб Войшалк забраў горад у Шварна. Магчыма, усплылі іншыя, больш раннія крыўды. Пасля Леў Данілавіч кінуўся на Войшалка і забіў яго.
Аднак гэтая смерць ужо ніяк не магла паўплываць на тое, быць аб’яднаным літоўскім, нальвічанскім, дзяволтваўскім, пінскім, жамойцкім і іншым землям вакол Новагародка ці не. Дзякуючы празорлівасці, дальнабач насці, а таксама абачлівасці ды і палітычнай хітрасці Войшалка ўзнікла новая дзяржава, якая пачала неўзабаве называцца Вялікім княствам Літоўскім. Цэнтрам яе стаў Новагародак, а герб гэтага горада, так званая «Пагоня» — коннік на белым кані з мячом над галавой — дзяржаўным гербам. Вялікае княства Літоўскае было беларускай дзяр жавай, у ёй развіваліся беларуская мова, культура.
3 А. Марціновіч
ПІСАЎ ПІНСКІ МАЙСТРА...
Ананія
Стаў бачыць я! (Вы чуеце мяне?) — Слязінку ў сэрцы, песню ў збажыне. I ўсё, што звыклым некалі было, Жывое вьшраменьвае святло.
Яно трывожыць, радуе, баліць...
I хочацца свяціць, свяціць, свяціць. Каб невідушчы побач прашаптаў, Нібы святы зарок: «Відуіпчым стаў!» Змітрок Марозаў
R
ясна з кожным днём усё настойлівей давала знаць аб сабе, як бы непрыкметна, ненарокам напамінаючы, што зіма ўжо не гаспадыня на гэтым свеце. Канечне, да першага жаўрука ў небе было яшчэ далекавата. Але сумнення не заставалася — пройдзе колькі часу і ўсё наўкола заквітнее, напоўніцца сокамі адталай зямлі, убярэ ў сябе шчодрасць жыццядайных сонечных промняў.
Абуджэнне прыроды адчувалася на кожным кроку. Ру дым стаў снег на пагорках, чорнымі плямамі пакрыліся агароды, што збягалі, апускаліся ледзь не да самай Піны. Яна таксама ачнулася ад зімовага сну. Лёд на рацэ ламаўся, крышыўся. Вялізныя крыгі, шукаючы дарогу, наскоквалі на меншыя. Часам станавіліся на дыбкі, з цяжкасцю апускаліся, на імгненне затрымліваліся, каб пасля марудна прасоўвацца наперад.
Калінікалі ўзнікалі заторы. Лёд на трывалым месцы клаўся некалькімі пластамі. Працягвалася гэта да той пары, пакуль аснова не ламалася і тады зноў чуўся скрь;гат. Утваралася суцэльнае месіва, з якога ў розных месцах, як вострыя дзіды, скіраваныя ў неба, тырчэлі лядовыя аскабалкі. Новыя крыгі, якія падыходзілі несупынна, зносілі іх і памалу, з нейкай заспакоенасцю, лёд накіроўваўся туды, дзе русла пашыралася. Гэта Піна, што не месцілася ў берагах, спяшалася ўвайсці ў Прыпяць. Тая
66
ж даўно разлілася, адхапіўшы немалую частку балота. I ўжо калыхалася хвалямі сапраўднае мора, амаль што падступаючы да лесу, які віднеўся на даляглядзе.
Ананія любіў вясну, бадай, як ні адну пару года. He сказаць, праўда, каб яму не падабалася зіма — снежная, віхурная, з піліпаўскімі маразамі, з каляднымі гісторыямі, адна страшнейшая за другую. Ды што тыя гісторыі, калі дастаткова было ўслухацца ў скуголенне ветру за сцяной, каб пачуць ваўчынае завыванне. He баяліся шэрыя людзей, падыходзілі амаль да самых сцен замка. Нават вялізныя рвы, што акружалі яго, не з’яўляліся для драпежнікаў перашкодай. Ды і перагукванне вартаўнікоў не палохала, хаця і тыя лічылі за лепшае схавацца дзенебудзь зпад ветранага боку.
Падчас гэтага завывання ў Ананія сціналася сэрца, асабліва калі голас ваўкоў супадаў з расказам пра ваўкалакаў — людзей, якія могуць лёгка ператварацца ў ваўкоў. Здавалася тады, што хтонебудзь з мужыкоў — няўклюд ны, заўсёды панурлівы і маўклівы, які любіў сцішыцца ў куце, няйначай адзін з такіх нярэваратняў. Няведама, як забраўся ў чалавечае жытло, сядзіць вось разам з усімі, слухае неверагодныя гісторыі. Паспрабуй, даведайся, што ў яго на самой справе ў галаве. Хацелася гнаць па добныя сграшныя думкі, але яны чамусьці ўчэпіста тры малі ў сваіх цісках, не адпускалі, гнялі душу чымсьці невытлумачальным і загадкавым.
Летам жа, наадварот, яна як бы разнасцежвалася, хутка разнявольвалася. Ды і як інакш магло быць, калі прастору наўкола па сутнасці большала. Усё буяла, квітнела, прыгажэла, жыло! I паветра, настоенае на водары красак, убірала ў сябе сам неруш іх. Дыхалася лёгка і свабодна. Пры кожным чарговым уздыху яно ачышчала нутро, пачынала гаіць душу. Так і хацелася на ўлонне прыроды, туды, дзе зранку да позняга вечара працавалі кабеты і мала дзенькія дзяўчаты. На княжацкім полі чуліся іх, такія роздумнапрацяжныя і адначасова стоеназасяроджаныя песні.
Аднак тужлівасць гэтая ніколькі не псавала настрою, а яшчэ і ўзнімала яго, бо тым самым адчувалася далучэнне да вечнага ў сваёй самабытнай напоўненасці. Ананія і сам быў з сялянскай сям’і, але з малога ўзросту апынуўся ў княжацкім двары. Спачатку нрыслузе дапамагаў, a no тым, калі заўважылі здатнасць хлопчыка да малявання, аддалі яго ў навучанне да вядомых майстроў, якіх нямала
67
было ў замку. Ананія даволі хутка авалодаў сакрэтамі разьбы па дрэве. Бацькі, праўда, к таму часу памерлі ўжо, і ён застаўся адзін, бо так і не завёў сям’ю.
Душэўнае заспакаенне і маральную асалоду Лнанію прыносіла і кожная восень. Хапала ўражанняў, хоць і жыло адчуванне, што з прыходам яе ў жыцці завяршаецца яшчэ адзін круг. Гэта надавала крыху самотлівасці. Асаб ліва пасля таго, як аднойчы давялося пагутарыць з цы ганкай.
Адбылося рэта ў адзін з тых звычайных восеньскіх дзён, што такія багатыя на сонца. Сама пачалося бабінае лета. Лёгкае павуцінне гайдалася ў паветры, пасмачкамі ападала на галінкі дрэў, на пажоўклую лістоту. Увесь княжацкі двор пакрыўся залацістым дываном, ды такім прыгожым, што ажно боязна было, не хацелася па ім ступаць. Ананія раз пораз прыпыняўся, падымаў адзін кляновы ліст, другі. Клаў іх на даланю, уважліва ўзіраўся ў атожылкі, што перакрыжаванымі лініямі разбя галіся ў розныя бакі.
Якраз тады і падышла варажбітка, загаварыла і неча кана прапанавала:
— Хочаш, пагадаю? Паваражу, лёс твой прадкажу?
Ён заўсміхаўся, запытаўся:
— Няўжо на кляновым лісці?
Цыганка жарту не падтрымала, узяла Ананію за левую руку, павярнула далонь да сябе. Уважліва глянула і pan там стала надзіва сур’ёзнай і заклапочанай. Сказала, як выпаліла на адным духу:
— Шчасце не міне цябе, але ніхто пасля пра тваё жыццё нічога ведаць не будзе...
Прамовіла гэтыя словы і нечакана знікла. Была вось тут, гюруч і няма... Ананія тады пастаяў, уражаны гэтым нечаканым яе знікненнем, а яшчэ болей — прадказаннем жанчыны. Пасля выйшаў са двара ў горад. Яшчэ болей асцярожна ступаў па вуліцы, бо паўсюдна на бярвеннях, пакладзеных, каб вясной ці ў дажджлівае надвор’е не гразка было хадзіць, ляжала кляновае лісце. I ўжо ча мусьці думалася Ананію, піто не па лістоце ступае ён, а быццам па ўласным лёсе. Гэтак жа падобпыя лісты клёна на чалавечую далонь!
«Шчасце не міне цябе, але ніхто пасля пра тваё жыццё нічога ведаць не будзе...» — не выходзіла з галавы. Гуча ла ўжо як нейкая наканаванасць, няўмольнасць лёсу, калі пры ўсім сваім старанні нічога не можаш перайначыць
68
у ім, і ўсе высілкі, якімі б упартымі ні былі яны, наўрад ці нешта дадуць.
...Ананія любіў вясну, бадай, як ні адну пару года. Ды як жа не любіць было, калі з кожным прыходам яе адчуваў новы прыліў сіл, быццам нанава з’яўляўся на гэтай такой старой і грэшнай зямлі. Забывалася, колькі гадоў за плячыма. He хацелася думаць пра іх, не хацелася і лічыць іх, тым больш перагортваць старонкі перажытага, узважваючы набыткі, пераацэньваючы пралікі. He да гэтага было падчас вясновага абуджэння. Верылася — усё самае галоўнае і лепшае яшчэ наперадзе. Кожнае чарговае «нараджэнне» абяцала столькі вабнасці, гэтулькі здзяй сненняў задум, планаў.
Падумаўшы, неяк трэба было б уладкаваць і асабістае жыццё. He хадзіць жа ўвесь час бабылём непрыкаянцам. Апошнім часам пачаў заўважаць Ананія, што яго так і цягне да чужых дзетак. Хочацца абняць іх, прыгалубіць, прылашчыць. Няйначай праяўляюцца бацькоўскія пачуцці.
Асабістае жыццё... Хаця творы яго хіба не часцінка, пры тым прыкметная, гэтага асабістага? Ці не прыносяць яны кожным разам задавальнення, усведамлення немарнасці знаходжання на гэтым свеце? Хіба не ўкладвае Ананія ў кожны сюжэт, узноўлены на дошцы, усю душу сваю?
Дрэва даўно мела для яго тую магічную сілу, перад якой заўсёды хочацца на калені станавіцца, здзіўляючыся і здзіўляючыся, якая ўладная яна ў сваім пастаянным прыцягненні. Адначасова менавіта дрэва надавала Ананію ўпэўненасці ў яго памкненнях. Працуючы над новым творам, ён заўсёды трапляў у нейкі іншы, аднаму яму вядомы свет. Тое, што акружала, даўно было звыклым, забывалася. Чыстая дошка станавілася полем, якое хацелася засеяць шматлікімі сюжэтамі, што ўжо асэнсаваліся ў галаве.
Уваходжанне ў загадкавы свет творчасці пачыналася для Ананія з падбору матэрыялу. Дрэва павінна было быць трывалым, але адначасова лёгка паддавацца апра цоўцы. Браў звычайна дуб, граб, бярозу... Калі ж пазнаёміўся з купцамі — праз Пінск праходзілі шматлікія гандлёвыя шляхі з Прыбалтыкі, а туды вялі дарогі і з многіх паўднёвых замежных краін — упадабаў пальмавыя дошкі. Спачатку аднёсся да прапановы заморскага госця прывезці колькі іх з недаверам. Мала што могуць прапа наваць. Таму — абы збыць, а ты што хочаш, тое і рабі з пакупкай. Ды купец сумненняў не падзяліў. Аказаўся
69
чалавекам, які ведаў сапраўдную цану разбе па дрэву. Ахвотна ўзяў абразок, зроблены Ананіям. Уважліва разгледзеў яго і, не хаваючы захаплення, ад здзіўлення толькі галавой паківаў:
— Майстар ты, Ананія, яшчэ які, браце, майстар! Такіх нячаста я сустракаў, хоць у многіх землях па бываў...
Пахвальба, нрызнацца, прынесла вялікае задавальнен не. Адна справа, калі добрыя словы кажуць свае, тутэйшыя. I сам князь пінскі Фёдар Яраслававіч, і баяры. I куды вышэйшая ацэнка тваёй працы, прамоўленая людзьмі прышлымі.
Купец жа не пераставаў здзіўляцца майстэрству, кру ціў і круціў абразок у руках, быццам хацеў пераканацца, што той і на самой справе належыць яму, а не каму іншаму. Погляд яго нечакана запынуўся на літарах, выразаных па краях. Прачытаў: «Робшгь попь Ананпа».
— Дык ты, Ананія, аказваецца non? — спытаўся з ня меншым здзіўленнем. — Нешта не казаў ты мне пра гэта, хоць і даўно ведаем адзін аднаго...
— Духоўную адукацыю маю, — адказаў Ананія, — a так майстрам разьбяром працую пры княжацкім двары.