• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    I што мяне пагнала ў той дзень у заапарк? Сам ня ведаю. Дагэтуль быў я там толькі аднаго разу, адразу па прыезьдзе ў Прагу. Памятаю, зьдзівіла мяне амаль поўная адсутнасьць у горадзе рэкля-
    239
    мы аднаго, відаць, з найлепшых заапаркаў у Эў-ропе. Але ж пражанаў ды й турыстаў сюды пры-вабліваць ня трэба — іх і так тут заўсёды шмат. I ў тую нядзелю ад бацькоў зь дзецьмі ды параў роз-нага веку адбою не было...
    Каб патрапіць з Градчанаў у раён з антычнай назвай Троя, дзе знаходзіцца заапарк і цудоўны Тройскі замак, трэба прайсьці вялізным каралеў-скім паркам Стромаўкай («стромы» па-чэску, уласна, ёсьць дрэвы), а потым пешаходным мос-там праз Влтаву, якая ў гэтым месцы зусім не-шырокая. Звычайна. Але ў той дзень мяне ўра-зіла, што некаторыя дрэвы па абодвух берагох ракі былі затопленыя па самыя кроны. Карціна крыху нагадвала вясновую паводку ў Беларусі. Аднак каб летам, у жніўні? Надвор’е пасьля не-калькіх дажджл івых дзён стаяла цудоўнае, і нішто не абяцала бяды. Праўда, па тэлебачаньні паказ-валі ўжо карціны затопленых Чэскіх Будэёвіцаў — але ж гэта недзе там, на поўдні, блізу мяжы з Аў-стрыяй. Калі там тая паводка дойдзе да Прагі... Усяго празь дзень прайсьці праз Стромаўку бу-дзе немагчыма — увесь парк будзе затоплены, ва-да размые глебу пад дрэвамі і яшчэ доўгія меся-цы на ўваходзе ў парк будуць стаяць шыльды з надпісамі «Уваход строга забаронены! Небясь-печна для жыцьця!».
    Дарэчы, у тыя жнівеньскія дні можна было ад-чуць — не прачытаць на фізычнай карце ці ў кні-зе, а ледзьве не фізычна адчуць геаграфію Чэхіі. Влтава падзяляе краіну на два няроўныя кавал-кі — заходні і ўсходні берагі. Вада ў рацэ, апетай Бедржыхам Сьметанам, цячэ, як і ўсе астатнія, зьверху ўніз — у дадзеным выпадку з гораў у паў-днёвачэскім краі ў раўнінную Багемію, і зьліва-
    240
    ецца з Лабай, адкуль ужо пад назвай Эльбы ко-ціцца ў Ніжнюю Саксонію ў Нямеччыне. Але перад гэтым Влтава працякае праз шэраг адмысловых гідракаскадаў ды праз бэтоннае жэрла ў сталіч-ным густа населеным горадзе. Многія са шмат-лікіх мастоў цераз Влтаву падчас паводкі былі непраезныя, таму і ўзьнікла адчуваньне, так бы мовіць, землепадзелу.
    Пабадзяўшыся бяз мэты па заапарку, на разь-вітаньне пастаяў ля басэйну зь сям’ёй бэгемотаў. Старэйшы бэгемот раўніва паглядаў на свайго дзіцёнка (на вока — цэнтнэры тры вагой). Той падстаўляў сваю пашчу пад струмяні вады ў ад-мыслова зробленым вадаспадзе і яўна лавіў ад гэта кайф, а бацька часу ад часу адганяў малога ды зьлёгку, амаль пяшчотна, падштурхоўваў туды сваёй агромністай пысай самку. Але бэгемоціха была, што называецца, не ў гуморы. На наведні-каў яна паглядала насьцярожана, амаль варожа. Самка з малым падчас паводкі загінулі. А вось самец, як ні дзіўна, выжыў — дзе ён хаваўся, ніхто так і не зразумеў.
    Слана па мянушцы Кадыр, які, нібыта, паво-дзіў сябе агрэсіўна і нікога да сябе не падпускаў, застрэлілі. Ен стаяў у загоне, пакуль вада не пад-ступіла да вачэй... Забілі таксама мядзьведзя, ільва і яшчэ некалькі драпежнікаў. Яны таксама па-водзілі оябе агрэсіўна — зьвяры, яны не маглі ўра-зумець, што людзі ж, канечне, хацелі ім дабра. He зразумелі чагосьці й марскія коцікі, якія памкну-ліся плыць у бурлівыя воды Влтавы, нібы ў мора. Адзін неўзабаве вярнуўся, аднаго вылавілі ажно ў Нямеччыне...
    Потым дырэктар заапарку ва ўсім будзе віна-ваціць гідрамэтэаролягаў, якія прадказвалі напя-
    241
    рэдадні ўсяго толькі «пяцідзесяцігадовую» ваду, але ўзровень Влтавы перавысіў стогадовы, таму большасьць вальераў была залітая вадой. (Дарэ-чы, здаецца, толькі ў чэхаў і славакаў ёсьць такі тэрмін — дзесяцігадовая, пяцідзесяцігадовая, сто-гадовая вада. Гэта значыць, узровень той або ін-шай ракі ўмоўна дасягнуў максымальнай адзнакі, скажам, за апошнія сто гадоў назіраньняў. У самы пік паводкі лічыльнікі перасталі лічыць, колькі кубамэтраў вады ў Влтаве працякае за сэкунду — яны проста не былі разьлічаныя на такую хут-касьць і аб’ём плыні.)
    Вось такі Ноеў каўчэг, на якім людзі забіва-юць жывёл.
    Большасьць насельнікаў заапарку усё-ткі здо-лелі ўратаваць.
    Паводка ў Чэхіі ўнесла жыцьці 13 чалавек. Кожны зь іх, канечне, быў унікальнай і непаўтор-най асобай. Але большасьць загіблых сталіся ах-вярамі пачварнай чалавечай упартасьці ці неве-рагоднага глупства — напрыклад, адзін чалавек загінуў, калі гарматным стрэлам затапілі яхту, якую плынь несла на мост. Паліцыя шмат разоў папярэджвала, каб усе зявакі пакінулі месца аб-стрэлу. Пры выбуху аскабалак яхты патрапіў ад-наму зь іх у голаў...
    Па-сапраўднаму жудасна было толькі аднаго разу — калі я яшчэ нічога ня ведаў пра «стогадо-вую ваду». Усю ноч напярэдадні ліў лівень — і не такі, як бывае ў навальніцу ў Беларусі, а нейкі, я сказаў бы, па-нямецку мэтадычны і жорсткі. Дождж ішоў і ішоў бязьлітасна, з упартасьцю параноіка. А потым сярод ночы пачалі выць сырэны...
    Ля Музэўму, на Вацлаўскай плошчы, што ў цэнтры Прагі, было бясьпечна. Так здавалася, па-
    242
    куль не спынілі мэтро на адрэзку ад Мустэка да Дэйвіцаў на левым беразе. Вада да самага чэрава сярэднявечнай Прагі — Старамесцкай намесьці, не дайшла. Праўда, толькі на паверхні. Дарэчы, у некаторыя сярэднявечныя будынкі, вада ўсё ад-но не пранікла б з паверхні, бо, як выявілася, ра-створ, якім пакрывалі сьцены тагачасныя будаў-нікі і які захаваўся да нашых дзён, мае водаадпор-ныя ўласьцівасьці.
    Наступствы паводкі ў Празе зблізку давяло-ся пабачыць ужо на трэці дзень, калі перастала дзейнічаць мэтро ў цэнтры.
    Станцыі мэтро «Старамесцка», як і «Мала-странска», а потым і «Мустэк» ды яшчэ з добры тузін станцыяў былі затопленыя або падтопле-ныя. Да гэтага здавалася, што больш небясьпеч-нае мейсца ў Празе, як мэтро, цяжка знайсьці. Але ж дасягненьне горнаінжынэрнай думкі (тунэлі мэтро тут пракладаліся ў гранітных пародах на вялікай глыбіні, у тым ліку пад рэчышчам Влта-вы) ня вытрымала спаборніцтва з ракой. Трамваі да гэтага часьцяком злавалі сваёй няшпаркась-цю: у Празе трамвай для кіроўцаў іншых відаў транспарту ніякі не прыярытэт, па трамвайных рэйках аўтамабілі часам едуць, як па звычайнай дарозе. А тут, у дні паводкі, трамвай зрабіўся ці не галоўным відам транспарту. Быў момант, калі берагі Влтавы злучаў усяго адзін аўтамабільны мост. I другі, па якім хадзілі трамваі. Усе астатнія былі пад пагрозай затапленьня — у тым ліку сла-вуты Карлаў Мост, які бачыў на сваім вяку, на-пэўна, і не такія паводкі — але ж вельмі даўна.
    Дык вось, на трэці дзень нешта здарылася на трамвайных лініях — усе трамваі паварочвалі ку-дысьці ня ў той бок, і давялося ісьці на працу пеш-
    243
    кі ўздоўж Влтавы. Хоць вады ў рацэ ўжо трошкі паменела, зь неверагоднай хуткасьцю плынь не-сла самае рознае сьмецьце — дрэвы, гальлё, тра-ву, нейкія скрынкі, плястыкоўкі, аўтамабільныя шыны ды іншыя прадукты чалавечай цывіліза-цыі.
    Многім запомнілася тэлекарцінка тых дзён — чалавек на нейкім драўляным шчыце з даўгім кіем у рукох плыве па рацэ. Некаторым спачатку па-далося, што гэта нейкі спартовец — аматар «экст-рыму» (слоўца гэтае сталася апошнім часам вель-мі модным). Самае дзіўнае, што гэтак падалося і паліцыянтам, якія стаялі на беразе й пасьміхалі-ся. Небарака, праплываючы пад мостам, неяк за-чапіўся за яго і падвіс. Толькі тады ратавальнікі кінуліся яму на дапамогу. Потым выявілася, што чалавек цудам не патануў ва ўласным двары — у апошні момант пасьпеў ускочыць на дзьверку брамы, якую сарвала вадой, ды схапіць кій. У пер-шыя ж дні паводкі нарадзіліся жарты. Напрыклад: прадаецца дом у Чэскіх Будэёвіцах з выглядам на Карлаў Мост (гэты мост, нагадаю, знаходзіцца ў Празе, на трыста кілямэтраў ніжэй за Чэске Будэёвіцэ).
    Ну, а празь некалькі дзён пасьля піку паводкі, нават зблізку, Влтава выглядала не такой ужо страшнай, а на вуліцах гораду, бліжэй да цэнтру, наагул амаль не відно было наступстваў паводкі. Калі не лічыць дэталяў.
    Каля супэрмаркету прысела на прыступцы не-маладая жанчына на мыліцах. Некалькі жанчы-наў адпойваюць яе лекамі — магчыма, бабульчын дом апынуўся пад вадой, а можа, нешта здарыла-ся са сваякамі... Блізу Старамесцкай плошчы вок-ны сутарэньняў, што выходзяць на вуліцу, закла-
    244
    дзеныя мяхамі зь пяском. На самой плошчы, да якой, дзякаваць Богу, вада не дайшла, — шмат ту-рыстаў. Многія спадзяюцца ўбачыць, як б’е ста-радаўні гадзіньнік, што на будынку Старамесц-кай Рады. Але гадзіньнік стаіць, быццам і на яго нейкім чынам паўплывала паводка: дванаццаць апосталаў схаваліся недзе за прыадчыненымі акенцамі, сьмерць з касой побач па-ранейшаму чакае свайго часу.
    Увогуле, жыцьцё ў цэнтры, дзе знаходзіцца турыстычная Мэка — Вацлаўская плошча, віра-вала да канца лета па-ранейшаму. Адно толькі бы-лі зачыненыя некаторыя рэстарацыі й крамы. За-тое канкурэнты ў тыя дні атрымлівалі падвойны прыбытак. Што зробіш — капіталізм. Але што ў гэтым кепскага? He было б у Празе такой коль-касьці прыватных рэстарацыяў, кавярняў, крамаў і крамачак — нармальнае жыцьцё пасьля катаст-рофы наладзіць было б куды як цяжэй і даўжэй.
    Куды больш за паводку пражанаў напалохаў саміт НАТО. Усе, хто мог, зьехаў за горад — адпа-чываць у горы ці куды-небудзь яшчэ далей. Мно-гія фірмы ледзь не прымусова адправілі ў кароткі адпачынак. Падчас саміту спынілі працу філіі ўсіх банкаў у цэнтры Прагі, многія фірмовыя крамы кшталту «Макс і Спэнсэр». А трэба сказаць, «Макс і Спэнсэр» для заходняга пакупніка — тое, што Маркс і Энгельс для камуніста.
    I ў раніцы, і ўвечары па горадзе хадзілі паўпу-стыя трамваі, паўпустое мэтро, што для заўсёды люднай Прагі ўвогуле нонсэнс. Адным словам, ня места, а «горад-прывід». Дапаўняюць карціну рэдкія картэжы аўтамабіляў у суправаджэньні машынаў зь міргалкамі, што віхурай праносяцца па амаль бязьлюдных вуліцах, паліцыянты на
    245
    скрыжаваньнях у ярка-зялёных «фартухах» па-верх бронекамізэлек і пастаянны, назойлівы гук паліцэйскіх сырэнаў, які ад часу да часу перакры-ваецца грукатаньнем гелікоптэраў.
    Пражане баяліся ня столькі тэрарызму, на ба-рацьбу зь якім былі кінутыя ўзмоцненыя сілы па-ліцыі з усяе Чэхіі, колькі паўтарэньня беспарад-каў, учыненых анархістамі пару гадоў перад тым. Але пра гэта — крыху далей.
    За шклом
    Вядома, жыцьцё і ў дні катастроф — прырод-ных, альбо тэхнагенных, ці нават палітычных — не спыняецца. Недзе сыходзяць пад ваду цэлыя паселішчы, дамы, хімічныя заводы, мастацкія га-лерэі зь бясцэнным скарбам, людзей вывозяць ратаўнікі на чаўнах і гелікоптэрах, недзе б’юць дэ-манстрантаў, а недзе побач людзі сядзяць за сто-лікамі, п’юць каву.