• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    Швайцарцы вельмі заклапочаныя экалёгіяй. Улетку ў лясах тут паўсюдна забаронена паліць вогнішчы й шумець пасьля дзявятай вечара — у гэты час кладуцца спаць мурашкі.
    Францускі філёзаф Жан-Жак Русо, які жыў у Жэнэве ў выгнаньні ды стаў яе ганаровым гра-
    293
    мадзянінам, быў, можна сказаць, папярэднікам ця-перашніх «зялёных». Ён першы загаварыў пра не-бясьпеку тэхнагеннай цывілізацыі для чалавечай маралі. Выспа паміж Ронай і Жэнэўскім возерам, на якой Русо некалі любіў бавіць час у самоце, названая ягоным імем. Тут, побач з папулярнай сярод турыстаў рэстарацыяй, стаіць бронзавы бюст філёзафа, які ледзь прыметна іранічна ўсьміхаец-ца, пазіраючы на запоўненую транспартам і натоў-пам грамадзян набярэжную ды мост Манблян.
    Жэнэва, заціснутая з усіх бакоў Францыяй, — францускае места. Па-першае, тут размаўляюць па-француску. Адчуваецца францускі ўплыў і ў архітэктуры, і ў манерах паводзінаў жыхароў. Кожны другі мінак на вуліцы з табой павітаецца нарасьпеў: «Банжу-у-у-р». Гэтак прынята вітац-ца зь незнаёмымі ў беларускай вёсцы... Магчыма, галянтныя манеры сьведчаць аб нейкай долі пра-вінцыялізму. Але яны вельмі пасуюць гэтаму ня-кідкаму, некрыкліваму, сьціпламу ў сваёй прыга-жосьці месту.
    Пры канцы красавіка ў Швайцарыі адбудзец-ца чарговая сэрыя нацыянальных і мясцовых рэ-фэрэндумаў (яны праводзяцца штогод, калі не часьцей). Пытаньні — самыя розныя: ад лёсу Жэ-нэўскага стадыёну да праблемы, ці даваць права голасу неграмадзянам Швайцарыі.
    Арлы над палацам нацый
    Жэнэва жыве за кошт турызму. Цэнтры бан-каўскага жыцьця — у Бэрне ці Цюрыху. А галоў-ны турыстычны аб’ект Жэнэвы (пасьля возера й знакамітага фантану на ім, які ўтварае пэўнага кшталту вадзяны ветразь альбо вэлюм 50-мэтро-вай вышыні) — гэта ААН. Ці дакладней — Палац
    294
    нацый, дзе працуе Камісія ААН па правох чалаве-ка. У Жэнэве шмат міжнародных арганізацый — галоўная сядзіба Міжнароднай арганізацыі Чыр-вонага Крыжа, Сусьветная агенцыя ў пытаньнях інтэлектуальнай уласнасьці, і Міжнародная арга-нізацыя працы, і офіс Генэральнага пагадненьня па тарыфах і гандлі. Але ААН па-за канкурэнцы-яй. Менавіта Жэнэвабылаз 1919 да 1946 гг. штаб-кватэрай Лігі Нацый — папярэдніцы ААН. Дарэ-чы, пабудаваны да вайны палац, які мусіў служыць сымбалем міру, бясьпекі й дэмакраты, стылем на-гадвае тагачасныя ўрадавыя будынкі як у Італіі пры Мусаліні, так і гітлераўскага Райху ды Са-вецкага Саюзу зь яго «сталінскім ампірам».
    У Палацы нацый працуе і 61 -я сэсія Камісіі ААН па правох чалавека. Прычым ня столькі ў залях па-сяджэньняў, колькі ў кулюарах. На паверхах кры-ла «Е» Палацу нацый стаіць гармідар, як на вакза-ле. Сотні, тысячы людзей вядуць размовы ў фае, холах, калідорах, на лесьвіцах. Ну і, зразумела, у кавярні пад назвай «Сэрпантын», зь якой адкры-ваецца спазор на Альпы й возера. Аднак на пры-гажосьць пэйзажу з арламі ніхто не зьвяртае ўва-гі. Тут за кавай вядуцца перамовы, вырашаюцца сусьветныя праблемы.
    Кубачак кавы з Адрыянам Севярынам
    Так за столікам у кавярні адбылася й сустрэча спэцдакладчыка ААН па правох чалавека ў Бела-русі Адрыяна Севярына з прадстаўнікамі белару-скіх няўрадавых арганізацый.
    Адчувалася, што для дыплямата нефармаль-ная сустрэча была ня менш важнай, чым непа-срэдны выступ на сэсіі. Тут ён мог менш дыпля-матычна і больш эмацыйна выказаць тое, што яго
    295
    хвалюе, давесьці мэты дакладу да апазыцыі, час-тка якой успрыняла даклад ледзь не як здраду беларускай дэмакратыі. Няма сэнсу гаварыць пра аргумэнты Севярына і ягоных апанэнтаў. Гавор-ка пра тое, што камісія не зьяўляецца закрытай арганізацыяй, усе рашэньні даступныя ў інтэр-нэце, а сябры камісіі — для сустрэчы з правааба-ронцамі ці іншымі грамадзкімі актывістамі, акрэ-дытаванымі на сэсіі. Усе дэлегаты адкрытыя для выслухоўваньня аргумэнтаў розных бакоў. Ме-навіта гэта не задавальняе афіцыйную дэлегацыю. Яна пільна сачыла за ўсімі кантактамі беларускіх праваабаронцаў, але ніхто зь яе ўдзельнікаў нават не падышоў да суайчыньнікаў, хоць бы са звы-чайнай ветлівасьці. Нават тут, удалечыні ад Мен-ску, адчувалася стаўленьне дзяржаўных чыноў-нікаў да апанэнтаў рэжыму як да ворагаў ці ў най-лепшым выпадку — ізгояў, зь якімі побач нават стаяць небясьпечна.
    Але такое стаўленьне да праваабаронцаў ула-сьцівае ня толькі Беларусі. У Камісіі ААН ёсьць некалькі дзяржаў — Кітай, Куба, Зымбабвэ і да іх падобныя, — пра якія нават генэральны сакратар ААН Кофі Анан быў вымушаны сказаць, што яны дыскрэдытуюць сваёй прысутнасьцю гэтую арганізацыю. Дыскрэдытуюць пастаяннай маной, фальшаваньнем фактаў, крывадушнасьцю, агрэ-сіўнымі нападкамі на іншыя краіны. Цяпер гэтыя краіны, адчуваючы непазьбежнасьць рэформы, якая абмяжуе вагу дыктатарскіх рэжымаў у пры-няцьці рашэньняў па правох чалавека, фактычна выступілі адзіным фронтам супраць інстытуту спэцдакладчыкаў. У якасьці забойчага аргумэн-ту выкарыстоўваецца дзяржаўны сувэрэнітэт, які нібыта парушае крытыка становішча з правамі
    296
    чалавека з боку ААН. Такі самы аргумэнт выка-рыстоўваў некалі й СССР. Любая крытыка між-народнай супольнасьці адразу абвяшчалася ўмя-шаньнем ва ўнутраныя справы дзяржавы.
    Камень на шляху Дыктатуры
    Адрыян Севярын у выступе на сэсіі назваў спэцдаклады каменем, які ляжыць на шляху дык-татараў да беспакаранасьці. Між іншым, на асно-ве фактаў, сабраных праваабаронцамі і перада-дзеных у ААН, быў зроблены некалі даклад аб масавых парушэньнях правоў чалавека ў Чылі, і ўжо на падставе яго здолелі распачаць крымі-нальны працэс супраць Піначэта. Дзіва што падоб-ныя прэцэдэнты выклікаюць лютасьць у сучас-ных дыктатараў. Мяккасьць беларускага дакла-ду Севярына, які пакідае кіраўніцтву Беларусі свайго роду апошнюю магчымасьць выбару на карысьць дэмакратыі, была ўспрынятая афіцый-ным Менскам як слабасьць і сыгнал да атакі суп-раць рэзалюцыі ААН па Беларусі.
    Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, што сабраліся днямі ў Жэнэве, маюць багата пы-таньняў як да самой Камісіі ААН у пляне эфэк-тыўнасьці яе дзейнасьці, так і да многіх яе сяб-роў. У тым ліку і да ЗША ці краін Эўразьвязу, непасьлядоўнасьць пазыцыі якіх прывяла да таго, што пытаньне Чачэніі другі год запар здымаецца з разгляду сэсіі ААН. Падобнае можа адбыцца і ў дачыненьні да Беларусі.
    Аднак усё гэта ня мае непасрэднага дачынень-ня да Жэнэвы, дзе воляю лёсу месьціцца Камісія па правох чалавека. Маляўнічы краявід Жэнэў-скага возера, на тле якога кіпяць страсьці ў залях Палацу, дадае горычы ва ўсьведамленьне таго,
    297
    што, хоць шчыгрынавая скура дыктатуры ва ўсім сьвеце сьціскаецца з кожным годам, эўрапейская краіна Беларусь усё яшчэ застаецца ў ліку самых зацятых ворагаў дэмакратыі. Тае самае дэмакра-тыі, якая толькі й дазваляе прадстаўнікам цяпе-рашняга рэжыму засядаць у структурах ААН у Жэнэве ды цынічна заяўляць, нібыта Беларусь дасягнула ў галіне правоў чалавека нечуваных, можна сказаць, нечалавечых посьпехаў.
    Наша Ніва. 2005. 15 красавіка.
    298
    Замест пасьляслоўя
    Што гэта было?
    Некалькі пытаньняў да самога сябе
    Іспыт плошчай
    Падзеі апошніх тыдняў сакавіка не ўкладаюц-ца ў рамкі акцыяў пратэсту, да якіх усе — і ўлады, і апазыцыя — прызвычаіліся цягам апошніх га-доў. Справа ў тым, што падзеі 19—25 сакавіка як бы выйшлі па-за рамкі палітычнага поля, пашы-рылі яго. Распачаўшыся як мітынг супраць фаль-шаваньня вынікаў выбараў, пратэст вельмі хут-ка ператварыўся ў нешта значна больш сур’ёзнае, чым меркаваны выступ апазыцыі.
    Адна знаёмая дзяўчына прызналася, што 19-га яна і ейныя сяброўкі ішлі на Кастрычніцкую пло-шчу, як на расстрэл, — у літаральным сэнсе слова, з заміраньнем сэрца. Адолеўшы страх, наступным днём многія маладыя людзі выйшлі на плошчу ўжо ня дзеля таго, каб проста падтрымаць Мілін-кевіча ці Казуліна, якія ня здолелі нічога канк-рэтнага прапанаваць. Яны выйшлі бараніць не свае галасы, якіх ніхто не лічыў, але сябе, сваю годнасьць і самапавагу. He яны пайшлі за палі-тыкамі, але палітыкі, уражаныя мужнасьцю і бес-кампраміснасьцю маладых людзей, вымушаныя былі неяк рэагаваць і ўрэшце саступіць мараль-наму аўтарытэту нікому не вядомых датуль юна-коў і дзяўчат.
    301
    Ніхто з апазыцыі, выглядае на тое, ня верыў у магчымасьць абвяргнуць вынікі прэзыдэнц-кіх выбараў, а тым больш — у паўторныя выба-ры, ніхто ня верыў у масавасьць пратэстаў ці ў іхную эфэктыўнасьць. Максымум, на што, ві-даць, спадзяваліся лідэры апазыцыі, — гэта на рэакцыю Захаду і Расеі. Гэтыя спадзяваньні спраўдзіліся толькі на палову. Ды й дапамога За-хаду была, зноў жа, досыць абмежаванай — хут-чэй, калі называць рэчы сваімі імёнамі, дэкляра-цыйнай.
    Але ж не міжнародная рэакцыя і не прадка-зальная рэакцыя ўладаў на дзеяньні апазыцыі сталіся галоўным чыньнікам. Галоўнымі сталіся дзеяньні перадавой часткі менскай моладзі — прычым ня толькі «зуброў», маладафронтаўцаў ды іншых актывістаў, але моладзі палітычна не-заангажаванай альбо, прынамсі, далёкай ад якіх-кольвечы партыйных і грамадзкіх структураў. I тут ня мела асаблівага значэньня масавасьць.
    Тыя, хто з упартасьцю папугаяў паўтараў сло-вы пра «менскі Майдан», нічога не зразумелі. Яны ня здолелі разгледзець за сьпінамі амапаўцаў і рэпартэраў беларускае Плошчы. (Дарэчы, у поль-скіх газэтах зьявілася і атрымала распаўсюд у слэнгу гэтае беларускае слова — толькі з польскім вымаўленьнем.) Беларускай Плошчы, канечне, не хапала маштабу й арганізацыі ўкраінскага Майдану, бо тым, хто стаяў у Менску, было ў міль-ён разоў цяжэй, чым тым, хто выйшаў на плошчу ў Кіеве ўвосень 2004-га. Бо ў менчукоў не было спадзяваньняў на перамогу, не было спадзявань-няў, што сілавікі раптам пяройдуць на бок апазы-цыі, не было спадзяваньняў на незалежную прэсу, не было спадзяваньняў на лідэраў апазыцыі,
    302
    урэшце. Ня кажучы ўжо пра недахоп цёплых рэ-чаў і прыбіральняў.
    Жалезны сьмех
    Але гэта й не было актам адчаю, прынясень-нем сябе ў ахвяру рэвалюцыі. Кожны з тых, хто прыйшоў на Плошчу, паводзіў сябе так, як лічыў для сябе адзіна магчымым і правільным. Інакш кажучы, кожны зь іх зрабіў выбар, які не назы-ваўся «Мілінкевіч», або «Казулін», або «супраць Лукашэнкі». Гэты выбар называўся — «я сам». A калі выявілася, што такіх «самых» у Менску ды іншых месцах Беларусі не адзін дзясятак і нават ня сто, сіла кожнага зь іх узрасла шматкроць.