• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    — Дык чакай мяне, Ананія, праз месяцаў пяць шэсць, — сказаў на развітанне купец. — Адным словам, праз паўгода. Пройдзе зіма, ачысцяцца рэкі ад ільду, прывязу новыя тавары. Пальмавых дошак табе... I кніг — таксама...
    Кнігі былі другім захапленнем Ананія. He толькі, пры магчымасці, карыстаўся тымі, што былі ў княжацкім двары. Набыў некалькі і ўласных. Што купіў, што абмя няў на свае творы. Але то ўсё былі кнігі на чужых мовах. Хацелася даўно прачытаць нешта сваё, што б адразу стала зразумелым, у душу запала. Купец не першы раз абяцаў прывезці штонебудзь. Праўда, абяцанкі заставаліся абяцанкамі. Магчыма, у час яго чарговага прыезду пашанцуе?
    Таму і чакаў Ананія гэтую вясну з такім нецярпеннем, як ні якую іншую. Ці не штодня спускаўся да Піны, назіраючы за ледаходам. Узрадаваўся, калі адным ранкам убачыў, што рака амаль ачысцілася ад зімовага панцыру, хаця вада яшчэ і не спадала. Прыпяць, дык тая параней шаму нагадвала вялізнае мора, якое ахапіла ў акрузе не адну мілю. Аб тым, дзе знаходзіліся яе пастаянныя берагі, давалі знаць толькі кусты ды дрэвы, што вытыркаліся сямтам з вады.
    70
    Аднойчы Ананія напаткаў на беразе Навошу. Той таксама ахвочы быў палюбавацца прыродай, што абуджалася ад зімовага сну. Пастаялі ўдвух, узіраючыся ў люстраную роўнядзь.
    — He хутка спадзе вада, не хутка, — парушыў маўчанне Навоша.
    — He хутка, — пагадзіўся Ананія,— Шкада...
    — Што шкада? — не зразумеў Навоша.
    Паміж імі даўно не было асаблівых сакрэтаў. Навоша таксама працаваў пры княжацкім двары, толькі ў адрозненні ад Ананія, з’яўляўся жывапісцам. Як і Ананія, меў талент, Богам дадзены. Пісаў абразы, ствараў размалёўкі ў цэрквах. Нават афармляў пакоі самога Фёдара Яраслававіча.
    Ананія не таіўся, расказаў усё, як было. Навоша ўважліва выслухаў:
    — Прыедзе твой купец, чакай...— працягваў: — А кнігі прывязе, і мне пакажы. Ты ж ведаеш, і я да чытання ахвочы...
    Як жа ўзрадаваўся Ананія, калі праз дзеньдругі па звычцы спусціўся да Піны і ўбачыў, як далёка на гарызонце, там, дзе яшчэ Прыпяць не ўвайшла цалкам у свае берагі, паказаліся кропкі купецкіх суднаў. Быў ужо пачатак чэрвеня, куды больш паўгода прайшло, а вада, што не часта назіралася, усё яшчэ не спадала. Ды, Бог яго, з той вадой. Галоўнае, што доўгаму чаканню прыйшоў канец. Хутка, вельмі хутка ўжо будзе трымаць ён у руках пальмавыя дошкі, а калі пашанцуе, — і кнігі на сваёй, зразумелай мове. Разважаў нават, а што болей чакае ён — пальмавыя дошкі ці кнігі? Прыйшоў да высновы, што і тое, і другое. Бо ўсё гэта так неабходна для яго духоўна га спажыву, для працы.
    Дошак купец і сапраўды прывёз некалькі, а вось кнігу — толькі адну. Ананія падзякаваў, прапанаваў узамен свае работы, бо даўно яны дамовіліся не грашыма разлічвацца. Хацеў было запытацца ў купца, а чаму той кніг болей не прыдбаў, ды купец, разумеючы, што гэтае пы танне абавязкова з’явіцца, апярэдзіў:
    Кніга і праўда толькі адна... Ды ведай, non Ана нія, — ён наўмысна жартліва выдзеліў менавіта «поп», — ведай, цаны гэтай кнізе няма. Пражскае выданне прытчаў Саламонавых. Сам доктар Скарына ажыццявіў. Летась, восенню 1517 га года, калі хочаш дакладней, дык 6 каст рычніка.
    71
    Купец узяў кнігу з рук Ананія.
    — Глядзі, вось тут, на тытульным лісце з гравюрай і ўказана: «Зупол'ьне выложны на рускій языкь докторомь Францнскомь Скормною с Полоцка».
    Адчуваючы, што Ананія зацікавіўся выданнем, удакладніў:
    — Глядзі, неабходна «честн всякому человеку, мудрому н безумному, богатому н вбогому, младому н старому, на бол'ьей тым, онн же хотят нметм Добрые обычае н познатн мудрость н науку».
    He даў купец Ананію і слова сказаць:
    — Бяры, бяры, поп Ананія, пазнавай «мудрость н нау ку», а дзякаваць пасля будзеш, калі прачытаеш. Магчыма, і ў працы тваёй дапамогуць прытчы Саламонавы...
    Шкадаваў, яшчэ як шкадаваў Ананія, што тады так хутка развітаўся з купцом. Неаднойчы пасля думаў: мала тых ухвальных слоў яму сказаў, бо кніга гэтая і сапраўды многае ў яго душы перайначыла. Так захапіўся Ананія ёю, што хвіліны вольнай не меў. Усё, што акружала, не на адзін дзень як бы страціла сваё звыклае існаванне. Калі ж спахапіўся, позна было. Адплылі купцы, добра яшчэ калі знаёмец у Пінск восенню дабярэцца, а так давядзецца зноў да вясны чакаць.
    Прывабіла Ананія ў скарынавай кнізе густоўнае афармленне. Як мастак, ён па вартасцях ацаніў застаўкі, гравюры. Але няменшае задавальненне меў і ад знаёмства з самімі прытчамі. Адну з іх перачытваў неаднойчы — «Первый суд еже суднл Соломон царь две жене блудьннцн о двомх детях». Падобныя гісторыі аб мудрасці людской, яму неаднойчы даводзілася чуць, ды гэтая асабліва крану ла, трывала засела ў памяці.
    Падумаць толькі, якім мудрым, празорлівым аказаўся Саламон, калі да яго прыйшлі на судраду дзве жанчыны? А не так жа проста было разважыць, каторая з іх хлусіла, а якая праўду гаварыла. У адным сумнення не заставала ся — абедзве маці і абедзве вельмі любяць дзяцей. Але адна па неасцярожнасці задушыла дзіцёнка ў сне і ўпотайкі замяніла сынам другой. He быў бы Саламон Саламонам... Загадаў, падумаўшы разважыўшы, дзіця... рассячы, а пасля падзяліць пароўну. Каб кожную маці не пакрыў дзіць. Чужая, як і можна было чакаць, адразу нагадзіла ся, а родная ў роспачы сказала: «Хай лепш яна забярэ дзіця, абы толькі яно засталося жыць!»
    Думаў шмат Ананія над зместам гэтай прытчы. На
    72
    раджаліся вобразы, набываючы сваю рэальнасць. Адначасова кранала чытанае і чутае раней — згадкі пра Сафію Прамудрасць, прыпаміналіся вершы Іаана Дамаскіна, цара Давіда, у якіх ужо сам Хрыстос называецца Сафіяй. У новым святле паўставалі і пропаведзі Іаана Залатавуста. Захацелася ўсё гэта ўвасобіць на дрэве. I назва акрэслілася — «Прамудрасць ствары сабе храм». Ведаў, нялёгка давядзецца, каб усё памайстэрску перадаць на дрэве. Але задуманае не адпускала ад сябе, не хацелася работу адкладваць на пасля.
    Калі падзяліўся планамі з Навошам, той ухваліў іх. Гэта надало яшчэ болей упэўненасці. Пачаліся дні, тыдні настойлівай працы. Часам настолькі захапляўся ёю, што не звяртаў увагі на прыцемкі. Занальваў лучнік і старанна шчыраваў над дрэвам, надаваў яму жыццё, адухаўляў яго. Балазе, абрысы твора лёгка вымаляваліся ў памяці, а патрэбныя інструменты знаходзіліся пад рукой. Ананія і сякерай карыстаўся, калі трэба было прайсціся па дрэву «пачарнавому», пасля пераходзіў да стамесак рознага памеру, нажоўразцоў, браў у рукі свярдзёлак. Усё тое, што і патрэбна разьбяру.
    Інструменты слухаліся яго. I рука ўпэўнена хадзіла, ды і многае з гэтага рыштунку самім зроблена было. Вядома, Ананія давяраў майстрам, якія апрацоўвалі жа леза, яны нямала дапамагалі, каб займець дасканалыя інструменты. I ўсё ж, сам зробіш, большая ўпэўненасць, што працаваць будзе лёгка. Найперш, калі кампазіцыя складаная. Адзін неасцярожны рух — і вострая стамеска так увойдзе глыбока ў дрэва... Хоць крычы, а паправіць ужо нічога немагчыма будзе.
    Ды і князь Фёдар Яраслававіч падахвочваў Ананія да новай работы, загадзя ўхваліў яе:
    — Старайся, Ананія, дарунак харошы будзе...
    — Дарунак, княжа?
    Фёдару Іванавічу Шчэпіну падарыць збіраюся, дык ты зрабі так, каб і надпіс адпаведны быў.
    Князь і тэкст сам нанісаў: «Дана бысть княземь Федоромь Нвановнчемь Ярославнча Федороу Нвановнчоу ІЦепяноу». Выразаў Ананія, як мае быць, гэты надпіс на абразку. Праўда, як заўсёды, не забыўся і пра аўтарства. Са згоды князя Фёдара Яраслававіча дадаў: «Робнль попь Ананна».
    Кампазіцыя — адно задавальненне! Кожны, хто меў магчымасць пазнаёміцца з абразком, не хаваў свайго за
    73
    хаплення, казаў Ананію ўдзячныя словы.
    Ды і было чаму захапляцца. Пастараўся Ананія, як ніколі пастараўся. У левай частцы абразка намаляваў Сафію Прамудрасць божую, якая на прастоле сядзіць, а правай рукой бласлаўляе. У левай жа яна скрутак трыма ла. Над Сафіяй фантастычны храм, а там цар Саламон схіліўся. Да Іаана Дамаскіна звяртаецца, разам разгор нуты скрутак разглядаюць. У цэнтры ж кампазіцыі маці боская з дзіцем, як само зямное ўвасабленне мудрасці. Аб гэтым нагадвае, паказваючы на яе, Іаан Дамаскін. У верх няй частцы абразка, справа, сем выяў анёлаў, яны напамі наюць аб сямі ўсяленскіх саборах. Сцэна ахвярапрына шэння атрымала ўвасабленне ўнізе кампазіцыі. Тым са мым паядналіся між сабой старажытнае прароцтва і яго новазапаветнае ўвасабленне.
    Няменш складаную кампазіцыю прыдумаў Ананія і на другой дошцы. Атрымаўся двухбакрвы абраз, кожная з кампазіцый стала створкай мініяцюрнага дарожнага складзеня. Бяры ў дарогу і пастаянна з табой Сафія Пра мудрасць, заўсягды не пакіне вера ў Бога, ва ўсё добрае на зямлі, што і пачынаецца з гэтай усвядомленай веры.
    Праз некаторы час Ананія зноў вярнуўся да кампазі цыі «Прамудрасць, ствары сабе храм». Зрабіў яшчэ адзін экземпляр, ідэнтычны папярэдняму. Толькі на верхнім правым бардзюры з’явіўся дадатковы тэкст: «Софен Премудрость бжіа зроблена повеленіемь блговерна князя Федо ра Йвановнча Іарославча». Унізе, справа, дадаў майстра: «Поігь Ананіа», ды і піктаграму паставіў у выглядзе крыжа.
    Задавальненне ад зробленага доўга не праходзіла, па куль не настаў той момант, калі зразумеў Ананія, што яго душа ўжо прагне нечага новага. Адчуў — хочацца зноў над чарговым творам працаваць. Ды так, каб ажыццяўленне задумы забрала не тыдзень, не два. Ён даўно заўважыў за сабой гэтае. Найбольшае натхненне прыходзіць падчас асаблівага творчага ўзрушэння. Здаецца, падобны момант і настаў. Узрушэнне напаткала не вясной, як надаралася неаднойчы. He летам, што таксама часта бывала.
    Зімой адчуў Ананія новы прыліў творчых сіл. У самыя каляды... Марознае, сцюдзёнае паветра асвяжыла, ачысціла душу. Спорна працаваў нож разец, пакідаючы на цвёрдай дошцы лініі, паглыбленні, лёгка абыходзіў тыя месцы, дзе кампазіцыйны рэльеф узвышаўся. Нара джаўся сюжэт «Каляды». У цэнтры — маці боская з дзі
    74
    цем... Потым былі выкананы і іншыя кампазіцыі — «Праабражэнне», «Ушэсце», «Успенне». Сам жа абразок, складзены з гэтых чатырох частак, Ананія назваў «Святы».
    ...За працай незаўважна праходзілі гады. Ананія даўно ўжо страціў лік абразкам, зробленых ім. Ды і як палічыць іх, калі яны хутка развітваліся са сваім гаспа даром. Нешта князь Фёдар Яраслававіч браў сабе, іптосьці дарыў Ананія сябрам і блізкім людзям. Траплялі абразкі і купцам. Іх звычайна майстра абменьваў на кнігі, а асобныя і прадаваў... Дык колькі ж іх было зроблена? Дзесяткі, сотні?! Няважна колькі, галоўнае, што ўсё гэта былі не падробкі пад мастацтва, а само мастацтва. Гэта была праца чалавека таленавітага, які спяшаўся дарам сваім дзяліцца з людзьмі.