Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
У студзені 1658 года А. Каменскага разам з іншымі 400 палоннымі, а таксама з двухстамі гарматамі накірава лі ў Маскву. Там над далейшым лёсам нявольнікаў доўга не думалі. Шлях для іх быў даўно апрабаваны. Пачы наўся ён звычайна з ТроіцкаСергіеўскага манастыра і вёў далей — на ПераяслаўльЗалескі, Растоў, Яраслаўль, Во лагду, Салікамск, а затым — на Цюмень, Сургут, Енісейск і на Якуцк.
А што палонных адправілі ў дарогу якраз у пачатку 1658 года, пацверджана архіўнымі матэрыяламі. У прыватнасці, Б. Палявой, уважліва пазнаёміўшыся з фондам Сібірскага прыказу за 1658 год, які захоўваецца ў архіве старадаўніх актаў у Маскве, знайшоў такі дакумент: «Ген варя в 25 по памятн нз Розряду за прнпмсью дьяка Васнлня Брехова посланы в Снбнрь лнтовскне людм ызменннкн
5 А. Марціновіч
129
шлякта Грншка Каменской, Янко н Мншка Ждановнчн, которые взяты у Могнлёва н посланы нс полку бояряна н воеводы князя Юрня Алексеевнча Долгорукова н товарніцн н по государству службу в какую годятся н поверстать нх государевым жалованьем, деньгамн н хлебом н солью по разсмотренню протнв нных такнх же кому онн в версту».
Звяртаць увагу на тое, што імя ўжыта не Адам, а Грышка, не трэба. Гэта звычайная апіска. А магчыма, і сам Каменскі па нейкай прычыне так назваўся. А што ў згаданай групе быў менавіта ён, а не хтосьці іншы, нават яго аднафамілец, сумнявацца не даводзіцца. Справа ў тым, што ў «Дыярыушы...» таксама згадваюцца «Янка і Мішка Ждановічы». Праўда, называюцца яны, як Ян і Міхаіл Ждановічы.
Як далей жа разгортваліся падзеі, можна даведацца, уважліва чытаючы дзённік А. Каменскага. Аўтар яго, па ўсім відаць, валодаў цудоўнай памяццю, здолеўшы пакінуць нашчадкам багаты фактычны матэрыял, што тычыцца паўсядзённага побыту, заняткаў народаў, з якімі яму давялося сустракацца. Няма сумнення: ужо ў самым пачатку падарожжа ў яго ў душы, няхай і не цалкам усвядомлена, а неяк унутрана, жыло жаданне быць не простым сузіральнікам таго, што адбываецца наўкола. Як няма і не павінна быць сумнення, што «Дыярыуш...» пісаў менавіта беларус, хоць той жа Б. Палявой А. Каменскага ў сваіх артыкулах называе ці то «польскнм наблюдателем», ці то «любознательным поляком».
У пацвярджэнне беларускага паходжання А. Каменска га яскрава сведчаць тыя эпізоды дзённіка, дзе ён расказвае пра свае сустрэчы з зыранамі (цяперашні народ комі). Адбылося гэта на шляху да Урала, на рацэ Каме, адразу за рускай крэпасцю Кайгародак. Ці не першае ўражанне?! — «Людзі займаюцца промысламі ў лясах і наводах. Страл кі з лука. Мова падобная на жамойцкую».
Мовазнаўцы, безумоўна, у гэтым параўнанні адразу ўбачаць нацяжку. Як кажуць, сумяшчальнасць несумяшчальнага. Маўляў, Жамойція — гэта этнічная Літва, ці канкрэтней — яе частка. А літоўская мова не адносіцца да фінаугорскай групы, да якой належыць мова зыранская, комі. Але ж у гэтым параўнанні відавочна іншае. I самае галоўнае. А. Каменскі ж меў на ўвазе, канечне, сваю родную мову. Ёй жа была беларуская ці, як на той час казалі, літоўская. Адарваны ад дарагога яго сэрцу роднага
130
моўнага асяроддзя, ён адчуваў сябе сярод тых, хто раз маўляў паруску ці папольску, чужаком. Таму яму хацела ся пачуць хоць адно матчына слова.
А калі падобнае жаданне не пакідала ні на хвіліну, тады і пачынала «гучаць» у невядомай, незнаёмай заран скай гаворцы сваё — жамойцкае, а значыць беларускае. Безумоўна, ён вышукваў хоць нечым падобныя словы, па няцці. He столькі знаходзіў іх, колькі жыў жаданнем знайсці. I лёгка ўступаў у кантакт з мясцовымі жыхарамі. Хаця здзіўляўся, што зыране, здавалася б, свойскія, таварыскія, ніколі не запрашалі да сябе начаваць. Як высветлілася, у іх не было такога звычаю. Затое яны ахвотна давалі прадукты, пераважна рыбу, а вось хлеба і самім не ставала.
Запомніў А. Каменскі і жыццё вагулаў, сённяшніх мансі. Іх наш зямляк сустрэў за Верхатур’ем, на ўсходніх схілах Уральскага хрыбта. Вагулы аказаліся смелымі і вопытнымі паляўнічымі. Часта хадзілі на мядзведзя, але, забіўшы яго, пасвойму шкадавалі. Адразалі галаву звера і маліліся на яе. Пры гэтым паўтаралі, што, маўляў, не самі яны мядзведзя забілі, а страла, выпушчаная з лука. Пасвойму яны як бы асцерагаліся, каб сябры забітага мядзведзя не адпомсцілі ім. Увогуле, як заўважыў А. Каменскі, вагулы не ведалі нейкага аднаго Бога, а абрады пакланення духам наладжвалі ў так званых шайтанах, схаваных у лясным гушчары. Шайтаны ўпрыгожваліся сабалінымі шкуркамі, срэбрам, розным посудам. Там жа, у чашчобе, было і іхняе жытло: нізенькія драўляныя збудаванні з адным акенцам. Без печаў і дзвярэй. Толькі даволі вялікая дзірка ў адной са сцен, праз якую вагулы заходзілі і выходзілі. Пастаянна — і днём, і ноччу — падтрымліваўся ў агмені агонь. Перад ім сядзелі прама на зямлі, на аленіных і ласіных шкурах, таму што ніякіх лавачак вагулы не рабілі.
Адам Каменскі расказаў і пра жыццё, а таксама побыт асцякоў (хантаў), аседлых табольскіх татар. У раёне Ша манскага парога — гэта ўжо на Ангары — ён упершыню ўбачыў эвенкаў. Па тадышняму паняццю яны адносіліся да тунгусаў. Сустрэча адбылася летам, нясцерпна пякло сонца і надарожнікі вельмі здзівіліся, калі перад імі з’явіліся зусім голыя людзі. Аказаліся яны міралюбівымі. А даведаўшыся, што прышлыя з далёкіх краёў, пачалі прыгадваць сваіх дзяцей, якія быццам былі забраны з тайгі і вывезены ў Маскву.
131
Да А. Каменскага жыццё эвенкаў ніхто так падрабязна не апісаў. Відаць, яны прыйшліся падарожнікам вельмі па душы. Былі смелымі, па аднаму адпраўляліся на паляванне, у тым ліку і на мядзведзя. I кемлівасць праяўлялі, калі ўзнікала патрэба. У прыватнасці, у «Дыярыушы...» падрабязна апісана, як эвенкі лавілі дзікіх аленяў. Дзеля гэтага выкарыстоўвалі іх прыручаных суродзічаў. Адбіралі самага рослага, моцнага аленя. На рогі яму накідвалі вялікі, каля дзесяці локцяў, аркан. Свойскіх аленяў пускалі на папас. Да іх паступова падыходзілі дзікія. Самец з арканам пачынаў заігрываць з імі. Падбягаў блізка, круціў галавой, пакуль аркан не чанляўся за рогі аднаго з суродзічаў. Пастух ці гаспадар, які ўважліва сачыў за такой гульнёй, выбягаў з засады, і забіваў дзікага аленя. Тут жа піў яго свежую кроў, разбаўленую з вадою.
Назаўсёды запала А. Каменскаму ў памяць і адна з эвенскіх народных гульняў, што сведчыла аб паважным стаўленні гэтых людзей да палявання, іх любові да аленяў. Звычайна ў круг збіралася больш дзесяці чалавек. Адзін клаўся пасярэдзіне на зямлю, як правіла, з прывя занымі косткамі ці каменнямі. Пры гэтым ён разпораз крычаў: «Мулыах, муцінэ», што азначала прыкладна: «мы алені», «я алень». Астатнія суродзічы падскоквалі ў такт, хтонебудзь круціў косткай вакол галавы. Усе пры гэтым былі босыя і голыя.
He прамінуў згадаць аўтар «Дыярыуша...» і пра паха вальны абрад эвенкаў. Ён пісаў: «У зямлі памерлых не хаваюць, таму што мяркуюць, што яна іх не прымае. Толь кі на дрэвах яны пакідаюць (іх — A. М.) у пэўных месцах — на кедрах, калі сустракаюць востраў з кедрамі, ці на хвоях. Пакідаюць, аберагаючы ад звяроў, аднак мёртвых часта скідвае расамаха».
Эвенкі, як, дарэчы, і іншыя народы Поўначы, зімой ездзілі на нартах, у якія запрагалі сабак. Праўда, і тут яны праяўлялі кемнасць, калі пры вялікім спадарожным ветры ўстанаўлівалі... ветразі. Тады гэтыя санкі самі ехалі па гладкім лёдзе Ангары.
Гэта ўсё мясціны ў «Дыярыушы...», якія не выклі каюць сумнення ў іх праўдзівасці. Інакш і быць не магло: згаданае А. Каменскі бачыў на ўласныя вочы, таму і занатаваў яго гэтак падрабязна і аб’ектыўна. Аднак у за пісах сустракаецца і такое, у праўдападобнасць чаго цяж ка паверыць. Напрыклад, А. Каменскі ўспамінае, як разам
132
з таварышаміссыльнымі ён плаваў з Жыган (цяперашні горад Жыганск на Лене) да Ледавітага акіяна, а затым абагнуў мацярык з паўночнаусходняга боку і дабраўся да самага Амура.
Наўрад ці падобнае падарожжа магло быць! Хутчэй за ўсё пра такія плаванні А. Каменскі чуў нямала расказаў ад іх непасрэдных удзельнікаў, з кім меў магчымасць сустракацца ў Якуцку. Ды і хто ведае, можа, хто з гэтых людзей за якую правінчасць і за краты трапіў?! А ў турме і пазнаёміўся з новым надзіральнікам. Знайшлі хутка агульную мову. Ці той любіў пафантазіраваць, ці то ў А. Каменскага расказанае, як кажуць, у адно вуха ўвахбдзіла, а з другога выходзіла. Таму і атрымалася, што калі верыць яму, дык чукчы жылі... на Амуры. А з гілякамі (продкі сучасных ніўхаў) самыя што ні ёсць дзівосы адбываліся. Па волі аўтара «Дыярыуша...» яны прыручалі мядзведзяў, абразалі ім кіпцюры, вырывалі зубы, а пасля садзілі ў спецыяльныя стойлыклеткі. «Кормяць іх у стойлах як валоў», — пісаў А. Каменскі і сцвярджаў, што пасля таго як звяры станавіліся зусім свойскімі, гілякі ездзілі на іх.
...Над «Дыярыушам...» А. Каменскі працаваў пасля вяртання на радзіму. Калі — таксама дакладна сказаць немагчыма. Даследчыкі, напрыклад Б. Палявой, нрытрымліваецца меркавання, што гэта было ў пачатку 70х гадоў XVII стагоддзя. Той жа Б. Палявой дакументальна ўстанавіў, што А. Каменскі быў знаёмы з вядомымі рускімі падарожнікамі Сямёнам Дзежневым і Міхаілам Стадухіным. А па вяртанні на радзіму на шэсць тыдняў затрымаўся ў Табольску. Меў пры гэтым неаднаразовыя сустрэчы і гутаркі з мясцовым ваяводам П. Гадуновым, чалавекам вядомым далёка за межамі Сібіры. Яму, зразумела, А. Каменскі шмат расказваў і пра ўласнае жыццёбыццё, і пра найбольш цікавыя выпадкі, што надараліся падчас падарожжа. He прамінуў нагадаць і пра гілякоў.
На думку Б. Палявога, А. Каменскі з’яўляецца па сутнасці адзіным віноўнікам з’яўлення фантастычнага паведамлення ў роспісу да чарцяжа Сібіры, датаванага 1673 годам, пра гілякоў, якія «ездзяць на мядзведзях». Змог, як кажуць, абвесці вакол пальца самога П. Гадунова, які падман лёгка заўважаў і нічога на веру не прымаў. Значыць, калі не проста памяць падводзіла А. Каменскага, а хлусіў свядома, дык рабіў гэта з выдумкай, памайстэрску. Калі ўжо П. Гадуноў прыняў усё расказанае за чы
133
стую манету, дык як іншым было не паверыць у небыліцы! Таму, калі пачалі рабіць чарговую карту краю, у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу і выкарысталі... жывую легенду. Вельмі ж праўдападобна яна гучала з вуснаў... бывалага падарожніка.