Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Калі ў чалавека ў галаве нуль інфармацыі — гэта ягоная асабістая праблема. Але, як казаў Ста-ніслаў Ежы Лец, калі скласьці мільёны нулёў, вы-нік атрымаецца жахлівы.
На заканчэньне правядзем экспэрымэнт у дум-ках: успомніце ўсе тыя імёны, якія згадваюцца ў дзяржаўных газэтах на самых відных месцах, што-дня гучаць па радыё і тэлебачаньні і ўявіце, што прайшло сто гадоў. Якія з гэтых імёнаў застануц-ца вартымі таго, каб іх помнілі? Думаю, адказ віда-вочны нават для тых, хто сёньня гэтыя імёны ўслаў-ляе.
У рэанімацыі, калі стала крыху лягчэй, цяжэй за ўсё было прызвычаіцца да дзьвюх рэчаў. Да
161
неабходнасьці мачыцца ў вутку, прылюдна. I да стогнаў іншых хворых. Празь некаторы час, праў-да, прывыкаеш да ўсяго.
Толькі вось старая алькагалічка, якая ляжала побач, здаецца, дастала ўсіх, у тым ліку мэдпэр-санал. Увесь час, з ранку да вечара, яна працягла паўтарала толькі адное слова, якое цяжка было разабраць. Але варта было прыслухацца — і ўсе сумненьні зьнікалі. Гэта было слова «б...». Пажы-лы лекар, перахапіўшы мой позірк у бок жанчы-ны (усё-ткі гэта была жанчына), з сумам заўва-жыў: «Вось і ўсё, што засталося ад ейнага жыць-ця. У яе цыроз печані...» Потым лекар запытаўся: «Хто вы паводле прафэсіі?» Крыху падумаўшы, я адказаў: «Нячэсны журналіст». Лекар на ім-гненьне сумеўся, потым усьміхнуўся й падмірг-нуў... Жыцьцё працягвалася.
Наша Ніва. 2005. 18 лістапада.
162
Адваротны бок месяца
Сярэднявечча на пачатку стагодзьдзя
Брытанская крымінальная паліцыя — Скот-ланд-Ярд — распачала афіцыйнае сьледзтва ў спра-ве атручаньня былога афіцэра ФСБ Аляксандра Ліцьвіненкі ў Лёндане. Па сустрэчы са сваім іта-льянскім інфарматарам у рэстарацыі, падчас якой Ліцьвіненка разьлічваў атрымаць важныя зьвест-кі наконт забойства расейскай журналісткі Ган-ны Паліткоўскай, ён быў дастаўлены ў шпіталь зь цяжкім атручаньнем. У крыві Ліцьвіненкі быў выяўленыя сьляды талію і яшчэ аднаго яду, склад і паходжаньне якога пакуль што невядомыя.
Ліцьвіненка вядомы тым, што ў свой час публі-чна заявіў аб замаху, які, нібыта, рыхтавала ягонае ведамства супраць Барыса Беразоўскага. На эмі-грацыі ў Англіі Ліцьвіненка выпусьціў кнііу, у якой піша, быццам да выбухаў у жылых дамах у Маскве пры канцы 1990-х таксама мела дачыненьне ФСБ.
Успамінаецца даўняя гісторыя з расейскім пісь-меньнікам Уладзімерам Вайновічам, якая здары-лася зь ім перад тым, як той вымушаны быў эміг-раваць на Захад. Паводле Вайновіча, супрацоўнік КГБ падчас гутаркі зь ім незаўважна для сураз-моўцы падмяніў пачак цыгарэт. Пасьля гэтага пісьменьнік адчуў на сабе моцнае псыхатропнае
163
ўзьдзеяньне нейкага рэчыва. Самае цікавае ў тае гісторыі, што знаёмыя Вайновіча адмаўляліся тады верыць яму й нават пасьміхаліся — лічылі, што ён стаў ахвярай уласнай параноі.
Успамінаецца й больш блізкая ў часе трагіч-ная сьмерць Генадзя Карпенкі, аднаго зь лідэраў беларускай апазыцыі, чалавека, які карыстаўся высокім маральным аўтарытэтам. Лекары назвалі прычынаю сьмерці інсульт, які напаткаў Карпен-ку неўзабаве пасьля вячэры са знаёмымі журналі-стамі ў менскай рэстарацыі. Што стала непасрэд-най прычынаю інсульту — невядома. Няма дока-заў таго, што Карпенка мог быць атручаны. Тым больш, няма доказаў датычнасьці да раптоўнай сьмерці апазыцыянэра спэцслужбаў. Як, дарэчы, няма доказаў, што да атручаньня Ліцьвіненкі ў Лёндане спрычынілася ФСБ.
Выпадкі з атручаньнем, як паказвае старадаў-няя ды найноўшая гісторыя, цяжка раскрываць. Досыць узгадаць выпадак зь Віктарам Юшчан-кам, які быў атручаны падчас выбарчай кампаніі ва Ўкраіне. Нягледзячы на тое, што Юшчанка стаў прэзыдэнтам, сьледзтва ў гэтай справе дагэ-туль не дало вынікаў.
Відавочна, што ва ўсіх гэтых выпадках арга-нізатары замахаў не абавязкова ставілі на мэце забіць сваіх ахвяраў. Куды больш важная для іх задача — запалохаць. I ня толькі канкрэтных асо-баў, але й грамадзтва ў цэлым.
Нішто безь нічога не зьнікае
3 гэтай задачай спэцслужбы, трэба прызнаць, спраўляюцца пасьпяхова. У часе перабудовы быў папулярны такі вершык: «У нас сейчас эпоха гла-сностй, свобода слова нам дана. Но комнтет roc-
164
безопасностн запомннт нашн нмена». Тады гэты вершык выклікаў сьмех. А пасьля таго як з Лубян-скай плошчы ў Маскве прыбралі помнік Дзяр-жынскаму, многім падалося, што разам зь ім ады-шла ў нябыт эпоха КГБ. Але ёсьць закон заха-ваньня рэчыва. Нішто бясьследна не зьнікае.
Яшчэ да таго, як копія таго помніка зьявілася ў Беларусі (а ўсьлед за ёй — і бюст Сталіна), пе-рабудовачны вершык пачаў успрымацца ня як гумар, але як сумнае прароцтва.
Зноў, як у даперабудовачны час, людзі пачы-наюць размаўляць паміж сабой з аглядкай. Яшчэ адзін стары савецкі жарт перастаў быць сьмеш-ным: «Ты чытаў сёньняшнія газэты?» — пытаец-ца чалавек па тэлефоне ў свайго знаёмага. «Ціха, ціха! Гэта не тэлефонная размова!» — у страху ад-казвае суразмоўца. Дзяржаўныя газэты — нават «СБ», дазваляецца толькі выпісваць ці купляць. У крайнім выпадку, іх можна чытаць. Але ні ў якім выпадку не цытаваць і не камэнтаваць, тым больш публічна. Інакш можна чакаць непрыемнасьцяў. Сытуацыю прадбачыў Орўэл у рамане «1984» . (Больш за двацццаць гадоў мінула, як назва ан-тыўтопіі састарэла, але сам зьмест раману — ні трохі!) У Міністэрстве праўды, разумеючы не-бясьпеку старых газэт, штодня цалкам перапісвалі іх, каб яны адпавядалі патрабаваньням моманту.
Аднак Орўэл недаацэньваў узровень цынізму ўлады ў будучыні. Ніхто ў дзяржаўнай прэсе не баіц-ца сёньня казаць адно, заўтра — процілеглае. Сёнь-ня няважна, ці вераць людзі ў тое, што гавораць газэ-ты і тэлебачаньне. Галоўнае — каб баяліся выказ-ваць свае думкі, каб трымалі іх каля сябе. (Вось пішу гэтыя радкі, а ўнутраны рэдактар нашэптвае — ляг-чэй, лягчэй. Можа, ня трэба пісаць на гэтыя тэмы?)
165
Падпіска на выданьні, выкінутыя з каталёгаў «Белпошты», ператвараецца ў акт грамадзянскай мужнасьці. Таксама як і маўленьне па-беларуску ў публічным месцы.
Аматары чапляць пагоны
Але паралізуе волю людзей і грамадзтва ня толькі страх і вера ва ўсёмагутнасьць органаў бясь-пекі. Ёсьць яшчэ другі бок мэдаля — узаемны не-давер людзей, усеагульная падазронасьць і гато-васьць верыць у горшае.
Калі ў якой-небудзь грамадзкай арганізацыі насьпявае раскол — няйначай да гэтага спрычы-ніліся спэцслужбы.
He пасьпеў Беларускі ліцэй прыпыніць зь ней-кіх прычынаў заняткі, як папаўзлі чуткі — «да гэтага яўна спрычыніліся органы». Пра каго толь-кі не даводзілася чуць ад самых аўтарытэтных людзей — вось той, без усялякага сумненьня, слу-жыць у КГБ. У таго пад цывільнай вопраткай па-гоны лейтэнанта, а ў таго — нават палкоўніка. Та-кое гавораць часьцей за ўсё пра тых, хто больш навідавоку. Называць імёны няма сэнсу — кож-ны, хто хоць чымсьці вылучаецца на шэрым фо-не, можа быць завочна «ўганараваны» рознымі званьнямі. А чаму, калі гэты апазыцыянэр такі сьмелы, яго дагэтуль не пасадзілі? А чаму, калі газэта сапраўды беларуская, яе яшчэ не забарані-лі? А чаму гэты піша крытычныя артыкулы пра ўладу — напэўна, яшчэ недзе атрымлівае зарплату.
Яскравы прыклад такой псыхалёгіі — пытань-не, зададзенае галоўнаму рэдактару «ARCHE» Ва-леру Булгакаву падчас анлайнавай канфэрэнцыі на радыё «Свабода». Сэнс пытаньня зводзіўся да наступнага: ці не таму прыпынілі выхад вашага
166
часопісу, што вы разьлічваеце атрымаць грант? Спэцслужбы ў дадзеным выпадку ня згадваюцца, але яны як бы трымаюцца на ўвазе ў падтэксьце (хіба можна ў наш час атрымаць фінансавую пад-трымку бяз згоды ці ведама ўладаў?).
Можна дапусьціць думку, што падобныя пы-таньні ў часе анлайнавых канфэрэнцыяў задаюць супрацоўнікі спэцслужбаў. Але й гэтае цьвер-джаньне з разраду спэкуляцыяў, якія толькі за-туманьваюць сутнасьць справы.
Чаму так зацягнуўся працэс люстрацыі ў не-каторых постсавецкіх краінах — напрыклад, у Латвіі? He таму што КГБ захаваў там былую ма-гутнасьць. Проста латвійскія палітыкі ня хочуць паўтараць чужыя памылкі. Усе, хто ў свой час тра-пляў у поле зроку органаў дзяржбяспекі, заносілі-ся ў картатэку. Нават імёны тых, каго «апрацаваць» не ўдавалася, засталіся ў адпаведных архівах, пад адпаведнымі мянушкамі. Так здарылася ў Поль-шчы, дзе ў ролі агента ГБ апынуўся нават... Лех Валэнса. А цень супрацы з СБ упала ледзь не на ўсіх былых лідэраў апазыцыйнага прафсаюзу і дзеячаў КОС-КОР. Тыя ж, хто нічым асаблівым не вылучаўся ў падпольлі, альбо ўвогуле трымаў-ся ўбаку ад нелегальнай дзейнасьці, аказаліся ця-пер ледзьве не героямі нацыі.
Адваротны бок месяца
Гэта звычайны вынік усіх рэвалюцыяў, пла-дамі якой, як вядома, карыстаюцца зусім ня тыя, хто іх ажыцьцяўляе.
Нядаўна былі абнародаваныя дакумэнты, зь якіх вынікае, што ня хто іншы, як Берыя, распачаў пасьля сьмерці Сталіна шырокую амністыю. I ты-чылася яна не «крымінальнікаў», як запэўнівалі
167
афіцыйныя гісторыкі, а непаўналетніх дзяцей, жанчын і старых — усяго ў 1953-м было вызвале-на з ГУЛАГу амаль мільён чалавек.
Органы партыйнай і савецкай ўлады пачалі тады закідваць лістамі — што ж такое робіцца, чаму выпускаюць ворагаў народу? Абураліся тыя, каго прынята называць «простымі савецкімі людзьмі» — дворнікі, прыбіральшчыцы, дробныя службоўцы, настаўнікі ды хто заўгодна. Грамадзтва не было га-товае да рэабілітацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, і Берыя быў скінуты й абвешчаны... брытанскім шпі-ёнам. У што ахвотна паверылі масы. А вось у дак-лад Хрушчова на XX з’ездзе доўга не хацелі верыць.
Гэты факт я згадаў таму, што і ў беларускім грамадзтве таксама хапае добраахвотных памоч-нікаў улады, заўсёды гатовых напісаць данос на знаёмых і нават на сваякоў. «Усёмагутнасьць» сакрэтных службаў ва ўсе часы грунтавалася на тым, што яны зьвярталіся да цёмнага боку чала-вечай душы. Гэты бок, як і ў Месяца, застаецца нябачным звычайнаму назіральніку.
Што з гэтага вынікае? Калі стваралася поль-ская «Салідарнасьць», яе актывісты ведалі, што сярод іх ёсьць агенты спэцслужбаў. Але яны вы-рашылі ігнараваць гэты факт і дзейнічаць так, быццам усе аднолькава служаць супольнай спра-ве. Яны паставілі на сьветлы бок чалавечай нату-ры. I ў канчатковым выніку выйгралі.
A што пладамі іх перамогі скарысталіся ўсе, у тым ліку й нягоднікі, — ня страшна. Прынамсі, гэтым людзям давялося прыкідвацца прыстой-нымі людзьмі і хаваць да пары ад усіх цёмны бок сваёй душы. А гэта ўжо няблага для пачатку.