• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    230
    Кінагрупа была напалову маскоўская, напало-ву менская. У Менску тады жыў Адамовіч, тут ішла дапрацоўка сцэнару паводле ягонай «Хатын-скай аповесьці». Я прыйшоў да Клімава і сказаў, што хачу працаваць у яго на карціне. Ён спачат-ку адмовіўся. Відаць, яго насьцярожыў нечака-ны візыт: а раптам незнаёмца неадкуль «пры-слалі»? Але празь некаторы час група пераехала ў Маскву, і мяне туды выклікалі. Там усе атры-малі заданьне шукаць кандыдатаў на ролі. Мы езьдзілі па розных гарадах і здымалі, напрыклад, дзяцей на відэа без усялякіх загадзя падрыхта-ваных для іх тэкстаў. У фільме, дарэчы, няма ніводнага колькі-небудзь вядомага актора.
    Выканаўца галоўнай ролі — Флёры — знай-шоўся пад Ленінградам. Гэта быў Алёша Краў-чанка. Тады ён вучыўся, здаецца, у восьмай кля-се звычайнай школы. Удзел у фільме Клімава, дарэчы, гарантаваў яму паступленьне ў Ленін-градзкі інстытут кінематаграфіі. Але ён адмовіў-ся. Тым ня менш, урэшце ён-ткі стаў акторам. Ця-пер яго можна бачыць у папулярным тэлесэрыя-ле «Спэцназ» у ролі Дока.
    — Ці ўдалося пабачыць, як Клімаў працуе з ак-торамі? Як ён працаваў на здымачнай пляцоўцы?
    — Элем вельмі рупліва ставіўся да сваіх прафэ-сійных сакрэтаў. Хадзілі, напрыклад, чуткі, што зь некаторымі акторамі на ягоных фільмах праца-валі гіпнатызэры. Ня ведаю. 3 акторамі ён, сапраў-ды, працаваў індывідуальна, асабліва з выканаў-цам галоўнай ролі. Мы ведалі, што з хлопчыкам працуюць таксама псыхіятар і выхавацелька. Пры-чым выхавацелька карысталася нетрадыцыйнымі на той час мэтадамі: вучыла, скажам, зараджацца энэргіяй ад дрэваў, ад прыроды ўвогуле. Але мы
    231
    гэтых людзей на здымках ня бачылі — яны заста-валіся ў гатэлі для актораў.
    Усё гэта не была рэжысэрская прыхамаць. У сваім фільме Клімаў дамагаўся, каб выканаўца галоўнай ролі ня проста ўжыўся ў ролю, а менаві-та пражыў яе эмацыйна. Таму ўсе эпізоды фільму здымаліся пасьлядоўна — так, як гэта адбываец-ца ў аповесьці Адамовіча, дзе драматызм нарас-тае ад эпізоду да эпізоду і завяршаецца трагеды-яй. Для кіно, дзе нярэдка спачатку здымаюць фінал, а потым ужо іншыя эпізоды, такі падыход быў абсалютна незвычайны. I ў гэтым была скла-данасьць — таму што ўсю карціну трэба было зьняць за адзін сэзон.
    Пры гэтым, кожны кадар адпрацоўваўся да дэ-таляў перад тым, як пачаць здымаць. Кожная дэ-таль — салдацкая вопратка, зброя, адзеньне вяскоў-цаў і партызанаў — павінныя былі максымальна адпавядаць рэчаіснасьці. За савецкім часам якас-ная кінастужка была дэфіцытам, і таму «Кодак» на здымкі выдалі практычна адзін да аднаго. A гэта азначала, што кожны эпізод трэба было зды-маць бяз дубляў, зь першага разу! Клімаў быў гра-нічна інтэлігентным чалавекам, грубага слова ад яго ніхто ня чуў ніводнага разу. Ніякіх спрэчак ці дыскусіяў на здымачнай пляцоўцы проста не ўзьні-кала. Ён нікому нічога не дыктаваў — усё адбыва-лася як бы само сабой.
    Бывалі, зразумела, і збоі. На беразе Бярэзіны купілі некалькі хатаў, яшчэ некалькі прывезьлі з навакольных вёсак. Такім чынам, узьнікла як бы цэлая вуліца, прызначаная для таго, каб згарэць на здымках ключавога эпізоду карціны. Дык вось, падчас адной з рэпэтыцыяў, калі здымачная гру-па яшчэ не была гатовая, нехта памылкова зага-
    232
    даў усё гэта спаліць напалмам. Чакалі, што ві-ноўніка чакае немінучае звальненьне. Але Клімаў нічога тады нават сказаў, ён як бы не заўважыў таго, што здарылася...
    — А як складваліся адносіны Клімава з Ада-мовічам падчас працы над фільмам?
    — Яны былі сябрамі. Адамовіч прысутнічаў на вельмі многіх здымках. Вельмі часта ён прасіў мяс-цовых жыхароў, якія прымалі ўдзел у здымках у якасьці масоўкі, расказваць, што яны памятаюць з часоў вайны, нейкія эпізоды, альбо сам расказ-ваў пра тое, што яму было вядома. Пачатковы сцэ-нар, які называўся «Забіце Гітлера!», безумоўна, дапрацоўваўся, і не аднойчы. Але ў цэлым, я лічу, фільм атрымаўся вельмі блізкім да сцэнару Ада-мовіча. А тыя зьмены, што ўносіліся, былі прады-ктаваныя тым, што ад моманту напісаньня сцэнару і да пачатку здымак прайшло амаль дзесяць гадоў.
    — Першы канал Беларускага тэлебачаньня паведаміў пра сьмерць Элема Клімава некаль-кімі словамі. У навінах прагучала інфармацыя, што ў 1976 г. на «Беларусьфільме» выйшаў фільм «Забіце Гітлера!», які потым паслужыў падста-вай для здымак фільму «Ідзі і глядзі». Ці так гэта?
    — Гэта проста абсурдная інфармацыя, якая аб-салютна не адпавядае рэчаіснасьці. Да Адамові-ча ўзьніклі прэтэнзіі ў ЦК КПБ і ў Дзяржкіно яш-чэ на этапе працы над сцэнаром. Нават сама наз-ва не задавальняла начальства. Фільм ня толькі ня выйшаў, ён нават ня быў тады запушчаны ў вытворчасьць!
    Карціна «Ідзі і глядзі» выйшла на экраны ўжо пры Гарбачову. У мяне няма прэтэнзіяў да тых, хто ця-пер зрабіў сюжэт пра Элема Клімава на БТ. Гэта, напэўна, проста нядбайнасьць. Але я не разумею,
    233
    чаму мае калегі-кінематаграфісты ў Беларусі ніко-лі ня згадваюць фільму «Ідзі і глядзі». Праходзіць шмат канфэрэнцыяў, фэстываляў, але нідзе гэтай стужкі нават ня згадваюць, як быццам яе й не бы-ло. Чаму так? Таму што фармальна фільм здымаў-ся пад маркай «Масфільму»? А да Беларусі, да трагедыі яе народу фільм хіба ня мае дачынень-ня? А мо пасьля ад’езду Алеся Адамовіча ў Mac-Key ягонае імя згадваць проста сталася нямодна?
    — Нямодна, як вы кажаце, у апошнія гады бы-ло згадваць і Васіля Быкава, які з Адамовічам быў у блізкіх адносінах. Пахаваны ён, дарэчы, на баць-каўшчыне. Такой была воля Адамовіча. Такой бы-ла, як мы ведаем, і апоіпняя воля Быкава. Тут яш-чэ адна пераклічка ўзьнікае, паміж іншым. Вельмі рана пайшла з жыцьця жонка Элема Клімава Ла-рыса Шапіцька, якая зьняла «Ўзыходжаньне» па-водле быкаўскага «Сотнікава». I гэты фільм за-стаўся, бадай, лепшым у яе творчай біяграфіі...
    — Я бы хацеў вярнуцца да «Ідзі і глядзі». Там, калі памятаеце, дзеяньне адбываецца ўлетку — на пачатку восені. Як я ўжо казаў, усё здымалася пасьлядоўна, цягам аднаго сэзону, і таму фіналь-ную сцэну давялося здымаць ужо ў лістападзе. Мы тады вярнуліся пасьля выходных у Бярэзін-скі запаведнік, і ўбачылі, што ўсё зьмерзла. Лёд на лужынах давялося разьбіваць сякерамі й вы-лоўліваць крыгі рыбацкімі падхватнікамі. Увесь лес засыпала сьнегам. Яго давялося змываць з дрэ-ваў з дапамогай пажарных машынаў. Але ў глы-біні лесу сьнег, зразумела, застаўся. Вось так і атры-малася, што партызанскі атрад адыходзіў з восені ў зіму. Гэта апошні кадар фільму. Можна сказаць, што рэжысэру проста выпадкова пашанцавала. Але ведаеце — шанцуе таму, хто шукае.
    234
    Расчараваны вандраўнік
    Каменьчыкі ў чужым гародзе
    Праз вакно кватэры, дзе я жыву, можна бачыць пяцёх старых. Чацьвёра зь іх стаяць непахісна, крыху апусьціўшы суворыя барадатыя твары долу, са скрыжаванымі на грудзёх рукамі. У на-гах у кожнага — сава (сымбаль мудрасьці?). Яшчэ адзін стары, у адрозьненьне ад сваіх каменных суседзяў, — безбароды і жывы, стаіць на балькон-чыку. Мой сусед заўсёды, нават улетку, апрану-ты ў швэдар. Увесь ягоны балькончык упрыго-жаны кветкамі, каляровымі дзіцячымі флюгерамі й лялькамі-марыянэткамі. Сярод іх можна паз-наць Гурвінка — пэрсанажа чэскіх казак. Адной-чы — 9 траўня — увесь балькон будзе ўвешаны нацыянальнымі чэскімі сьцяжкамі: іх будзе ажно 9, і яны будуць трымцець на ветрыку некалькі дзён запар, нават тады, калі ўсе астатнія ўжо за-будуцца пра сьвята.
    Стары абыякава пазірае ўніз, на бясконцы ў ранішні час паток машынаў на самай шумнай ву-ліцы ў Празе. Гэта цалкам адпавядае назьве вулі-цы — Чэскаславенскай Армады (Чэхаславацкага войска). I яму, і, мабыць, старым каменным бал-ванам хацелася б крыху разьмяцца ці зайсьці ў рэстаранчык «Эльвуд», дзе заўсёды можна зьесь-ці смачную чэскую поліўку з таркаваным сырам і
    237
    добра прыгатаваны стэйк. Усё гэта, зразумела, пад куфаль-другі піва, які падасьць даўгалыгая чар-нявая афіцыянтка, што гаворыць нечакана хрып-лым для маладой прыгожай дзяўчыны голасам (прычынай таму, мабыць, цыгарэты, якія яна сма-ліць адна за адной). Афіцыянтка заўсёды ветліва ўсьміхаецца, што ня так часта бывае ў сярэдняй рукі рэстарацыях у Празе. А малады, яшчэ бязву-сы кухар можа прыгатаваць на замову фантас-тычную страву зь мяса ягняці.
    На ўсё гэта я магу пазіраць крыху зьверху, бо жыву ў доме насупраць каменных істуканаў на пятым паверсе. Мне нават відаць рог рэзыдэн-цыі амэрыканскага пасла, каля якога заўсёды маячыць марскі пехацінец. Насамрэч, усе дамы тут — чатырохпавярховыя. Нашая кватэра зна-ходзіцца на пятым паверсе, ці дакладней сказаць — на гарышчы (па-чэску гэта называецца «пудла»), пераабсталяваным пад жытло. Гаспадар, пан Ча-пэк (Чапэкаў у Чэхіі ўсё адно што Дранчукоў у Беларусі), пабудаваў кватэру ажно ў двух узроў-нях. Так што ў вокны другога праверху гэтай над-будовы можна бачыць Град ва ўсёй ягонай пры-гажосьці. А з балькону — Бабу. Але пра яе крыху пазьней.
    ІІадобных кватэраў цяпер у Празе вельмі шмат, і прыбытак ад іх арэнды замежнікамі добры. Пан Чапэк будуе кватэры. Зразумела, ня сам — іх бу-дуюць наёмныя работнікі-ўкраінцы за вельмі ма-лыя грошы. У адрозьненьне ад пані «інжынэр-кі» — гаспадыні дому, дзе давялося жыць перад тым два гады, мільянэр пан Чапэк зусім просты і ветлівы чалавек. Ясная справа, ён сабе на ўме. Гэта бачна па ягоных заўсёды хітра прымружаных ва-чах на круглым твары. Чымсьці ён падобны да
    238
    Швэйка з малюнкаў Ёзэфа Лады. А можа, гэта мне толькі здаецца...
    Ноеў каўчэг
    Здаецца, зусім нядаўна пачаў я гэтыя нататкі (хоць, насамрэч, спакваля рыхтаваўся я да іх напі-саньня некалькі гадоў і нават зрабіў некалькі няў-далых прыступаў). Але ж час — рэч дзіўная. Яе ж не апішаш у катэгорыях — даўгая яна ці зусім кароткая. Ды й катэгорыі прасторавыя тут як бы ні пры чым. Тое, што быццам зусім далёка ад ця-бе — дзе-небудзь у тваім раньнім дзяцінстве, яно тут, зусім побач. А тое, што здарылася ўчора — здаецца, было вельмі даўна. Ды й ці было ўво-гуле?
    Нікуды за апошнія некалькі дзён Прага не па-дзелася, і каменныя балваны за маім вакном са свайго мейсца не скрануліся. Тая ж Прага — ды ня тая. Паводка пакінула свой адбітак на ўсім. I гэта ёсьць ня толькі вонкавым адбіткам, які кіда-ецца ў вочы гурбамі сьмецьця ўздоўж Влтавы, учора яшчэ разьюшанай і нястрыманай, а сёньня ледзь не санлівай. Гэты адбітак ляжыць на пра-жанах, якія зрабіліся крыху больш стрыманымі ў эмоцыях. I хоць увечары ў гасподах, як заўсёды, гучыць музыка, чуваць людзкія галасы й сьмех, гучаць яны неяк прыглушана — нібы ў радыё-прыймача крыху павярнулі тумблер гуку. Па-чуцьцё трывогі, разьлітае ў паветры, нібы воды па зямлі Чэхіі, зьнікла — але не зусім, як бы пе-ратварыўшыся ў навязьлівы ўспамін.