• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    191
    апытаньням, зашкальвае за 80 адсоткаў, і паслань-не лідэрам «вялікай сямёркі» — той самай семкі вя-дучых краінаў сьвету, якую прэзыдэнт Расеі яш-чэ нядаўна прымаў у Санкт-Пецярбургу на пра-вох краіны-гаспадара сустрэчы G-8.
    Сьпіч прамаўляўся ў маленькай залі, дзе прад-стаўнікі заходніх краінаў, у тым ліку міністры і прэ-мьеры сядзелі, як школьнікі, радком, ледзь не су-дакранаючыся плячыма, а дыстанцыя паміж імі і прамоўцам на трыбуне была ўсяго пару мэтраў. Гэ-тая аўдыторыя прызначаная была для нефармаль-най, давяральнай размовы на тэмы сучаснай па-літыкі, а не для гучнай афіцыёзнай рыторыкі ў стылі «халоднай вайны». Менавіта гэтае несупа-дзеньне месца й стылю паводзінаў у першую чар-гу й выклікала ў міжнародных аглядальнікаў шок. Навошта крычаць у мэгафон у твар суразмоўцы, калі можна спакойна пагаварыць на любыя тэмы?
    Тлумачэньне можа быць толькі адно — ад су-размоўцы не чакалі адказу. Калі праўду кажуць, што замежная палітыка ёсьць працягам унутра-най, дык нічога іншага ад Пуціна нелыа было ча-каць. Ён даўно, амаль зь першых дзён свайго прэ-зыдэнцтва, адмовіўся ад дыялёгу з грамадзтвам. У КГБ, канечне, прывучалі супрацоўнікаў слу-хаць грамадзянаў — што і дзе яны кажуць, і нават запісваць сказанае, але зусім не дзеля таго, каб да іх прыслухоўвацца, ці ўступаць у дыялёг. Хіба до-пыт у сьледчага можна назваць дыялёгам? А мо-жа, дыялёгам у Расеі цяпер лічацца шматгадзін-ныя прэс-канфэрэнцыі, падчас якіх журналістам дазваляецца называць прэзыдэнта «непараўналь-ным»?
    Адказу заходніх палітыкаў на інвэктывы Пу-ціна не было таму, што гэта было ўспрынята як
    192
    правакацыя. I нават ня тое, каб сапраўдная права-кацыя ў духу «халоднай прапагандысцкай вайны», а проста як свайго роду мавэтон. Справа ў тым, што ў сьпічы расейскага прэзыдэнта прысутнічаў япічэ адзін малапрыемны момант...
    Вядома, што адміністрацыя Буша і ён сам пе-ражываюць цяпер не найлепшы пэрыяд. Вайна ў Іраку і стаўленьне да яе раскалола амэрыканскае грамадзтва, найперш — ягоныя эліты, прычым большасьць ужо не на баку Буша. Злучаныя Шта-ты за апошні час страцілі пазыцыі, іх ранейшы ўплыў і аўтарытэт ня толькі на Блізкім Усходзе, ці ў Азіі ў цэлым, але нават у саюзнай Эўропе са-слабеў.
    I як бы ні разьвіваліся падзеі далей, якой бы ні была палітыка дэмакратаў у кангрэсе, ясна, што палітычная кар’ера цяперашняга прэзыдэнта хі-ліцца да завяршэньня. Нездарма ўжо цяпер, за два гады да заканчэньня прэзыдэнцкага тэрміну, у ЗША фактычна пачалася поўнамаштабная пе-радвыбарчая кампанія.
    У гэтай сытуацыі крытыкаваць саюзьніка ў ба-рацьбе зь міжнародным тэрарызмам, «сябра Бу-ша», які некалі разгледзеў у вачох «сябра Пуці-на» душу, — гэта ня проста здраджваць сябру. У палітыцы, як вядома, сяброў не бывае. Але гэта тое самае, што пінаць мёртвага льва.
    Тое, што Пуцін потым апраўдваўся, быццам у яго захоўваюцца добрыя стасункі з Бушам, толькі падкрэсьлівае цынізм расейскага кіраўніка. А тое, што Буш вельмі спакойна й міралюбна адгукнуў-ся на выпады расейскага калегі, выглядала такса-ма вельмі натуральна і галоўнае — прыстойна. Яш-чэ раз пацьвердзілася старая ісьціна наконт пры-стойных людзей, якія ставяцца да нягоднікаў, як
    193
    да прыстойных людзей, і нягоднікаў, якія ставяцца да прыстойных людзей як да нягоднікаў.
    Выбарнае самаўладзьдзе
    Справа, зразумела, ня ў Пуціну. Ён зрабіўся закладнікам аўтарытарнай сыстэмы, пабудаванай у Расеі — праўда, пры ягоным непасрэдным ак-тыўным удзеле. Расейская паліталягіня Лілія Шаў-цова вельмі трапна назвала гэтую сыстэму вы-барным самаўладзьдзем. Пуціну вельмі хацелася б сысьці, зьняць зь сябе груз дзяржаўнай адказ-насьці — гэта відавочна. Але ж паплечнікі, лёс якіх разам зь іхным дзяржаўным бізнэсам залежыць ад таго, хто будзе уладарыць у Крамлі, сысьці яму не дадуць. I гэта таксама відавочна. Пуцін, напэў-на, гэта ўжо зразумеў ці вось-вось зразумее.
    Аднак, дакладна прадказаць, як будуць разь-вівацца далейшыя падзеі ў непрадказальнай Ра-сеі сёньня, відаць, ніхто ня ў стане, у тым ліку й Пуцін. Але, падпарадкуючыся інстынкту, ён ро-' біць прэвэнтыўныя захады, каб прадухіліць маг-чымую (а можа, і цалкам рэальную) небясьпеку для ўласнай пэрсовы. Тым болып што гісторыя расейскай дзяржавы, у якой самаўладзьдзе ста-лася выбарным зусім нядаўна, сьведчыць — ула-дары яе часта сыходзілі не па сваёй волі, асабліва ў XX стагодзьдзі. Таму Пуцін, як чалавек адука-ваны й дасьведчаны, дакладна ведае — галоўнае не паказаць слабасьці патэнцыйным спаборнікам. Інакш — парвуць на шматкі, як сабакі. Таму ён і вымушаны пазыцыянаваць сябе як жорсткі лідэр супэрдзяржавы, хоць тае. супэрдзяржавы няма і на ўспаміне.
    А тое, што гэтая дзяржава ніколі ня будзе лібэ-ральнай ці хоць бы дэмакратычнай, ужо даўно
    194
    ўсім зразумела, у тым ліку й на Захадзе. Сувэрэн-ная дэмакратыя гучыць гэтак сама пераканаўча, як некалі — сацыялістычная, альбо рабоча-сялянская дэмакратыя. Яна, калі памятаеце, была най-вышэйшай формай дэмакратыі ў сьвеце, вось толькі на Захадзе ніхто яе дэмакратыяй не лічыў.
    Відавочна, пануючай клясе — прынамсі, яе вяр-шыньцы, у Расеі надакучыла пераконваць Захад у тым, у чым яго немагчыма пераканаць, — быц-цам Расея працягвае ісьці дэмакратычным шля-хам. Паводле расейскага прыслоўя — палюбіце нас чорненькімі, а беленькімі нас кожны палюбіць.
    Гэта сьведчыць яшчэ і аб тым, што расейскай эліце няма справы да расейскіх грамадзянаў і да будучыні сваёй краіны. Нафтадаляры забясьпеч-ваюць будучыню прадстаўнікоў гэтай эліты, якія трымаюць грошы пра запас на Захадзе, і будучы-ню іхных дзяцей, якія там навучаюцца й жывуць. Усё астатняе эліты ня тычыцца.
    А дзеля таго, каб забясьпечыць надалей свой спакой і магчымасьць неабмежавана высмоктваць энэргарэсурсы з расейскіх нэтраў, народу трэба кінуць костку — але ня ў выглядзе псэўдадэмак-ратыі ці правоў чалавека, у якія расейскія грама-дзяне ніколі ня верылі й ня вераць, а ў выглядзе нацыянальнай ідэі. Гэтая ідэя неяк амаль незаўваж-на трансфармавалася апошнім часам у «расейскую ідэю» альбо ў «расейскі праект», які раскручвае цяпер па заданьні «Адзінай Расеі» яе актывіст, праваслаўны тэлепрадусар, колішні вядоўца «Муз-обоза» Іван Дзямідаў.
    Ня трэба мець багатай фантазіі, каб уявіць, да чаго гэты «праект» можа прывесьці ў краіне, дзе ксэнафобскія настроі без таго дасягнулі высока-га градусу.
    195
    Лідэр думскай фракцыі «Радзіма» Бабурын ня-даўна заявіў з экрану тэлебачаньня, што ў Расеі ніколі не было пагромаў. Гэтаксама герой аднае савецкае літаратурнае пародыі 1970-х гадоў— пал-коўнік КГБ, казаў свайму сыну пра 1937-мы год: «Яго не было, але будзе». Цікава, што вядучы тэ-лепраграмы, у якой выступаў Бабурын, прамаў-чаў, хаця мог бы тое-сёе распавесьці пра габрэйс-кія пагромы пачатку XX стагодзьдзя ў Адэсе, Кіе-ве, Гомелі ды іншых гарадах Расейскай імпэрыі.
    Шматпалярнасьць апраметнай
    Што тычыцца імпэрыі, дык насамрэч для яе, кажучы словамі Эвангельля, «няма ні эліна, ні юдэя». Ёй няма справы да нацыянальнасьці салда-та, які гіне за інтарэсы мэтраполіі на палях вайны. Мала таго, замежная экспансія Рымскай імпэрыі ў пэрыяд яе росквіту, як мы ведаем зь гісторыі, грунтавалася на дэмакратыі — наяўнасьці сва-бодных грамадзянаў і выбарнага сэнату. Разла-жэньне рэспублікі і пераход да тыраніі імпэрата-раў азначаў блізкі заняпад імпэрыі.
    Расейская імпэрыя заўсёды была імпэрыяй асобага тыпу. Яе замежная экспансія заўсёды да-паўнялася тыраніяй і гвалтам супраць усіх наро-даў, якія ўсе амаль у аднолькавай ступені былі яе рабамі.
    «Росквіт» гэтай імпэрыі пры Сталіну працяг-ваўся зусім нядоўга паводле гістарычных мерак. Спроба абвесьціць расейскі народ «народам-пе-раможцам», якому ўсе астатнія народы вінныя да скону свайго існаваньня (а некаторыя зь іх — кштал-ту крымскіх татараў, чачэнаў, туркаў-мэсхэтын-цаў, габрэяў — абвяіпчаліся народамі-здраднікамі, каб апраўдаць іхнае пагалоўнае высяленьне), гэ-
    196
    тая спроба ні да чога не прывяла. Савецкая паводле формы й ксэнафобская паводле зьместу ка-муністычная дзяржава ня вытрымала спаборніцтва з Захадам.
    Hi да чога не прывялі й сутаргавыя спробы аднавіць СССР (хаця б у межах Беларусі й Расеі). Ініцыятарам іх парадаксальным чынам выступіў першы прэзыдэнт незалежнай Беларусі Аляксан-дар Лукашэнка. Але пра гэта — крыху ніжэй.
    Ня маючы былой ядравай моцы, саступаючы ў эканамічнай моцы дзясятку краінаў, нават знач-на меншых за яе паводле прыродных і людзкіх рэсурсаў, Расея сапраўды спрабуе знайсьці сабе новую нішу ў геапалітычнай структуры сьвету. Каб зь ёй зноў пачалі лічыцца — так, як лічыліся з атамным монстрам, з ракетамі ў 1960-я.
    Нядаўна Генштаб РФ у адказ на плянаванае разьмяшчэньне элемэнтаў ПРА ў Польшчы й Чэ-хіі прыгразіў выхадам Расеі з Дамовы аб ліквіда-цыі стратэгічных ракет сярэдняй і меншай адлег-ласці. I што, вельмі ён гэтым напалохаў Пэнтагон?
    Дастаткова ўзгадаць, што пры канцы 1980-х, калі пачаўся вывад гэтых ракет — дарэчы, най-перш, з тэрыторыі Беларусі, — іх было ў савецка-га войску нашмат больш, чым цяпер ёсьць у Расеі. Але ж тагачаснае савецкае кіраўніцтва цьвяроза разумела, што ня ў колькасьці ракет перавага, а ў найноўшых тэхналёгіях.
    I цяперашнія цьмяныя заявы расейскага га-лоўнага камандуючага пра нейкую таямнічую звышэфэктыўную зброю новага пакаленьня, здо-льную процістаяць амэрыканскім ракетам, вы-клікаюць на Захадзе ўсьмешкі.
    (Між іншым, калі журналісты ў Мюнхэнезьвяр-нуліся да міністра абароны ЗША Гейтса па Ka-
    197
    мэнтар да выступу Пуціна, той толькі ўсьміхнуўся ўадказ.)
    Аб якой вайсковай моцы можна казаць, калі амаль кожнага дня ў расейскім войску каго-не-будзь катуюць, нявечаць, расстрэльваюць, кіда-юць у печку, гвалтуюць, дзе ўсяляк зьневажаюць шараговых салдатаў, а міністра абароны пераво-дзяць за гэта на павышэньне? Пра які маральны дух і патрыятызм тут можна гаварыць?
    Калі Расея і можа знайсьці годнае для сябе ме-сца ў сьвеце — дык гэта сьвет усходніх дэспатыяў, аўтарытарных фундамэнталісцкіх рэжымаў. Пу-цін і не хаваў гэтага, накіраваўшыся пасьля Мюн-хэну ў Саўдаўскую Арабію, дзе зноў паўтарыў свае антыамэрыканскія тэзы. I што з таго, што лён-данская газэта «Аль-Гаят», якая фінансуецца з Ара-біі, іранічна адазвалася пра спробы расейскага кі-раўніцтва адрадзіць колішнюю араба-савецкую дружбу? Унутраны складнік новага старога ку-рсу Масквы ў замежнай палітыцы гэта не мяняе.