Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
У не менш складаным становішчы апынулася і сама Саламея Русецкая. Чужая краіна, людзі са сваімі, часам дзіўнымі для яе звычаямі, а можа здарыцца так, што застанешся без блізкага чалавека. Акрамя таго, менавіта ў гэты час яна цяжка захварэла. Адна нага ўсохла, стала карацейшай за другую на паўлокця. (Локаць — тагачасная мера даўжыні, роўны 576 міліметраў.)
Горш і не прыдумаеш, ворагу такога не пажадаеш. Зразумела Саламея, што выратаванне мужа, а значыць, выратаванне і яе самой — у рашучасці. Загадала несці сябе ў насілках да цямніцы, у якой знаходзіўся Якуб. Параілася з ім, што і як рабіць далей. Звярнулася да візіра. Прашэнне, якое напісала, прылюдна аддала яму, у час вячэрняй малітвы мусульман.
He толькі вызвалення мужа дамаглася, а і прызнання яго невіноўнасці. Аказалася, тагачасны знакаміты медык Даніэль Фансека ўбачыў у Гальпіры канкурэнта. А па колькі працаваў у аптэцы, у лекі, якія той выпісаў хвораму, падмяшаў атруты. Цяпер ужо над жыццём Фансекі
159
навісла небяспека. Ён, баючыся суда, выплаціў штраф, які перад гэтым быў накладзены на Якуба Гальпіра. Але ад помсты настырнай Саламеі не адмовіўся. Дабіўся, каб ёй забаранілі ў Стамбуле лячыць мужчын. Праўда, забаро на гэтая праіснавала нядоўга. Цішком Русецкая вылечыла ад хваробы нырак сваяка аднаго ўплывовага турка. Той, у знак удзячнасці, пайшоў ёй насустрач, дапамог усё ўладзіць.
Пачаліся для Саламеі звыклыя будні. Працу лекарскую яна любіла, ахвотна людзям на дапамогу прыходзіла. He толькі багатых, хто шчодра адорваў, лячыла. He прамінала выпадку дапамагчы і бедным. He пра грошы ў такім разе думала, а кіравалася пачуццём спагады, міласэрнасці. Звычайная падзяка была для яе лепшай узнагародай. Хаця, не сказаць, што Саламеі ў Стамбуле лёгка працавалася. Хапала і такіх, для каго чужое жыццё нічо га не каштавала. Рабавалі, забівалі... Неаднойчы небяспе ка падсцерагала і Русецкую. Ды, бадай, пад богам хадзіла.
Спрацоўвала ў неабходны момант інтуіцыя, падказвала, не рабі гэтага... I дапамагала, яшчэ як дапамагала! Ніколі не забудзе Саламея, як аднойчы завіталі да яе два янычары. Чамусьці пад чадрой, у жаночым адзенні. He тое, што прасілі, а ледзь не малілі, каб пайшла разам з імі ў суседні раён горада да іхняй хворай маці. Бачачы, што ўгаварыць цяжка, прапанавалі аплаціць праезд у вазку. Нешта не спадабалася Русецкай у паводзінах наведвальнікаў. Адказала катэгарычна, што нічым дапамагчы, на жаль, не можа. Спаслалася яшчэ на выклік да іншай жанчыны. Маўляў, раней дамовілася з яе блізкімі.
Тут у гаворку ўмяшалася суседка, жонка аднаго з лека раў. Часам і яна спрабавала лекарствам займацца.
— Ды кіньце, даражэнькія, яе ўгаворваць! — пачала даводзіць янычарам. — Якая з яе лекарка, нічога толкам не ўмее рабіць, бярыце мяне з сабой. Хутка вашу матухну на ногі пастаўлю.
— Што ж, давай з намі,— узрадаваліся тыя,— Запла цім не шкадуючы, людзі мы не скупыя...
Суседка ў лепшыя строі апранулася, самыя дарагія ўпрыгожванні ўзяла — згодна тамашняга звычаю жанчына, якая выходзіла з дому, абавязкова глядзела за сабой. Пайшла з янычарамі і... не вярнулася. Звычайнымі раз бойнікамі тыя былі. Зарэзалі лекарку, грошы забралі, упрыгожванні знялі, а труп закапалі на сваім падворку ў кучы гною.
160
...3 роздуму Саламею вывелі крыкі. Глянула наперад, а гэта незнаёмыя коннікі з шаблямі наперавес носяцца. Адзін з іх, відаць, самы галоўны да яе кіруецца. Саско чыў са свайго каня, падбег да Саламеінага, за аброць яго ўзяў:
— Кланяюся, пані лекарка! — ці то жартуе, ці то ўсур’ёз кажа, разабрацца не паспела, а ён працягвае:
— Куды гэта з маленькай дачушкай сабралася, далёкай дарогі не пабаялася?
«Бач ты, усё ведае», — прамільгнула думка, а сама выгляду не падала, не здзівілася, адказала спакойна:
— Прабачце, якая яшчэ лекарка? Вы што, мужчыну адрозніць ад жанчыны не можаце?
— Karo, а цябе добра ведаю! — коннік гаварыў так упэўнена, што сумнення быць не магло, ведаў, хто яна на самой справе. — Чаму толькі канвою ўзброенага не маеш?
«Няйначай перад ёй сам Гусейнага!» — падумалася Са ламеі. Значыць, не трэба падаваць выгляду, што спалоха лася:
— Мілы пане, хіба нешта значыць той канвой, калі перад табой мужны Сары Гусейнага? Яго не тое што два тры чалавекі не спыняць, а і пяцьсот канвойных!
Спадабалася пахвальба Гусейну агу:
Дык я і ёсць той самы разбойнік... Проша са мной... 3 жонкай пазнаёмлю, з дзецьмі, з прыяцелямі...
Нічога не заставалася Саламеі рабіць, як згадзіцца. ІІапрасіла толькі не разлучаць з таварышамі. Гусейн ага дазволіў ёй узяць з сабой дачушку і трох чалавек, з тых, што суправаджвалі дагэтуль.
Тры дні і. тры ночы дабіралася Саламея Русецкая з Гусейнам ага да горада Карлава, дзе ён жыў. Тое, што ўбачыла там, уразіла. Горад быў прыгожым, у дварах заможных людзей размяшчаліся млынкі, лазні, працава лі фантаны. Амаль два месяцы пражыла Саламея ў Гусейна агы. Падлячыла атамана. А бацьку яго зяця, які шэсць гадоў рухацца не мог, на ногі паставіла, пачаў хадзіць з дапамогай мыліц. Удзячны Гусейнага пасля адправіў яе з ганаровым канвоем у Сафію, як таго і прасіла. Там Саламея спаткалася з мужам — Якуб менавіта ў гэты час прыехаў падлячыць суставы на тутэйшых мінеральных водах.
Гальпір не адзін быў, а з палонным італьянскім лека рам, якога захапілі туркі і падарылі яму. Палоннік аказаўся дасведчаным медыкам. Свой вопыт ён перадаваў
6 А. Марціновіч
161
Саламеі. Навучыў яе выпісваць палацінску рэцэпты, падарыў некалькі сваіх кніг з апісаннем розных метадаў лячэння. Тым самым, Русецкая па сутнасці прайшла свое асаблівы курс медыцынскага навучання. Калі дагэтуль яна была самавукам, дык цяпер атрымала пэўныя веды аб сакрэтах лекарства.
Муж, падлячыўшыся, вярнуўся назад у Боснію. Хутка быў адпушчаны на волю італьянскі лекар. Яна ж па ранейшаму заставалася ў Сафіі, займалася лячэннем. Але неўзабаве даведалася аб нечаканай смерці Якуба. Відаць, лячэнне толькі крыху прыпыніла хваробу, а аб поўным выздараўленні і гаворкі не магло быць. Падумаўшы, дык трэба было б з’ездзіць, развітацца з дарагім чалавекам, аднак абставіны склаліся так, што пра паездку і марыць не выпадала.
Тым жа летам 1737 года Аўстрыя і Венгрыя выступілі на баку Расіі супраць Турцыі, і вайна, якая працягвалася ўжо два гады, набывала яшчэ большы размах. Дзе ўжо было думаць, каб ехаць у Боснію?! Няхай даруе Якуб, што гэтак не пачалавечы атрымалася, а што прападуць яго рэчы, маёмасць, набытая цяжкай працай, дык бог з імі.
I ўсё ж Саламея не змагла ўтрымацца на адным месцы. Воляй лёсу апынулася ў горадзе Відзіне. Сродкаў на існаванне амаль не было, пра яе лекарскае майстэрства там мала хто ведаў, таму Русецкая рашылася на нечаканы крок. Выкупіла ў аднаго турэцкага палкоўніка чатырох палон ных афіцэраў, а таксама жонку нейкага аўстрыйскага паручніка, вырашыўшы прадаць іх родзічам. Выкуп прыйшоў за ўсіх, толькі пра Юзафа Фартуната Шхель штэйна (Пілыптына) ніхто не рупіўся. Магчыма, пасла ныя абвесткі на дарогах вайны загубіліся, а мо нікога з яго блізкіх у жывых не засталося. Тым самым Юзаф стаў нявольнікам Саламеі.
3 гэтага моманту авантурны пачатак у жыцці Саламеі Русецкай, якая і так часта трапляла ў складаныя, нечаканыя варункі, набыў, можна сказаць, кульмінацыйныя моманты. Усе колішнія прыгоды бляклі з тым, што чакала яе наперадзе. Падзеі пачалі разгортвацца, як у вострасю жэтным, дэтэктыўным рамане, галоўным героем якога па стаянна з’яўлялася, канечне, яна — лекарка з Наваградчыны.
У сакавіку 1738 года Русецкая паспяхова вылечыла трансільванскага князя Ёжафа Ракацы, прэтэндэнта на венгерскі трон. Маладая і прыгожая лекарка князю спада
162
балася, але яна не адказала ўзаемнасцю. Тады Ракацы абвінаваціў Саламею ў шпіёнстве на карысць Аўстрыі. Па законах ваеннага часу гэта магло каштаваць жыцця. Ды не такой яна была, каб сядзець склаўшы рукі і чакаць прысуду. Нейкім чынам Русецкай удалося без пашпарта, разам з дачкой, слугамі і палоннікам Юзафам Піхельштэйнам уцячы па Дунаю ў горад Русе.
Але калі не шанцуе, дык не шанцуе. Там яе арыштава лі. Жыццё вісела, як кажуць, на валаску. Балазе, у като ры раз дапамог яго вялікасць выпадак. Якраз атрымаў цяжкія апёкі павек, языка і твару сын султанскага скарб ніка. Трое мясцовых урачоў спрабавалі вылечыць яго, ды безвынікова. Юнаку пагоршала, ён страціў прытомнасць. Саламея, даведаўшыся пра ўсё, прапанавала свае паслугі. Спачатку да гэтай прапановы ў турэцкай крэпасці, дзе яна знаходзілася, паставіліся з недаверам. Ды выйсця не было. Жыццё ледзьве цеплілася ў пакутніку. Саламея ўзялася за лячэнне і на трэці дзень дваццацідвухгадовы хлопец расплюшчыў вочы, а яшчэ праз сорак дзён стаў на ногі. Як узнагароду, Русецкая атрымала дазвол ехаць у Расію.
Па дарозе, на Украіне, яна павянчалася са сваім па лоннікам. Піхельштэйн стаў служыць у самога гетмана Міхаіла Радзівіла Рыбанькі, а Саламея была прызначана лекарам. Аднак, як заўсёды, на адным месцы ёй не сядзелася. Аддаўшы дачку ў бенедыкцінскі кляштар у Нясвіжы, яна вырашыла ехаць у Пецярбург. Перад гэтым паспела атрымаць рэкамендацыйныя лісты ў рускага генерала Лівена і князёўны Трубяцкой, цётка якой была замужам за князем Чаркаскім, кабінет міністрам расійскай імператрыцы Анны Іванаўны. Шлях ляжаў праз Рыгу, Нарву. Саламея і ў гэтых гарадах ўваходзіла ў да вер да ўплывовых асоб, яны ахвотна давалі ёй рэкаменда цыі, якія так маглі спатрэбіцца ў сталіцы.
Марай Русецкай было трапіць да самой імператрыцы, але, прыехаўшы ў Пецярбург, яна не спяшалася ажыцця віць гэтае жаданне. Спачатку пасялілася ў брыгадзіра (на той час гэта быў афіцэрскі чын паміж палкоўнікам і генералмаёрам) Сямёна Юр’евіча Караулава. Чалавек ён быў уплывовы, высокаадукаваны, а як афіцэр — смелы, мужны, прымаў удзел у многіх ваенных кампаніях, баявых аперацыях. Вось толькі ў асабістым жыцці Караула ву не шанцавала. Адзін за адным, яшчэ немаўлятамі паміралі яго дзеці. Па прыездзе Русецкай жонка Сямёна
163
Юр’евіча нарадзіла чарговага сына. Ды хлопчык быў кволым, задыхаўся. Саламея прапанавала сваю дапамогу. Успомніла, што на яе роднай Наваградчыне ў такім разе дзіця накрывалі дзяжой і задуха звычайна праходзіла. Так адбылося і на гэты раз. Немаўля пачало роўна дыхаць, а пасля і зусім паправілася.