Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Яе не змаглі, па вялікім рахунку, адужаць ні спэцслужбы, ні суды, ні турмы. Пачалося тое, што называецца «ланцуговай рэакцыяй».
Называць дзеяньні купкі — сапраўды, усяго толькі купкі — юнакоў і дзяўчат камічнымі мо-гуць толькі людзі, пазбаўленыя ня тое што маралі, але пачуцьця рэальнасьці. I ня мае асаблівага зна-чэньня, хто выстаўляе пратэст моладзі ды кар-ныя апэрацыі супраць яе ў камічным сьвятле — БТ, «Советская Белоруссня» альбо «БелГазета». У кожным разе гэта ёсьць рэакцыя страху. Бо калі нехта перастае баяцца, нягледзячы на ўсе заст-рашваньні, калі парушаецца «звыклы» парадак рэчаў — тады пачынаюць баяцца тыя, хто стра-шыць, хто лічыць сябе гаспадарамі жыцьця й чу-жых душаў. Тады супраць мірнай акцыі «стаянь-ня» на плошчы кідаюць спэцназ. Гэта ўсё адно што кідаць супраць кветак у полі танкі ды авіяцыю. У Пэкіне, на плошчы Цяньаньмэнь, танкі ехалі па людзях. У Менску пакуль што абышліся СОБРам і тэлебачаньнем.
303
Але звыклая «карцінка» сьвету аднойчы па-чынае разбурацца. I вось ужо з БТ пачынаюць сьмяяцца нават тыя, хто яшчэ нядаўна нічога, акрамя Першага нацыянальнага, не глядзеў і ве-рыў усяму, што гавораць з тэлеэкранаў. Усьмеш-ка на вуснах кіраўніка, які даводзіць, быццам за-барона трансьляцыі беларускіх дзяржаўных тэ-леканалаў прыватнымі кампаніямі ў Літве ёсьць лепшым доказам эфэктыўнасьці дзяржаўнае пра-паганды, нагадвае вышчэрваньне пацука, які рап-там апынуўся ў яркім сьвятле. У орўэлаўскім сьве-це, як вядома, «чорнае» ёсьць «белым» і наадварот. Але ж сьвет вампіраў і кадаўраў не вытрымлівае сьвятла дня. Ад яго промняў скура нячысьцікаў пакрываецца пухірамі й гнойнымі ранамі.
Асобнай ацэнкі заслугоўвае пазыцыя расей-скіх інфармацыйных праграмаў. Зусім сьцісла яе можна характарызаваць так: мы прызвычаіліся жыць у страху й брудзе, дык і вы, беларусы, бя-рыце тое, што вам даюць, і не рабіце выгляду, быццам вам трэба болей за іншых.
Хістаньні лідэраў
Зразумела, нелыа прымяншаць таго, што здо-лела зрабіць апазыцыя за няпоўныя тры месяцы да выбараў. Яна здолела раскатурхаць, развару-шыць грамадзкую думку ў Беларусі, давесьці хоць бы частку праўды да многіх тысяч людзей. I ў той момант, калі апазыцыя спынілася ў сваім руху, палічыўшы сваю задачу ў цэлым выкананай, куп-ка маладых людзей зрабіла яшчэ адзін крок напе-рад. Яны засталіся на Плошчы. Лідэры апазыцыі не змаглі адразу ацаніць усёй важнасьці гэтага кроку, бо яны працягвалі думаць чыста палітыч-нымі катэгорыямі. Яны разгубіліся ў першы мо-
304
мант гэтаксама, як і ўлада, сталі разважаць над тым, ці карысна ім гэта, ці не. А калі карысна — дык у якой ступені і якія палітычныя дывідэнды можна выціснуць з новай сытуацыі? Адсюль хі-станьні Казуліна, які то падтрымліваў моладзь на Плошчы, то ўмаўляў іх разысьціся, то сыходзіў сам, то вяртаўся ў самы недарэчны момант — праз двац-цаць хвілінаў пасьля «зачысткі», то крытыкаваў Мілінкевіча за тое, што той нібыта правакуе ўла-ды на рэпрэсіі супраць дэманстрантаў, то сам ад-чайна кідаўся на міліцэйскія дручкі на чале «мар-шу на Акрэсьціна».
Прыхільнікі Мілінкевіча, як вядома, у сваю чаргу абвінавацілі Казуліна ў правакацыйных дзеяньнях. Адпаведны адказ казулінцаў таксама быў адэкватным і хуткім. I ніхто зь іх, відаць, не разумеў у момант «дыскусіі», што гэтыя разборкі меней за ўсё цікавяць грамадзкасьць. Разыхо-джаньні паміж экс-прэтэндэнтамі на прэзыдэн-цкую пасаду, іхныя выпады й контравыпады ціка-вілі хіба беларускія дзяржаўныя мэдыі ды расей-скія сродкі масавай інфармацыі, перад якімі была пастаўленая задача прынізіць і высьмеяць акцыі пратэсту ў Беларусі, выставіць дзеячоў апазыцыі ў выглядзе блазнаў, якія ня могуць падзяліць па-між сабой славу ды грошы. Але яны, гэтыя пры-ўладныя мэдыі, памыліліся ў сваіх разьліках. Ад-разу пасьля арышту Казуліна Мілінкевіч пачаў актыўна дамагацца ад уладаў зьвестак аб ягоным лёсе і стане здароўя. Але ня лідэры апазыцыі на той момант ужо зрабіліся галоўнымі героямі па-дзеяў. Імі сталі сотні невядомых юнакоў і дзяў-чат, мужчынаў і жанчын, якіх пачкамі дастаўлялі на Акрэсьціна, у Жодзіна ды ў іншыя выхаваў-чыя інстытуты.
305
Нешта зьмянілася
Ці можна назваць акцыі пратэсту і масавыя арышты рэвалюцыйнымі падзеямі? У клясычным сэнсе, безумоўна, не. Вядома, што рэвалюцыю, якая прайграла, называюць спробай бунту. Але ж і звычайным бунтам тое, што адбылося ў Мен-ску, не назавеш. Бунт азначае, як правіла, выхад стыхійных пачуцьцяў і інстынктаў натоўпу з-пад кантролю розуму. Таму расейскі паэт назваў не-калі бунт бессэнсоўным і бязьлітасным. У таго, што зрабілі менскія хлопцы і дзяўчаты, быў свой глыбокі сэнс. Бязьлітаснымі былі тыя, каму яны процістаялі. Гэта быў вынік усьвядомленага вы-бару, зробленага пад уплывам нармальных, вы-сакародных чалавечых пачуцьцяў. Калі не ў жыць-ці краіны, дык у жыцьці гэтых людзей адбылося нешта надзвычай важнае, чаго ніколі не пера-крэсьліць тысячам прапагандыстаў ні за якую зарплату.
Калісьці ў 1968-м на Красную плошчу ў Маск-ве выйшлі ўсяго некалькі чалавек, каб выказац-ца супраць савецкага ўварваньня ў Чэхаславач-чыну. Усіх — у тым ліку, паэтку Натальлю Гарба-неўскую, у якой было малое дзіця, — імгненна арыштавалі пераапранутыя агенты КГБ. Удзель-нікаў пратэсту хутка схавалі ў лягерах на даўгі тэрмін. Іхны ўчынак, з гледзішча прагматыкаў, нічога не зьмяніў і ня мог зьмяніць у тагачасным СССР. Ды ня толькі ў СССР. Манеры спэцслуж-баў, як бачым, ня надта зьмяніліся й празь пят-наццаць гадоў па ягоным распадзе.
Але ў сакавіку 2006 г., пасьля падзеяў на Каст-рычніцкай плошчы, у беларускім грамадзтве — прынамсі, у частцы яго — нешта скранулася, ру-шыла зь мёртвай кропкі. Гэтым амаль няўлоўным,
306
неўсьвядомленым да канца адчуваньнем таго, што нешта зьмянілася, мабыць, адрозьнівалася палі-тычная кампанія вясны 2006-га ад 11 папярэдніх вёснаў.
Ці зробяць зь сёлетняй раньняй вясны свае высновы палітыкі? Ці зьменяцца яны самі, іх мэ-тады? Чакаць хуткіх і адназначных зьменаў да лепшага было б, напэўна, недарэчна. Ды ўвогуле, калі гаварыць пра палітычныя зьмены, то яны са-мі па сабе не гарантуюць паляпшэньня жыцьця й росту дабрабыту, справядлівасьці й грамадзкага спакою. Жыцьцё кожнага канкрэтнага чалавека ўвогуле мала залежыць ад грамадзкага ладу ці фор-мы кіраваньня дзяржавай. У кожным выпадку, можна зрабіць у сваім жыцьці нешта такое, чым будуць ганарыцца дзеці і ўнукі.
Але варта ўсьведамляць: тое, аб чым ідзе га-ворка, пакуль што засталося фактам біяграфіі не-калькіхдзясяткаў асобаў. У крайнім выпадку, гэта можа стаць фактам біяграфіі пакаленьня. Назы-ваць тыя або іншыя падзеі гістарычнымі (у чым павінен пакаяцца аўтар гэтых радкоў) сьпяшац-ца ня трэба. Раздачай ацэнак і падсумаваньнем ра-хункаў хай зоймуцца нашыя нашчадкі. Сёньня ёсьць больш пільныя справы.
Наша Ніва. 2006. 3 красавіка
307
Літаратурна-мастацкае выданьне
Віталь Тарас
Звыклае зло
Рэдактура: Раман Маладзяшын Карэктура: Натальля Харытанюк Вёрстка: Сяргей Кандраценка Фота: Андрэй Лянкевіч
Падпісана ў друк 07.06.2007. Фармат 84 х 108/32
Афсэтны друк. Папера афсэтная. Гарнітура PetersburgG. Ул.-выд. арк. 16,17. Наклад 1000.
Надрукавана ў Вільні.
Кніжная сэрыя «Кнігарня «Наша Ніва» заснаваная ў гонар 100-годзьдзя газэты «Наша Ніва»
Раней выйшлі ў сэрыі:
Андрэй Хадановіч. «Сто ліІООў на tut.by»
Пётра Рудкоўскі. «Паўстаныіе Беларусі»
Андрэй Дынько, Андрэй Скурко. «Беларусь за дзесяць падарожжаў»
«Жанчыны выходзяць з-пад кантролю». Анта-лёгія нашаніўскага жаночага апавяданьня
Сямён Печанко. «У Беларускім войску»
«Застаемся!». Сакавік 2006: прыватнае і агуль-пае»
Наталка Бабіна. «Крыві не павідна быць відна»
Алесь Кудрыцкі. «Суд на Каляды»
«Бабілёнская бібліятэка». Замежпая літарату-ра ў перакладах «Нашай Нівы»
«Найясьнейшая Рэч Паспалітая». Цывілізацыя. Культура. Рэлігія. Палітыка. Авантура. Героіка. Ус-памін.
Пытайцеся ў кнігарнях і незалежных распаўсюднікаў
Наша Ніва
У выдавецкіх праектах «Кнігарні «Наша Ніва» на 2007—2008 гады
Лявон Вольскі. «Жывёльны сьвет Беларусі». Апавяданьні
Алесь Кудрыцкі. «Плястыляндыя». Кніга для дзяцей
Юрась Пацюпа. «Бэз». Вершы
Франц Сіўко. «Дзень Бубна». Аповесьці
Міхал Анемпадыстдў. «Простыя словы». Вершы
Сяргей Астравец. «Каты Ёзафа Ратцынгера».
Апавяданьні
Валянцін Тарас. «На высьпе ўспамінаў». Мэму-ары. Выданьне другое, дапоўненае
Валянцін Тарас. «Тэст на сумленнасьць». Пу-бліцыстыка
Сяргей Харэўскі. «Пра моўленае». Эсэістыка
Наталка Бабіна. «Рыбін горад». Раман
«Спадчына Вялікага Княства». ВКЛ настарон-ках «Нашай Нівы»
Артур Клінаў. «Падарожная кніга па горадзе Сонца». Раман-vademecum
Павал Севярынец. «Лістызьлесу». Публіцыстыка
Алесь Белы. «Наша страва». 3 гісторыі нацыя-нальнай кулінарыі
Наша Ніва
Чытаючы ўсхваляваныя словы літаратара, ты кожны раз пераконваешся, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі. Ты можа і гатовы быў зачаравацца Іх новымі незвычайнымі апранахамі, але прачытаў артыкул і - ня даў падмануць сябе шэрасьці ды ня зьбіўся з дарогі ў тумане.
Сяргей Дубавец
МЕНСК 2007
CL)
CL)
CD
00
Ш ft
w