• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    У Расеі, зь яе традыцыйным антысэмітызмам, цяпер да ворагаў далучыліся яшчэ «чачэнцы».
    У адрозьненьне ад расейцаў чэхі пры ўсёй іхнай ксэнафобіі не патрабуюць, каб іх усе любілі. Яны — самадастатковая нацыя. Прынамсі, чэхі хацелі б так думаць.
    9-11
    Як падзеі «чорнагааўторка» 11 верасьня 2001 г., калі адбыўся напад на Усясьветны гандлёвы цэн-тар у Нью-Ёрку, былі ўспрынятыя ў Чэхіі? Спа-чатку — пра маё ўласнае ўражаньне. Як і пераваж-ная большасьць насельнікаў плянэты, я ўбачыў напад па тэлебачаньні, на канале CNN. Паколькі ў гэты момант я быў на працы і займаўся сваімі звычайнымі журналісцкімі справамі, дык у пер-шы момант не надаў пільнай увагі надзвычайна-му здарэньню. Ну, урэзаўся пасажырскі «Боінг»
    272
    у адну зь «вежаў-блізьнятаў» у Нью-Ёрку. Жах-лівая катастрофа. Але ж, як у вядомым анэкдоце пра падзеньне самалёта й казьляняці, што звалі-лася ў рэчку: катастрофа — гэта яшчэ не траге-дыя. Ды яшчэ калі гэтая катастрофа здарылася за акіянам.
    Праз дваццаць хвілін пасьля першага паведам-леньня пра самалёт, заходжу ў кабінэт шэфа зь нейкай бягучай справай й бачу на тэлеэкране не-верагодную карціну: дымяцца ўжо два хмарачо-сы. У абодвух зеўраюць калясальнага памеру прабоіны. Пры гэтым над Нью-Ёркам, нягледзя-чы на слупы чорнага куродыму, — блакітнае неба. Уражаньне такое, што бачыш фрагмэнт нейкага галівудзкага баевіка ў жанры science fiction. Пры-тым баевіка хоць і буйнабюджэтнага, але ж адна-часова таннага і безгустоўнага...
    Старонку CNN у інтэрнэце ў першыя некалькі гадзін немагчыма было адчыніць: сайт ня быў разьлічаны на такую колькасьць «гітоў».
    У Чэхіі, натуральна, як і ў большасьці эўрапей-скіх краінаў, быў шок. Былі й кветкі са сьвечкамі ля амэрыканскае амбасады. I чамусьці ля коннай статуі Вацлава на Вацлаўскай плошчы — такса-ма. Вечаровы, экстраны выпуск «Лідовых Наві-наў» разышоўся імгненна. Наступным днём — не-верагодная для Прагі рэч — усе штодзённыя газэ-ты былі раскупленыя раніцай. Нават у дні паводкі такога ня будзе.
    Аднак пройдзе час, і чэскія сацыёлягі ўсё пад-лічаць. На пытаньне: «Як доўга вы абмяркоўвалі са сваякамі, сябрамі або калегамі тэрарыстычны напад на ЗША — некалькі дзён запар, увесь дзень 11 верасьня, некалькі гадзінаў, ці меней?» — боль-шасьць адказалі: «Некалькі гадзінаў».
    273
    Тут наклалася і яшчэ адна акалічнасьць. У тыя дні каля Вацлаўскай плошчы, упершыню амаль за дваццаць пяць гадоў зьявіліся бэтээры. Асьце-рагаючыся, што радыё «Свабода» стане аб’ектам нападу тэрарыстаў, чэскі ўрад выставіў вакол ра-дыёстанцыі, якая была разьмешчаная на запра-шэньне Вацлава Гаўла ў будынку чэхаславацка-га парлямэнту, ахову зь пяці бэтээраў. Улады хва-ляваліся ня столькі за супрацоўнікаў «Свабоды», зразумела, колькі за пражанаў, бо ў цэнтры гора-ду шмат камунікацыяў — станцыі мэтро, вакзал, аўтамагістраль. Але ж клясьці пражане пачалі пасьля гэтага менавіта «Свабоду», бо праехаць ці прайсьці каля радыёстанцыі стала справай скла-данай, калі не сказаць — марнай.
    He абышлося спачатку і без кур’ёзаў. Зь пяці бэтээраў, узьнятых па трывозе на другім канцы краіны, у Прагу даехалі спачатку тры. Два злама-ліся ў дарозе. Адзін зь іх прыехаў пазьней. Але на гэтым злыбеды для чэскіх дэсантоўцаў ня скон-чыліся. Праз колькі тыдняў у адной з машынаў адкруцілі люстэрка і яшчэ пару дэталяў. Юнакі, якія зрабілі гэта дзеля «прыколу», потым дэталі вярнулі й папрасілі прабачэньня. У чэскіх rasa-Tax з нагоды тых выпадкаў стаяў гамэрычны ро-гат. Але «Свабоду» пачалі ўсё больш настойліва «прасіць» знайсьці сабе іншы кут — напрыклад, былыя савецкія казармы за горадам. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя, якая наўрад ці зацікавіць чытача.
    Пасьля нападу ЗША на Аўганістан, акрамя прысутнасьці ў цэнтры Прагі бэтээраў і больш да-сканалага кантролю машынаў блізу заходніх ам-басадаў, нічога ў горадзе не зьмянілася. Толькі за-ходнія турысты пачалі з задавальненьнем фата-
    274
    графавацца й здымацца на відэа на тле вайско-вай тэхнікі. Скуль ім было ведаць, што падобнай экзотыкі можна наглядзецца на вуліцах ці ў пад-варотнях Менску падчас вялікіх сьвятаў альбо гадавінаў Чарнобылю. Хоць вялікае пытаньне — ці ўдалося б ім нешта зьняць без дазволу?
    Ну, а сьціплыя паліцэйскія бэтээры, якія зь ця-гам часу зьмянілі каля радыё сваіх вайсковых па-пярэднікаў, вельмі хутка ўвогуле перасталі ціка-віць публіку. Падчас саміту НАТО і гэтыя бэтэ-эры некуды адправілі — відаць, ахоўваць іншых людзей, каштоўнасьць жыцьця якіх вышэйшая за жыцьцё журналістаў.
    Адчуваньня вайны тады, увосень 2001-га, не было. Але тое, што нешта ў агульнай атмасфэры мяняецца, і мяняецца ня ў лепшы бок, было ясна. Упершыню, мабыць, у жыцьці зьявілася пачуць-цё вострай трывогі за блізкіх. I яшчэ — адчувань-не няпэўнасьці.
    У Савецкім Саюзе кожны чалавек мог быць упэўненым у адным — заўтра нічога ня зьменіц-ца. Ня зьменіцца і пасьлязаўтра, і праз гады такса-ма. Празь дзесяць гадоў працы ты мог разьліч-ваць на пуцёўку ў Баўгарыю, праз 20 — зьбярэш грошы на «Запарожац», пры канцы жыцьця атры-маеш кватэру. Ну, ня ты, дык твае дзеці. Калі, ка-нечне, не прап’еш усе ашчаджэньні разам са зда-роўем.
    Пачуваньні пэўнасьці было, як цяпер стано-віцца зразумелым, уяўнае. Урэшце, што ёсьць дваццаць гадоў «застою»? Хіба не ідылічная кар-цінка «прывалу» ў бясконцай і жахлівай дарозе, спрэс забітай галоднымі ўцекачамі, разьбітымі вайсковымі часткамі, «заградатрадамі», амонаў-скімі патрулямі й марадэрамі?
    275
    Прыкладна тое самае было ў Амэрыцы дый Эўропе 90-х. «Залатое дзесяцігодзьдзе», калі ней-кія там талібы, Садам і Кастра з Лукашэнкам зда-валіся ўсяго толькі рэліктамі каменнага веку. Яш-чэ крыху — і настане эра ўсеагульнага дабрабыту. Наіўная вера ў ЗША як «горад, што зьзяе на га-ры», згарэла разам з руінамі УГЦ.
    Зразумела, здарылася гэта зусім не зьнянац-ку, так сама, як і распад СССР. I як тады ў Маскве шукалі прычынаў у «жыдамасонскай змове», гэ-так і цяпер у Вашынгтоне лічаць прычынай усіх бедаў Аль-Кайду — таямнічую і непераможную. I Ўсама — прарок яе. Амін!
    Няўпэўненасьць у заўтрашнім дні, трывога, непакой душы — гэта не расплата за гады савец-кага застою ці капіталістычнага працьвітаньня, і нават ня плата за дэмакратыю й свабоду. Гэта і ёсьць свабода — яе адваротны бок. Марскі коцік па мянушцы Гастон з праскага заапарку, які пад-час паводкі кінуўся ў вірлівыя воды Влтавы, кіра-ваўся інстынктам свабоды, якая яго і забіла. Capua жывёлы, якая прывыкла да сытага і бесклапот-нага жыцьця ў акварыюме, ня вытрымала фізыч-ных нагрузак і стрэсу.
    Разваліны УГЦ і тысячы забітых ня ёсьць пла-тай за цывілізацыю. Гэта і ёсьць цывілізацыя XX стагодзьдзя, яе, так бы мовіць, квінтэсэнцыя. Ці ёсьць шанец у заходняй цывілізацыі выжыць у стагодзьдзі XXI? Паглядзім.
    Непазьбежнае зло
    У кожным буйным эўрапейскім горадзе ёсьць месца, куды вы ня хочаце ісьці, якое вы ня хоча-це нават бачыць, але якім, рана ці позна (хутчэй, рана) вам давядзецца скарыстацца. Я маю на ўва-
    276
    зе мэтро. У некаторых гарадах з гэтым злом неяк можна ўжывацца і нават мірыцца. Напрыклад, мэтро ў Празе. Па-першае, яно не такое глыбо-кае, шматлюднае і прэтэнцыёзнае, як у Маскве. Але, зь іншага боку, у адрозьненьне ад Менску, дзе мэтро сталася ледзьве не адзіным хуткасным відам транспарту і дзе людзі стаяць у вагонах, шчыльна прыціснутыя адзін да аднаго, як селяд-цы ў слоіку, у Празе пасажыры, колькі б іх не было, заўсёды стаяць ці сядзяць паасобку. Яны могуць пры гэтым есьці (уражаньне такое, што палова пасажыраў проста не пасьпяваюць пасьнедаць і робяць гэта па дарозе на працу), цалавацца (улю-бёны занятак праскай моладзі), смаркацца і г. д. Але пры гэтым кожны зь іх будзе сам па сабе. Вас няма, вас ігнаруюць, вакол вас нейкае поле адчу-жэньня, але вам жа ад гэтага й лепей — ніхто ня будзе вас наўмысна штурхаць, напіраць на вас, вісець на плячах і тым больш лаяцца з вамі ці ўсту-паць у публічныя спрэчкі. Як правіла, ад чэха вы пачуеце ўсяго два словы (калі ўвогуле нешта па-чуеце) — «здоволэнім» (дазвольце прайсьці) і «пардон»! Замежнікі, у тым ліку з краінаў было-га СССР, на гэтым тле, безумоўна, вылучаюцца. Праўда, беларусы ў сваёй маўклівасьці ці, пры-намсі, нешматслоўнасьці могуць і паспрачацца з чэхамі. Але ж вонкавы выгляд выдае іх адразу — чорныя курткі («бунды» па-чэску). Зразумела, чорныя скураныя курткі носяць і ўкраінцы, і ра-сейцы. Але тут ужо ўступае ў сілу першая і ас-ноўная характарыстыка — маўклівасьць і змроч-насьць.
    Самае гаваркое мэтро, бясспрэчна, парыскае. I дэмакратычнае таксама — такога зьмяшэньня моваў, стылю адзеньня й прычосак, колеру ску-
    277
    ры ня ўбачыш ані ў венскім, ані ў бэрлінскім мэт-ро. Але з парыскім мэтро зьвязаны адзін з самых маіх змрочных успамінаў пра Парыж.
    Перш як трапіць у мэтрапалітэн у якім заўгод-на горадзе сьвету, трэба ў яго, мэтрапалітэн, спа-чатку трапіць. Усе гарады, дзе ён ёсьць, паводле майго ўражаньня, негалосна спаборнічаюць у ад-метнасьці і складанасьці гэтага працэсу. Менск, безумоўна, славіцца лютасьцю кантралёраў на ўваходзе. Адзін зь іх мае такое самае прозьвішча, што і аўтар гэтых нататак (яно, на вялікі мой со-рам, напісанае буйнымі літарамі на ягонай служ-бовай бірцы), і ягоная фізіяномія вядомая ўсім, хто калі-небудзь меў пільную неабходнасьць прасьлізнуць у мэтро без аплаты.
    У Празе кантралёры сустракаюцца даволі рэд-ка, але таксама напускаюць на сябе строгі і не-прыступны выгляд. Зь імі ня трэба спрачацца ці «качаць правы». Аднак можна ўступаць у пера-мовы. Напрыклад — прапанаваць заплаціць штраф удвая меншы, але без квітанцыі. Самае складанае для законапаслухмянага замежнага пасажыра, аднак, — асвоіць аўтамат па продажы білетаў. Паводле сваёй канструкцыі і колькасьці кнопак, якія трэба націснуць падчас апэрацыі на-быцьця білетаў на пэўную адлегласьць ці час, гэты апарат, безумоўна, саступае дыспэтчарскаму пун-кту кіраваньня мэтро. Але ж уласьцівасьць «глы-таць» манэты і не выдаваць білеты ці не вяртаць рэшты набліжае гэтыя апараты да ўсім вядомых аўтаматаў з газіроўкай.
    У Парыжы кантралёры мне не сустракаліся. Білеты тут заўсёды можна купіць у касіра на ўва-ходзе (у Празе касіры працуюць не паўсюль і не заўсёды). Галоўнае — ведаць, у якім кірунку ехаць.