Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
102
масьць — хай нават і памылковая — нічога ня вар-тыя? Спытайцеся аб гэтым ва ўдзельнікаў міну-лагодніх восеньскіх падзей у Кіеве. Або ва ўдзель-нікаў абароны літоўскага Сойму ў студзені 1991-га, сярод якіх былі й беларусы.
I вось тут мы вяртаемся да тэмы Салідарнась-ці — і ў канкрэтна-гістарычным пляне, і ў зьмес-тавым, філязофскім. У гістарычным пляне сяб-ры толькі што створанай польскай «Салідарнась-ці» ня ведалі й не маглі ведаць у 1980-м годзе пра тое, што будзе ў 1989-м. Яны маглі толькі аб гэ-тым марыць. Але яны добра ведалі, напрыклад, хто такі генэрал Ярузэльскі і чаго ад яго можна ча-каць. Яны здагадваліся, што іх чакаюць турмы, і не памыліліся. Іншага ж з актывістаў «Салідар-насьці», як ксяндза Ежы Папялушку, прычакала сьмерць ад рук карнікаў.
У 1980-м «Салідарнасьць» яшчэ не была вя-домай ва ўсім сьвеце маркай магутнай ды аўта-рытэтнай арганізацыі, ад якой залежыць лёс на-цыі. Гэта быў усяго толькі незалежны прафсаюз, не прызнаны ўладамі, а значыць, няздольны га-рантаваць сваім сябрам ніякіх выгод у будучыні. «Салідарнасьць» была для палякаў пытаньнем ма-ральнага выбару.
За чвэрць стагодзьдзя зьмянілася шмат панят-каў, на многія рэчы беларусы пачалі глядзець па-новаму. Але пытаньне выбару па-ранейшаму за-стаецца для іх актуальным.
Наша Ніва. 2005. 15 ліпеня.
103
Чароўная кніга скаргаў, альбо Дзівоснае лета 2005-га
Дапамажы сабе сам
Пілуючы бервяно падчас пікету ля польскага консульства, сябры БРСМ дэманстравалі сымба-лічную падтрымку палітыкі ўраду ў міжнацыя-нальных дачыненьнях. Але яны нават і падумаць не маглі, які глыбокі сэнс набудзе гэты іхны хэ-пэнінг у стылі рэтра праз пару тыдняў. Пасьля жнівеньскага ўрагану беларусы ў пацярпелых ад стыхіі раёнах дружна пілавалі паваленыя ветрам дрэвы, рубілі ды цягалі бярвеньне. Пагрозьлівыя словы, якія прагучалі на самым версе, — «глядзі-це, каб не пакралі лес!» — сталі свайго роду сыгна-лам для насельніцтва. Усе на лесанарыхтоўкі!
Адзін з дачных пасёлкаў пад Менскам у выні-ку ўрагану цалкам адрэзала ад вонкавага сьвету — ні праехаць, ні прайсьці, ні сьвятла, ні тэлефон-най сувязі. На другі дзень падразьдзяленьні МНС прарэзалі з дапамогай тэхнікі праз павалены лес дарогу. А яшчэ празь дзень на ёй зьявілася аўта-машына Мінсувязі. Дачнікі падумалі: цягнуць тэ-лефонную сувязь. Але сувязісты проста скарыс-талі момант, каб запасьціся дровамі. Дзеля гэтага й была задзейнічана наяўная аўтатэхніка. Але жыхары лецішчаў, як і навакольных вёсак, на су-вязістаў не крыўдавалі — яны першыя пачалі на-
104
рыхтоўваць сабе запасы паліва на зіму. He было б шчасьця, ды няшчасьце дапамагло.
Імем прэзыдэнта
Гараджанам стыхія прынесла адны непрыем-насьці. Пацяклі дахі ў жылых дамох. Пацякла столь і ў знаёмых, у доме з новым капітальным рамон-там. У ЖЭС, куды патэлефанаваў гаспадар, ад-маўляцца ад таго, што рамонт давядзецца рабіць за кошт камунальнікаў, ня сталі. Толькі трэба акт скласьці. Але прыслаць супрацоўніка, каб ацаніў нанесеную дажджом шкоду, адмовіліся. «Вы ня ведаеце, што кіраўнік дзяржавы загадаў нам лікві-даваць наступствы ўрагану да заканчэньня заў-трашняга дня? — пагрозьліва запытаўся дзяжур-ны. — У нас людзей не хапае! На наступным ты-дні тэлефануйце».« А вы хіба ня чулі, што кіраўнік дзяржавы загадаў дайсьці да кожнага чалаве-ка?!» — зьдзіўлена запытаўся адказны кватэра-здымальнік. Суразмоўца на тым канцы дроту крыху сумеўся, а потым далікатна папрасіў пача-каць да панядзелка. 3 кіраўніком дзяржавы не паспрачаесься. Хоць ня ўсе вышэйшыя ўказаньні выконваюцца «своечасова ды ў поўным аб’ёме».
Чароўны куфэрак
Іншыя знаёмыя атрымалі дом у спадчыну. Пась-ля судоў ды розных інстанцыяў справа трапіла ва ўправу геадэзіі. Усе патрэбныя дакумэнты бы-лі падрыхтаваныя ў належныя тэрміны, застало-ся толькі адправіць поштай у гарвыканкам. Пра-ходзіць месяц, другі, трэці. «Мо дакумэнты не ў парадку, мо подпісу якога не хапае?» — турбуец-ца знаёмы. «Усё ў парадку, усяго хапае, — супа-койваюць у адказ ва ўстанове. — Чакайце».
105
Стаміўшыся чакаць, знаёмы у адчаі пайшоў ва ўстанову, дзе запатрабаваў кнігу скаргаў. «У нас яе няма», — кажа чыноўніца. «Як няма? Ёсьць жа ўказ!» — абураецца наведнік.
Кніга была, але начальнік загадаў нікому яе не даваць. Тут у галаву знаёмцу прыходзіць думка. «Сёньня будзе прэс-канфэрэнцыя вашага мініс-тра, то я ў яго запытаюся, хто й чаму ў яго ведам-стве выдае падобныя загады», — сказаў ён і вый-шаў. He пасьпеў з чацьвертага паверху спусьціцца на першы, як яго ўнізе чакала чыноўніца й ласка-ва прасіла вярнуцца, каб залатвіць справу.
Падобных гісторыяў безьліч. I кніга скаргаў фі-гуруе амаль у кожнай, але, хутчэй, яна зьяўляецца прадметам казачным, нібы чароўны куфэрак. Рас-павядаючы аб розных бюракратычных праблемах ці аб выпадках звычайнага хамства — у краме, у міліцыі, на дарозе, у міністэрстве, у ЖЭС, — сураз-моўца амаль ніколі не абміне тэму гэтай кнігі.
Але калі пачынаеш высьвятляць, што далей, аказваецца, адзін тую кнігу і ў руках ніколі не тры-маў, другі атрымаў, але ў апошні момант пераду-маў пісаць скаргу ды напісаў... падзяку, трэці на-пісаў нешта й чакае вынікаў. Дарэчы, правяраць скаргі мусіць дзяржкантроль. А з КДК жарты, як вядома, кепскія.
Таварыш скаржнік
Калі існуе падвойная бухгальтэрыя, чаму б не завесьці дзьве-тры кнігі скаргаў на розныя выпад-кі жыцьця? He на гербавай паперы тыя кнігі дру-куюцца. Тым больш, што ў наш час і кніга адрадзі-лася, і вера ў яе жыве. Культурны чалавек як бы й разумее, што насамрэч існуе толькі адна Кніга. Яна завецца Бібліяй. Нават калі гэты чалавек атэіст,
106
to i ён дапускае, што недзе ёсьць Кніга лёсаў, дзе запісаныя ўсе нашыя ўчынкі — благія й добрыя. Але ж расплата ці — наадварот — узнагарода за іх чакае ўжо ў іншым жыцьці. А чалавеку ж хочац-ца ўведаць вынік сваіх зямных клопатаў. I ўба-чыць свайго ворага пакараным за дрэнныя ўчын-кі. А жыцьцё кароткае. Вось і хочацца верыць, што адным росчыркам пяра можна вырашыць усе праблемы, якімі будзе займацца нехта найвышэй-шы, строгі ды справядлівы. А галоўнае — ананім-ны. Бо немагчыма паверыць, што нейкі Іван Іва-навіч альбо Пятро Валяр’янавіч на сваіх высокіх пасадах, пры сваім узроўні інтэлекту, манерах і пачварным выглядзе твару здольны дапамагчы чалавеку ў прынцыпе. А калі скаргай займаецца абстрактная дзяржава альбо нехта невядомы, усю-дыісны ды ўсёмагутны, бесстароньні й бездакор-ны, як прыёмная камісія ва ўнівэрсытэце, дык тады справядлівасьць абавязкова павінна перамагчы. А скаржнік будзе сьціпла зьбіраць яе плады.
Ахвярай гэткага мэханізму справядлівасьці заўсёды будуць, канечне, ворагі й зласьліўцы, a звычайныя грамадзяне-скаржнікі — ніколі! Гэта й будзе ідэальная дзяржава, Горад-Сонца, выспа Ўтопія! Утопія, як вядома, была рэалізаваная на практыцы й звалася яна краінай Саветаў. (Гісто-рыкі Некрыч і Гельлер кнігу пра СССР так і назва-лі — «Утопія ва ўладзе».) Мільёны савецкіх гра-мадзянаў рэгулярна пісалі адзін на аднаго скаргі, дакладней — даносы. Можа, больш правільна бы-ло б назваць кнігу скаргаў кнігай даносаў?
Парадак у галовах
Вядомы бюракратычны прынцып «дзеля таго каб скараціць, трэба павялічыць» ёсьць насамрэч
107
законам фізыкі: нішто зь нічога не зьяўляецца і нікуды бязь сьледу не зьнікае. Камуністычныя ідэі, нават самыя заманлівыя, таксама нікуды не зьні-каюць. Некалі Маскву абвесьцілі ўзорным каму-ністычным местам. Цяперашні Менск вырашыў ні ў чым не саступаць колішняй Маскве і стаць адным з найпрыгажэйшых — і найдаражэйшых — гарадоў Эўропы. Праблема дэфіцыту харчу цяпер не стаіць — цэны ў менскіх крамах амаль ні ў чым не саступаюць маскоўскім. Што датычыць чысь-ціні на вуліцах беларускай сталіцы, дык бліжэй да ідэалаў Гораду-Сонца знаходзіцца хіба што Пхеньян. Праўда, згаданы вышэй ураган папса-ваў-ткі карціну дабрабыту на вуліцах Менску. Але ж парадак быў наведзены сапраўды ўдарнымі тэм-памі, і толькі пянькі ў дварох цяпер нагадваюць пра навальніцу.
Навесьці парадак на вуліцах і ў дварох, асаблі-ва калі ў гэтым зацікаўленыя самі жыхары, знач-на прасьцей, чым у галовах грамадзянаў. А гала-ва сёлета нават у самага выпрабаванага менчука можа пайсьці кругам. Хоць і кажуць, што ад пера-мены назваў вуліц зьмест (інакш кажучы, іхны выгляд) не мяняецца, ад гэтага не лягчэй. Галоў-ны праспэкт сталіцы хоць і перастаў насіць імя Скарыны, але ж застаўся праспэктам, хоць і з на-звай Незалежнасьці. А вось ці стала вуліца Вар-вашэні праспэктам пасьля перайменаваньня яе ў Машэрава?
Цікава, дарэчы, што ў Варвашэні — у адрозь-неньне ад Машэрава — не знайшлося актыўных абаронцаў сярод жыхароў Менску. Барэльеф з выявай аднаго з былых савецкіх кіраўнікоў пар-тызанскага руху Беларусі прыбралі з вуліцы ў цэн-тры гораду ў іншае месца «бяз шуму й пылу».
108
На мапе Менску яшчэ застаюцца вуліцы Ка-муністычная, Інтэрнацыянальная, Калініна, Куй-бышава, Ландэра, Мясьнікова, іншых дзеячаў, якія ў лепшым выпадку ня маюць ніякага дачы-неньня да Беларусі, а ў горшым — спрычыніліся да рэпрэсіяў супраць беларусаў. Але гэтыя імёны мала што гавораць менчукам, і ўсе пераймена-ваньні спатрэбіліся адно толькі дзеля самога працэ-су перайменаваньня. Рух ёсьць усё, канчатковая мэта — нішто. Пры адсутнасьці зрухаў у грамадз-кім жыцьці, калі самай высокай марай становіц-ца запіс у кнізе скаргаў, функцыю аздараўлень-ня грамадзкай атмасфэры часам бярэ на сябе прырода. Жнівеньская віхура ня толькі дазволіла частцы беларускага насельніцтва назапасіць дро-ваў, а камунальнікаў прымусіла наводзіць «па-радак на зямлі». Яна таксама праветрыла мазгі некаторых грамадзянаў, разьвеяўшы непатрэб-ныя ілюзіі ды марныя спадзяваньні.
Наша Ніва. 2005. 19 жніўня.
109
Іншым разам яны вяртаюцца
Герману Гёрынгу, чалавеку нумар два ў гітле-раўскім Райху, які сярод іншых быў асуджаны тры-буналам у Нюрнбэргу да павешаньня і скончыў самагубствам у камэры, біёграфы прыпісваюць вясёлы нораў і пачуцьцё гумару. Вядома, напрык-лад, што Гёрынгавым намесьнікам быў генэрал-фэльдмаршал люфтвафэ Эргард Мільх. Ягоная маці была габрэйкай, і таму фармальна Мільх ня мог займаць ніякіх пасад у нацысцкай Нямеччы-не. Калі ж ворагі кіраўніка люфтвафэ сталі абві-навачваць Гёрынга ў тым, што той пакрывае габ-рэя, ён нібыта публічна заявіў: «У маім ведамстве я буду вырашаць, хто габрэй, а хто не!»