• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    Ніколі-ніколі, здавалася яшчэ якіх-небудзь трыццаць гадоў таму (менві за адну сэкунду ў жыцьці Брамы), ніколі ня зьнікне гэтае зло пад назвай Савецкі Саюз. Заўсёды будуць існаваць КПСС, парады на Краснай плошчы, старыя пра-вадыры на трыбуне Маўзалея, дні палітынфар-мацыі, «рыбныя дні» ў сталоўках, дапамога пер-шакурсьнікаў на ўборцы бульбы. Ніколі БССР ня будзе Рэспублікай Беларусь — незалежнай і сувэрэннай.
    Рэспубліка Беларусь ёсьць. Савецкага Саюзу няма. Як няма КПСС і старых партыйных права-дыроў. Палітынфармацыя і «шэфская дапамога» на ўборцы бульбы засталіся, але не выклікаюць
    13
    былога раздражненьня. А шчасьця ўсё адно няма. Бо колькасьць зла ў прыродзе не зьмяншаецца. Проста зло набыло іншае аблічча. У адных вы-падках яно стала яшчэ больш нахабным і нахра-пістым, у іншых — наадварот, больш вытанчаным і крывадушным.
    Час зьмяніўся — каб пераканацца ў гэтым, да-статкова зірнуць у вакно. Мы не зьмяніліся. Мы прызвычаіліся засоўваць уласнае жыцьцё ў прак-рустаў ложак вонкавых формаў і фактараў. Нека-лі мы жылі «ад зьезду да зьезду». Паступова пры-звычаіліся жыць ад выбараў да выбараў. Як з тымі зьездамі КПСС — чым большы быў іхны парад-кавы нумар, тым меней даводзілася чакаць пера-менаў у жыцьці ад іх рашэньняў, — гэтак і выба-ры зь цягам часу ўсё больш сталі ператварацца ў колішні рытуал, звычку, сьвята паслухмянасьці.
    12 гадоў (аб гэтым ведалі і ў старажытным Ба-білёне) — лічба магічная. Гэта поўны цыкль па-водле ўсходняга гараскопу. Але ў тэхніцы існуе тэрмін «халасты цыкль». Апошнія 12 гадоў наш-чадкі сёньняшніх беларусаў, напэўна, назавуць страчанымі гадамі. За гэты час, у чаканьні «спра-вядлівых выбараў», мы страцілі цэлае пакалень-не. Гэтае пакаленьне мы навучылі толькі таму, што самі добра некалі засвоілі ад бацькоў, — трэ-ба прыстасоўвацца. Да начальства, да абставінаў, да часу. Трэба прыняць правілы гульні, прыду-манай ня намі. Толькі і ўсяго. Застаецца пагадзіц-ца, каб і наступныя 12 гадоў пайшлі на марна.
    Дзяўчынка Дабро і дзяўчынка Зло
    Нікому і ў галаву не прыходзіць, што можна ня проста патрабаваць, каб праціўнік гуляў па правілах. Марна чакаць ад круцяля прыстойных
    14
    паводзінаў. Але ў любы момант можна спыніць гульню, выйсьці з-за стала і нават, калі хопіць ха-рактару, схапіць махляра за каўнер. Час тут ні пры чым. Гэта пытаньне волі.
    Хтосьці некалі выдумаў, што дабро заўсёды перамагае. У нашыя дні нехта прыдумаў злы жарт на гэтую тэму. Сядзелі на бальконе дзьве дзяў-чынкі і плявалі на мінакоў. Адна, якую звалі Зло, аплявала пяць чалавек. А тая, якую звалі Дабро, — сем. Хто перамог?.. Можна лічыць гэты жарт ха-рактэрным менавітадля нашага часу. Але, насам-рэч, добрага ці кепскага часу не бывае. Добрыя ці кепскія ўчынкі робім мы самі.
    Філязофія старажытных індусаў як быццам не пакідае нам маральнага выбару. Усё адно эпо-ха Каліюгі скончыцца перамогай зла й усеагуль-най гібельлю. Які ж сэнс кожнага разу, у новым жыцьці, змагацца са злом? Але ў тым і хаваецца, як модна цяпер казаць, фішка. Калі ты робіш вы-бар на карысьць дабра пры ўмове яго перамогі (хай у бясконца далёкай пэрспэктыве), яно адра-зу абясцэньваецца. Мала гонару змагацца на баку пераможцаў, — тым больш калі ты ведаеш, што перамога загадзя забясьпечаная. Ідэяй выбару ў сытуацыі бяз выбару, у сытуацыі, калі зло пера-магае, пранізаныя творы Васіля Быкава. Стано-віцца абсалютна зразумела, што зусім не палітыч-ныя погляды й схільнасьці Быкава выклікалі да яго інстынктыўную нянавісьць улады ў апошнія гады жыцьця, а таксама пасьля сьмерці пісьмень-ніка. Прычына — у ім самім, у ягонай маральнай пазыцыі. Ад быкаўскай праўды ўлада бяжыць, як нячыстая сіла ўнікае сьвятога крыжа.
    Нават калі зло атрымала татальную і пагалоў-ную перамогу, калі ты аб гэтым ведаеш і хоць бы
    15
    адзін не згаджаесься з гэтым, значыць, бітва яшчэ ня скончаная. Значыць, час можа спыніцца й на-суперак усім законам фізыкі павярнуцца назад.
    Наша Ніва. 2005. 23 сьнежня.
    16
    Зьніклым не баліць
    Некалькі год таму я спрабаваў зрабіць на радыё «Свабода» цыкль перадачаў пад назвай «Выкра-даньне Беларусі». Мне хацелася паспрабаваць знайсьці паралелі паміж тым, што адбывалася зь Беларусяй на мяжы стагодзьдзяў, і тым, што прай-шлі іншыя краіны, якія до’ паспыталі дыктатуры ў стагодзьдзі мінулым. I пры гэтым яны былі й заставаліся эўрапейскімі краінамі альбо краінамі з культурай пераважна эўрапейскага паходжань-ня. (Тая ж гітлераўская Нямеччына хіба не на эў-рапейскай, ды яшчэ якой вытанчанай, культуры ўзгадаваная!) Для асьвятленьня бягучай палітыч-най сытуацыі гэткі цыкль аказаўся непатрэбным. Ды й сам я, як і амаль кожны журналіст, займаў-ся, канечне, верхаглядзтвам. Аднак нешта ж і за-сталося.
    Засталося ў памяці, напрыклад, інтэрвію зь пе-ракладчыкам Карласам Шэрманам, які ўжо тады пакутаваў на цяжкую хваробу, але яшчэ заставаў-ся ў Менску. Разьлік быў просты. Я ведаў, што Карлас прыехаў у Беларусь у 60-я гады з Арген-тыны, і мне хацелася, каб ён нешта распавёў пра свае ўражаньні ад жыцьця пры Пэроне і Эвіце. I ўжо адтуль, як бы навакольным шляхам, выйсьці на тэму зьніклых у 70-х — пачатку 80-х. Успамі-
    17
    ны Шэрмана былі, зразумела, пераважна настальгі-чныя. Хоць у той Аргентыне пяцідзесяцігадовай даўніны пэраністы перасьледавалі яго як камса-мольца, змагара з дыктатурай, але ж таго, што зда-рыцца потым з краінай пры хунце, ня можна было сабе ўявіць. Людзі зьнікалі дзясяткамі, цэлымі се-м’ямі — кожнага дня, па ўсёй краіне. Менавіта там і тады зьявіўся панятак «швадроны сьмерці». Рэп-рэсіі, ды яшчэ якія, былі і пры Франка ў Гішпаніі, і ў мусалініеўскай Італіі, і пры рознага кшталту дык-татурах у Лацінскай Амэрыцы (таталітарныя рэжы-мы пакуль што не чапаем). Але ж гэтулькі падступ-най, гнюснай і баязьлівай тактыкі ў вайне з улас-ным народам, з інтэлігенцыяй датуль яшчэ, бадай, не было.
    Цывілізаваны сьвет, Эўропа павінны былі, зда-валася, уздрыгануцца. Куды больш мяккі, чымся ў Аргентыне, рэжым «чорных палкоўнікаў» у Грэ-цыі патрапіў пад усеагульны астракізм і ў выніку даволі хутка зьнік. А тут падасьпеў чэмпіянат сьве-ту па футболе. Спачатку ў заходніх краінах узьні-кла ідэя байкоту Мундыялю-78, але ж зборная Нямеччыны на ўздыме, зборная Галяндыі ўпер-шыню заявіла аб сабе як супэркаманда, каманда будучыні, якая грае ў свой неверагодны «таталь-ны» (ня блытаць з таталітарным!) футбол. I ўво-гуле, ёсьць жа вызначаныя тэрміны, каманды рыхтуюцца да галоўнага чэмпіянату чатыры га-ды, прабіваюцца скрозь адборачнае сеціва пры падтрымцы ўрадаў і спонсараў, падтрымцы міль-ёнаў заўзятараў нацыянальных камандаў, у рэш-це рэшт. Адзінае, на што пайшла Эўропа, — яна адмовілася ад тэлетрансьляцыяў. Савецкі Саюз не зрабіў і гэтага, за што савецкаму кіраўніцтву была ўдзячная шматмільённая савецкая тэлеаў-
    18
    дыторыя. Тады ў СССР было загадана спачуваць толькі аднаму народу ў Паўднёвай Амэрыцы — чылійскаму, бо ў Чылі да Піначэта былі ва ўладзе камуністы.
    Байкот маскоўскай Аліміпяды-80, абвешчаны амэрыканцамі пасьля ўводу савецкага «абмежа-ванага кантынгенту» ў Аўганістан, фактычна пра-валіўся. Куды больш дзейснымі ў змаганьні з ды-ктатарскімі рэжымамі аказаліся брытанскі ваен-на-марскі флёт (Фальклэнды), ударная авіяцыя НАТО (Югаславія) і ўдарная групоўка войскаў кааліцыі (Ірак). Ніякай іроніі тут няма. Зразуме-ла, сьмешна было б думаць, быццам Захад ці паа-собныя заходнія краіны абаранялі ў памянёных выпадках правы чалавека. Амэрыканскія войскі ўвайшлі ў Ірак ня дзеля таго, каб шукаць там бе-зыменныя магілы тысяч закатаваных і расстра-ляных без суду й сьледзтва. I ўжо хіба тым больш Маргарэт Тэтчэр пасылала авіяносцы да Фальк-лэндзкіх (Мальдыўскіх паводле аргентынскага боку) выспаў, каб шукаць там зьніклых. Проста пра кожную краіну, дзе парушаюцца элемэнтар-ныя правы чалавека, можна са стопрацэнтавай упэўненасьцю сказаць, што там парушаюцца і ўсе астатнія правы і свабоды — у тым ліку эканаміч-ныя. I такім чынам, падобная краіна ня толькі не прываблівае замежных інвэстараў, яна ўвогуле як бы выпадае з кантэксту сучаснае заходняе цы-вілізацыі, ставіць сябе па-за міжнародным пра-вам. Права, заўважым, ці, калі заўгодна, правілы паводзінаў у сьвеце, усталёўваліся звышдзяржа-вамі — заснавальніцамі ААН, у тым ліку Савецкім Саюзам.
    У гэтых правілах правы чалавека заўсёды ады-грывалі падпарадкаваную адносна геапалітыкі
    19
    ролю. Савецкі Саюз пайшоў на падпісаньне Хэль-сынскіх пагадненьняў улучна з «трэцім кошы-кам» (так зваўся разьдзел, прысьвечаны правам чалавека) таму, што гэтыя пагадненьні замацоў-валі вынікі Другой усясьветнай вайны, непаруш-насьць пасьляваенных межаў, у тым ліку статус Калінінградзкае вобласьці. Аналягічна і заходнія дзяржавы-пераможцы ня надта разьлічвалі на тое, што ў Савецкім Саюзе раптам вызваляць усіх палітвязьняў — іх задавальняў свайго роду новы пакт аб ненападзе. Але ж тэма правоў чалавека і ўвогуле АБСЭ сталася палітычным інструмэн-там, з дапамогай якога Захад час ад часу паказ-ваў Маскве яе месца. Хэльсынскія пагадненьні мелі й неспадзяваны вынік — у Савецкім Саюзе сталі ў многім стыхійна ўзьнікаць хэльсынскія групы, разьвіўся праваабарончы рух. Можна ска-заць, што цяпер у сучаснай Расеі гэты рух пера-жывае сьмяротны крызіс. I не таму, што тэма пра-воў чалавека сталася там неактуальнай, а таму, што Хэльсынскія пагадненьні, а разам зь імі АБСЭ, ПАРЭ ды іншыя падобныя структуры становяц-ца анахранізмам. Сяргей Кавалёў, які ўвайшоў у камісію, што займаецца справай зьніклых у Бе-ларусі, — апошні з магікан. I ягонай няверы ў посьпех дзейнасьці гэтае камісіі можна верыць. Ён памятае, што знайсьці тых, чыё зьнікненьне з тае ці іншае прычыны патрэбнае ўладам, немаг-чыма — ці то на прасторах Гулагу, ці ў Чачэніі, ці ў Беларусі.
    Чатыры гаду таму ў адным з інтэрвію Кавалёў задаваўся рытарычным пытаньнем: ці магчыма ўявіць, каб у сучаснай Нямеччыне канцлерам стаў былы афіцэр SS і каб да яго выстройваліся чэргі замежных дыпляматаў, каб павіншаваць з пось-
    20
    пехам. Між тым палкоўніка КГБ Пуціна вінша-валі зь перамогай на выбарах кіраўнікі ўсіх дэ-макратычных краінаў. А ці можна, разьвіваючы думку сп. Кавалёва, уявіць сабе, каб брытанскі парлямэнт зьвярнуўся б некалі да ўраду Трэцяга Райху з просьбай адправіць у адстаўку, скажам, Гімлера, паколькі таго падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня некалькіх мільёнаў габрэяў. Калі б і быў такі зварот, кіраўніцтва Райху яго папро-сту праігнаравала б. Гэтак здарылася ў нашыя дні з мэмарандумам Пургурыдэса (Хрыстас Пургу-рыдэс быў прызначаны адмысловым дакладчы-кам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў спра-ве зьніклых у Беларусі — Аўт.).