Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Але ў той вечар, хоць пакута й смуга чыталася недзе ў глыбіні быкаўскіх вачэй, у нейкай амаль не-заўважнай запаволенасьці ягоных рухаў, сьмяяўся й жартаваў ён зусім шчыра. Было відаць, што ў Пра-зе яму вельмі не хапае, акрамя іншага, звычайнага нефармальнага застольля, у якім можна разьня-воліцца й крышку расслабіцца, пабыць самім са-бой. Пасьля таго застольля здарылася тое, чаго бая-лася Ірына Міхайлаўна, — у Быкава ўначы быў прыступ, у чым ускосна былі вінаватыя, канечне, і мы. Але ж такім ажыўленым і, можна сказаць, лёг-кім, як пры апошнім разьвітаньні (так яму тады зда-валася) зь сябрам маладосьці ды ягонымі сваяка-мі, я Быкава ні перад тым, ні пасьля таго ня бачыў.
Адчувалася (ці, можа, так здавалася), што Бы-каў быў трошкі абцяжараны заўсёдным стаўлень-нем да яго ў Празе з боку суайчыньнікаў як да
215
жывога клясыка, карыфэя прозы, героя беларус-кага адраджэньня ды яшчэ мудрага філёзафа. Пры гэтым, як часта бывае, вонкавыя знакі пашаны, на жаль, у некаторых спалучаліся з адсутнасьцю такту й жаданьня ахвяраваць уласным часам. Гэ-тая акалічнасьць, а таксама прыродная сьціпласьць Быкава заміналі яму гаварыць аб рэчах сапраў-ды празаічных. Напрыклад, жыць яму з Ірынай Мі-хайлаўнай давялося ў зусім маленькай кватэрцы, якую вылучыў Быкавым магістрат Прагі пры да-памозе чэскай праваабарончай арганізацыі «Ча-лавек у нядолі». Гэта для суайчыньнікаў ці, ска-жам, для экс-прэзыдэнта Чэхіі Гавэла Быкаў быў жывы клясык, а для чэскіх уладаў ён быў усяго толькі імігрант, які прыехаў з адной з краінаў былога СССР, — пэнсіянэр, якіх у Чэхіі без таго хапае.
У аднапакаёвай кватэрцы, куды ўехалі Быка-вы, перад тым зрабілі касмэтычны рамонт, але скрозь сьвежы пабел дзе-нідзе адразу ж прасту-пілі ржавыя пісягі ад шматлікіх працяканьняў трубаў дапатопнае каналізацыі. У вакно перша-га паверху былі відаць панэльны будынак на про-цілеглым баку вуліцы й каляровыя кантэйнэры для сьмецьця, заўсёды перапоўненыя. Вось такі краявід з «кабінэту» пісьменьніка. Абстаноўка ў пакоі была зусім спартанская, пакуль Быкаў сам сабе не купіў працоўны стол, лямпу й канапу. Відаць па ўсім, ён рыхтаваўся, нягледзячы ні на што, жыць і працаваць тут. Ані разу ні ад Быкава, ні ад яго жонкі мы ня чулі нараканьняў ні на якасьць жытла, ні на тое, што дабірацца ў цэнтар Прагі й назад на трамваі даволі доўга й цяжка, ці на нейкія іншыя побытавыя праблемы.
У адным з рэпартажаў на «Свабодзе», яшчэ пры жыцьці Быкава, падрабязна апісваўся пра-
216
цоўны стол пісьменьніка, рэчы, якія засталіся ля-жаць на ім, газэты, рукапісы, дакумэнты — так, як бы пісьменьніка ўжо ня стала. Але ж і ў тае няў-тульнае кватэрцы заставалася й застаецца цяпер часьцінка ягонай душы, часьцінка біяграфіі. Ня ведаю, хто жыве цяпер пад адрэсай Вршовіцкага Надражы, 22... Ня ведаю таксама, ці павесяць калі-небудзь на тым доме шыльду: «Тут жыў вялікі бе-ларускі пісьменьнік Васіль Быкаў». У гэты раён Прагі турысты рэдка наведваюцца...
Пасьля апэрацыі Быкаў на некаторы час вяр-нуўся ў кватэрку.
Пісаць ён ня мог, бо быў зусім зьнясілены, ля-жаў увесь час на канапе, але ўвесь час чытаў і пра-сіў прыносіць кнігі. Адной зь іх была невялічкая кніжка Ўладзіміра Вайновіча пра Салжаніцына. Салжаніцына Быкаў ня вельмі любіў, але й пра кніжку Вайновіча, дзе той моцна спляжыў расей-скага «прарока», адазваўся ня надта прыязна, уба-чыўшы ў ёй, найперш, падсумаваньне нейкіх аса-бістых рахункаў паміж двума пісьменьнікамі.
Прынесьлі мы Быкавым і некалькі відэакасэ-таў. Фільм Сакурава «Малох» пра Гітлера Быкаў глядзець ня стаў — яму адразу не спадабалася твор-чая манера рэжысэра. А вось дакумэнтальныя стужкі — сярод іх фільм «Ля вытокаў авангарду», прысьвечаны Шагалу, — паглядзеў зь цікавась-цю. Па тэлевізіі часьцей за ўсё Быкаў глядзеў на-віны на чэскіх каналах.
Адна з апошніх нашых сустрэч перад адлётам Быкавых у Менск адбылася на Бабе, што на Ган-спалцы, падчас шпацыру. Ёсьць такі прыгожы ра-ён у Празе — на ўзвышшы над Влтавай, адкуль адкрываецца цудоўны краявід. Падчас гэтых пра-гулак заўсёды гаварыў Быкаў, калі адчуваў сябе
217
больш-менш нармальна. Я толькі слухаў. Выклю-чэньне была толькі тэма вайны ў Іраку, якой Бы-каў вельмі цікавіўся і распытваў у мяне пра ўсё, што я на той момант на гэтую тэму ведаў. Пры гэтым ён не даваў ніякіх, у тым ліку й маральных, ацэнак па-дзеяў. Аднак, нягледзячы на тое, што на той момант да падзеньня Багдаду яшчэ заставалася даволі шмат часу, Быкаў выказваў поўную ўпэўненасьць у хуткаплыннасьці самой вайсковай апэрацыі, a таксама і ў хуткім падзеньні рэжыму Садама Ху-сэйна. Адносна цяперашняга рэжыму ў Беларусі Быкаў адгукаўся значна больш пэсымістычна.
Неяк, углядаючыся ў навакольны пэйзаж, Бы-каў сказаў, што краявіды ў Чэхіі, як і ўвогуле ў Цэнтральнай Эўропе, выглядаюць больш лагод-нымі, абжытымі й прыстасаванымі для чалавека, чым, скажам, у Беларусі. Ён назваў гэтыя пэйзажы «гуманістычнымі». Пагледзеўшы яшчэ раз на вы-сокія ўзгоркі над Влтавай, Быкаў — мабыць, пад уплывам нейкай асацыяцыі — раптам загаварыў пра сваю «Альпійскую баляду». Ён згадаў коліш-няе сваё інтэрвію адной італьянскай журналіст-цы. У тым інтэрвію Быкаў «прызнаўся», што ў гераіні аповесьці Джуліі быў рэальны прататып у жыцьці. «А ведаеце, не было прататыпу. Гэта цал-кам прыдуманы пэрсанаж», — сказаў пісьменьнік з сумнай, крыху сарамлівай усьмешкай. Быкаў даў зразумець, што яму тады проста захацелася зрабіць як бы нешта прыемнае для італьянцаў.
У гэтым нечаканым прызнаньні мне бачыцца ня толькі арганічнае для Быкава імкненьне гава-рыць праўду, але ж і своеасаблівы спосаб давесьці, што праўда літаратуры вышэй за так званую «праў-ду жыцьця». Разуменьнем гэтай ісьціны, уласна кажучы, вялікі пісьменьнік адрозьніваецца ад про-
218
ста таленавітага. Я думаю, таксама, што ўнутры Васіля Быкава ў тыя дні, а мабыць, і да самой сьмер-ці, працягваўся паглыблены самааналіз. Безумоў-на, ня ўсё, што хацелася яму сказаць, увайшло ў «Доўгую дарогу дадому». Дзякуючы сваім цьвёр-дым перакананьням ён, тым ня менш (а можа — менавіта таму), зноў і зноў вяртаўся да мараль-най самаацэнкі сваіх учынкаў, сваёй творчасьці.
Адчувалася, што рашэньне ляцець у Менск да-лося Быкаву ня так проста. Нейкія маральныя акалі-чнасьці прыносілі яму ня менш, а ў нейкім сэнсе, нават і больш пакутаў, чымся хвароба. Ня вык-лючана, што нябачная сьвету ўнутраная душэў-ная барацьба з самім сабой паскорыла ейны бег. Зрэшты, гэта толькі маё адвольнае дапушчэньне.
У кожным разе на многія пытаньні мы ўжо ні-колі, відаць, не атрымаем адказу. Чаму Быкаў апынуўся на эміграцыі менавіта ў Чэхіі? Наколькі быў падрыхтаваны пераезд у Прагу? Што стала-ся вырашальнай прычынай рашэньня Быкава ля-цець пасьля апэрацыі ў Менск? Як надоўга ён ля-цеў і ці сапраўды зьбіраўся вяртацца ў Прагу? Ма-быць, сёньня, гэта ўжо ня так і важна, як здавалася ўчора. Гэта, хутчэй, важна для гісторыкаў, для будучых біёграфаў Быкава.
Для сучасьнікаў больш важна зразумець, што Быкаў ужо не належыць нікому пэрсанальна. Hi прэзыдэнту, ні партыям, ні былым сябрам, ні на-ват сваякам і крэўным. Ён належыць усім бела-русам — у тым ліку тым, хто пра яго ніколі ня чуў ці нават яшчэ не нарадзіўся. Ён належыць род-ным Бычкам, Менску, Беларусі, належыць так-сама й Празе. Быкаў належыць чалавецтву.
Наша Ніва. 2004. 18 чэрвеня.
219
Урокі пэсымізму
Пасьляслоўе да незавершанай дыскусіі
У Доме літаратара ў Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі «Вострая Брама: беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў». У зборнік увайшлі тэксты лепшых перадач аднайменнага цыклю радыёэсэ
Сяргея Дубаўца апошніх сямі гадоў. Удзельнікам прэзэнтацыі — а гэта былі галоўным чынам тыя, хто мае або некалі меў дачыненьне да перадачы, — было прапанавана ў нефармальнай абстаноўцы падыскутаваць на тэму быкаўскага пэсымізму.
Мелася на ўвазе цьверджаньне Васіля Быкава аб тым, што «народ беларускі зьнік, яго няма...»
Народная Воля. 2005. 17 траўня.
Вядомыя і іншыя падобныя выказваньні пісь-меньніка на гэтую тэму. Але згаданае выказваньне набыло асабліва шырокую вядомасьць у выніку публікацыі эсэ вядомага кінадзеяча, які пры-водзіць, сярод іншага, вялікі фрагмэнт запісу пры-ватнай гутаркі з Быкавым, што адбылася некалькі гадоў таму. Адтуль узятая й прыведзеная вышэй цытата. Ці не былі тыя словы пісьменьніка прады-ктаваныя ягоным эмацыйным настроем або ней-кімі іншымі, больш-менш выпадковымі прычы-намі, зьвязанымі з канкрэтнымі тагачаснымі аб-ставінамі, у якой адбывалася згаданая гутарка?
220
Ці можна выняць гэтыя словы з агульнага кан-тэксту творчасьці Быкава, кантэксту ўсяго яго-нага жыцьця? Тут могуць быць розныя мерка-ваньні. Аднак, сапраўды, пэсымізм Быкаву як асо-бе заўсёды быў уласьцівы, а з гадамі відавочна ўзмацняўся. Сам пісьменьнік гэткай уласьціва-сьці свайго характару ніколі не хаваў. Хоць і казаў не аднойчы, што прагне, каб ягоны пэсымізм — прынамсі, у адносінах да будучыні Беларусі — быў абвергнуты.
Але ж калі зьвярнуцца да творчасьці Быкава, дык можна пераканацца, што папулярны тэзіс пра быкаўскі пэсымізм губляе сэнс. Ці можна назваць творы пісьменьніка адназначна пэсымістычнымі альбо аптьшістычнымі? Такі спрошчаны пады-ход у адносінах да сапраўднай літаратуры проста не спрацоўвае. Літаратура, як і жыцьцё, ня зво-дзяцца да школьнай дыдактыкі. Больш за тое, так званая аптымістычная літаратура — накшталт вер-шаў пра сьветлую камуністычную (або якую заў-годна іншую) будучыню — наагул ня мае дачы-неньня да літаратуры. Пра гэта сур’ёзныя крытыкі даўно ўжо не спрачаюцца. Як не спрачаюцца й над тым, што сапраўдная літаратура ні да чога не заклікае, нікуды ня кліча, нікога не выхоўвае і не зьмяняе чалавека, бо выхаваньне ня ёсьць прыз-начэньнем літаратуры, мастацтва, альбо, скажам, навукі. Яна, літаратура, яе творы каштоўныя самі па сабе, як само жыцьцё ёсьць безумоўнай каштоў-насьцю.' А ўжо як глядзець на жыцьцё, у тым ліку ўласнае, і што зь ім рабіць — гэта справа сьветапо-гляду ды асабістага выбару. Яго няма сэнсу навяз-ваць іншым, яго можна зрабіць толькі самастойна.
Быкаў свой маральны выбар зрабіў і затым па-цьвярджаў яго ўсё сваё жыцьцё. Але ён не хацеў і
221
нямог зрабіць яго за нас, за сваіх чытачоў — хоць эмацыйна й «прагнуў быць абвергнутым». Пэсы-мізм або аптымізм тут ні пры чым. Гэтая катэго-рыя па-за маральлю й нават па-за сэнсам. Можна з аптымізмам і радасным настроем здраджваць улас-ным прынцыпам, пісаць даносы на сяброў і свая-коў і пры гэтым верыць у несьмяротнасьць уласнае душы, а таксама ў сьветлую будучыню Бацькаў-шчыны. (Нездарма нехта напісаў пра патрыятызм як пра апошняе прыстанішча нягодніка, бо больш высокага, а значыць, зручнага, апраўданьня лю-бым сваім дзеяньням не прыдумаеш.)