• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    Думаю, што калі б дасьледаваньне адносна па-пулярнасьці таго або іншага слова, запазычанага з ангельскай мовы, праводзілася ў краінах СНД, слова «джэз» апярэдзіла б іншае слова — «рок».
    Я, маё пакаленьне расло пад знакам прыслоўя: «сегодня он танцует джаз, а завтра роднну про-даст». Але джэз і рок не ўдалося вытруціць з жыць-ця ніякімі сродкамі. Рок-музыку — дакладна так, як сёньня, — дазвалялі слухаць толькі ў абмежа-ванай колькасьці, пад наглядам цэнзараў і штат-ных ідэолягаў. Даводзілі, што рок разбурае слых, здароўе, жыцьцё. Рок, сапраўды, як выявілася, меў разбуральную сілу. Ня толькі на сцэне, дзе крышыліся музычныя інструмэнты, і ў залях, дзе ламаліся крэслы. Ён разбурыў стэрэатыпы й бар’-еры паміж людзьмі розных сацыяльных, расавых і рэлігійных групаў, фальшывыя каштоўнасьці й крывадушнасьць грамадзтва спажываньня. Ён разьняволіў мільёны людзей. He ў палітычным ці эканамічным сэнсе, але ў самым непасрэдным. Насуперак марксісцкай максыме аб тым, што сва-бода ёсьць усьвядомленай неабходнасьцю, рок-му-зыкі даводзілі сваёй творчасьцю, што свабода — гэта калі чалавек адчувае сябе вольным і нічога не навязвае астатнім.
    Рок утварыў рэвалюцыю ў розумах і ў Амэры-цы, і ў Ангельшчыне, і ў Чэхаславаччыне, і ў Поль-шчы. У ЧССР гурт The Plastic People of the Universe,
    147
    музыкі якога адседзелі некалькі год у турме за «пад-рыў сацыялістычнага ладу», зрабіўся культавым для некалькіх пакаленьняў чэхаў. Варта згадаць, што Марэк Глаўса і ягоныя сябры сьпявалі па-чэску. Таксама, як у Польшчы па-польску сьпява-лі «Чэрвонэ гітары», «Скальды», Чэслаў Немэн. Усе гэтыя прыклады альбо прыклад нямецкага Rammstein’y абвяргаюць міт пра тое, што фэномэн року быў і ёсьць выключна ангельскім ці амэры-канскім. Рок належаў і належыць усім свабодным людзям.
    Разам нас багата
    Зразумела, я далёкі ад таго, каб назваць рок-музыку галоўным дасягненьнем цывілізацыі двац-цатага стагодзьдзя. Але калі мне прапануюць вы-бар: лічыць галоўнай падзеяй мінулага стагодзь-дзя сусьветныя войны, канцлягеры, крэматорый, атамную бомбу, кампутар ці нешта падобнае, я выберу... Beatles. Ну, і яшчэ Pink Floyd, зразуме-ла. I Deep Purple. I Led Zeppelin. I «Краму» з N.R.M. I Neurodubel. Кожны сам можа прапанаваць свой сьпіс гуртоў розных кірункаў — ад гард-року да рэгі й рэпу.
    Для мяне і майго пакаленьня рок асацыюецца з падзеньнем Бэрлінскага муру й вызваленьнем ад таго кашмару, які панаваў над сьветам і назы-ваўся «процістаяньнем дзьвюх грамадзкіх сыс-тэмаў». Калі я кажу пра маё пакаленьне, то маю на ўвазе, зразумела, ня ўзрост. Я маю на ўвазе тых, хто слухае рок. Ня так ужо й важна, на якой мове. Рок — гэта таксама мова.
    Але нездарма кажуць, што «пасьля трыццаці з музыкай нешта адбываецца». Яна ўжо не прыно-сіць былога задавальненьня. Для мяне й майго
    148
    пакаленьня, якому выпала жыць у Беларусі ў дру-гой палове дваццатага стагодзьдзя ва ўмовах «ста-більнасьці», надышоў час выпрабаваньня. Выпра-баваньне тычыцца ня музыкі, бо ўсё напісанае, акрамя папсы, застаецца. Гэта выпрабаваньне на ўласную сапраўднасьць. Мана, фальш, няшчы-расьць, дэмагогія, ілжывы патас — усё, што вы-клікала нашае непрыняцьце, супраціў, ярасьць, усё гэта вяртаецца цяпер, нібы кпіны, нібы ў па-караньне за наш канфармізм, ляноту й разбэрса-насьць. He, мы не зрабілі ўсяго, што маглі. He зра-білі нават і сотай долі. Бо заўсёды лічылі паліты-ку бруднай справай, якой не павінны займацца нармальныя людзі. Мабыць, так і ёсьць. Пакінем палітыку палітыкам. Але аднойчы нават палітыкі становяцца чымсьці большым, чым звычайна, — напрыклад, калі яны выходзяць на Майдан Не-залежнасьці разам з тысячамі простых людзей, і над майданам гучыць: «Разом нас богато — нас не подолатн»!..
    «Фронт, фронт, фронт!» — гучалі некалі рэф-рэнам на мітынгах словы Сержука Сокалава-Во-юша, якія ён сьпяваў пад гітару. Так хочацца зноў некалі ўбачыць дзе-небудзь на вуліцы Менску або Горадні ягоную нязьменную бел-чырвона-белую стужку на галаве. Па гэтай стужцы заўсё-ды можна было яго пазнаць яшчэ здалёк. Сяр-жук некалі прызнаўся ў гутарцы, што ня любіць і не разумее рок-музыкі. Падобна мальераўскаму пэрсанажу, які ня ведаў, што ўсё жыцьцё гаво-рыць прозай, паэт і не здагадваўся, што ягоныя песьні маюць дачыненьне да року — калі не па-водле формы, дык паводле зьместу.
    Сілу можна зламіць сілай. Але тады на зьмену тырану прыходзяць іншыя тыраны. Сілу інэрцыі
    149
    й агульнай паныласьці, якая ёсьць апірышчам дык-татуры, можна зламіць толькі іроніяй, разьняво-ленасьцю ды адчуваньнем унутранай свабоды.
    Можа быць, для пачатку прыдасца «Што мне рабіць?».
    Наша Ніва. 2005. 28 кастрычніка.
    150
    Хто вы?
    Думкі ў рэанімацыі пра «маўклівую большасьць» і «думаючую меншасьць»
    Дзень прымірэньня
    4 лістапада, у дзень, які ў Расеі сёлета вырашы-лі адзначаць як сьвята адзінства й згоды, у адным са шпіталёў беларускай сталіцы ледзьве не дай-шло да бойкі. Адбылося гэта ў палаце нумар пяць — велізарнай, на чатырнаццаць ложкаў. У прынцыпе, нават пры бясплатнай мэдыцыне та-кіх ужо не бывае. Проста з-за рамонту шпітальна-га будынку давялося часова перарабіць пад па-трэбы хворых адміністрацыйнае памяшканьне.
    Народ у палаце сабраўся спакойны, пераваж-на сталага веку. Так што спачатку нішто не прад-вяшчала навальніцы. Як заўсёды, у «ціхі час» ішла ціхамірная калектыўная гутарка. Гаварылі пра цэны на гародніну — пра тое, што ўсё стала дора-га, што на базары сёлета нічога, акрамя бульбы, таньней за «адзін рубель» ня купіш. Потым сталі распавядаць пра ўласныя гароды і пра тое, хто ды што там вырошчвае. Кожны выхваляўся якім-не-будзь адмысловым сортам альбо рэцэптам пры-гатаваньня якога-небудзь рэдкага адвару...
    Паступова размова перакінулася на больш шы-рокую тэму сельскай гаспадаркі й вясковага жыць-ця. Нехта выказаў думку, што жыць на вёсцы даў-но стала немагчыма. Тыя, хто там яшчэ застаўся,
    151
    дажываюць свой век альбо сьпіваюцца. Усе па-гадзіліся, і кожны прывёў свой прыклад на гэтую тэму. Нехта завёў гаворку аб неверагоднай коль-касьці начальства, у тым ліку ў аграсэктары, якое нічога ня робіць, кіраваць ня ўмее, а толькі крадзе й вымагае грошы. Астатнія з гэтым пагадзіліся. Нейкі сьмяльчак пачаў гаварыць і пра найвышэй-шае начальства, пра «магілёўскі клан», карупцыю й бязладзьдзе ў краіне. Пра тое, што пры камуні-стах можна было хоць кватэру бясплатна атры-маць, а цяпер грошай на тую кватэру за ўсё жыць-цё не заробіш. I зь ім таксама пагадзіліся.
    Парушыў быў спакой адзін пацыент, які пачаў трэсьці газэтай ды абурацца. « Вы паглядзіце, што робіцца! Трэці Райх ім падавай!» Выявілася, што хваляваньне хворага выклікала нататка ў газэце аб тым, што нейкія маладзёны вывесілі ў цэнтры Менску транспарант з надпісам «Трэці тэрмін — Трэці Райх». «У калгас іх усіх! У калгас!» — абу-раўся пацыент. Суседзі па палаце зь ім моўчкі па-гаджаліся. Бо калгас, вядома ж, самае страшнае пакараньне з усіх...
    Адным словам, у палаце панавалі кансэнсус і згода.
    Але тут да хворых завітала праваслаўная сяс-тра-манашка. Ялейным голасам яна паведаміла: «Братья, сегодня у нас велнкнй праздннк! Празд-нпк Казанской нконы Божьей матерн!» Далей ма-нашка прапанавала тым, хто не спавядае права-слаўнай веры, пайсьці пагуляць, а астатнім — па-слухаць цудоўную гісторыю, зьвязаную з гэтай сьвятой іконай. Свой аповед манашка завершы-ла словамі аб тым, што копія іконы Казанскай Бо-жай маці ў 1612 г. дапамагла цудоўнаму вызва-леньню... «ад белапалякаў». Тут нехта з пацыен-
    152
    таў спачатку хмыкнуў, а потам голасна сказаў: «Дык белапалякі — гэта ж мы! Мы, беларусы!» Сэкунду ў палаце панавала ціша. Потым цішыня ўзарвалася. «Заткніся, быдла!..» «Сам ты быдла, гісторыі ня ведаеш!» «Маўчы, бо заб’ю!» «Дубі-на ты!» «Хто, я дубіна?! Ну пачакай, я да цябе дабяруся...» Праваслаўнай сястры давялося зваць на помач сястрычак шпітальных, бо некаторыя хворыя пачалі ўжо ўскокваць з ложкаў і хапаць адзін аднаго за шманты. Урэшце, абышлося кар-валолам. Але сяму-таму давялося ўшпіліць і ўкол.
    Неяк незаўважна спрэчка сярод хворых пе-райшла на вечную тэму — ці ёсьць Бог, ці няма, і ўва што верыць? Выявілася, што ніхто з насель-нікаў палаты ні ў царкву, ні ў касьцёл ня ходзіць, хоць большасьць лічаць сябе праваслаўнымі. Усіх суцешыў стары камуніст, які сказаў: «Ня важна, якой ты веры. Галоўнае, каб Бог быў у душы...»
    Канчаткова прымірыла насельнікаў палаты па-ведамленьне пра тое, што прывезьлі вячэру. Па-цыенты паўставалі са сваіх ложкаў, забразгалі лыж-камі й кубкамі ды пачалі займаць чаргу за пай-кай — гэта значыць, маннай кашай і чаем.
    Ad absurdum
    За некалькі дзён да апісанага здарэньня адна цэнтральная газэта надрукавала матэрыял, жанр якога вызначыць даволі цяжка. Паколькі імя аў-тара ў газэце не названае, а робіцца спасылка на інтэрнэт, можна было б лічыць гэты матэрыял звычайнай ананімікай (спасылацца на інтэрнэт у якасьці крыніцы — прыкладна тое самае, што за-мест выходных зьвестак кнігі пазначыць, што яна ўзятая зь бібліятэкі). Уражвае, аднак, памер пуб-лікацыі — цэлая паласа, а таксама яе навуковапа-
    153
    добны, псэўдааб’ектывісцкі стыль. Справа, аднак, ня ў жанрах ці стылях. Справа ў зьмесьце. А звод-зіцца ён у згаданай публікацыі да нескладанай думкі аб тым, піто незалежныя сродкі масавай інфармацыі, як і ўвогуле праўдзівая інфармацыя аб тым, што дзеецца ў краіне, насельніцтву Бела-русі непатрэбныя. Бо ніхто ня ведае й ня хоча ведаць ні пра якія незалежныя выданьні ці за-межныя радыёстанцыі, не чытае іх і ня слухае.
    Дакладна, як у старым анэкдоце. Калі замеж-ны журналіст запытаўся ў савецкага чыноўніка, чаму ў савецкіх крамах няма крупчастай ікры, той адказаў: «А вы калі-небудзь чулі, каб нехта з па-купнікоў пытаўся ў прадаўцоў пра тую ікру?» «Не», — шчыра сказаў журналіст. «Ну, вось ба-чыце, проста на гэты прадукт у нас няма попы-Ту», — усьміхнуўся чыноўнік.
    Але калі нават згадзіцца з тэзай аб адсутнасьці патрэбы ў аб’ектыўнай інфармацыі — тэзай, па-будаванай паводле сярэднявечнага схалястычна-га прынцыпу «Ad absurdum» (верую, бо абсурд-на), дык і тады застаецца пытаньне. Навошта? Калі беларускае насельніцтва, згодна з публіка-цыяй у афіцыйнай газэце, ня верыць недзяржаў-ным мэдыям, а верыць выключна дзяржаўным сродкам масавай інфармацыі, навошта перасьле-даваць гэтыя недзяржаўныя мэдыі? Навошта па-пярэджваць і зачыняць недзяржаўныя газэты, спа-ганяць зь іх фантастычныя штрафы, выкідваць са сьпісаў дзяржаўнай сыстэмы падпіскі ды рас-паўсюду? Калі нават «Народная Воля», скажам, ці «Салідарнасьць» ды «Згода» не прыносілі чакана-га даходу Белпошце (арганізацыі, як можна зда-гадвацца, ня самай беднай у краіне), навошта бы-ло ісьці на надзвычайныя захады — датэрмінова