• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    154
    касаваць дамовы, рызыкуючы судовымі працэса-мі ды скаргамі падманутых чытачоў? Навошта па-трэбныя гучныя заявы Міністэрства замежных справаў аб недапушчальнасьці ўмяшаньня ва ўну-траныя справы краіны ў сувязі зь меркаванымі (!) плянамі Эўразьвязу наладзіць замежнае вяшчань-не для Беларусі? Навошта дэпартаваць замеж-ных журналістаў, а айчынных — «перавыхоўваць» на лесапілках на падставе абвінавачаньняў у зьня-вазе гонару й годнасьці прэзыдэнта?
    «Закон суровы, але гэта закон», — могуць мне адказаць старажытнай лацінскай прымаўкай. Маў-ляў, ня важна, што там пішуць «нячэсныя жур-налісты» ў сваіх «нячэсных выданьнях», — іх усё адно ніхто не чытае. Важна, каб яны датрымоўвалі закон і не выходзілі за ягоныя рамкі. Цудоўна! Толькі як тады быць са свабодай слова і забаро-най на цэнзуру СМІ, зафіксаванымі ў дзеючай Канстытуцыі Беларусі?
    Яе таксама не чытаюць жыхары Беларусі? Маг-чыма, большасьць людзей сапраўды ніколі ў жыць-ці яе не чыталі — як не чыталі Дэклярацыі правоў чалавека. Але ж мы памятаем, што няведаньне закону не выбаўляе ад адказнасьці.
    Лёгкая цяжарнасьць
    Дазволю сабе сьцьвярджаць, што і Біблію ў сва-ім жыцьці чытаў далёка ня кожны чалавек. Ці ста-віць гэты факт пад сумнеў біблейскія ісьціны й запаветы? Між тым, аўтар ці аўтары згаданай пу-блікацыі ў дзяржаўным выданьні, ставяць пад су-мнеў каштоўнасьць свабоды слова на той падста-ве, што хатнія гаспадыні альбо ўладальнікі легка-вых аўтамабіляў больш любяць слухаць музыку, чымся даўгія размовы. Што ж, дайце ім хоць бы
    155
    магчымасьць слухаць тую музыку, якую яны хо-чуць, а ня тую, што прайшла празь сіта «75 пра-цэнтаў».
    Але ж не! Немагчыма быць крыху цяжарным. Свабода слова альбо існуе, альбо яе няма. А ўжо як выкарыстаць яе — дзеля высакародных мэтаў ці ў мэтах распаўсюду чалавеканенанавісьніцкіх ідэяў, залежыць ад саміх людзей. Людзі, грамадз-тва маюць права абараняцца ад чалавеканенаві-сьнікаў, забойцаў і тэрарыстаў? Безумоўна. Дзе-ля гэтага існуюць закон, карны апарат, меры пры-мусу... I самае галоўнае — суд, які толькі й можа вырашаць, ці парушае закон або правы іншага ча-лавека тая або іншая публікацыя.
    Калі заткнуць рот прэсе, тады становяцца не-патрэбнымі ні суд, ні парлямэнт. Які сэнс у іх існа-ваньні, калі аб тым, што гавораць дэпутаты, ці аб тым, што робіцца ў судзе, усё адно ніхто не даве-даецца? Ці даведаюцца толькі з афіцыйных вы-даньняў, дзе інфармацыя падаецца ў выгодным для ўладаў сьвятле. Рабі што хочаш, — імем зако-ну, так бы мовіць.
    Калі ў турме ў Гуантанама да зьняволеных са-праўды ўжываліся катаваньні, як і ў турме Абу-Грэйб, гэта ляжа чорнай плямай на рэпутацыю амэрыканскага ўраду. Такія дзеяньні ня могуць быць апраўданыя ніякімі спасылкамі на нацыя-нальную бясьпеку й барацьбу зь міжнародным тэрарызмам. Усё вельмі проста. Калі можна ўжы-ваць катаваньні, тады ня можна здабыць ісьці-ны — гэта вядома яшчэ зь сярэдніх вякоў. Фана-тыка ня зломяць ніякія катаваньні. А невінаваты чалавек можа прызнацца пад страхам у тым, чаго ніколі рабіў. А гэта азначае, насамрэч, канец юс-тыцыі і... нацыянальнай бясьпекі.
    156
    У рэшце рэшт, чалавек існуе для нацыяналь-най бясьпекі ці нацыянальная бясьпека для чала-века? Гэтым пытаньнем, відаць, задаліся дэпута-ты палаты гасподаў брытанскага парлямэнту, калі адкінулі законапраект, прапанаваны прэм’ер-мі-ністрам. Законапраект даваў магчымасьць тры-маць падазраваных у тэрарызьме без высоўваньня абвінавачаньня тры месяцы. (Зусім звычайная практыка для Беларусі — прычым у выпадках, ніяк не зьвязаных з тэрарызмам.) Hi папуляр-насьць Тоні Блэра, ні партыйная дысцыпліна (су-праць законапраекту галасавала частка лейбарыс-таў) не засланілі ад дэпутатаў важнасьці захавань-ня правоў чалавека.
    Калі адзін з брытанскіх часопісаў напісаў, што ў турме ў Гуантанама ахоўнікі апаганілі Каран і публікацыя выклікала масавыя хваляваньні ў му-сульманскіх краінах, а інфармацыя ў выніку не пацьвердзілася, рэдакцыя пастанавіла, каб падоб-нага роду важныя паведамленьні друкаваліся толь-кі з дазволу галоўнага рэдактара ці ягонага на-месьніка. Але размова вялася пра неабходнасьць правяраць інфармацыю, а не забараняць яе. Пра-ва журналістаў пісаць пра Ірак, Гуантанама і якія заўгодна тэмы гарантуе права амэрыканскіх гра-мадзянаў на ўласную бясьпеку — у тым ліку і тых грамадзянаў, якія ня хочуць ведаць праўды, ня любяць журналістаў і не чытаюць прэсы.
    Хіба ў Расеі цэнзура інфармацыі, зьвязанай зь дзеяньнямі тэрарыстаў і антытэрарыстычнымі апэрацыямі дапамагла прадухіліць нядаўнія кры-вавыя падзеі ў Нальчыку ці гарантуе ад паўта-рэньня падобнага ў будучым?
    У колішнім СССР тэракт у маскоўскім мэтро, арганізаваны армянскімі нацыяналістамі, наглу-
    157
    ха замоўчваўся прэсай. Празь дзесяць гадоў пась-ля таго тэракту ўзарваўся Нагорны Карабах, з Haro пачаўся развал Савецкага Саюзу. Ня робячы ніякіх параўнаньняў зь нядаўнімі выбухамі ў Ві-цебску, даводзіцца канстатаваць, што цяпераш-нія ўлады паводзяць сябе ў адносінах да свабоды слова гэтаксама, як паводзіла сябе савецкае кіраў-ніцтва, — акурат да таго моманту, пакуль ня вы-бухнуў Чарнобыль.
    Сталін і дыскурс
    Зразумела, у свабоды слова ёсьць і адваротны бок. Масавы чытач ва ўсім сьвеце чытае толькі тое, што яго цікавіць. I журналіст піша аб тым, што цікавіць чытача ягонага выданьня. Як заўва-жыў аднойчы адзін вядомы брытанскі выдавец, чытачы якой-небудзь Sunday Chronicle, хутчэй за ўсё, нават і не здагадваюцца, што недзе ў Іраку ідзе вайна. Яе чытачоў цікавяць адно пікантныя падрабязнасьці з жыцьця каралеўскай сям’і, рэ-цэпты печыва, спорт і надвор’е. Але ж у Ангель-шчыне існуюць дзясяткі іншых выданьняў зь не-малымі накладамі — такія, як The Daily Telegraph, The Guardian альбо The Independent. Чытачоў гэ-тых значна больш строгіх і сур’ёзных выданьняў цікавіць палітыка, і яны таксама, як і выдаўцы, ведаюць цану аб’ектыўнай інфармацыі, у тым ліку для бізнэсу.
    У Беларусі ж салідныя дзяржаўныя газэты й паводле вёрсткі з агромністай колькасьцю каля-ровых здымкаў, стракатым дызайнам ды агро-мністымі загалоўкамі, і паводле зьместу ўсё больш нагадваюць заходнюю бульварную прэсу, разь-лічаную на самы прымітыўны густ. Зразумела, Haro няма ў жоўтых выданьнях на Захадзе — дык
    158
    гэта афіцыйных дакумэнтаў, кіруючых указань-няў і палосных матэрыялаў, у якіх даводзіцца не-патрэбнасьць свабоды друку.
    Адваротны бок ёсьць, вядома, і ў дэмакратыі. Пра яго пісаў выдатны брытанскі пісьменьнік і філёзаф Джон Фаўлз, які зусім нядаўна памёр. На ягоную думку, самы непрыемны бок дэмак-ратыі палягае на тым, што ў выбарах удзельніча-юць усе — у тым ліку тыя самыя кухаркі, на якіх Ленін ускладаў вялікія спадзяваньні ў справе кі-раваньня дзяржавай. Гэта значыць, што палітыч-ная эліта грамадзтва й будучыня дзяржавы зале-жыць ад меркаваньня шырокіх масаў, якія могуць памыляцца, зь лёгкасьцю паддавацца падману й пасулам, купляцца на папулізм правадыроў. У вы-ніку на самым версе могуць апынуцца ня самыя лепшыя й здатныя, але наадварот — самыя шэ-рыя, абмежаваныя, але хітрыя й больш зразуме-лыя так званаму простаму люду асобы.
    Але дэмакратыя — прынамсі, разьвітая дэма-кратыя — нідзе і ня зводзіцца да працэсу выбараў. Дэмакратычныя выбары — неабходная, але неда-статковая ўмова дэмакратычнай дзяржавы. Няма патрэбы казаць пра галіны ўлады, сыстэму стры-мальных мэханізмаў — усё тое, што ў Беларусі ад-сутнічае. Паказальна, што Аляксандар Лукашэн-ка, пры ўсёй быццам бы неабдымнасьці асабістай улады, нядаўна яшчэ далей пашырыў яе, дабаві-ўшы сабе права аднаасобна прыпыняць паўна-моцтвы судзьдзяў Канстытуцыйнага суду, а так-сама прызначаць на гэтую пасаду.
    Але варта сказаць пра тое, што ў Беларусі па-куль яшчэ захавалася і чаго нельга імгненна паз-бавіць ніводную нацыю нават пры самай страш-най тыраніі. Гэта «думаючая меншасьць», пра якую
    159
    пісаў ангельскі гісторык Тойнбі, — меншасьць, якая паводле вызначэньня заўсёды знаходзіцца ў апа-зыцыі да дзеючай улады. Прычым яна ёсьць на-ват у шэрагах уладнай эліты, і з гэтым нічога нель-га зрабіць, як ня можна забараніць сам працэс думаньня.
    Можна, як гэта зрабіў Ленін у 20-я гады міну-лага стагодзьдзя, пасадзіць усіх найбольш выдат-ных філёзафаў ды іншых навукоўцаў на параход і адправіць іх за акіян. Наступствы гэтага Расея адчувае на сабе дагэтуль, адчайна спрабуючы даг-наць ЗША, на долю якіх штогод выпадае найболь-шая колькасьць нобэлеўскіх ляўрэатаў. Можна, як гэтазрабіў Сталін у 1930-я гады, перастраляць амаль усіх беларускіх настаўнікаў, навукоўцаў і літаратараў. Гэтыя дзеяньні, трэба прызнаць, пры-несьлі свой катастрафічны эфэкт. «Думаючая мен-шасьць» у беларускім грамадзтве складае, мабыць, яшчэ меншую праслойку, чым дзе-небудзь у су-часнай Эўропе. Цемрашальства ў сёньняшняй Беларусі працьвітае ў самым непрыстойным вы-глядзе. Толькі ў сёньняшняй Беларусі рэдактар дзяржаўнай газэты можа пасьміхацца над словам «дыскурс», не разумеючы ягонага сэнсу. Трэба ду-маць, словы «антытэза», «постмадэрнізм» альбо «гіпэртэкст» павінны выклікаць у такога рэдак-тара прыступы нястрымнага рогату.
    Але думаючая меншасьць у сёньняшняй Бе-ларусі ўсё ж такі ёсьць. Для таго каб пераканацца ў яго існаваньні, няма сэнсу чытаць дзяржаўныя газэты ці глядзець БТ. Трэба зазірнуць, напрык-лад, на сайт радыё «Свабода» і прачытаць на ім хоць бы адзін з выпускаў «Вострай брамы» Сяр-гея Дубаўца. Дзеля таго каб спрачацца з аўтарам перадачы, недастаткова ведаць слова «дыскурс»
    160
    альбо ўмець вышчарацца ды пасьмяхацца. Дзе-ля гэтага трэба, як мінімум, ведаць клясычны бе-ларускі правапіс (які захаваўся, дарэчы, у агро-мністай ступені дзякуючы асабістым намагань-ням Дубаўца, што адстаяў права «Нашай Нівы» ім карыстацца праз суд). Трэба ведаць гісторыю Беларусі, яе літаратуру, філязофію. Трэба любіць прадмет, аб якім ідзе гаворка. I трэба яшчэ ўмець думаць і ўмець спрачацца.
    А цяпер пайдзіце на вуліцы і правядзіце апы-таньне: колькі людзей слухае «Вострую Браму»? Колькі людзей ведае Сяргея Дубаўца? Колькі зь іх ведае ці чытала Акудовіча, Бабкова, Разанава, Роўду? Колькі зь іх ведаюць, хто такі Пазьняк, ці Хадыка? Колькі зь іх ведаюць беларускую мову? Колькі вераць у Бога? I што, на іх думку, ёсьць ісьціна? Аднойчы, між іншым, у гэтых людзей ужо запытвалі — ці патрэбная ім нацыянальная сым-боліка? Большасьці выбарцаў, пазбаўленых эле-мэнтарных ведаў, яна да лямпачкі. Што й паць-вердзіў рэфэрэндум.