• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Апрануўся пацяплей, адчыніў масіўныя дзверы галоўнага ўвахода. Дыхнула свежым, марозным наветрам.
    Канечне ж, ён пойдзе знаёмым, самым любімым сваім маршрутам. Спачатку да Віліі. Агінскі ступіў на сцяжы ну, ходжаную ім дзесяткі, сотні разоў. Цяпер паабапал яе застылі ліпы і клёны. Чародкі бярозак свечкамі пранізвалі кусты ядлоўцу. Яны выглядалі не проста непры ветнымі, а нейкімі пануразасяроджанымі і маўклівымі. Толькі пры павевах ветру парыпвала голле і ў гэтым парыпванні, што нагадвала пакрэхтванне, адчувалася скар га дрэў на цяжкі лёс, які напаткаў іх падчас зімовай халадэчы.
    Ды быў у Агінскага яшчэ адзін куточак у парку, дзе яму заўсёды хацелася пабыць, адпачыць душой. Асабліва любіў наведвацца туды позняй восенню ці такой вось зімой, што наступае на самым сумежжы двух пор года. Там, у засені магутных дрэў, расло некалькі рабін. I маладжава стройных, якія паспелі ўжо выцягнуць свае ствалы, і кунчата разгалістых — яны толькі браліся ў рост, таму раслі больш ушыркі.
    Яшчэ здаля ўбачыў яркачырвоныя гронкі, што ад марозу ўжо крыху зморшчыліся, месцамі пакрыліся чорнымі плямкамі. Хаця і зморшчынкі гэтыя, і плямкі заўважыў, калі падышоў да самых дрэўцаў і нагнуў адну з галінак, пакаштаваў гаркава церпкія ягады. Спачатку ж павабіла да сябе сама полымнасць гронак і нейкія дзіўныя, на гучанне флейты падобныя, гукі. «Ф’юф’ю», «ф’юф’ю»,— раздавалася дзесьці наперадзе.
    Здагадаўся — снегіры гэта. Памятаецца, у час свайго першага прыезду ў Залессе ён яшчэ здзівіўся, што гэтых вабных птушак у тутэйшых мясцінах парознаму называюць. Хто — снягір, нехта — снягур, а хто і зусім — гіль.
    Найбольш стараўся адзін з самцоў. Шчыраваў так, што няведама адкуль і тое натхненне ў яго бралася. Хаця, хутчэй за ўсё, ён здагадваўся, наколькі прыгожы. Таму ў такт мелодыі то пахістваўся на галінцы, то ўзлятаў і тады белыя палоскі на крылцах ад промняў сонца пачыналі высвечваць, як два маленькія люстэрачкі, якія адбі валі святло. Брушка ў птушкі было кінаварна чырвонае і вельмі гарманіравала з пераспелымі гронкамі рабіны. Поруч нешта шчабяталі самачкі, больш сціплыя ў сваім уборы.
    183
    Прырода жыла сваім, адной ёй вядомым жыццём, у якім, здавалася, няма месца тым складанасцям і супя рэчнасцям, што пастаянна спадарожнічаюць людзям. Прыгажосць застаецца прыгажосцю, якія беды на чалавека ні абрушваліся б, якія б выпрабаванні яго ні чакалі. Хаця самую гэтую прыгажосць ва ўсёй паўнаце яе і першароднай, нерушавай чысціні можа дасканала спасцігнуць толь кі той, хто свабодны духам, незалежны ад абставін і жыве горда, з высока ўзнятай галавой, разумеючы сваю вартасць і годнасць.
    Так і ў музыцы. Скласці больш менш прыстойную мелодыю можа, бадай, кожны, хто мае задаткі таленту і ў каго ёсць адпаведная музычная адукацыя. Але напісаць нешта значнае? Дзеля гэтага ўжо неабходна сапраўднае натхненне, што паядноўвае ў сабе, лучыць і талент, і аду кацыю, і здатнасць сягаць далей усіх звыклых будняў, што акружаюць цябе, пастаянна ціснуць на цябе, гатовы ўзяць пад сваю ўладу.
    На жаль, да гэтай, у рэшце рэшт простай думкі часам не так і проста прыйсці. Так адбывалася і з ім, Міхалам Клеафасам, пакуль не зразумеў ён у музыцы яго асноў нае прызванне. Усё астатняе, што рабіў дагэтуль і што яшчэ давядзецца рабіць, працяг той жа музыкі. Музыкі, як найвышэйівага праяўлення чалавечага духу. Музыкі, як палёту думкі. Музыкі, як душэўнага абнаўлення. Музыкі, як магчымасці быць самому свабодным і жадаць гэтага іншым.
    Іпюў ён да падобнага разумення спакваля, набліжаўся, абіваючы ногі на каменнях і валунах, якіх так хапала на яго жыццёвых сцежках і дарогах.
    Нарадзіўся М. К. Агінскі 25 верасня 1765 года ў Гуза ве, што непадалёку ад Варіпавы. Апалячаны род Агін скіх адзін з найбольш вядомых і на Беларусі, і ў Польшчы. Як сведчаць шматлікія крыніцы, пачатак ён бярэ ад князя Дзмітрыя Іванавіча Глушонка, які ў канцы XV — XVI стагоддзя валодаў маёнткам Агінты. Пасля найменне гэтае і перайшло ў змененай форме ў прозвішча нашчадкаў. Агінскія, як правіла, былі людзьмі здатнымі і да дзяржаўнай службы, і да мастацтва. Бацька будучага кампазітара Андрэй Агінскі з’яўляўся троцкім ваяводам, пасля літоўскім мечнікам, а яго дзядзька Міхал Казімір Агінскі — знакамітым мецэнатам.
    Паколькі А. Агінскі заўсёды быў заняты на дыпламатычнай службе, ён дома бываў вельмі рэдка, на сутнас
    184
    ці — наездам. Маленькага Міхала Клеафаса часта адпраўлялі да дзядзькі, які жыў у Слоніме.
    Горад гэты ў той час з’яўляўся адным з самых буйных культурных цэнтраў колішняй Рэчы Паспалітай. Міхал Казімір Агінскі меў багатую бібліятэку, уласную дру карню. Пры яго палацы існавалі тэатр з балетнай трупай, музычная капэла, слава пра якіх разносілася далёка за межы Слоніма. Зразумела, што такое, надзіва творчае асяроддзе, не магло не аказаць спрыяльнага ўплыву на выхаванне хлопчыка.
    Да ўсяго, вяртаючыся ў Гузаў, ён атрымліваў урокі музыкі ў кампазітара і дырыжора ІОзафа Казлоўскага, які тады пачынаў музычную кар’еру. Гэта быў высокааду каваны і вельмі таленавіты чалавек. Пройдзе час, Ю. Каз лоўскі стане дырэктарам музыкі імператарскіх тэатраў у Пецярбургу і не забудзецца пра свайго не менш таленаві тага вучня, актыўна пачне прапагандаваць яго творчасць.
    На ўсё жыццё застаўся Міхал Клеафас удзячным і французу Жану Ралею, які выхоўваў яго на перадавых ідэях асветнікаў. I вядома ж, не прайшлі бясследна і заняткі па гісторыі. Выкладчык Ян Альбертрандзі шмат расказваў нра мінулае розных краін, але не нрамінаў выпадку пазнаёміць хлопчыка з найбольш важнымі па дзеямі, што адбываліся ў Польшчы, у тым ліку і ў мясці нах, якія знаходзяцца цяпер на тэрыторыі Беларусі.
    Многа каму мог бы Агінскі сказаць добрыя, усцешныя словы. За тое, што настаўнікі яго на пачатку жыцця аказа ліся аўтарытэтнымі старэйшымі таварышамі. Што адкры валі неабсяжны свет творчасці. Што дапамагалі стана віцца асобай гарманічнай і ўсебакова развітай.
    Сказаў бы, але з гадамі асобныя прозвішчы забыліся, сплылі з памяці. Прозвішчы забыліся, набытыя веды засталіся. Агінскі цудоўна іграў на скрыпцы і клавіры, вывучыў некалькі замежных моў, цікавіўся гісторыяй.
    Адкрывалася шырокая дарога ў мастацтва. Аднак ён не адразу ступіў на яе. У многім сказалася спадчынная цікаўнасць да дзяржаўнай службы. Дзевятнаццацігадовым юнаком М. К. Агінскі становіцца дэпутатам сейма, ува ходзіць у так званую Адукацыйную камісію, якую гісто рыкі пасля назавуць першым у Еўропе міністэрствам асветы. Пераходзіць на дынламатычную службу, працуе ў Галандыі, Англіі...
    Кар’ера пачалася — лепш не прыдумаеш. I хто ведае, як бы далей складваўся лёс Агінскага, калі б не паўстанне
    185
    1794 года пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Лозунг змаганцаў «За нашу і вашу свабоду» ён успрыняў блізка да сэрца. Пры нершай жа магчымасці вярнуўся на радзіму і, не вагаючыся, не раздумваючы, напісаў заяву на адрас Найвышэйшай нацыянальнай рады, што складалася з кі раўнікоў наўстання. У ёй назваў сябе «салдатам рэвалю цыі», прапанаваў «у дар радзіме сваю маёмасць, працу і жыццё». На ўласныя сродкі сфарміраваў у Вільні атрад колькасцю ў пяцьсот чалавек і разам з ім рушыў на тэрыторыю Беларусі.
    Баі і рэйды ў ваколіцах Ашмян, Валожына, Івянца, Смаргоні... Агінскі па сутнасці стаў адным з асноўных кіраўнікоў паўстання. Першыя поспехі акрылілі, пер шыя няўдачы засмуцілі. Ды вера ў перамогу не пакідала ні самога Агінскага, ні яго паплечнікаў. Што тычыцца яго самога, дык ён у гэтыя дні перажываў і надзвычайны мастакоўскі ўзлёт. Музыка сама нараджалася ў яго сэр цы — узнёслая, пафасная. Такая, якая і неабходна была людзям, якія са зброяй у руках, нягледзячы на тое, што належалі да розных саслоўяў, адстойвалі адну свабоду, адну незалежнасць.
    Пасля, у думках вяртаючыся да гэтых баявых дзён, асэнсоўваючы агнявое юнацтва (Агінскаму было тады дваццаць дзевяць гадоў), ён засведчыць: «Я стварыў марш для майго атрада стралкоў са словамі, напісанымі да гэтай музыкі, і з таго часу гэты марш выконваўся ў многіх палках. Я пісаў таксама ваенныя і патрыятычныя песні, якія карысталіся вялікім поспехам, паколькі абуджалі храбрасць, энергію і энтузіязм маіх таварышаў па зброі».
    Храбрасць была нечуваная, ды сілы — няроўныя... 3 пяцісот чалавек неўзабаве засталося толькі сорак. Царскія ўлады (ці не сам Сувораў, які і задушыў гэтае паў станне) , паабяцалі за галаву Агінскага столькі ж золата, колькі яна важыць. Нягодніка, які выкарыстаў бы падобную прапанову, на шчасце, у атрадзе не знайшлося, а сам кіраўнік атрада здавацца рускім войскам не збі раўся. Калі зразумеў, што на літасць разлічваць не да водзіцца, эміграваў за мяжу.
    Восем гадоў пражыў М. К. Агінскі ў Парыжы, Канс танцінопалі, Венецыі. Канец яго блуканням па душэўных пакутах паклаў новы дварцовы пераварот у Расіі. На прастол заступіў Аляксандр I. 20 лістапада 1801 года ён падпісаў указ, згодна якога ўдзельнікам паўстання
    186
    1794 года дазвалялася вярнуцца на Радзіму. Тут жа пры водзіўся і спіс амнісціраваных. Сярод іншых у ім значыўся і М. К. Агінскі. Яму, як і ўсім выгнаннікам, вярталіся ранейшыя маёнткі. Канечне, прасцей за ўсё было б пасяліцца ў адным з іх, тым больш што выбар — вялікі. Многімі населеннымі пунктамі валодаў колішні літоўскі падскарабій. Пры жаданні, абсталяваўся б і ў Вільні, і ў самім Пецярбургу. Але пасля доўгага зна ходжання ў замежным выгнанні, Агінскаму гарадскі тлум надакучыў.
    Ваганні адносна месца далейшага пражывання працяг валіся, пакуль у справу не ўмяшаўся яшчэ адзін дзядзька кампазітара — маладзечанскі граф Францішак Ксаверы Агінскі. Ен падарыў яму адзін са сваіх маёнткаў у Аш мянскім павеце — Залессе. 28 красавіка 1802 года М. К. Агінскі і накіраваўся з Пецярбурга ў новую для яго дарогу, каб у даўнім родавым маёнтку правесці двац цаць гадоў.
    Спатканне з Залессем і ўзрадавала, і адначасова засму ціла. Узрадаваўся, калі ўбачыў, якія прыгожыя нава кольныя мясціны, маляўнічыя краявіды. Засмуціла, бо на многім адчуваўся дух запусцення. Драўляны атынкованы палац, узведзены яшчэ ў першай палове XVIII ста годдзя, хоць і быў пабелены, але патрабаваў значнага рамонту. Патрабаваў рэканструкцыі і парк: многія дрэвы пасохлі, абмялела сажалка, пахіснуўся стары млын, бур’яном параслі кветнікі.