• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    Рэжысэру й заказчыкам фільму не прыходзіць да галавы, што выкарыстаньне сьлёз няшчаснага склеротыка дзеля ілюстрацыі «народнага подзь-вігу» ў вайне выглядае амаральна — хоць бы ў дачыненьні да саміх вэтэранаў.
    Зразумела, што міты паасобку не нараджаюц-ца. Часьцей за ўсё яны ствараюцца парамі. Так, побач зь мітам пра савецкага, чыстага, як крыш-таль, воіна або партызана створаны міт пра палі-цая-калябаранта. А паколькі ў сучаснай Беларусі паліцаяў не павінна было застацца, бо тады, хоць-кі-няхоцькі, губляецца вобраз беларусаў, якія «ўсе як адзін» сталі на абарону Радзімы, то вора-гаў шукаюць у суседняй Польшчы ці краінах Бал-тыі. I знаходзяць, зразумела. У асобе былых жаў-нераў Вафэн-СС, напрыклад. «Гэтыя фашысты», маўляў, шпацыруюць па вуліцах Рыгі ці Таліна, прыгнятаюць расейскае насельніцтва ды пагра-жаюць мірнаму стваральнаму жыцьцю новай Бе-ларусі...
    Пра тое, колькі засталося тых вэтэранаў, ці мо-гуць яны камусьці чымсьці пагражаць, гаворкі няма. Гэта трэба глытаць з тэлеэкрану, таксама як і міт пра гераічны подзьвіг савецкага народу, без разважаньняў — рэфлекторна.
    81
    Прапагандысцкія міты ствараюцца ня дзеля таго, каб у іх верылі. Міты ствараюцца дзеля зруч-насьці, каб кожны хутка мог вызначыцца на прак-тыцы: свой — чужы. Савецкі (значыць, часьцей за ўсё, расейскі) — свой, беларускі нацыяналіст — чужы. Масква — надзея і апірышча. Захад — ася-родак зла й распусты...
    Наколькі даўгавечнымі застануцца міты, зьвя-заныя з вайной? Ці доўга ўдасца іх яшчэ выка-рыстоўваць кіроўнаму рэжыму? Каб адказаць на гэтае пытаньне, варта ўспомніць гісторыю інша-га міту, які яшчэ нядаўна здаваўся такім самым вечным, як міт пра Вялікую Перамогу. 60-годзь-дзе Вялікага Кастрычніка таксама адзначалася надзвычай пампэзна, у становішчы «патрыятыч-нага ўздыму ўсяго савецкага народу». Так пісалі газэты, але ніякага ўздыму ці хоць бы падабен-ства на энтузіязм у сапраўднасьці не назіралася. Бо не было ўжо амаль нікога з вэтэранаў Кастры-чніцкага перавароту, як называлі яго самі баль-шавікі.
    «Прыйдзе Вялікая кастрычніцкая рэвалюцыя!»
    Сярод агромністай колькасьці кніг і спэктак-ляў на тэму Кастрычніка не было ніводнага тво-ру, які дажыў бы, застаўся цікавым да сёньня. Ча-паеў зь Леніным разышліся на анэкдоты. Мюлер з Штырліцам чакалі свайго часу. Тады ў белару-скім літаратурным асяродку была папулярнай па-родыя на аднаго раманіста. Селяніна, героя Bro-Hara раману, дзеяньне якога адбываецца пасьля Рэвалюцыі 1905 году, пакрыўдзіў нейкі пан. У ад-каз селянін пагражае крыўдзіцелю: «Ну, пачакай ужо — прыйдзе Вялікая кастрычніцкая сацыялі-стычная рэвалюцыя!..»
    82
    I менавіта тады нарадзіліся абрэвіятуры для азначэньня вэтэранаў: ВОСРы і ВОВы — «вете-раны Велнкой октябрьской соцналястмческой революцші» і «ветераны Велнкой отечественной войны».
    75-годзьдзя рэвалюцыі ніхто ўжо ўрачыста не сьвяткаваў — нават камуністы. Бо не было ўжо тае дзяржавы, пачатак якой паклалі ў 1917-м Ле-нін і кампанія.
    Вайна без канца
    Упартасьць, зь якой Крэмль адмаўляецца пры-знаць акупацыю балтыйскіх краінаў у 1940-м, на-гадвае ўпартасьць, зь якой расейскія думцы, a таксама кіраўніцтва Беларусі спрабавалі рэвіза-ваць Белавескія пагадненьні ды абвесьціць раз-вал СССР незаконным. Зрэшты, пуцінскае кіраў-ніцтва не хавае намераў адрадзіць Савецкі Саюз у тым або іншым выглядзе, і ключавая роля ў гэ-тым «адраджэньні» адводзіцца Беларусі.
    I ў Маскве, і ў Менску «новыя рэваншысты» ўпарта не жадаюць заўважаць таго, што пасьля заканчэньня Другой усясьветнай вайны, Ялты й Нюрнбэргу была яшчэ Трэцяя ўсясьветная вай-на. Яна называлася «халоднай» толькі таму, што падчас яе ўжываць ядравую зброю ўрэшце не спатрэбілася. Савецкі Саюз пацярпеў у той вай-не, дакладней — у гонцы ўзбраеньняў, поўную і канчатковую эканамічную паразу.
    Захад, аддаючы сёньня даніну мінуламу, ша-нуючы памяць пра мільёны ахвяраў, уганароўва-ючы сваіх вэтэранаў вайны, даўно заняты пост-ындустрыяльнымі праблемамі сучаснасьці. Суча-снасьці, у якой няма больш процістаяньня дзьвюх супэрдзяржаваў. Новыя праблемы, што паўсталі
    83
    перад Эўропай, ня менш, а мо й больш склада-ныя, чым тыя, што трэба было вырашаць у XX ст. I вось гэтым, а ня тым, што нехта на Захадзе хоча прыменшыць значэньне вайны альбо ролю ў ёй Савецкага Саюзу, тлумачыцца той відавочны факт, што гадавіна перамогі над фашызмам ня ёсьць і ніколі ўжо ня будзе галоўнай падзеяй для Эўропы. Для эўрапейцаў гэта падзея гісторыі. Але не сучаснасьці.
    А Менск і Масква ўсё яшчэ жывуць насталь-гіяй аб Перамозе. Бо акрамя гэтага міту больш ім пахваліцца перад сьветам няма чым.
    Нехта сказаў, што генэралы заўсёды рыхту-юцца да мінулае вайны. Сёньняшнія беларускія й расейскія «генэралы» рыхтуюцца нават не да мінулай, а пазамінулай вайны!
    Калі верыць зьвесткам інтэрнэту, нядаўна ў нетрах Міністэрства абароны Беларусі нарадзі-лася ідэя выкарыстоўваць у якасьці альтэрнатывы амэрыканскім самалётам-выведнікам АВАКС... дырыжаблі, якія могуць несьці дзяжурства ўздоўж мяжы на вышыні 3—4 тысячы мэтраў. Дырыжаблі можна вырабляць з танных матэрыялаў, і яны эканамічныя ў эксплюатацыі. Карацей кажучы — наперад і вышэй! А можа, гэта чарговы крок да стварэньня новай рэальнасьці? Накшталт той, што адлюстраваная ў папулярным фільме «Авія-тар».
    Наша Ніва. 2005. 13 траўня.
    84
    Дагары нагамі, альбо Высакародны каўбой Джо
    Плякат, які я бачыў на свае вочы амаль у са-мым цэнтры Менску. На агромністым рэклямным стэндзе — велізарны мэдаль з выяваю Сталіна й надпіс: «За адвагу». Кампазыцыя прысьвечаная тэме 60-годзьдзя «вызваленьня Беларусі ад ня-мецка-фашысцкіх захопнікаў». Мне падалося, што плякат ня толькі ўтрымлівае фальш (бо на мэдалі «За адвагу» няма партрэту правадыра). Гэткая «вонкавая агітацыя», на маю думку, зьневажае памяць мільёнаў ахвяраў вайны, якіх трэба ад-несьці на сумленьне як Гітлера, гэтак і ягонага даваеннага хаўрусьніка-«архістраціга» Сталіна.
    I вось, на адным з інтэрнэт-форумаў выпадко-ва патрапіў на вочы водгук на маю публікацыю. Нейкі малады чалавек — людзі старога веку наў-рад ці бяруць удзел у «форумах» — з сарказмам гаворыць, што калі б нацыяналісты прыйшлі да ўлады, дык адразу б зьнесьлі помнік Перамогі. Маў-ляў, нічога сьвятога ў цяперашніх «нацыяналі-стаў» і «дэмакратаў» не засталося — нават Пера-могу разам са Сталіным гатовыя перакрэсьліць. Мне падалося цікавым паспрабаваць зразумець лёгіку маладога пакаленьня — прынамсі, тае яе часткі, думкі якой выказвае невядомы мне ўдзель-нік дыскусіі.
    85
    Мне здаецца, што менавіта на гэтае пакаленьне, якое ведае пра вайну хіба што зь фільмаў кшталту «Вызваленьня» і «17 імгненьняў вясны», пад-сьвядома разьлічваюць улады. Сапраўдных удзель-нікаў вайны ўжо церазь дзесяць год амаль не зас-танецца. Зрэшты, нічога пра яе ня ведаюць, бадай, і тыя, хто сёньня вырашыў усталяваць у беларус-кай сталіцы стэнд з выявай Сталіна. Для іх гэта кшталту «каўбоя Мальбара» з рэклямы цыгарэ-таў, гэткі модны брэнд нашага часу. Сталін — гэта таксама свайго роду каўбой, анкл Джо (як яго называлі на Захадзе) — рэспэктабэльны дзядзь-ка з характэрным тварам: высакародная сівізна, ласкавая ўсьмешка хаваецца ў пажаўцелых ад тытуню вусах, хітра прымружаныя вочы, прані-кнёны мудры позірк. Адным словам — правадыр. Амаль што як Садам Хусэйн. Ці Бэн Лядэн, які «паказаў гэтым амэрыкосам».
    Дарэчы, я не ўвыдатняю. Адзін беларускі анар-хіст апантана даказваў мне, што Лукашэнка — хаўрусьнік левакоў і, увогуле, антыглябалісцкага руху, паколькі ён выступае супраць амэрыканс-кага імпэрыялізму. Трэба думаць, папярэднікамі ў гэтай барацьбе былі «тата Док», Пол Пот, а так-сама былы імпэратар-людажэрца Бакаса, які быў вялікім сябрам Леаніда Брэжнева.
    Але ж я вельмі далёка адышоў ад тэмы. У раз-важаньнях маладога чалавека на інтэрнэт-фору-ме мяне зацікавіла ня тое, што ён ставіць на адну дошку Перамогу і Сталіна, а што ён сьвядома аддзя-ляе слова «нацыяналізм» (незалежнасьць Бела-русі) ад слова «Перамога». I робіць гэта цалкам слушна. Паколькі сталінская Перамога — а мена-віта так і толькі так дзесяцігодзьдзямі падавала-ся яна ў падручніках і мастацкіх творах — ніколі
    86
    не атаясамлівалася зь незалежнасьцю й свабодай. Усьлед за вызваленьнем ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларусь вярнуўся сталінскі прыгнёт. Адно рабства зьмянілася іншым. Дзень незалеж-насьці не выпадкова быў перанесены шляхам ма-ніпуляцыяў на 3-га ліпеня. Абсалютна дакладна, як у Орўэла: свабода — гэта рабства. Прыгнёт — гэта Вызваленьне. Незалежнасьць у складзе са-юзнай дзяржавы.
    Сымбалем такой «незалежнасьці» і такога «вы-зваленьня» можа быць толькі Сталін. I Лукашэн-ка. Але партрэты Лукашэнкі памерам з каўбоя «Мальбара» пакуль яшчэ публічна не выстаўля-юцца — мабыць, час яшчэ не прысьпеў. Замест яго выстаўляецца партрэт Сталіна. Гэты партрэт замяняе адразу ўсе партрэты членаў палітбюро ЦК КПСС, а таксама бюро ЦК КПБ, якія вывеш-валіся падчас дзяржаўных савецкіх сьвятаў. Гэта свайго роду пароль, сыгнал усім «братам па кры-ві>>: «Сталінград» ужо быў, цяпер толькі наперад — на Захад. Вораг будзе разьбіты, перамога будзе за намі... I ўсялякая іншая ідэалягічная лухта. Можна верыць у яе, можна ня верыць.
    Дагары нагамі...
    Галоўнае ведаць — іх час яшчэ ня скончыўся. Як казаў герой адной старой пародыі, у якога сын запытаўся, ці быў 37-мы год, — не, ня быў, сынок, але будзе...
    Зразумела, усе сымбалі шматзначныя. У свас-тыцы можна бачыць старажытны індыйскі сым-баль і толькі. I не ўспамінаць, што пад гэтым зна-кам нацысты зьнішчалі мільёны габрэяў, палілі беларускія вёскі разам з жыхарамі. I наадварот, можна, як гэта зрабіла галоўная прэзыдэнцкая
    87
    газэта, напісаць, што народ нібыта не прыняў гер-бу «Пагоня» і бел-чырвона-белага сьцягу, таму што іх, маўляў, выкарыстоўвалі калябаранты. Як быццам і не было да гэтага многіх вякоў гісторыі Беларусі. Можна ў Сталіну бачыць, да прыкладу, героя анэкдотаў. Магчыма, для многіх маладых людзей сёньня і Чэ Гевара, і Фідэль Кастра, і Сталін — усяго толькі сымбалі эстэтыкі мінулае эпохі, якая можа падацца нават рамантычнай. Магчыма. Але са спадчынай Чэ Гевары й зь Фідэ-лем хай разьбіраюцца самі жыхары выспы Сва-боды. А вось спадчына Сталіна зусім побач — у Курапатах, на вуліцах Менску, у падручніках зь дзяржаўнай ідэалёгіі. Сапраўды, ідэі Сталіна-Ле-ніна жывуць і перамагаюць.