• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    Больш як за сто кілямэтраў ад Мансэрату, у Фі-гейрэсе, месьціцца тэатар-музэй Далі, які ён ства-рыў сам, з дапамогай каманды архітэктараў і мас-такоў, у 1960-я... Выглядае музэй фэерычна. На тле сіняга неба побач са старадаўнім каталіцкім са-борам Сьв. Пэрэ — цёмна-чырвоны паралелепіпэд з празрыстым копулам-сфэрай. Сьцены будын-ку ўпрыгожаныя геамэтрычна разьмешчанымі ўзорамі-кветкамі. Пры бліжэйшым разглядзеяны ператвараюцца ў тое, што падказвае вашая фанта-зія. Гідэса — маладая жвавая бляндынка, якая ад-нолькава кепска размаўляе на чатырох мовах, — без-апэляцыйна сьцьвярджае, што гэта выявы хлеба...
    У глыбіні будынку ў цёмным халаднаватым сутарэньні, аздобленым чорнай матэрыяй, побач
    286
    з падсьветленымі залатымі вырабамі самога май-стра спачывае маркіз Сальвадор Далі-э-Пуболь (ты-тул маркіза быў яму дадзены каралём Гішпаніі).
    Як і пры жыцьці майстра, вакол яго шмат лю-дзей з усяго сьвету. Сярод стракатых аўтобусаў розных турыстычных фірмаў каля музэю заўва-жаю адзін непрыкметны й сьціплы з бляклым надпісам «Мннск»...
    Вось некалькі немаладых жанчынаў і мужчы-наў гучна спрачаюцца й рагочуць, моцна жэсты-кулюючы. Гэта, відаць, гішпанцы. Вось сталага веку француз нешта напаўголасу тлумачыць свайму маладзейшаму суразмоўцу. Той уважліва слухае. Польская й чэская моладзь выглядае крыху зьбян-тэжанай. Некаторыя нават шакаваныя. А вось і турысты з Усходняй Эўропы — адразу ня скажаш, адкуль менавіта. Ёсьць нешта знаёмае ў іхнай ма-неры гаварыць напаўголасу, скаванасьці рухаў, насьцярожанасьці позіркаў. Здаецца, для некато-рых зь іх гэта ці ня першая сустрэча з творамі за-межнага мастака...
    За савецкім часам танныя рэпрадукцыі карці-наў Далі можна было бачыць у многіх савецкіх кватэрах, побач з фатаздымкамі Гэмінгўэя. «Прад-чуваньне грамадзянскай вайны» («Мяккая кан-струкцыя з гатаваных бабоў») мяне асабіста ўразі-ла некалі куды больш, чым славутая «Герніка» Пі-касо. Хоць большасьці маіх блізкіх Далі й Пікасо не падабаліся аднолькава.
    Савецкае мастацтвазнаўства залічвала твор-часьць Далі ў разрад буржуазнага загніваючага мастацтва, а сам ён быў улюбёнай мішэньню для крытыкаў капіталістычнага ладу жыцьця. Між тым, у юнацтве мастак захапляўся марксізмам і камунізмам, як і ўсе ягоныя паплечнікі-сюррэалі-
    287
    сты. Але ўжо ў 1930-х Далі назваў марксізм «са-май ідыёцкай тэорыяй у гісторыі сучаснай цыві-лізацыі».
    «Адсутнасьць фантазіі, — пісаў Далі гішпан-скаму рэжысэру Бунюэлю, разам зь якім стварыў знакаміты фільм «Андалускі сабака», — ёсьць Ka-Heu усяму. Сталін — самы быдляцкі з усіх пазбаў-леных фантазіі людзей».
    Па дарозе да замку Пуболь, дзе пахаваная жон-ка Далі — бясконца любімая ім Гала, якой ён гэты замак і падараваў, — на прыдарожнай сьцяне мож-на бачыць надпіс па-каталёнску. «Indepedencia» (Незалежнасьць). Побач — зорка, серп і молат. Сымбалі камунізму й анархізму, якія парадак-сальным чынам спалучаюцца з заклікамі да на-цыянальнай незалежнасьці, можна бачыць паў-сюдна ў Каталёніі. Асабліва шмат іх у Барсэлёне, вядомай сваімі рэвалюцыйнымі традыцыямі.
    Далі прыпісвае сабе «адкрыцьцё» яшчэ адна-го вялікага каталёнца — архітэктара Гаўдзі. Бу-даўніцтва сабору «Саграда Фамілія» («Сьвятое Сямейства») у Барсэлёне паводле ягонага праек-ту, распачатае ў 1920-я гг., магчыма, скончыцца толькі ў 2020-я гг. Геніяльная фантазія архітэкта-ра надала сабору незямныя формы. I разам з тым ён нагадвае дзіцячыя замкі зь пяску.
    Для мяне загадка — дзе мог бачыць такія дзіця-чыя замКі Гаўдзі? Пясок на пляжах каталёнскага Коста-Брава незвычайны. Ён складаецца з буй-ных крупінак, цьвёрдых навобмацак, нібы тыя крышталі. Гэта непрыдатны матэрыял для рука-творных цудаў.
    «Коста Брава» ў перакладзе азначае «Жорсткі Бераг». Прыбярэжныя скалы тут нагадваюць фра-гмэнты касьцяку гіганцкіх вымерлых дыназаў-
    288
    раў. Тутэйшыя скалы — адгалінаваньні Пірэнэй-скіх гораў, якія абрываюцца проста ў Міжземным моры. Далі назваў некалі мыс Крэўс — самы ўсхо-дні на Пірэнэйскай паўвысьпе — «геніяльным ге-алягічным трызьненьнем». Формы й зьменлівы колер скалаў падказалі мастаку тэмы для многіх ягоных карцінаў.
    Далі, які нарадзіўся ў мястэчку Кадакес каля мысу, вельмі імпанавала, што ён і ягоная сям’я пер-шымі ў Гішпаніі маглі сустракаць усход сонца. Дарэчы, ён мог быць удзячны генэралу Франка хоць бы за ягоны дэкрэт «аб разьвіцьці турыз-му» ў Кадакесе і суседнім Порт-Льлігаце. Ма-быць, дзякуючы таму дэкрэту гэтыя мясьціны, аб-вешчаныя запаведнымі, цяпер пазбаўленыя на-плыву цікаўных і захаваліся ў амаль некранутым выглядзе.
    Далі вучыўся ў Мадрыдзе, жыў у Парыжы й Лёндане, амаль восем гадоў прабыў у ЗША, дзе яго напаткаў сапраўдны трыюмф. Але ж любіў ён толькі родны Кадакес. Гэта добра заўважаецца ў ягонай творчасьці: няма амаль ніводнай работы Далі, у якой не прысутнічаў бы фрагмэнт тамтэй-шага пэйзажу. Магчыма, акрамя Далі, быў толькі адзін мастак, чыя творчасьць прысьвечаная адзі-наму месцу на зямлі, — гэта Шагал, які ўсё жыцьцё маляваў свой Віцебск.
    Хоць Шагал бываў на Коста-Брава і захапляўся відамі ўзьбярэжжа, гэтыя два цалкам непадобныя мастакі пры жыцьці сустрэліся толькі аднойчы, ды й тое завочна. Іхныя работы былі прадстаўле-ныя на адной з «выставаў сюррэалістычных аб’-ектаў» у Парыжы.
    Шагал, як і Далі, перажыў пэрыяд захаплень-ня рэвалюцыяй, але хутка расчараваўся ў саміх
    289
    рэвалюцыянэрах. Абодва мастакі лічылі злачын-ствам адсутнасьць фантазіі, нічым не абмежава-най у іхнай творчасьці. Але размова не пра жы-вапіс.
    200 гадоў таму кароль Філіп V з дынастыі Габ-сбургаў «аддзячыў» Каталёніі, што падтрымала яго ў вайне за гішпанскі трон, зьнішчыўшы ўні-вэрсытэт у Барсэлёне, спаліўшы каталёнскія кнігі й забараніўшы каталёнцам размаўляць, сьпяваць і пісаць па-каталёнску. Але каталёнцы захавалі род-ную мову. Яны дагэтуль, замест вогненна-паў-днёвага, выразна індывідуальнага гішпанскага флямэнка, танчаць сардану — узяўшыся за рукі, карагодам.
    Віньня дэ Фабра — звычайнае сталовае віно. Яно крышку пеніцца, калі яго наліваеш у шклян-ку, а на смак і колер яно нагадвае вішнёвы напой. Бутэлька, у якую разьліваюць гэтае віно, каштуе, мабыць, больш, чым яно само. На кожнай эты-кетцы Віньня дэ Фабра — верш клясыка каталён-скай паэзіі Гімэры. Паэзія, як і віно, для каталён-ца ўсё адно што хлеб.
    Адна з галоўных тэмаў творчасьці Далі — ко-шык з надламаным боханам хлеба. На некаторых ягоных карцінах хлеб нагадвае разарванае сэрца.
    2002. 18 студзеня.
    290
    Жэнэўскі тупік, або Страсьці ў кулюарах ААН на тле альпійскага краявіду
    Мяжа на замку
    У аэрапорце Жэнэвы шукалі бомбу. Паліцы-янты на мігах паказвалі, што далей ісьці нельга, і ачаплялі памяшканьне стракатай стужкай — квад-рат за квадратам, выціскаючы натоўп. Паводзілі яны сябе бесцырымонна, нічога не тлумачачы і не ўступаючы ў размовы з пасажырамі. Пасажы-ры напаўголасу абураліся й спрабавалі ўгадаць, ці пасьпеюць яны патрапіць на свой рэйс. Я, хоць і прыбыў у порт задоўга да вылету, таксама хва-ляваўся, бо бачыў даўжэзныя чэргі на рэгістрацыю. I тут праз гучную сувязь чую аб’яву — пасажыры швайцарскіх авіяліній могуць прайсьці на пасад-ку праз францускі сэктар аэрапорту. Паколькі я ляцеў самалётам швайцарскай авіякампаніі це-разь Цюрых, вырашыў скарыстаць з сытуацыі. Памежнік на пашпартным кантролі нават не па-глядзеў дакумэнтаў, толькі зірнуў на квіток ды ма-хнуў рукой, паказваючы, куды ісьці. На свой «гейт» я прыйшоў першым...
    Такім чынам, я здолеў ступіць на тэрыторыю Францыі, не выходзячы са швайцарскага аэра-порту. I гэта не аДзіны выпадак.
    Вывучаючы турыстычную мапу, я зьвярнуў увагу на рэкляму мястэчка Салеў у прыгарадзе
    291
    Жэнэвы і вырашыў туды зьезьдзіць. Аўтобус едзе туды з цэнтральнага вакзалу Карнава хвілін двац-цаць. Ад канцавога прыпынку — яшчэ хвілін дзе-сяць пешкі да месца, дзе знаходзіцца «тэлефэ-рык». Так на францускі манер завецца канатная дарога. 3 агляднай пляцоўкі на вышыні 1080 мэт-раў адкрываецца маляўнічая панарама Жэнэвы з возерам, а з другога — манумэнтальны від на сла-вуты Манблян (у сонечны дзень яго добра відаць і ў цэнтры гораду).
    Паблукаўшы крыху па горных камяністых сьцежках, пазьбіраўшы пралескі — акурат такія растуць на Лысай гары пад Менскам — ды адчуў-шы сябе на хвіліну ў ролі Леніна ў выгнаньні, я пасьпяшаўся назад. I толькі вяртаючыся на аўто-бусны прыпынак, прыгледзеўся ўважліва да дзіў-наватай, казённага выгляду будыніны са шкла й бэтону ля шашы. Гэта быў КПП — інакш кажучы, пункт пропуску на швайцарска-францускай мя-жы. Праўда, будынак быў зачынены на замок... Так бы мовіць, мяжа на замку. Магчыма, увесну, калі сьнег застаецца толькі на альпійскіх вяршы-нях, а паўсюль на газонах цьвітуць стакроткі, ту-тэйшыя памежнікі адпраўляюцца куды-небудзь у адпачынак.
    He гістарычны цэнтар з саборам Сьв. Пятра, зу-сім сьціплы паводле плошчы, а менавіта возера зьяўляецца геаграфічным, культурным ды сэнса-вым цэнтрам Жэнэвы.
    Кальвін, Русо і флямінга
    Гледзячы на гіганцкі ўтульны парк адпачын-ку, якім ёсьць на сёньня Жэнэва, цяжка ўявіць, што тут некалі Жан Кальвін закладаў рэфармацкі рух. Палымяны аскет-пратэстант Кальвін, калі б
    292
    мог устаць з магілы і паглядзець навокал, моцна зьдзівіўся б. I яшчэ больш быў бы азадачаны, калі б нехта сказаў яму, што ўбачанае — вынік Рэфар-мацыі, якая дала штуршок эўрапейскай цывілі-зацыі на многа вякоў наперад. Шматлікія банкі, гатэлі й крамы на кожным кроку ён яшчэ мог бы зразумець. Але дух вольнасьці, бестурботнасьці й спакою, нібы разьлітых на гарадзкіх вуліцах на-палам з водарам квітнеючых вішняў і рададэнд-ронаў, — хто яго ведае. Ці настолькі ён быў пуры-танінам, каб не захапіцца?..
    Мушу прызнаць, некаторыя рэчы становяцца адкрыцьцём. Уразіў той факт, што Жэнэўскае во-зера мае працяг у выглядзе ракі Роны — той ле-гендарнай Роны, якую Ганібал фарсаваў на сла-нах на шляху з Галіі ў Рым. Бурлівыя воды ракі зусім не падобныя да водаў лагоднага пад вясно-вым сонцам возера.
    Мяркуючы па вялікай колькасьці розных ва-даплаўных птушак, вада ў возеры досыць чыстая, хоць і не празрыстая. Акрамя звыклых лебедзяў, чаек ды качак розных відаў, у батанічным садзе ля берагу возера можна ўбачыць ружовых флямі-нга. Канкурэнцыю чайкам складаюць арлы, іх тут процьма. Яны харчуюцца рыбай, а гняздуюцца на дрэвах у парках. Каля вады — надпісы з просьбай карміць птушак без залішняга фанатызму — ежы ў прыродным асяродзьдзі ім і так хапае, а дадат-ковае сьмецьце нікому не патрэбнае.