• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    Можна быць абсалютным скептыкам, мізант-ропам і мэлянхолікам і пры гэтым — нястомна пра-цаваць на карысьць свайго народу, дзеля ягонай будучыні. Тут ёсьць, без сумневу, супярэчнасьць. Калі літаратура нікога ні ў чым ня здольная пера-канаць — значыць, праца пісьменьніка, літарата-ра ёсьць марнай працай? Адказ на гэта можна шукаць у «Міце пра Сізыфа» экзыстэнцыяліста Камю, ідэйным нашчадкам якога ў значнай ступе-ні адчуваў сябе Быкаў. Калі казаць зусім спрош-чана, сэнс працы ў тым, каб яе рабіць, незалежна ад вынікаў. 3 гэтага гледзішча вызначэньне Бы-кава як пэсыміста выглядае абсурдным, бо цяж-ка знайсьці прыклад чалавека, які б гэтулькі шмат і ўпарта працаваў.
    I тут самы час вярнуцца да дыскусіі наконт бы-каўскага пэсымізму што да Беларусі й беларус-кага народу. Калі б Быкаў увесь час толькі й раз-важаў над тым, ці ёсьць у іх будучыня, ці няма; ці страчаны гістарычны шанц, ці не, дык мы ня мелі б вялікага беларускага пісьменьніка. Прычым вялікага (гэта яшчэ больш выразна відаць сёнь-ня, праз два гады пасьля ягонай сьмерці) ня толькі
    222
    ў маштабах Беларусі, але й сьвету. Ён працаваў на будучыню ў самыя цяжкія часіны, працаваў да апошняга, пакуль ставала сіл. I калі зьвяртац-ца да клясыка па адказ на самыя балючыя пы-таньні сучаснасьці, дык вось ён — гэты адказ. Ён палягае ня ў быкаўскім пэсымізьме і не ў ягонай творчасьці нават, але ў ім самім. У тым, што ў Бе-ларусі быў Быкаў.
    Іншая справа, што факт існаваньня Быкава, тое, што ён быў і застаўся ў літаратуры, у гісторыі, нашай памяці, не зьяўляецца індульгенцыяй для астатніх беларусаў. Так сама, як і быкаўскі пэсы-мізм (ці тое, што мы называем пэсымізмам) ня можа быць апраўданьнем для нашага ўласнага бязьдзеяньня. Што ж датычыць самога прадме-ту — гэта значыць беларускай нацыі, дык для таго каб зразумець гэты прадмет, патрэбны не пэсы-мізм ці нешта гэткае ж эмацыйнае, патаснае, але патрэбныя перадусім веды. Інакш кажучы — ве-даньне прадмету, аб якім пішаш. I ў гэтым яшчэ адзін відавочны ўрок Быкава-пісьменьніка.
    Ён заўсёды пісаў толькі пра тое, што ведаў аса-біста — пра вёску, пра сялян, пра вайну, пра паку-ты чалавечай душы, трагізм чалавечага існавань-ня. Сяргей Дубавец у адной са сваіх «Вострых Бра-маў» прыводзіць заўвагу знаёмага пісьменьніка ў зьвязку з быкаўскай «Ваўчынай ямай», дзе апі-сваецца Чарнобыльская зона. Быкаў, паводле тае заўвагі, піша пра «хмызьнякі ды ўзгоркі» — гэта значыць, апісвае... родныя віцебскія краявіды, a не палескія. Мабыць, так. Можна прыгадаць такса-ма зорку Сірыюс, якая ў адным з быкаўскіх твораў зьзяе ў тую пару году, калі на небасхіле ў тутэй-шых шыротах яе ўжо не відаць. Калі зьвярнулі ўвагу на гэтую недарэчнасьць, Быкаў спачатку
    223
    абяцаў памылку выправіць, але потым пакінуў усё, як было. А інакш, відаць, давялося б перапіс-ваць усё наноў, ад пачатку да канца. Быкаў, віда-вочна, апісваў не краявіды ці зорнае неба, ён апіс-ваў стан душы, і адпаведна з гэтым мастацкі сьвет ягоных твораў будаваўся паводле ўласных зако-наў, дзе краявіды, мабыць, адыгрываюць падпа-радкаваную ролю.
    Сказанае зусім не азначае, што Быкаў, ягоны творчы мэтад мусяць усім падабацца, што клясык мусіць заставацца па-за крытыкай. Наадварот, не-крытычнае, так бы мовіць, талмудычнае стаўлень-не да творчай спадчыны пісьменьніка, спроба фэ-тышызацыі ягоных выказваньняў, у тым ліку вы-падковых або памылковых, ёсьць праявай непавагі да пісьменьніка. У кожным разе гэта былі ягоныя ўласныя памылкі, прадыктаваныя ўсім ягоным жыцьцём, няпростымі абставінамі жыцьця, а по-тым і невылечнай хваробай. Хавацца за словамі клясыка, які ўжо ня можа ўступіць ні ў якія дыс-кусіі, недарэчна. А тым больш недарэчна выка-рыстоўваць імя Быкава дзеля падтрымкі, скажам, аднаго з кандыдатаў у «адзіныя кандыдаты» ад апазыцыі, зь якім ён, мабыць, пры жыцьці не па-жадаў бы нават павітацца за руку. Але ж хіба ў яго запытаесься цяпер? Мёртвым не баліць...
    He, ні Быкаў, ні Гарэцкі, ні Купала з Коласам не дадуць нам адказу на тое, ці застанецца бела-руская мова, ці будзе некалі годная й незалежная краіна Беларусь. Яны пакутліва вырашалі гэтае пытаньне для сябе, кожны ў сваім часе й абставі-нах. I кожнае новае пакаленьне беларусаў нака-наванае на тое, каб вырашаць яго зноў і зноў — пакуль нацыя альбо сапраўды ня зьнікне, альбо пытаньне стане трывіяльным і клясыкі беларус-
    224
    кае літаратуры застануцца ўсяго толькі клясыка-мі, а не прарокамі. I мейсца ім будзе на пыльных кніжных паліцах ды на школьных уроках, але не ў дыскусіях на тэмы сучаснасьці. Толькі наўрад ці каму з сучасьнікаў Быкава давядзецца да гэта-га дажыць.
    Нехта сказаў, што аптыміст памірае аднаго ра-зу, пэсыміст — бясконцую колькасьць разоў. Але ж справа ня ў тым, як памерці. Справа ў тым, як жыць...
    Наша Ніва. 2005. 24 чэрвеня.
    225
    Апорыі Зянона
    Да юбілею лідэра БНФ
    Неяк мне давялося напісаць пра Зянона Пазь-няка ў «Нашай Ніве» («Байкот не партызанка»), Гэта не была палеміка. Я нават прывёў тады воб-раз прыроднае зьявы — навальніцы, плыні ракі альбо ўсходу сонца, зь якімі няма сэнсу спрачац-ца. Некаторыя ўбачылі ў гэтым апалягетыку. Маў-ляў, аўтар прапануе ўслаўляць Зянона Пазьняка на паганскі манер і ні ў якім разе не крытыкаваць яго, каб толькі не раззлаваць.
    Насамрэч, я хацеў сказаць зусім іншае. Мож-на колькі заўгодна спрачацца з Пазьняком, кры-тыкаваць яго альбо ўслаўляць — усё гэта не касуе таго факту, што Зянон Пазьняк ужо даўно стаўся зьявай беларускай гісторыі, адным са свайго роду апазнавальных знакаў сучаснай Беларусі. Як, скажам, пляц Свабоды ў Менску, крыжы ў Кура-патах ці зубар (толькі ня той «Зубр», які дагэтуль не зарэгістраваны, але старажытны зьвер, які па-куль жыве ў Белавескай пушчы).
    Зразумела, пакуль чалавек жыве на грэшнай зямлі, ня трэба рабіць зь яго помнік — ні рукато-ворны, ні які-небудзь яшчэ. Думаю, гэта й само-му юбіляру было б не даспадобы. Калі Зянон Пазь-няк дасылае з-за мяжы факсы з памылковымі ацэнкамі ці дырэктывамі (альбо яны падаюцца
    226
    нам памылковымі), мы можам зь імі спрачацца, альбо папросту не згаджацца. Зразумела, я ня маю на ўвазе тых, для каго Пазьняк па-ранейшаму як чырвоная ануча для быка — тых, хто зрабіў зь яго жупел, карыкатуру, вобраз «інтэлігентнага фа-шыста» (выраз, ужыты некалі на БТ). Усім астат-нім раіў бы ў запале крытыкі ўсё ж не забывацца, што зрабіў Пазьняк на чале Беларускага народ-нага фронту для вызвольнага руху Беларусі.
    У старажытнай Эладзе жыў такі філёзаф Зэ-нон. Ён вылучыў тэорыю (апорыі) дыскрэтнасьці руху, паводле якой Ахілес, напрыклад, ніколі ня змог бы дагнаць чарапахі. Тэорыю лёгка абверг-нуць на практыцы, што, як ні дзіўна, не касуе яе каштоўнасьці. Імя Зэнона засталося ў гісторыі ча-лавецтва. Што датычыць Зянона Пазьняка, дык ня будзем сьпяшацца з высновамі, адзнакамі і тым больш рэвэрансамі. Бо ў палітыка ў 60 гадоў, на-самрэч, усё яшчэ наперадзе.
    Радыё іРацыя». 2004. 24 красавіка.
    227
    Юра
    Памяці сябра
    Юра клапаціўся пра іншых людзей (пры абса-лютнай адсутнасьці клопату пра сябе) гэтаксама натуральна, як піў каву ці паліў сваю ўлюбёную «Астру», якую амаль ніколі не выпускаў з рук. A ўвогуле ягоныя рукі заўсёды былі чымсьці заня-тыя — голкай зь ніткай, малатком, іншым інстру-мэнтам. Ён усё жыцьцё нешта рабіў для каго-не-будзь — блізкіх, сяброў, знаёмцаў, знаёмцаў знаём-цаў. Заўсёды гатовы быў зьняць зь сябе апошнюю кашулю і аддаць яе табе. Без усялякай рысоўкі, бязь лішніх словаў. Бесьсярэбранік. Ці захавала-ся яшчэ гэтае слова ў сучаснай мове?
    Адэсіт, выпускнік ВПІК (ягоная дыплёмная работа была прысьвечаная Высоцкаму ў ролі Гам-лета), рафінаваны інтэлігент, джэнтэльмэн да моз-гу касьцей, здавалася, ён будзе зусім чужым на «Беларусьфільме». У Беларусі, куды ён пераехаў з Масквы разам зь юнай жонкай (яна родам зь Дзярэчына), яму заўсёды, сапраўды, не хапала сонца, цяпла, мора. Але ён ня проста любіў жыць-цё ва ўсіх ягоных праявах, ён быў арганічнай ча-сткай гэтага жыцьця. Нягледзячы на свой далёка не анёльскі, выбуховы характар, ён быў як магніт для нармальных, добрых, інтэлігентных людзей. I таму праз трыццаць гадоў ягонага жыцьця ў
    228
    Менску ніхто ўжо ня можа паверыць, што яго ня-ма. У гэта немагчыма паверыць...
    Хударлявы, зь сівымі валасамі й бародкай, ён заўсёды выглядаў крыху старэйшым за свой уз-рост. Але гэта толькі вонкава. У ім заўсёды кіпе-ла нейкая ўнутраная энэргія, ён быў маладзейшы за шмат каго з маладых. Калі за тры дні да сьмерці ён сядзеў у нас у двары ў Вішні, рамантаваў ка-ляску для нашай унучкі Верачкі, радаваўся неча-канаму для гэтай пары восеньскаму цяплу, пацяг-ваў самаробнае малінавае вінцо, ён не зьбіраўся паміраць. Ён казаў пра тое, што вінаград на яго-най дачы сёлета, здаецца, сасьпее, і зь яго можна будзе прыгатаваць добрае хатняе віно... Ён умеў і любіў яго рабіць.
    Паехаў ён ад нас на сваім старэнькім «Вольва», які прыносіў яму адно толькі клопат. Мы заўсё-ды хваляваліся, калі ён сядаў за руль свайго аўто, бо ён яшчэ толькі вучыўся на ім езьдзіць па-са-праўднаму.
    Але памёр ён ад інфаркту, на лецішчы, дзе не было нават валідолу, бо ён ніколі ня скардзіўся на сэрца. Перад гэтым патэлефанаваў дадому жон-цы і сказаў, што ўсё ў парадку. Памёр, кажуць ле-кары, амаль імгненна, а значыць, не пакутаваў. Але хто гэта можа ведаць...
    229
    Рэжысэр, якому шанцавала
    Гэтае інтэрвію зь Юрам Аксанчанкам я запі-саў церазь некалькі дзён пасьля таго, як ня стала Элема Клімава. Ён памёр 26-га кастрычніка 2003 г. Зь імем гэтага выдатнага рэжысэра зьвязаная аг-ромністай важнасьці частка жыцьця Юры.
    Амаль дваццаць гадоў таму на экраны выйшаў фільм «Ідзі і глядзі» паводле «Хатынскай аповесь-ці» Алеся Адамовіча. Як казаў тады сам рэжысэр, гэта была галоўная карціна ў ягоным жыцьці. Дэ-бютам сталася сатырычная камэдыя «Ўваходзь-це, калі ласка! альбо Чужынцам уваход забароне-ны!» на тэму лягернага жыцьця (праўда, піянэр-скага). «Ідзі і глядзі» застаўся шостым і апошнім поўнамэтражным фільмам Элема Клімава.
    У працы над стужкай «Ідзі і глядзі», які зды-маўся ў Беларусі, прымаў удзел кінарэжысэр Юры Аксанчанка.
    — Як вы пазнаёміліся з Клімавым?
    — Мне проста хацелася папрацаваць у яго ста-жорам. Хацелася паглядзець, як ён працуе з ак-торамі. Я ведаў, што Клімаў ня хоча браць «зорак» у свой новы фільм, у адрозьненьне, скажам, ад «Агоніі», дзе ў яго здымалася шмат знакамітых артыстаў.