Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
У дні саміту НАТО найбольш запомніўся такі тэлесюжэт: каля Кангрэсавага цэнтру, які пільна ахоўвалі спэцслужбы адразу некалькіх краінаў, улучна з ЗША, і куды патрапіць можна было толькі са спэцпропускам, маленькая рэстарацыя «Ў прынца» ўвечары, як і заўсёды, поўная люд-зей. Барадатыя месьцічы гуляюць у карты, па-цягваюць «півечка», гуляюць у «дартс» і ўвогуле жывуць сваім заўсёдным жыцьцём. «НАТО? A што НАТО — нам да яго справы няма», — кажуць яны ў камэру. «На цо НАТО» — плякат з такім надпісам трымалі дэманстранты падчас акцыяў пратэсту.
Дазволю тут сабе кароткі экскурс у блізкую гісторыю. У верасьні 2000-га антыглябалісты падчас саміту МВФ і Усясьветнага банку ў Пра-
246
зе на кароткі час апанавалі горад (асноўныя сілы паліцыі былі кінутыя на непасрэдную ахову за-межных удзельнікаў). Позна ўвечары давялося стаць сьведкам таго, як некалькі хлопцаў у ску-ранках крышаць жалезнымі стрыжнямі адмыс-ловае легіяванае шкло ў рэстарацыі Макдоналдс — ненавіснага сымбалю амэрыканскага імпэрыялі-зму. Невялічкая купка маладых людзей падба-дзёрвае іх воклічамі. (Недзе там, як потым даве-даўся, былі й беларускія анархісты з Чырвонага Жонду. У аднаго зь іх я неяк запытаўся: «Вы суп-раць НАТО ды МФВ, і Лукашэнка супраць іх. Дык што — атрымліваецца, вы падтрымліваеце Лукашэнку?» «У некаторых момантах нашыя па-зыцыі могуць і супадаць», — з годнасьцю адказаў юны анархіст.)
Крыху большая купа мінакоў здаля моўчкі на-зірала за пагромам. Потым натоўп антыглябаліс-таў пачаў расьці на вачах. Натоўп запружвае, ні-бы паводкай, Вацлаўскую плошчу ды прылеглыя вуліцы. На адной зь іх, за шклом рэстарацыі «KFC» (яшчэ адзін ненавісны сымбаль), можна бачыць зусім ужо фантасмагарычную карціну. У памяшканьні з выключаным сьвятлом нерухома сядзяць за столікамі паліцыянты. He хацелі вы-даваць сваёй прысутнасьці? Гэта ўжо потым праская паліцыя, выклікаўшы падмогу, пачне разганяць ды арыштоўваць удзельнікаў беспа-радкаў, а за адно — журналістаў, якія трапяць пад руку. Ну, а ў дні паводкі, трэба аддаць належнае, паліцыя паводзіла сябе мужна і галоўнае — эфэк-тыўна.
Большую частку таго, што тады і пазьней ад-бывалася на вуліцах Прагі, давялося, як і боль-шасьці пражанаў, назіраць на тэлеэкране.
247
Часам цяжка бывае вызначыць — ці сам, на свае вочы ты нешта бачыў, ці ў тэлевізары, у ней-кім шоў, кшталту славутага «За шклом».
Першы канал Чэскага тэлебачаньня, дарэчы, працаваў у крызісныя дні жніўня 2ОО2-га ня горш за CNN: суткі за суткамі рэпартэры ў Празе ды іншых местах Чэхіі выходзілі ў этэр наўпрост зь месца падзеяў. Пры гэтым на этэр працавалі жур-налісты ня толькі з рэдакцыяў навінаў.ці публі-цыстыкі, але і іншых рэдакцыяў, улучна са спар-товай.
Першаму каналу ЧТ у тыя дні проста не было роўных. Абодва камэрцыйныя каналы хоць і ім-кнуліся таксама інфармаваць сваіх гледачоў — ві-давочна прайгравалі ў апэратыўнасьці ды прафэ-сійнасьці. I я ня мог тады ня ўспомніць, як яшчэ раней, у сьнежні 2000-га, сто тысячаў пражан выйшлі на Вацлаўскую плошчу, каб падтрымаць тэлежурналістаў, якія трымалі страйк у тэлесту-дыі на Каўчых Гарах. Новае кіраўніцтва Чэскага тэлебачаньня, прызначанае, фактычна, Кляўсам — тагачасным сьпікерам парлямэнту і лідэрам пра-вацэнтрысцкай ОДС (Грамадзянскай дэмакра-тычнай партыі), хацела зрабіць з грамадзкага тэ-лебачаньня сучасную камэрцыйную тэлестан-цыю ў заходнім стылі. А для пачатку, у стылі зусім савецкім, звольнілі тых, хто адмовіўся падпарад-коўвацца новаму начальству, ды й перакрылі этэр «неляяльным» журналістам. Неляяльным апы-нуўся ўвесь прафсаюз супрацоўнікаў тэлебачань-ня. Мэнэджар Іржы Годач, адмыслова выпісаны з эміграцыі ў Лёндане наводзіць парадак на «ста-рым» ЧТ, не знайшоў нічога лепшага, як замест «карцінкі» даваць у этэр чорную застаўку з улас-ным тэкстам, дзе абвяшчалася: канал адключаны
248
на ягоны асабісты загад, на падставе адпаведнага закону з указаньнем артыкулаў і параграфаў. У газэтах адразу зьявіліся карыкатуры на Годача і Кляўса. Кляўс і ягоныя прыхільнікі ў парлямэн-це адстойвалі Годача і Бабашыкаву — жонку вя-домага ў Чэхіі «піўнога барона», якая ўзначаліла рэдакцыю «паралельных», правільных навінаў.
Лідэраў прафсаюзу і журналістаў парлямэн-тары абвінавачвалі ў «падрыве дзяржаўнай ула-ды», анархіі ды іншых сьмяротных грахах. Але тэлегледачы чамусьці ім не далі веры. Яны вый-шлі на плошчу. У мітынгу ўдзельнічалі самыя па-пулярныя ў Чэхіі рок-зоркі, вядомыя інтэлекту-алы, тэлевядоўцы, акторы.
Дарэчы, у «правільных» навінах удзельнікаў таго статысячнага мітынгу назвалі «купкай пад-манутых таннай дэмагогіяй грамадзянаў». Літа-ральна як у рэпартажах Беларускага тэлебачань-ня пра мітынгі апазыцыі ў праграме «Панарама»! Толькі чэскага варыянту «Панарамы» не атры-малася. У падтрымку тэлежурналістаў у парля-мэнце аднадушна выступілі сацыял-дэмакраты (партнэры ОДС у кіроўнай кааліцыі!). Урэшце, абсьвістаны ўсімі Годач вярнуўся ў Лёндан. Ба-башыкава вярнулася працаваць на камэрцыйны тэлеканал «Нова». У перадачы, якую яна вядзе, ёсьць свой глядач. А Кляўс... Кляўс разам са сваімі паплечнікамі праз паўтара году прайграў выба-ры ў чэскі парлямэнт і фактычна сышоў з палі-тычнай арэны. Пра інцыдэнт з тэлебачаньнем ча-мусьці тады ніхто не згадаў.
На Бабе, альбо Паляваньне на соваў
Вось ужо сто гадоў зь лішкам Празе шанцуе. A як жа — ні Першая, ні Другая ўсясьветная войны
249
шнараў на абліччы гораду не пакінула. У некато-рых рэстарацыях у цэнтры можна пасядзець на мэблі часу «сэцэсіі» (у нас гэты стыль больш вя-домы як мадэрн). У дні апошняй з паводак — а іх надарылася ажно дзьве ўсяго за пяць год — вада спынілася ў некалькіх сантымэтрах ад верхняга краю шчытоў, якімі абставілі па пэрымэтры Ста-рое Места. Добраахвотнікаў, якія суткамі насыпа-лі пясок у мяхі і рабілі зь іх супрацьпаводкавыя бар’еры, было больш, чым рэальна патрабавалася. Празе пашанцавала з пражанамі. Яны любяць свой горад — не напаказ, а спакойна і аддана, усё сваё жыцьцё.
I хай гавораць, што ў цяперашнім стане Прага існуе і ўтрымліваецца выключна дзеля турыстаў і адпаведна — грошай. Пры ўсёй сваёй новай па-залоце «злата Прага» застаецца местам куды больш утульным, мілым і сьціплым, чымся, ска-жам, колішняя сталіца Аўстра-Вугоріпчыны Ве-на. Самі аўстрыйцы жартуюць, што Вена — за-надта вялікі горад для іхнай маленькай краіны. Мне асабіста горад запомніўся пампэзнай (хоць і шыкоўнай) архітэктурай, агромністай колькась-цю конных статуяў кайзэраў (імпэратараў) на адносна малой плошчы, неверагодна дарагой ка-вай і клясычнай дыхтоўнасыдю клеркаў. Аднаго зь іх я бачыў улетку на Рынзе (самы папулярны раён Вены ў цэнтры) зашпіленым на ўсе гузікі ў літаральным сэнсе слова. I гэта ў амаль трыцца-ціградусную сьпёку!
Аднак Прага, якая заўсёды была больш воль-най і дэмакратычнай (хоць, зразумела, у нейкім сэнсе і больш правінцыйнай) — гэта ня толькі Ста-ры Горад, Град ці Вышэград. Я хачу распавесьці крыху пра іншую Прагу.
250
Міленіюм (Новае тысячагодзьдзе) мы ўсёй сям’ёй сустракалі на Бабе.
Баба — гэта раён такі: ціхі, зялёны. Адна з ву-ліцаў, якая вядзе сюды, так і завецца — Зелена. Чымсьці нагадвае Нікіцкі батанічны сад у Кры-ме. Столькі тут розных экзатычных відаў хвояў, соснаў, гіганцкіх рададэндранаў, туяў, гінкга! Зу-сім побач, за Шарэцкім Патокам (які, трэба за-значыць, ніякага дачыненьня да былога беларус-кага сьпікера ня мае), пачынаецца дзікая прыро-да. У рысе гораду можна ўбачыць і ліс, і касуляў, і аленяў, і дзікоў. He кажу ўжо пра агромністую колькасьць птушак.
Першыя некалькі месяцаў нашага жыцьця на Бабе, калі часам уначы ня спалася і было зусім сумна ды ніякавата, падбадзёрваў сваімі сьпевамі дрозд. Сьвятло ад ліхтароў ён, напэўна, прымаў за сонечнае ці што, але ж сьвістаў самааддана, ня-гледзячы на халодныя зімовыя ночы. А ўжо як ён заліваўся летам, седзячы на даху і ловячы апош-нія промні сонейка на захадзе! Уражаньне такое, віто рабіў ён гэта ня дзеля сваёй сяброўкі ці іншых навакольных самак, але асабіста для гаспадарадо-му, побач зь якім жыў. Вельмі дружалюбная і пры-язная да чалавека птушка.
Наш кот-зладзюга на іх, канечне, паляваў. Праўда, упаляваць ніводнага дразда яму, здаец-ца, не ўдалося, чаго ня скажаш пра няшчасных сінічак. Але аднаго разу ўначы давялося назіраць, як птушкі палююць на... нашага ката. Гэта былі агромністыя совы, якія выдаваліся зусім белымі ў сьвятле поўні. Кату здавалася, канечне, што гэта ён на іх палюе, падскокваючы і спрабуючы ў па-ветры дастаць адну зь іх кіпцямі. Совы бясшум-на ўзносіліся ўверх, а потым моўчкі пікіравалі на
251
ворага ўніз ды зноў узьляталі. Пабачыўшы чала-века, яны адразу зьніклі ўначы. А ў ката засталіся глыбокія шнары на пысе, якія доўга потым не за-гойваліся.
Нам здавалася, што наш кот — чорны, зь белай манішкай на грудзёх, белымі пальчаткамі на ла-пах і чорна-белым носам, народжаны ў Слоніме, унікальны паводле свайго раскрасу. Нават гаспа-дыня дому, дзе мы жылі, — прагная да грошай, пыхлівая і незгаворлівая пані-інжынэрка адразу раставала, калі бачыла нашага ката і пачынала мармытаць пра яго нешта ласкавае.
Хутка выявілася, праўда, што на Бабе амаль усе каты такія самыя. Аднак нашыя суседзі, у якіх былі свае сабака-лябрадор і котка, чамусьці на-шага ката таксама ўпадабалі. I гэта нягледзячы на тое, што кот-злодзей унадзіўся красьці ежу ў суседзкай коткі проста са сподачка, пад носам у сабакі. Лябрадор — парода абсалютна мірная, вы-ведзеная, здаецца, выключна для таго, каб дзеці беспакарана рабілі зь ёй усё, што хочацца, а да-рослыя захапляліся ейнай бязьмежнай адданась-цю ды прыроджанай інтэлігентнасьцю. Лябрадор, выглядае, самая ўлюбёная парода сярод уладальні-каў сабак у Празе. Калі не лічыць таксаў, канечне. Гэтыя, у адрозьненьне ад мілых, але бесхрыбет-ных лябрадораў, амаль заўсёды маюць характар, і нярэдка даволі дрэнны. Пры гэтым яны абсалют-на пазбаўленыя страху і гатовыя змагацца за свае правы й свайго гаспадара з праціўнікам, які пера-вышае іхную вагу разоў у сто.
Адна такса круглы год будзіла нас уначы сваім брэхам (сучка была такая злая, што выводзіць яе гуляць удзень гаспадыня не насьмельвалася). У адказ звычайна адгукаўся голас нашай суседкі на-