Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Падбадзёрвала, калі аказвалася поруч, і Пелагея. У яе пара вучнёўства засталіся даўно дзесьці за даляглядамі пражытага. Яна ведала ўжо сабе цану. I, не саромеючыся, ганарылася гэтым. Але, як і кожны пасапраўднаму таленавіты чалавек, не зайздросціла іншым, не баялася, што нехта з цягам часу зможа ііерайсці табе, як кажуць, дарогу. Наадварот, хацела, каб зорка балета шчодра асыпала сваім святлом і Кацярыну.
Цяпер Кацярыне і цяжка прыпомніць, колькі спектак ляў яны сыгралі разам. Шмат іх было. Неаднойчы выступалі ў пантаміме, прымалі ўдзел у маляўнічых тэатраль ных відовішчах, якія любіў наладжваць Зорыч па пры ездзе гасцей. Але два спектаклі пакінулі асабліва прыкметны след у душы. «Пакінутая Дзідона» і «Двайная жаніцьба Арлекіна, ці Арлекін, шчаслівы ў магіі».
Здавалася б, іх ніяк нельга паставіць поруч. У пер шым выпадку — оператрагедыя славутага Метастазія, перанесеная на балетную сцэну. У другім — балет камічны. Дарэчы, першая пастаноўка яго адбылася яшчэ 26 мая 1780 года і Кацярына яе не заспела. Ды, паколькі ў Шклоўскім тэатры да гэтага твора звярталіся неаднойчы, неўзабаве і ёй была даручана адна з роляў.
А запомніліся пастаноўкі тым, што Марыядзіні строгі і суровы Марыядзіні — пасля аднаго са спектак ляў, калі артысты, шчодра ўзнагароджаныя апладысмента мі, вярнуліся да сябе ў пакой, знімалі касцюмы, масажы равалі стомленыя ногі, каб неўзабаве легчы спаць, зайшоў да іх. Па той рашучасці, з якой Марыядзіні накіраваўся менавіта да яе, адразу здагадалася, што якраз яна, Каця рына, прычына гэтага нечаканага візіту. А Марыядзіні, адкуль толькі і пяшчота з’явілася, падышоў, нечакана абняў і...
Тое, што прамовіў маэстра, яна запомніла слова ў слова і, як пазней пераканаецца, на ўсё жыццё. А Марыядзі ні тады сказаў:
178
— Быць табе, Кацярына, першай танцоўшчыцай!
Хацела было здзівіцца. Маўляў, мы з Пелагеяй і так даўно першыя танцоўшчыцы ў тэатры. Ды не паспела. Марыядзіні, адчуваючы яе здзіўленне, паўтарыў:
— Першай танцоўшчыцай у Пецярбургу!
Раней, нешта падобнае казаў ён і Пелагеі. Скупым быў Марыядзіні на пахвалу. Скупым і гучных эпітэтаў не любіў. Але калі нешта ўжо казаў, — узважваючы, ацэнь ваючы — дык можна было быць упэўненым, што ўсё дасканала прадумана ім...
He спіцца Кацярыне Азарэвіч... Магчыма, гэтаксама не закрывае вочы і Пелагея. Яе лаўка крыху далей, ці не ля самай сцяны. Хутчэй за ўсё не спяць і іншыя дзяўчаты, а іх у трупе ўжо дваццаць. Строгая дысцыпліна ў тэатры. Яе нязменна прытрымліваюцца францужанка надзіраль ніца і сам Марыядзіні. Калі лёг адпачываць — ні слова. Спаць і толькі спаць. Паспрабуй пачаць шаптацца, як чамусьці адразу пра гэта даведваюцца ў пакоі, што знаходзіцца па другі бок рэпетыцыйнай залы. I праз якую хвіліну абавязкова зойдзе надзіральніца. Інтуітыўна яна ўсё адчувае, ці што?
He спіцца Кацярыне Азарэвіч... А над Шкловам стаіць спякотная ліпеньская ноч. Гарэзамесяц высунуўся зза хмар. Сёння нагадвае сабой вялікі акраец хлеба. Адзін канец яго, той, што бліжэй да зорак, шчарбаты. I ў нечым нагадвае кірпаты нос. Няйначай, нехта з вышыні назірае, сочыць за тым, што адбываецца на зямлі. А можа, месяц і сапраўды ўсё ведае, здагадваецца, які лёс чакае наперадзе Пелагею і Кацярыну Азарэвічаў? Можа, і ведае... А каб ведаў і мог гаварыць, дык шмат чаго ўсцешнага расказаў бы гэтым таленавітым беларускім дзяўчатам аб іх будучыні. Праз які час Пелагея ўсё ж выйдзе замуж за Ігната Жывакіні, а ў 1799 годзе атрымае вольную. Паедзе са Шклова і да 1812 года будзе выступаць на маскоўскай сцэне. У Маскве народзіцца ў яе сын, які стане знакамі тым рускім акцёрам В. Жывакіні, акцёрам Малога тэатра.
Нядоўга затрымаецца ў Шклове і Кацярына Азарэвіч. Зорыч разарыцца, а пасля і памрэ, і яго тэатр стане нікому не патрэбным. Кацярыну разам з іншымі артыстамі балета перададуць Пецярбургскай дырэкцыі імператарскіх тэатральных відовішч. Асаблівы поспех у сталіцы яе напаткае ў 1800—1801 гадах, а праз два гады яна атрымае вольную. Выйдзе замуж за Апалона Аляксандравіча Майкава, самога дырэктара імператарскіх тэатраў, чалавека
179
ўлюбёнага ў мастацтва, а да ўсяго паэта. У 1802 годзе ў іх народзіцца дачка Надзея, у 1804 другая, Марыя. Абедзве праявяць цікавасць да тэатра, стануць прафесійнымі акцёрамі. На сцэне будуць выстуііаць пад прозвішчамі Азарэвіч 1я і Азарэвіч 2 я. Па выбару сцэнічнага імя бачна, з якой павагай паставяцца яны да маці, наколькі зразумеюць, які вялікі ўклад яе ў развіццё балета. Сама Кацярына Лук’янаўна пражыве доўгае жыццё, памрэ недзе пасля 1870 года. Марыя Апалонаўна пакіне гэты свет 15 лістапада 1888 года. Яна ўвойдзе ў гісторыю тэатра як першая выканаўца ролі Лізы ў снектаклі «Гора ад розу му» А. Грыбаедава, прэм’ера якога адбудзецца 26 студзеня 1831 года. А ўсяго яна выканае больш за 150 роляў камедыйнага і вадэвільнага рэпертуару.
Надзея ж Апалонаўна (год смерці невядомы) у 1821 — 1826 гадах, выступаючы на нецярбургскай імператарскай сцэне, асабліва вызначыцца ў пантамімных балетах Агюс та і Ш. Дзідло.
...Стаіць над Шкловам снякотная ліпеньская ноч. Шчарбаты месяц спрабуе зазірнуць у акно, каб запомніць твары Пелагеі і Кацярыны Азарэвічаў, Лізаветы Суворавай, Наталлі Сонінай, Марыі Бушынскай, Алены Дахоўнікавай, Ганны Максімавічавай... Прозвішчы толькі іх з дваццаці дзяўчат, якія былі ў Шклоўскай балетнай трупе, дайшлі да нас. А яшчэ некалькіх артыстаў балета — Красцяна Буткевіча, Яфрэма Чуцікава, Яўсея Палітыкі, братоў Рамана і Герасіма Бекераў, Сямёна Кусь кіна, Кірылы Скорабагатава...
Менавіта дзякуючы іх таленту слава пра тутэйшых майстроў сцэны пайшла далёка па свеце. Нездарма вядомы рэжысёр, а таксама даследчык рускага тэатра В. Сахноўскі ў сваёй кнізе «Прыгонны сядзібны тэатр», што выйшла ў 1924 годзе, пісаў: «Мы ведаем па вопісам, запіскам і пагіерам, што прадстаўленні, якія наладжваліся ў шклоўскім маёнтку Зорыча, пераўзыходзілі па раскошы прыдворныя спектаклі рускія, былыя польскія, імператарскія аўстрыйскія ў Шэнбруне і французскія спектак лі ў Версале». Найперш, безумоўна, дзякуючы майстэрст ву Пелагеі і Кацярыны Азарэвічаў...
Ды ніяк не ўдаецца месяцу ўбачыць, хто знаходзіцца ў накоі. Вельмі ж маленькае акенца ў флігелі. Месяц робіць адну спробу, другую і, адчуваючы, што намаганні яго марныя, хаваецца за хмарку, што набегла невядама адкуль.
Спякотная ноч над Шкловам...
ВЕЧНА ГУЧАЦЬ ПАЛАНЕЗУ
Міхал Клеафас Агінскі
Як пачую — успамінаю зноўку Пра матчын у вяргінях ціхі дом. Дзе вуліцы будзіў падковаў
цокат, Дзе вераб’іны цвіркат пад
акном;
Дзе пах аеру, палавога жыта, Мядовай грэчкі, сцежак баравых ІІраносіў вецер вуліц лабірынтам, Званы калышучы на вежах
векавых...
Алег Лойка
U
Дарэшце нытанне з ад’ездам вырашылася станоўча. Прызнацца, ён і разлічваць не мог, што ўсё адбудзецца так хутка. Але, як кажуць, рукі склаўшы не сядзеў, прымаў адпаведныя захады. I прычыну, як падумаць, самую важкую знайшоў. Маўляў, захварэў, ды цяжка, неабходна самае сур’ёзнае лячэнне, а якія ўрачы тут, у глыбінцы. 3 тым і звярнуўся да царскага ўрада.
Магчыма, прашэнне Агінскага трапіла да людзей чу лых і ўважлівых. Можа, там, у Пецярбургу, проста палі чылі за леншае нічога не ўскладняць, даць дазвол на выезд за мяжу, а далей — сам Бог суддзя. Магло быць і так, што чыноўнік, які разбіраўся з паперамі, не здагадваўся пра яго мінулае, таму, доўга не вагаючыся, пера даў іх па інстанцыі. Усё магло быць, але якая яму справа да ўсіх гэтых фармальнасцей. Галоўнае — дазвол ёсць, а магло 6 і не быць.
Прадчуванне бяды пачалося тады, калі Агінскі даведаўся ііра першыя арышты членаў так званых таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Філаматы перакладаецца, як тыя, хто імкнецца да ведаў. Гэтае тайнае патрыятычнае таварыства існавала з 1817 года ў Віленскім універсітэце. Філарэты — тыя, хто любіць дабрачыннасць. Новае тава
181
рыства (у складзе філаматаў) арганізавалі ў 1820 годзе студэнты розных віленскіх вышэйшых навучальных устаноў.
У гэтыя арганізацыі ён, праўда, не ўваходзіў, але многія погляды яго членаў падзяляў. У прыватнасці, цягу да ведання нацыянальнай гісторыі, жаданне прысвяціць сябе нацыянальна вызваленчай барацьбе. Меў і неаднаразовыя сустрэчы з дэмакратычна настроенай моладдзю. Да ўсяго асабісты сакратар Агінскага пісьменнік і мастак Леанард Ходзька сябраваў з прэзідэнтам таварыства філа рэтаў Тамашом Занам.
Усё гэта, безумоўна, не магло не прайсці незаўважаным з боку ўладаў. Агінскі, пачуўшы аб арыштах ад Л. Ходзькі палічыў за лепшае своечасова пакінуць Залессе.
Заканчваўся 1822 год... Надвор’е стаяла халоднае, вет ранае. Сама пасядзець бы ва ўтульнай зале ля цёплага каміна, пагутарыць з блізкімі, каб пасля пад скуголле ветру за вокнамі суцішыцца, засяродзіцца, усім нутром адчуваючы той дзіўны спакой, які нясе з сабой лагоднасць і пэўную флегматычнасць. Ды Агінскі найчасцей заста ваўся адзін. Ужо і з Л. Ходзькам сустракаўся толькі за абедзенным сталом. Аднак паспявалі перакінуцца слова мі. Агінскі не прамінуў некалькі разоў пахваліць Ходзьку, што той на адной са сваіх гравюр адлюстраваў увесь залескі маёнтак. Як бы свядома рабіў Л. Ходзька гэта, клапаціўся, каб такім, як і пры жыцці Агінскага, застаўся будынак для нашчадкаў. Магчыма, неяк інтуітыўна прадчуваў, што не вярнуцца гаспадару сюды ніколі.
Сам жа Агінскі наўрад ці мог бы змірыцца з падобнай, далёка не радаснай для яго думкай. Як ніяк, а ў За лессі заставаліся жонка, дочкі. Так што аб развітанні назаўсёды і гамонкі быць не магло. I ўсё ж — дарога ёсць дарога, асабліва, калі яна няблізкая, ажно ў далёкую Фларэнцыю. 1 тое абавязкова неабходна ўзяць з сабой, і без гэтага, як падумаць, не вельмі абыдзешся.
Блізкія разумелі яго стан, стараліся асабліва не пера шкаджаць, паменш трапляцца на вочы. Яму ж і хацелася паболей пабыць з імі, але адначасова з гэтым — такім заканамерным, зразумелым жаданнем, прысутнічала, жы ло і другое. Таксама зразумелае, гэткае ж апраўданае. Застацца на гадзінудругую аднаму, пахадзіць, паблукаць алеямі парку, палюбавацца хараством мясцін, якія з лёгкага слова тых, хто пабываў тут, даўно за вабнасць і непаўторнасць былі празваны Паўночнымі Афінамі.
182
Нарэшце настаў апошні дзень знаходжання Агінскага ў Залессі. Заўтра з самага ранку чакае яго карэта.