Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
3 другога боку, фундамэнталізм не абавязко-ва мусіць быць ісламскім. Калі ўлічыць той імпэт, зь якім апошнім часам Расейская праваслаўная царква ўмешваецца ў навучальны працэс у шко-ле (спроба адрадзіць Закон Божы), спрабуе кіра-ваць адборам працаў на мастацкія выставы, цэн-зураваць ці хоць бы рэцэнзаваць творы мастацт-ва, ня кажучы пра зьмест тэлепраграм, а таксама адбракоўвае навуковыя тэорыі (напрыклад, тэо-рыю Дарвіна), калі ўлічыць усё гэта, размовы аб праваслаўнай дзяржаўнасьці не выглядаюць ужо толькі размовамі.
Напэўна, Расея ўжо ня вернецца ў стан сярэд-нявечнага цемрашальства. Неяк у час інтэрнэту й трансгеннай інжынэрыі ў гэта слаба верыцца.
198
Але ж у сукупнасьці з камуністычнымі Кітаем, КНДР і Кубай, іранскай тэакратыяй, шыіцкім войскам Аль-Садра, з талібамі, «Хамасам», «Хіз-балагам», іншымі тэрарыстычнымі рухамі, між-народнымі тэрарыстамі, пралазамі й авантурыс-тамі рознага калібру ды афарбоўкі Расея сёньня складае той самы «шматпалярны сьвет», які паві-нен, на думку Пуціна, процістаяць заходняй цы-вілізацыі.
У чым яго крыўда?
Усё гэта варта браць пад увагу перад тым, як разглядаць цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі.
Усім відавочна, што апошнім часам яе кіраўнік сваімі выказваньнямі й паводзінамі дэманструе пэўную нэрвовасьць і разгубленасьць. Але выклі-каная яна ня столькі дзеяньнямі «Газпрому» і «Раснафты», ня столькі магчымымі наступствамі падвышэньня цэнаў на энэрганосьбіты для бела-рускай эканомікі, колькі іншымі» больш важкімі прычынамі. Справа у тым, што эканоміка заўсё-ды мае пэўны інэрцыйны запас. I вынікі рашэнь-няў, нават самых кардынальных, прынятых сёнь-ня, насельніцтва, спажыўцы могуць рэальна ад-чуць ў сваім жыцьці значна пазьней. Акрамя таго, ніхто ня ведае, да якой ступені павінен упасьці ўзровень жыцьця беларусаў, каб гэта падбухторы-ла іх да нейкіх усьвядомленых дзеяньняў супраць уладаў. I яшчэ ня факт, што расчараваньне ў са-цыяльна-эканамічнай палітыцы Лукашэнкі кіне ягоную электаральную масу не пад сьцягі нацыя-нальнае апазыцыі, а на падтрымку расейскіх пуці-ністаў і камунафашыстаў. Намаганьнямі дзяр-жаўнай тэле- і радыёпрапаганды ў Беларусі гле-ба для гэтага ўгноеная.
199
Галоўная бяда для рэжыму палягае сёньня не ў эканоміцы, а ў тым, што Крэмл ь гвалтоўна забраў у яго галоўную міталягему, любімую цацку — саюз-ную дзяржаву. У рамках саюзнай дзяржавы — та-кой, якой яна марылася і ў нейкай ступені была на самой справе, — Беларусь бачылася раўнапраўным партнэрам Расеі, а Лукашэнка быў роўны Пуціну. Кіраўніку Беларусі мроіўся ня столькі адроджаны СССР, колькі канфэдэрацыя — свайго роду новае ВКЛ, толькі манструозных памераў, ад Балтыйскага мора да Ціхага акіяну, — утварэньне, у якім Лука-шэнка пачуваў бы сябе Вялікім князем і прэтэндэн-там на Карону.
Менавіта гэта не задавальняла Крэмль. Яго-ны цяперашні кіраўнік, які хутчэй за ўсё, заста-нецца там на трэці ці невядома на які яшчэ тэрмін, ня можа ні зь кім дзяліць уладу. Лукашэнка ня можа больш пазыцыянаваць сябе як «апошні фар-пост» Расеі на Захадзе. Бо «надёжа н опора», за-ступнік інтарэсаў расейскага народу можа быць толькі адзін — вялікі і ўседзяржаўны. Усе астат-нія — самазванцы.
Кіраўнік Беларусі, які стаяў ля вытокаў саюз-най дзяржавы, яшчэ гэтага не зразумеў, ён усё яш-чэ паводле старой звычкі спрабуе шукаць хаўру-сьнікаў у Маскве — такіх, як Праханаў, напрык-лад. Але ж час Праханавых прайшоў. Ён са сваім сталінска-імпэрскім рамантызмам састарэў і ня ўпісваецца ў новы афіцыйны патрыятызм цыні-чнага ўзору. He Праханаў зь ягонай любоўю да расейскага авангарду ды састарэлымі ўяўленьня-мі пра «афіцэрскі гонар»сёньня ў пашане, а Поткі-ны і Якіменкі, Маркавы ды Пушковы, рознага кшталту ідэйныя пагромшчыкі, якія яшчэ й за-рабляюць на патрыятызьме гровіы (што зробііп —
200
час такі), не заўважаючы, што рыюць сваёй краіне й сваім дзецям калектыўную магілу.
Рыторыка пра «саюзную дзяржаву» яшчэ па-куль жыве. Але Пуцін і ягонае атачэньне, ягоныя тэлеканалы ўжо далі ясна зразумець — Беларусь патрэбная Расеі толькі ў якасьці Северо-Западно-го Краю. А йнакш — «аўчынка вычынкі ня вар-тая». Калі кіраўнік Беларусі гэтага не разумее — тым горш для яго.
Ніхто, вядома, ня будзе пасылаць расейскі спэц-наз у Дразды. Ці падліваць яго насельнікам ра-дыяактыўны палёній у гарбату. Расея пакуль ня можа сабе такога дазволіць, хоць многія там, на-пэўна, ужо аб гэтым мараць. I гісторыя зь Літві-ненкам ёсьць таму сьведчаньнем.
Але галоўнай зброяй Крамля ў дачыненьнях з Лукашэнкам стане, ужо становіцца, не палітыка эканамічных санкцыяў, a — адсутнасьць належ-най павагі. Інтэрвію яго Праханаву — гэта енк і скаргі на тое, як над ім зьдзекваюцца ня толькі Пуцін, але рознага роду прыходзькі, з гледзішча Лукашэнкі — лёкаі расейскага калегі, якім ня мож-на дазваляць брахаць на прэзыдэнта сувэрэннай дзяржавы. Ягоная крыўда нявыдуманая. Няваж-на, ці сапраўды Лукашэнка не паляцеў пад Новы год у Маскву з-за таго, што там не знайшлі па-мяшканьня для ягонай прэс-канфэрэнцыі (так звычайна робяць у Менску ў дачыненьні да апа-зыцыі), ці з-за таго, што Пуцін накрычэў на яго па тэлефоне. Важна тое, што ў Маскве перасталі выяўляць да яго знакі павагі — як гэта рабілі Ель-цын і, некаторы час, Пуцін. Гэта для палітычнага дзеяча, які прайшоў шлях ад дырэктара саўгасу да вышэйшай дзяржаўнай пасады, надзвычай важ-на. Вось чаму так хваравіта ўспрымаюцца абме-
201
жаваньні Захаду на ўезд кіраўніка дзяржавы і яго-ных саноўнікаў. Якому-небудзь камандантэ Фідэ-лю на забарону прыехаць у Вашынгтон заўсёды было напляваць, сёньняшняму прэзыдэнту Вэ-нэсуэлы Чавэсу — таксама. А для кіраўніка Бела-русі важныя знакі пашаны, асабліва ў Эўропе, па-колькі ён атаясамлівае сябе са сваёй дзяржавай. I пакуль яго прымалі на вышэйшым узроўні ў Мас-кве, ён яшчэ мог дазволіць сабе звысок глядзець на палякаў і «разных прочнх шведов». Некалі ён выгнаў у каршэнь амэрыканскага пасла разам з пасла.мі Вялікай Брытаніі, Нямеччыны й Фран-цыі зь іхных рэзыдэнцыяў.
А цяпер ён вымушаны прыслухоўвацца да па-сла нейкай Літоўскай Рэспублікі. I прэсавую кан-фэрэнцыю гэтага пасла паказваюць на Першым канале БТ як першую навіну.
Але справа, зразумела, ня толькі ў гонары й ганарлівасьці. Упершыню за апошнія гады ўзьні-кла такая сытуацыя, што пагроза незалежнасьці Беларусі нясе пагрозу асабістай бяспецы яе кі-раўніка. Гэта не азначае, што гэтыя дзьве пагро-зы трэба атаясамліваць. Проста яны супалі.
Выйсьці з кола
Гэта не азначае таксама, іпто апазыцыя павін-на цяпер згуртавацца вакол прэзыдэнта ды безу-моўна яго падтрымаць. Зусім наадварот. Працяг ранейшага курсу кіраўніка Беларусі на збліжэнь-нез найбольш рэакцыйнымі, піавіністычнымі, ка-мунанацыяналістычнымі коламі ў Расеі нясе ўсю большую пагрозу беларускай незалежнасьці, бу-дучыні нацыі.
Зразумела, Лукашэнку вельмі цяжка перасту-піць цераз усё тое, на чым будавалася дагэтуль
202
дзяржаўнасьць Беларусі, адмовіцца ад савецкай спадчыны, павярнуцца тварам на Захад, які дагэтуль успрымаўся як вораг, у лепшым выпадку — як інструмэнт шантажу ў дачыненьнях з Крамлём.
Адзіны, хто можа дапамагчы яму (і сабе) ў гэ-тай сытуацыі, паспрабаваць наладзіць кантакт з Захадам — гэта беларуская апазыцыя. I першым гэта зразумеў Мілінкевіч.
Хай са спазьненьнем, але лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі ў апошнія дні праявіў сябе сапраў-ды як лідэр, здольны рабіць учынкі, здольны браць на сябе адказнасьць. Менавіта ўчынкаў чакалі ад Мілінкевіча амаль год пасьля выбараў ягоныя вы-барцы, ягоныя прыхільнікі. Значная іх частка па-ранейшаму зьвязвае зь ім свае спадзяваньні на лепшую будучыню для Беларусі. Менавіта зь ім, а не з палітычнай радай, асобнымі партыямі ці іх кіраўнікамі, у якіх ужо быў час заявіць аб сабе.
Мілінкевічу ўдалося пераступіць заганнае ко-ла, у якім апынуліся дэмакратычныя сілы, у якім яны круціліся гадамі — кола «ратацыі», калі чар-говага «лідэра», вылучанага пад выбары, потым выкідалі за адсутнасьцю далейшай патрэбы ды закідвалі каменьнем дзеля захаваньня «кансэн-сусу» й «парытэту». У жыцьці апазыцыі панаваў той жа прынцып, што ў жыцьці беларускага гра-мадзтва: не высоўвайся!
Яскравай ілюстрацыяй яго можа служыць лёс Казуліна, якога былыя аднапартыйцы й хаўрусь-нікі, выглядае, ўжо выкрасьлілі са сваіх палітыч-ных плянаў і разьлікаў на будучыню.
Паказальным у гэтым сэнсе падаецца артыкул Паўла Шарамета «Я в смятеннн» на сайце «Бела-рускі партызан». Сама назва, бадай, яскравым чы-нам апісвае рэакцыю ў стане ворагаў Мілінкеві-
203
Ча. Расейскі журналіст называе яго «прагматычным, занадта асьцярожным », «народжаным не для бараць-бы і не для палітыкі». Урэшце, ён абвінавачваелідэ-ра дэмсілаў нават у «асабістай баязьлівасьці». Але галоўнае абвінавачваньне палягае на тым, што ён «трымае касу, на ім завязаныя асноўныя фінанса-выя патокі», «за ім стаяць палякі» й г.д. Падобныя характарыстыкі выглядаюць зьнятымі пад капірку з дыктарскіх тэкстаў у праграмах «Панарама» і «У цэнтры ўвагі»!
Зрэшты, чаго зьдзіўляцца? Хіба не ў такім са-мым стылі робяцца й праграмы OPT, дзе працуе журналіст? Дарэчы, хіба падобныя абвінавачань-ні нелыа вылучыць і супраць лідэраў партыяў, якія ўваходзяць у палітраду? I калі ў гэтых абвінава-чаньняў ёсьць доказы, чаму б не давесьці справу да канца і ня выкласьці іх у інтэрнэце, як кнігу Ал-каева?
Інакш можа скласьціся ўражаньне, што агуль-ны сэнс абвінавачаньняў на адрас Мілінкевіча зводзіцца да вельмі знаёмай формулы: «трэба дзя-ліцца». .
Трэба зазначыць, што гэты артыкул зьявіўся вельмі своечасова. Чэскі міністар абароны на ўжо згаданай канфэрэнцыі ў Мюнхэне падзякаваў Пу-ціну за тое, што ягоны выступ бліскуча патлума-чыў эўрапейцам, дзеля чаго патрэбны блёк NATO.
Публікацыя ў «Беларускім партызане» зась-ведчыла, што аўтараў гэтага інтэрнэт-выданьня не абыходзіць лёс Беларусі. Яны крытыкуюць рэ-жым Лукашэнкі, найперш, з гледзішча яго карыс-насьці, альбо шкоднасьці для інтарэсаў Расеі. Разь-віцьцё нацыянальнаіі эканомікі, культуры й мовы іх цікавіць куды ў меншай ступені. Што ж, яны маюць права на ўласны погляд.
204
Але варта сёньня задумацца тым унутры Бела-русі, хто яшчэ зусім нядаўна выказваў думку, быц-цам краіне няблага было б далучыцца да Расеі, па-колькі ўзровень дэмакратыі там вышэйшы. I гэта, маўляў, падвысіла б узровень дэмакратыі ў бела-рускім грамадзтве, якое да расейскага ўзроўню яшчэ недарасло.