Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
252
супраць, падобны на ерыхонскую трубу. Зрэш-ты,. голас яе цалкам адпавядаў ейным неабхват-ным габарытам, і нярэдка мы прачыналіся ад таго, што яна мірна на ўвесь голас размаўляла пра жыцьцё з кімсьці на процілеглым баку вуліцы.
Колькасьць сабак у Празе, і ў прыватнасьці на Бабе, даўно пераўзышла, выглядае, колькасьць людзей. На жаль, расьце і колькасьць прадстаўні-коў байцовых пародаў — усякіх там пітбуляў і ратвэйлераў, а разам зь іхным пагалоўем расьце і колькасьць пакусаных на сьмерць людзей, у тым ліку, што раней здавалася неверагодным, — ма-ленькіх дзяцей. Праўда, трэба адзначыць, што су-стрэць сабаку без намордніка ў грамадзкім транс-парце, або на ходніку, альбо ў парку ў Празе амаль што неверагодна.
Дык вось, новы, 2000-ны год, мы вырашылі су-стракаць на Бабе. А трэба сказаць, што слова Баба мае ня толькі тапанімічнае, але пэўнае фізычнае ўвасабленьне. Так называюць руіну, што стаіць на высокім беразе Влтавы, на Астрозе. Вакол ля-жаць раскіданыя сапраўдныя альпійскія лугаві-ны, дзе летам пасьвяцца авечкі. Панарама Прагі адсюль такая, што сюды штовечар прыяжджаюць на машынах, каб толькі палюбавацца наваколь-ным відарысам. На процілеглым беразе высяцца дамы мікрараёну Троя і пагорак з заапаркам, пра які я ўжо распавядаў. Унізе — Влтава, чыгунка, аўтамагістраль і ўся даліна, у якой месьціцца, ула-сна, асноўная частка Прагі. I нават ачышчальныя збудаваньні на рацэ ў раёне, які завецца Пад Ба-бай (ня трэба блытаць з Бабай), не псуюць агуль-нага пэйзажу.
Паглядзець навагодні вагнястрой з Бабы тады прыйшло нямала людзей. Многія, як і нашая ся-
253
м’я, прынесьлі з сабой шампанскае, закуску. Мо-ладзь біла ў бубны і тамтамы, гудзела ў горны. Акурат апоўначы пад агульныя воклічы паляцелі ў неба коркі ад шампанскага. Аднак хутка заўва-жаю, што большасьць публікі — а гэта тутэйшыя жыхары — захоўвае маўклівы спакой. Ніхто зь іх ня п’е, не крычыць. Паглядзеўшы бясплатнае ві-довішча — вагнястрой, старыя пары, узяўшы адно аднаго пад руку, паволі разыходзяцца па дамах.
Сустрэўшы перад гэтым Новы год у раёне Вац-лаўскай плошчы, я быў перакананы, што чэхі ша-лёна любяць весяліцца. Апоўначы ад разрываў пэтардаў і звону бутэлек з-пад шампанскага, браз-нутых аб брукаванку, і дзікага гарланьня можна было аглухнуць. Шкло ад бутэлек засьцілала Ва-цлаўскую плошчу, як лёдам. Але ж раніцой ад сьмецьця не засталося й сьледу. Гэта папрацавалі адмыслова нанятыя магістратам студэнты. Веся-ліцца й шумець на вуліцах Прагі любяць. Але гэта турысты. Чэхі робяць гэта ў гасподах і яшчэ на восеньскіх балях, якія называюцца Бурчак — ад назвы маладога шумлівага віна (дакладней, брагі) новага ўраджаю. Апошнім часам, праўда, у Празе пачалі прадаваць францускае Бажале. Аднак ту-тэйшыя знаўцы па-ранейшаму аддаюць перава-гу чэскаму віну — Бзэнецкаму, напрыклад, ці яко-му-небудзь яшчэ з мараўскіх вінаў.
Чэская прэса тым часам б’е трывогу — усё ме-ней людзей захоўваюць вернасьць чэскім вінам, піву, кнэдлікам, гэрмеліну і шпэкачкам. Ды й сап-раўдныя шпэкачкі (сьвіныя сасіскі, адмыслова падсмажаныя над вогнішчам ці на адкрытым ваг-ні) пакаштаваць становіцца ўсё цяжэй. Усё больш людзей аддаюць перавагу фаст-фуду ці вэгетары-янскім стравам. Усё меней людзей прыходзяць у
254
гасподы, дзе, як у часы Швэйка, можна зьесьці «печэнэ коляно» (па-нашаму, сьвіную рульку — толькі з паўкілі, ня менш, вагой), выпіць куфаль-другі-трэці піва Старапрамен ці Крупювіцэ ды га-дзінамі размаўляць на розныя агульначалавечыя тэмы. Я адмыслова назваў менавіта гэтыя гатункі піва, бо ў кожнага места ёсьць свая фірмовая мар-ка. У Пльзене, акрамя славутага «Праздрою», гэта «Гамбрынус». У Чэскіх Будэёвіцах — «Будвар». А ёсьць яшчэ знакаміты «Велькапаповіцкі Ко-зел». Праўда, расейцы менавіта гэтага гатунку ча-мусьці ня любяць. Можа, з-за назвы, у якой ім чуецца нейкі намёк?
Дзядзька Ваня, Швэйк і іншыя
Чэхі кажуць, што некаторыя зь непаўторных якасьцяў «Казла» былі страчаныя за савецкім ча-сам, калі піва гналі на экспарт у іншыя сацыялі-стычныя краіны вялікімі партыямі й ня надта дбалі пра якасьць.
Дарэчы, мой далёкі сваяк — нябожчык Іван Ка-ранкевіч, які шмат гадоў працаваў на менскім піў-заводзе інжынэрам-тэхнолягам, у 70-я гады пры-яжджаў набірацца вопыту да чэскіх півавараў. (Зь песьні слова ня выкінеш. Быў ён мянчук, га-радзкі чалавек, і Янкам яго ніколі ня звалі, а звалі выключна дзядзькам Ванем.) Пра сваю паездку і пра чэхаў ён успаімнаў з замілаваньнем. Высокі, мажны, з ружовым тварам, блакітнымі вачыма й рэдкімі бялявымі валасамі на галаве, з круглым, «піўным» жыватом, лагодны ад натуры чалавек, ён і сам быў чымсьці падобны да чэха. А што да-тычыць чэскіх тэхналёгіяў ды вопыту — тут дзядзь-ка Ваня разводзіў рукамі. Дзе ж было ўзяць тую культуру працы, як у чэхаў? Ад яго я ўпершыню
255
пачуў байку пра тое, як чэскія півавары ў міну-лым правяралі якасьць напою, упершыню звара-нага чаляднікам: аблівалі півам лаву й сядалі на яе ў скураных штанах. Калі лава падымалася ра-зам з майстрамі — значыць, піва добрае.
На думку дзядзькі Вані, лідзкае піва ня шмат у чым саступала лепшым чэскім сартам, бо адзін з галоўных сакрэтаў, і пра гэта казалі яму чэхі, — вада, якасьць якой залежыць ад глыбіні артэзі-янскіх западзінаў і нават пародаў, сярод якіх яна залягае. Калі гранітныя пароды — якасьць адна. Калі пясок — зусім іншая.
Але ж на тое, каб пашырыць асартымэнт пра-дукцыі ці павялічыць выпуск аднаго нейкага га-тунку, трэба было найвышэйшае дазваленьне з Масквы. Таму і гналі пераважна «Жыгулёўскае». Хітра-мудра і нядорага. А што былі ў беларусаў і свае традыцыі бровараў, дык пра тое ўспомнілі толькі зусім нядаўна, калі ўжо на рынку пачала дамінаваць «Балтыка». Далёка ня лепшая марка піва, але ж побач зь півам, атрыманым на дапа-топным абсталяваньні паводле старых, «пляна-вых» прынцыпаў, яно часам выйграе ў якасьці.
Дарэчы, ад таго, што «Пльзенскі праздрой» выкупіла нядаўна паўднёваафрыканская фірма, смак знакамітага піва не пагоршыўся. Але чэхам гэта ўсё-ткі не падабаецца: піўныя бровары заў-сёды лічыліся нацыянальным здабыткам Чэхіі, часткай нацыянальнай культуры. Варта нагадаць, што нямецкае слова «пільзнэр» пайшло ад чэс-кага «пльзеньскага».
Цяпер, калі Чэхія рыхтуецца ўступіць у Эўра-пейскі Зьвяз, некаторыя пабойваюцца, што піва можа быць выціснутае амэрыканскімі (!) Кока-колай, ці Пэпсі. Парадокс, але кавярням і рэстара-
256
цыям піва прадаваць няма сэнсу — яно таньней за мінэралку, ня кажучы пра колу. На «півечку» прыбытку ня зробіш. Зь іншага боку, турысты, асабліва зь Нямеччыны, і едуць сюды найчась-цей толькі дзеля таго, каб танна выпіць і закусіць.
Многія чэхі, асабліва інтэлектуалы, ня любяць Гашкавага Швэйка. Яны лічаць яго карыкатурай на чэха, абразай для ўсяго чэскага грамадзтва, у лепшым выпадку — прынадай для даверлівых ту-рыстаў. Напэўна, для турыстаў так яно і ёсьць — Швэйк выклікае асацыяцыю недалёкага гулякі і заўсёдніка піўнухаў. Мала хто, я думаю, з замеж-ных турыстаў, у тым ліку і з былых савецкіх рэс-публік, узяў на сябе працу прачытаць раман Гаш-ка. Дарэчы, купіць «Прыгоды зухаватага ваякі Швэйка» на мове арыгіналу ў Празе — праблема. Давялося купляць славацкае выданьне.
Мяне асабіста Швэйк, чытаць якога падлет-кам дарослыя катэгарычна забаранялі, навучыў з іроніяй і недаверам ставіцца як да вайскоўцаў, гэтак і да службы ў войску — у якім заўгодна. Яшчэ ў школе, клясе ў 9-й, тэмай сачыненьня на воль-ную тэму я выбраў «Прыгоды Швэйка». Наша клясная кіраўніца — выкладчыца расейскай мо-вы, захварэла. Ну, а я, што называецца, выкарыс-таў момант. Настаўніца, якая часова замяніла «ру-салку», прыйшла, натуральна, у жах ад тэмы. Ад-нак, каб не прыцягваць непатрэбнай увагі і не ўсчыняць скандалу, яна абмежавалася тым, што праверыла толькі памылкі, не паглыбляючыся ў сэнс сачыненьня, ды вывела пяць за граматыку і чацьверку за зьмест.
А я, на свой падлеткавы розум, пісаў тады тое, ад чаго не адмаўляюся і цяпер. На маю думку, больш антываеннай, мілітарысцкай кнігі ў сьве-
257
це, бадай, няма. Нават у Рэмарка пры ўсёй нібы-та рэалістычнасьці апісаньняў жахаў вайны «На Заходнім фронце бязь зьменаў» і тым больш «Тры таварышы» ахутаныя пэўным рамантычным флё-рам, флёрам легенды аб «сапраўднай мужчын-скай дружбе». У Гашка ніякай рамантыкі няма. I нават «Бывай, зброя!» Гэмінгўэя нясе на сабе ад-бітак інтэлектуальнай рамантыкі, настальгіі ці ча-госьці падобнага.
Войска, паводле свайго вызначэньня, ёсьць аб-салютна тупой машынай, якая патрабуе ад усіх падначаленых зьверху да нізу аднаго: не разва-жаць!!! Як сказаў адзін старшына: «Калі вы такія разумныя — чаго ж вы строем ня ходзіце!»
«Тупой і яшчэ больш тупы» — гэтак, сапраў-ды, можна сказаць і пра герояў раману пра Швэй-ка. На тле татальнай і жорсткай тупасьці «неда-лёкасьць» Швэйка робіць яго амаль Дыягенам.
Адна з найбольш моцных карцінаў, якія мне давялося бачыць, — «Шукаю чалавека» Ярданса, дзе ў жывёлаў абсалютна чалавечыя вочы, а ў лю-дзей, акрамя Дыягена, замест твараў зьвярыныя пысы. «Шукаю чалавека! Агу-у!» Няма нікога. Xi-63 што «вольнавызначальны» Марак, у якім Га-шак вывеў ці не самога сябе?
А вайна — гэта чалавечая мясарубка. I ўсё. На старонках раману рэальна гіне, здаецца, толькі адзін чалавек — жаўнер, які вызірнуў з вагону і выпадкова начапіўся на чыгуначны сэмафор. За-гінуў за некалькі сот кілямэтраў ад лініі фронту — з-за чыёйсьці тупасьці ды абыякавасьці. Кішкі вонку, і ніякай рамантыкі. Але ж абсалютна ясна, што цэлыя эшалёны везьлі тады тысячы людзей на фронт, якіх чакаў пры канцы шляху падобны лёс.
258
Скажаце — ня сьмешна. А хто сказаў, што Га-шак сьмяецца з кагосьці? Калі і так, дык робіць ён гэта вельмі своеасабліва. Прынамсі, амаль ні-хто зь ягоных герояў не сьмяецца наўмысна і на-ват не жартуе. У тым ліку і Швэйк. Ён жа не вы-думляе сваіх гісторыяў — ён бярэ іх з жыцьця. A хіба жартаваў той афіцэр, які даводзіў курсантам, што «фасад ёсьць пярэдняй часткай будынку», і ўрэшце загінуў пад калёсамі аўтамабіля, спрабу-ючы спраўдзіць тэорыю практыкай ды пагляд-зець нарэшце, раз у жыцьці, на той самы фасад? А хіба вы не сустракалі хоць аднойчы ў жыцьці, хоць бы на ваеннай катэдры ў інстытуце паручні-ка Дуба зь ягоным: «Вы мяне яшчэ ня ведаеце — вы мяне яшчэ ўведаеце!»