Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Наша Ніва. 2006. 24 лістапада.
168
Суцэльныя непрыемнасьці, альбо Антыапалёгія інтэрнэту
Дурні ў бібліятэцы
Мой бацька прызвычаіўся друкаваць свае тэк-сты на пішучай машынцы. Шмат дзесяцігодзь-дзяў нямецкая, яшчэ гэдээраўская «Эрыка» слу-жыла яму верай і праўдай. Калі яна ламалася, бацька аддаваў яе майстру, і той рамантаваў яе за невялікую плату. Нядаўна яна зламалася чарго-вы раз, і цяпер гэта абярнулася сапраўднай дра-май. Раптам выявілася, што не засталося ўжо май-строў, якія рамантуюць машынкі. А калі б нехта й узяўся — усё адно няма запчастак. Нават стужкі для машынак даўно ўжо не выпускаюць. Некаму сітуацыя можа падацца сьмешнай. Вось дзівак — друкаваў бы на кампутары, якія праблемы?
Для некаторых людзей гадоў майго бацькі тра-гедыі, сапраўды, няма. Яны асвоілі і кампутар, і электронную пошту, і з інтэрнэтам даўно на «ты». Але для майго бацькі, у якога зь дзяцінства былі праблемы зь любой тэхнікай (рыса, якую, на жаль, атрымаў у спадчыну і я), гэтая задача аказалася не пад сілу. Кампутар яго ня слухаецца, пачынае «глючыць» і капрызіць, як толькі бацька да яго падыходзіць. (Здаецца, фізыкі колісь назвалі гэта «сындромам Паўлі». Кажуць, як толькі выдатны нямецкі тэарэтык Паўлі ўваходзіў у экспэрымэн-
169
тальную лябараторыю, дык адразу ўсе прыборы там ламаліся.)
Тым ня менш, навінамі, якія зьяўляюцца ў ін-тэрнэце, на грамадзка-палітычных сайтах, баць-ка жыва цікавіцца, просіць для яго раздрукоўваць публікацыі. I ўсё ж да інтэрнэту як зьявы ён ставіц-ца зь вялікім падазрэньнем. (Як, дарэчы, і выдатны пісьменьнік-фантаст Станіслаў Лем, які папярэдж-ваў, што інтэрнэт прынясе чалавецтву непрыем-насьці, у параўнаньні зь якімі ядзерная катастро-фа падасца дзіцячай гульнёй.)
Асаблівы недавер і іронію выклікаюць у май-го бацькі звыклыя параўнаньні інтэрнэту са свое-саблівай гіганцкай бібліятэкай, дзе захоўваюцца амаль усе сучасныя веды (прычым сусьветная лі-таратура займае досыць невялікую частку гэтых ведаў). На ягоную думку, невук альбо дурань, яко-га пусьцілі раптам у бібліятэку Кангрэсу, не пера-стане быць ад гэтага невукам альбо дурнем. А ча-лавек, у якога ёсьць думкі, можа данесьці іх да сьвету неабавязкова праз пасярэдніцтва глябаль-нага сеціва. Галоўная ўмова — каб яны былі.
I тут, рызыкуючы падацца безнадзейным рэт-раградам, я мушу пагадзіцца з маім бацькам. Най-вялікшае вынаходніцтва апошняй траціны мінула-га стагодзьдзя — інтэрнэт — дагэтуль не прынес-ла людзям ані сапраўдных ведаў, ані шчасьця. Як не прынесьлі яго перад тым, карыстаючыся сло-вамі Ільфа й Пятрова, прымус і аўтаручка.
Пакаленьне «гэймэраў»
Хай сучасныя маладзёны, якіх ужо назвалі па-каленьнем «геймэраў», раней асвойваюць кампу-тар, чым ровар (калі ўвогуле яго асвойваюць), і маюць хуткую рэакцыю, натрэніраваную ўдум-
170
лівай гульнёй у «Дум». Гэта не азначае, што яны спрэс навучыліся думаць ці хаця б чытаць і пі-саць. Асабліва пісаць. Я ня маю на ўвазе «падон-каўскую мову», прыдуманую групай юных геніяў расейскага ЖЖ («Превед, Медвед!», «Аффтар жжот!» і «Аффтар, выпей йаду», «В Бабруйск, жывотнае!» зрабіліся неад’емнай часткай жывой мовы ў сеціве). У параўнаньні з мовай пераваж-най большасьці чатаў і форумаў на ўсіх без вык-лючэньня сайтах мова «падонкаў» выглядае ўзо-рам прыгожага пісьменства.
Перапіска на форумах мне асабіста больш за ўсё нагадвае «графіці» ў грамадзкіх прыбіраль-нях, дзе фантазія і сьмеласьць ананімных аўтараў насьценных надпісаў абмежаваная няразьвітым густам і мізэрным наборам моўных сродкаў.
Справа ў тым — і аб гэтым папярэджваў Лем, — што ўся summa tehnologiae Зямлі ёсьць ня чым іншым, як усяго толькі мыліцамі для чалавецтва, свайго роду ягонымі пратэзамі. Калі патрэбныя больш сучасныя аналёгіі — калі ласка, можна ўспомніць мэханічныя маніпулятары, з дапамо-гай якіх працуюць, напрыклад, з радыяактыўны-мі дэталямі ў адмысловых боксах. Калі чалавек ня ўмее граць на фартэпіяна, дык гэтыя маніпу-лятары яму нічым не дапамогуць. А калі ідыёту даць у рукі мікрафон...Самі ведаеце, што з гэтага выйшла.
Так, інтэрнэт ня можа замяніць сабой камуні-каваньня паміж людзьмі, якія ня ўмеюць і ня лю-бяць камунікаваць з сабе падобнымі. Інтэрнэт дае магчымасьць імітацыі чалавечай камунікацыі, ча-госці кшталту «ананімнага сэксу» замест кахань-ня. He выпадкова пераважную частку сеціва скла-даюць парнасайты і блогі.
171
Зразумела, усё сказанае пакуль у найменшай ступені тычыцца беларускага інтэрнэту — даклад-ней, беларускамоўнае яго часткі. Для таго каб у наш час карыстацца беларускай мовай у сеціве, трэба, як мінімум, ведаць яе хаця б у аб’ёме па-чатковых клясаў, а па-другое — імкнуцца да ча-госьці, што не ўваходзіць у сучасны стандартны набор матэрыяльных выгодаў.
Дарэчы, менавіта пакаленьне «гэймэраў» у Бе-ларусі ўспрыняло сёлета ў сакавіку маральны ім-пэратыў усур’ёз і выйшла пасьля выбараў на Пло-шчу, рашуча адарваўшыся ад крэслаў ля кампу-тараў.
Немаўля ў пустыні
Зразумела, і валоданьне беларускай мовай так-сама яшчэ ня робіць чалавека адукаваным, інтэ-лектуальным ці хаця б ветлівым і прыстойным. Водгукі на публікацыі на інтэрнэт-старонцы «На-шай Нівы», як правіла, даволі хутка надакучвае чытаць. I не таму, што ўдзельнікі дыскусіі амаль адразу забываюцца на прадмет гутаркі і зь лёг-касьцю пераскокваюць з аднае тэмы на іншую. A таму, што, як правіла, іх увогуле не цікавіць нічые думкі, акрамя ўласных. (Хаця многія аўтары, за адсутнасьцю ўяўленьня аб лёгіцы, за думку пры-маюць меркаваньне ці проста сьцвярджэньне.) Да-лёка не ва ўсіх спрэчках нараджаюцца ісьціны. Ананімны водгук у інтэрнэце, як і надпіс у прыбі-ральні, мае на мэце зусім не высьвятленыіе, хто мае рацыю, а хто — не. Іхная супольная мэта — са-масьцвярджэньне любой цаной. За кошт бліжня-га, зразумела.
Вось нехта Litvin (наколькі можна меркаваць, ён жа — Язэп Сыч) піша, што ён ніколі ня будзе
172
называць сябе прыніжальным словам «белорус», як ня будзе называць родную Літву «Беларусь-сю». Бо гэта, на ягоную думку, рабскае слова, і ўсе, хто ім карыстаецца, — рабы, альбо калябаранты. Гісторыя Літвы, натуральна, сканчваецца XVII стагодзьдзем, пасьля чаго пачынаецца гісторыя акупацыі Бацькаўшчыны. (Я наўмысна ўтрырую і аб’ядноўваю розныя выказваньні розных аўта-раў у адну тэзу, паколькі не зьбіраюся зь імі спра-чацца — гэтыя выказваньні, спатрэбіліся мне толь-кі дзеля ілюстрацыі.) Такім чынам, у гісторыі не застаецца месца ні для БНР, ні для беларусіза-цыі, ні для Інбелкульту, ні для беларускіх акадэ-мікаў, ці пісьменьнікаў (асабліва тых, хто загінуў у гады Ўсясьветнай вайны ад нямецкіх куль — бо акупацыяй жа, паводле вызначэньня, можа быць толькі расейская). Нікога й нічога не было — ні ў XIX стагодзьдзі, ні ў ХХ-м. Чаго зьдзіўляцца, што і 100-годзьдзе «Нашай Нівы» прайшло амаль ні-кім не заўважаным.
He было нічога добрага, вядома, і ў Рэспублі-цы Беларусі на пачатку 1990-х гадоў, паколькі не было інтэлігенцыі, а кіраўніцтва Саюзу пісьмень-нікаў Беларусі было «самым згодніцкім» (гэта ўжо з выказваньняў Андрэя Дынька). He гісторыя, a суцэльная культурніцкая пустыня. Nihil.
I толькі аднаму пакаленьню — сучаснаму, ін-шымі словамі — «сабе, любімым» робяць выклю-чэньне аўтары падобных інвэктываў. Нехта даўно заўважыў парадокс: няма нічога больш аднастай-нага і кансэрватыўнага ў літаратуры і мастацтве за авангард. Кожнага разу новае пакаленьне «ма-дэрністаў» скідвае з «параходу сучаснасьці» Бай-рана, Пушкіна, Багушэвіча, Коласа з Купалам, Быкава. (Дарэчы, Быкаў, як бы на гэтым ні на-
173
стойваў адзін зь віртуальных наведнікаў «Нашай Нівы», ніколі не называў беларусаў «тупаваты-мі». Тыповы беларускі пэрсанаж Рыбак — здрад-нік, але ён зусім не тупы, у тым і трагедыя.)
Пачынаць кожнага разу зь сябе, то бок — з нуля, са сваёй уласнай творчасьці, быццам нікога і нічо-га вартага ўвагі не было да цябе на зямлі — гэта рыса, тлумачальная і даравальная ў падлетка. Дзі-цячы нэгатывізм. У пераходным узросьце, як вя-дома, найбольш цэніцца фізычная сіла, а не інтэ-лект. Асаблівасьць нашага часу палягае на тым, што пад сілай разумеюцца ўжо ня толькі муску-лы, але ўменьне карыстацца «маніпулятарамі» — напрыклад, тым самым інтэрнэтам. Любая нацыя праходзіць цераз хваробу росту.
Вось толькі хвароба зацягнулася. Біцэпсы і нават другасныя полавыя прыкметы ўжо зьявілі-ся, а твар — як у немаўляці, якому не даюць цу-керку.
Наша Ніва. 2006. 8 сьнежня.
174
Закон выпадковасьці
Сонцаварот
Пры канцы году засьпяшаліся на той сьвет дык-татары. Піначэт, Туркмэнбашы... Зразумела, два — гэта яшчэ не тэндэнцыя. Гэта ясна нават герою анэкдота пра чукчу і аленяў.
Але ёсьць яшчэ шэраг цікавых супадзеньняў. Ніязаў памёр 21 сьнежня — адразу пасьля свайго дня нараджэньня, у дзень нараджэньня Сталіна. 20 сьнежня ў Беларусі й Расеі дагэтуль адзначаец-ца як Дзень чэкіста. 19 сьнежня нарадзіўся Брэж-неў, 100-годзьдзе якога сёлета шырока адзнача-лася беларускай і расейскай грамадзкасьцю.
А ўжо 22 сьнежня, як вядома з астраноміі, — самы кароткі дзень у годзе, Сонцаварот, пасьля якога наступае Раство Хрыстова, Каляды.
Можна ўсё гэта назваць гульнёй у пэрліны. Вы-падковыя супадзеньні можна знайсьці колькі і ў чым заўгодна. Але парадокс, ці наадварот — за-кон жыцьця, палягае на тым, што выпадковасьці ёсьць часткаю сыстэмы. (Як той казаў — у кож-ным шаленстве ёсьць свая сыстэма.) Кожны чала-век з уласнага досьведу ведае, што ў жыцьці можа тыднямі нічога не адбывацца, а потым наступа-юць дні, калі самыя розныя падзеі сыплюцца адна за адной.
175
Вось прыклад, добра зразумелы журналістам: сёлета 28 лістапада адначасова адбываліся саміт кіраўнікоў дзяржаваў СНД, саміт NATO і візыт Папы ў Турэччыну. Кожная з гэтых падзеяў па-асобку магла стаць цэнтральнай тэмай дня для мэдыяў. I нават саміт у Менску, ад якога нічога не чакалі, завершыўся скандалам. Для большасьці людзей у сьвеце тыя падзеі маглі нічога асабліва-га ня значыць (калі не лічыць каталікоў і мусуль-манаў, для якіх візыт Папы ў Стамбул усё-ткі ня быў ардынарнай паездкай пантыфіка). Кожны сам для сябе вызначае, якія падзеі лічыць важ-нымі, а якія — не. Але незалежна ад таго, ці бага-тая біяграфія ў чалавека, ці яна бедная на падзеі і здарэньні, агульнае для іх тое, што яны не разь-мяркоўваюцца раўнамерна.