Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
А гульні, забавы ён любіць! 3 размахам усё робіць і грошай пры гэтым не шкадуе. Ды і чаго ж шкадаваць іх — не свае. He самім заробленыя, а сялянскімі мазоль нымі рукамі. Ды і потам мужыцкім прапахлыя яны. Вунь колькі прыгонных у Сямёна Гаўрылавіча. Сама імне ратрыца Кацярына Вялікая, кажуць, іх яму падарыла. Разам з горадам Шкловам, з навакольнымі вёскамі. Выку піла гэтыя ўладанні ў польскіх вяльмож Чартарыйскіх.
А яшчэ кажуць, што Зорыч — зусім і не Зорыч. Як быццам, у маленстве ён зваўся Сімонам. Сімонам Ня ранчычам. I жыў спачатку ў Сербіі. Хто яго ведае, дзе тая Сербія знаходзіцца. Прынамсі, яна, Кацярына Азарэвіч, толькі здагадвацца можа, што недзе далёка ад Шкло ва. У крайнім выпадку — не ў Расіі. У Расію — ад дзяў чат чула — гэтага самага Няранчыча, ці як яго там звалі яшчэ (паспрабуй і вымаві, зусім не наскае слова, хаця яна даўно прывыкла ўжо і да чужых, нездарма ж з дня ў дзень французскую мову вывучае. I не толькі вывучае, але збольшага і размаўляць на ёй навучылася), запрасіў родны дзядзька. Ён быў бяздзетным, таму адразу пляменніка ўсынавіў, перапісаў на ўласнае прозвішча. Так і стаў Сімон Няранчыч Сямёнам Гаўрылавічам Зорычам.
Зірнеш на яго цяпер, дык шчокі абвіслі, падбародак двайны, a то і трайны. Плечы сутуленыя. А колісь Сямён Гаўрылавіч прыгажуном быў. Нездарма і сама імператры ца на яго вока кінула. Пасля таго ўжо, як Зорыч нямала на свеце пабачыў. I з туркамі ваяваў, і ў палоне ў іх пабы ваў. I, як ні ў чым не бывала, жывым здаровым дамоў вярнуўся. Праўда, ужо не проста Зорычам, а героем вайны. Тады на яго Кацярына і ўвагу звярнула. Хіба ж мог такі мужчына не спадабацца ёй. Жанчына ёсць жанчына... А тут — малады падпалкоўнік. А да ўсяго халасцяк, лепшыя сталічныя прыгажуні гатовы на калені перад ім падаць. Запрасіла Кацярына Вялікая Зорыча да сябе. Генералам зрабіла, любімцаў яе стаў. Але, відаць, нечым Сямён Гаўрылавіч не дагадзіў ёй, таму як нечакана спат
169
каліся яны, гэтак нечакана і разышліся. Праз нейкія адзінаццаць месяцаў мусіў Зорыч збірацца ў далёкі ад сталіцы і зусім невядомы яму Шклоў.
Хоць, хто яго ведае, як там усё было. Ды і ці ёй, Каця рыне Азарэвіч, капацца ў чужым жыцці. Хай жыве Сямён Гаўрылавіч, як таго хоча. Гэта яго справа. Каб жа толькі меней назаляў, радзей на вочы трапляўся. A то пасівеў даўно, а ўбачыць каторую дзяўчыну, вочы адразу агнём запальваюцца. He дасць прайсці спакойна, абавязкова зачэпіць. Каб жа толькі кампліменты гаварыў — чула, paHeft на іх быў вельмі ахвочы, a то кіне што небудзь абразлівае. Прамаўчыш, моўчкі крыўду праглынеш. Яшчэ б, не абыхто гэта, а твой пакравіцель. Каб не ён, Сямён Гаўрылавіч, ніколі б ёй, Кацярыне Азарэвіч, не стаць артысткай балета.
Балет... Слова якое! Упершыню пачула яго ад цёткі сваёй. Таксама Азарэвіч, толькі Пелагеі, бацькавай род най сястры. Праўда, Пелагея — цётка для яе, калі пры трымлівацца сваяцтва, а так ці не найлепшая сяброўка. Амаль што аднагодкі яны. I ў гэтым нічога дзіўнага няма. Бацька Кацярыны Лук’ян Азарэвіч, калі Пелагея нарадзілася, быў ужо дарослым, акурат ажаніўся. Хутка ў маладой сям’і з’явіўся першынец, дзяўчынка, якой і далі імя Каця. Разам выхоўваліся яны з Пелагеяй з маленства. I гульнізабавы былі агульныя, і месцы ў горадзе, дзе бавілі вольны час. Калі падрасталі, вельмі ж любілі бегаць да Дняпра. Велічна несла рака свае воды, спяшаючыся ў адну ёй вядомую дарогу. Дзяўчаткі збіралі на лузе краскі, спляталі іх у вянкі і кідалі іх на хуткую плынь. Пры гэтым абавязкова загадвалі якое небудзь жаданне.
Патаемным яно не было, бо даўно не мелі адна ад другой сакрэтаў. Расказвалі ўсё, як на споведзі, дзяліліся самым запаветным. Як і ўсе ў іх узросце, марылі, што абавязкова прыйдзе якінебудзь прынц, зробіць усё для таго, каб жыццё стала менш аднастайным, а больш радасным і светлым. Браты ж і сёстры Пелагеі і Кацярыны, якія былі старэйшымі, працавалі ці на панскім полі, ці, як Лук’ян Азарэвіч, займаліся рамёствамі. Як быццам, праца гэтая і без прынукі, але ўсё адно трэба з самага ранку да позняга вечара гнуць спіну за варштатам, ці завіхацца ля кавальскага кавадла.
Пра многае марылася тады Пелагеі і Кацярыне, але і ў самым светлым і нечаканым сне яны прадугадаць не
170
маглі б, што іхняе жыццё неўзабаве дасць такі нечаканы паваротак.
Пачатак жа гэтаму быў зроблены яшчэ задоўга да з’яўлення на свет Пелагеі і Кацярыны Азарэвічаў. У той самы момант, калі імператрыца вырашыла развітацца са сваім чарговым палюбоўнікам. Разышліся памяркоўна. У 1778 годзе Кацярына Вялікая адправіла Зорыча ў Шклоў. Чалавек, які прывык да свецкага жыцця, урачыстых прыёмаў, сталічнага бляску, а галоўнае, адчуў смак раскошы, Сямён Гаўрылавіч вырашыў з усім гэтым не развітвацца і ў правінцыі. Тым больш што дастатак, як кажуць, з неба з’явіўся. А калі ёсць грошы, астатняе залежыць толькі ад ініцыятывы і настойлівасці.
I першае, і другое ў Зорыча было. Таму Сямёна Гаў рылавіча не спалохала, што на час яго пераезду, Шклоў належаў да населенных пунктаў, гарадамі якія можна назваць толькі маючы вялікую фантазію. Сталічнага прыгажуна сустрэла звычайнае мястэчка, якое мала чым адрознівалася ад вёсак, якіх шмат было ў наваколлі. Але мястэчка гэтае знаходзілася на людным, бойкім месцы, дзякуючы таму, што поруч працякала шырокая, шумна цечная рака. Зорыч не сумняваўся: пройдзе некалькі гадоў — ды што гадоў, месяцаў! — і ў Шклоў па Дняпры наплывуць купцы ці не з усяго свету. А для гэтага трэба будаваць, будаваць і будаваць.
Безумоўна, напачатку ўзвесці палац для сябе, у якім не сорамна было б прымаць самых знакамітых гасцей. Адначасова неабходна ўзводзіць гандлёвыя рады, паклапаціцца, каб з’явіліся прадпрыемствы. Гандляваць дык гандляваць...
А яшчэ — думка гэтая ўзнікла ў Сямёна Гаўрылавіча ўжо тады, калі павозка, у якой ён ехаў, мерала вярсту за вярстой да незнаёмага яшчэ яму Шклова. У што б там ні было — мець уласны тэатр! Ды такі, каб пра яго загаварылі, каб пагалоска дайшла да самога стольнага Петраграда.
Гэтымі планамі напачатку Зорыч ні з кім асабліва не дзяліўся. Ды, калі падумаць, з кім дзяліцца ў Шклове было. He да гэтага было тамашнім правінцыялам. Што такое культура, яны і чуць не чулі. А ён жа, Сямён Гаўрылавіч, у гэтым разбіраецца. Яшчэ як разбіраецца! Любіць тэатр, а найбольш балет! Часам нават лавіў сябе на думцы, што так да канца і не вырашыў. Ці больш яму балет усё ж як само дзеянне, тэатральнае відовішча, якое надта ж раскрывае мажлівасці жэста, самога руху душы пада
171
баецца, ці ўсё ж найперш вабіць прыгажосць жаночага цела, дасканаласць рухаў дзяўчат, тая, ні з чым не па раўнальная гармонія, непераўзыйдзенасць якой па вартас ці можа ацаніць толькі вытанчаны знаўца.
А гэта — у чым Зорыч ніколі не сумняваўся — у яго было. Ведаў, праўда, знаходзіліся і тыя, хто інакш, як распуснікам, бабнікам яго і не называў. Хай называюць, чужы раток не закрыеш. Ды і што тут благога, калі лю біць ён жанчын. Але не толькі жанчын, а і тэатр, а ў ім балет. Гэта ім ніколі не зразумець.
Ужо на другі год насля прыезду ў Шклоў Зорыч прыступіў да будаўніцтва тэатра. Усё рабілася з размахам. Прадугледзелі не толькі багата ўпрыгожаныя інтэр’еры, а і вялікія залы, дзе б можна было наладжваць свецкія прыёмы. Запланавалі і аранжарэі, у якіх неўзабаве з’яві ліся рэдкія, дзівосныя, прама такі экзатычныя культуры. Паклапаціліся і аб памяшканнях для рэпетыцыі. Асобна для драматычных акцёраў і для артыстаў балета. Знайшло ся месца для спевакоў, музыкантаўінструменталістаў.
Яшчэ не завяршылася будаўніцтва, а Зорыч пачаў перамовы з рэжысёрамі, пастаноўшчыкамі з Пецярбурга. Паколькі перавагу аддаваў балету, у першую чаргу шукаў тых, хто мог бы па майстэрску арганізаваць навучанне танцам. Што вучоба гэтая будзе нялёгкай, цяжкай, у нечым нават пакутлівай, Сямён Гаўрылавіч ніколькі не сумня ваўся. Артыстаў жа са сталіцы пераманьваць не збіраўся, ды і наўрад хто б з іх паехаў у глуш. Кандыдатак шукаў на месцы. У гэтай справе часам нікому не давяраў. Сам завітваў у сялянскі двор ці ў двор рамеснікаў, у сям’і якога былі дзяўчаткіпадлеткі. Прыглядаўся, каторая з іх падыдзе для балетнай трупы.
Аднак адбор пайшоў больш хутка, але разам з тым не менш строга, патрабавальна, калі ў якасці настаўніка танца ў Шклове з’явіўся Паола Барцанці. Перад гэтым ён папрацаваў у вольных тэатрах Масквы і Пецярбурга.
Праз які месяц прыехаў яшчэ адзін выкладчык, такса ма італьянец, Марыядзіні. Ён аказаўся яшчэ больш да сведчаным у балетных справах. Лічыў сябе прыхільнікам знакамітага італьянскага балетмайстра, лібрэтыста, кам пазітара, а да ўсяго артыста Даменіка Марыя Гаспара Анджаліні, які на той час карыстаўся вялікай пашанай у сталічных тэатральных колах. Менавіта Анджаліні стаў адным з пачынальнікаў так званага «действенного балета», балета дзеяння. Анджаліні аддаваў перавагу пантаміме
172
перад самім «фігурным танцам», будучы адначасова перакананы, што музыка «уяўляе сабой паэзію балетаўпанта мім». Зыходзячы з гэтага, Марыядзіні і падбіраў будучых танцораў.
А час прыспешваў. Зорыч намерыўся запрасіць у Шклоў саму імператрыцу. Хацеў не толькі даказаць, што не прапаў у глушы, а і здзівіць яе тым размахам, з якім узяўся ўладкоўваць асабістае жыццё, знаходзячыся ў далечыні ад сталіцы. Каб усё ішло чынчынам, сам наведваўся ці не на кожную рэпетыцыю. Назіраў, як дзяўчаты вучацца размаўляць па французску, сачыў, наколькі ўмеюць чытаць, пісаць. I ўсё ж, безумоўна, на першым плане ў навучанні было авалодванне сакрэтам танца! Для рэпеты цый адвялі вялікую залу, па баках якой знаходзіліся два меншыя пакоі. У адным з іх жылі артысткі, у другім пастаянна знаходзіліся альбо надзіральніцафранцужанка, ці сам Марыядзіні. Тым самым, ніякай вольнасці не дазвалялася. Дзяўчаты вымушаны былі жыць танцам і толькі танцам.
Акрамя таго выкладаліся танцы і ў кадэцкім корпусе, у якім, зноў жа не без захадаў Зорыча, навучаліся 200 юнакоў з дваранскіх сем’яў. 3 іх таксама рыхтавалі артыстаў і... танцмайстраў. Зорыч рабіў усё магчымае — ды і, здавалася б, немагчымае, каб па прыездзе Кацярыны Вялікай у Шклоў уразіць яе.
Імператрыца сябе чакаць не прымусіла. Ужо ў 1780 іо дзе завітала да яго, з кім яшчэ зусім нядаўна дзяліла нямала шчаслівых хвілін. I не адна прыехала, а з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II.