• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    Што да фатаграфіяў з голымі ірацкімі вязь-нямі, зь якіх зьдзекаваліся «простыя амэрыкан-скія хлопцы й дзяўчаты»... Фактычна, амэрыкан-скія турэмшчыкі — а гэта, зразумелая справа, ня простыя джы-ай, але адмыслова падабраная пуб-ліка — паводзілі сябе ў адносінах да ірацкіх вязь-няў так, як звычайна паводзілі сябе хрысьціяне зь нехрысьціянамі. Можна ўспомніць канкіста-дораў у Лацінскай Амэрыцы або крыжакоў на Блізкім Усходзе. Адпаведным чынам паступалі й паступаюць мусульмане зь «нявернымі». Так што заява лідэра ірацкіх шыітаў Аль-Садра, што яны будуць рабіць з амэрыканскімі палоннымі тое ж, што амэрыканцы рабілі з палоннымі ў тур-ме Абу Грэйб, наўрад ці каго зьдзівіла. Хоць, праў-ду кажучы, і да гэтага радыкальныя ісламскія гру-
    36
    поўкі абыходзіліся з закладнікамі (і ня толькі амэ-рыканскімі) ня надта гуманна. Такім чынам, і тут верхаводзіць бібілійны прынцып — кроў за кроў, вока за вока.
    Што ж датычыць амэрыканцаў, непасрэдна схопленых за руку (дакладней — тых, што трапілі ў аб’ектыў фотаздымача), дык іхныя дзеяньні пра-дыктаваныя, думаецца, ня столькі ідэалёгіяй, коль-кі псыхалёгіяй. Псыхалёгія вайскоўцаў, якім да-юць у рукі зброю ды ўладу над іншымі людзьмі і пры гэтым яшчэ як бы здымаюць зь іх мараль-ную адказнасьць (за цябе думае і адказвае началь-ства), — яна паўсюль больш-менш аднолькавая. Дазволю выказаць сабе крамольную думку: калі б на старонкі прэсы трапілі фатаздымкі ахвяраў «дзедаўшчыны», якая існавала заўсёды ў савец-кім войску і застаецца, без усялякага сумневу, у сёньняшняй Беларусі, міжнародная грамадзкасьць была б шакаваная ня менш, а мо й больш, чымся ад здымкаў з Абу-Грэйб. Пра ўмовы ўтры.маньня вязьняў у прыёмніку-разьмеркавальніку на Ак-рэсьціна ў Менску можна ня згадваць.
    Дзякаваць Богу, у беларускіх «стараслужачых» няма магчымасьці зьдзекавацца з ваеннапалон-ных празь іх адсутнасьць. У іхных расейскіх ка-легаў такая магчымасьць ёсьць. Аб тым, што рабілі і робяць расейскія вайскоўцы ў Чачэніі, у тым ліку зь мірным насельніцтвам, у Маскве лічаць за леп-шае маўчаць. I пра Жэнэўскую канвэнцыю пра абыходжаньне з ваеннапалоннымі там не ўспа-мінаюць. Так бы мовіць, няма вайны — няма кан-вэнцыі. Хоць выпадак са згвалтаваньнем і забой-ствам чачэнскай дзяўчыны, учыненых расейскім генэралам, стаў прадметам судовага разьбіраль-ніцтва, грамадзкая думка ў Расеі адназначна не
    37
    на баку чачэнцаў. Расейцы ня хочуць ведаць пра пакуты чачэнскага народу. Яны хочуць глядзець фільм пра Хрыста, які выкупіў іх, расейцаў, грахі. Аднойчы й назаўсёды. Амін!
    Журналіст радыё «Свабода» Андрэй Бабіцкі расказваў, як яго, сярод іншых «палонных», зьбі-валі ўрасейскім лягеры Чарнакозава. Зьбівалі што-дня па некалькі разоў — пераважна нагамі. Зьбі-валі проста так. Ня дзеля таго, каб выбіць нейкія паказаньні, а каб жыцьцё «мёдам не здавалася», каб прынізіць, растаптаць і тым самым узьняцца ва ўласных вачох ці проста пацешыць садысцкія схільнасьці. Пра гэта нідзе ня пішуць, фатаздымкі з Чарнакозава, відэафільмы ды іншыя матэрыя-лы, якія сьведчаць аб злачынствах расейскіх вай-скоўцаў у Чачэніі, ёсьць. Ёсьць цэлыя дакумэн-тальныя фільмы. Але паказваюць іх толькі на За-хадзе.
    Некаторыя менскія падлеткі, якія ўдзельнічалі ў акцыях апазыцыі, ведаюць, што такое атрымаць «дэмакратызатарам» па сьпіне. Зьняць пабоі пась-ля акцыі не бяруцца лекары ніводнай з клінік. У іх ёсьць на гэты конт інструкцыі. Некаторыя дзе-ці нават ведаюць ужо, што такое «слонік». Гэта калі міліцыянты надзяваюць на цябе адгазьнік і перацінаюць пальцамі шлянг... I гэта робіцца, чась-цей за ўсё, не для таго, каб выбіць прызнаньні, a проста так, як рытуал, — каб больш баяліся.
    Амэрыканскім ахоўнікам у ірацкай турме не пашанцавала. Тое, што не прызначалася для чу-жых вачэй, іхныя, так бы мовіць, таямніцы душы, зрабіліся раптам здабыткам галоснасьці. Амэры-канцам, увогуле заходняй публіцы, пашанцава-ла — у іх ёсьць незалежная прэса. Дзякуючы ёй і міністар абароны, і дарадца ў нацыянальнай бясь-
    38
    пецы, і сам прэзыдэнт мусяць адказваць на не-прыемныя пытаньні, адказваць перад сэнатам, пе-рад рознымі камісіямі, перад выбарцамі за дзеянь-ні якой-небудзь жанчыны-сяржанта ці іншых ша-рагоўцаў ды малодшых афіцэраў. Нават калі яны нікога не забілі, а проста «прычынілі маральны ўрон».
    Ці лягчэй ад гэтага ірацкім ваеннапалонным і іх крэўным? Безумоўна, не. Ці паскорыць гэта вы-вад амэрыканскіх войскаў з Іраку? Пакуль невя-дома. Ёсьць меркаваньне, што вайну ў Віетнаме ЗША прайгралі тады, калі па амэрыканскіх тэле-каналах пайшлі рэпартажы з фронту. Тады тэле-рэпартажы яшчэ былі чорна-белыя. На пачатку 1990-х Сі-Эн-Эн вялаў наўпроставым этэры тран-сьляцыю абстрэлу танкамі Белага дому ў Маскве.
    Чалавецтва да ўсяго прызвычайваецца. Кад-ры генацыду ў Руандзе, бамбаваньняў Косава ці Граку ўжо мала каго потым зьдзіўлялі і ўсё меней цікавілі шырокага гледача. Нават кадры зь ня-мецкім людажэрцам, які павячэраў сваім госьцем-добраахвотнікам, амаль ня выклікалі шоку. Як сказаў адзін знаёмы філёзаф — гэта была ягоная асабістая справа.
    Вайна не адмяняе алімпіядаў, і наадварот. I там і там — відовішча. I тое, і другое можна прадаць. A тэлевізар заўсёды можна пераключыць на іншы канал. Праўда, як правіла, людзям не падабаец-ца. Ім падабаецца казка са шчасьлівым фіналам. Але праўду, як і сьмерць, не выбіраюць. Аднойчы яна прыходзіць у ваш дом голая і непрыстойная, як само жыцьцё. А ўжо што адбываецца паміж вамі далей — гэта вашая асабістая справа.
    Наша Ніва. 2004. 14 траўня.
    39
    Правілы граматыкі
    Здымак, на якім студэнты Эўрапейскага гума-нітарнага ўнівэрсытэту на Кастрычніцкай плош-чы ў Менску седзячы пратэстуюць супраць за-крыцьця навучадьнай установы, выклікае супя-рэчлівыя пачуцьці. Студэнты сядзяць на адлег-ласьці адзін ад аднаго, нібы ў мэдытацыі. Яны пратэстуюць як бы кожны паасобку, кожны сам за сябе. Ці можна ўявіць сабе больш сымбаліч-ную для сучаснай Беларусі і больш неверагодную для Эўропы карціну?
    Ня памятаю, як звалі таго хлопца зь Белдзярж-унівэрсытэту. Перад тым як перайсьці вучыцца зь біяфаку на іншы факультэт, я воляю абставі-наў апынуўся на кароткі час на курсе, які перад тым ужо скончыў — сярод маладзейшых за мяне і зусім незнаёмых мне студэнтаў. Аднаго зь іх я запомніў надоўга — вось толькі імя ніяк ня ўспом-ню...
    У той час ва ўсіх савецкіх вышэйшых наву-чальных установах, не выключаючы й біяфак, абавязковым прадметам была гісторыя КПСС. Своеасаблівасьць гэтай навучальнай дысцыплі-ны, таксама як і навуковага камунізму альбо, на-прыклад, палітэканоміі сацыялізму, палягала на тым, што веданьне прадмету, у прынцыпе, не бы-
    40
    ло абавязковае. Цяперашні падручнікзь дзяржаў-най ідэалёгіі, дарэчы, у сэнсе мэтадалёгіі мала чым адрозьніваецца ад колішніх фаліянтаў, што вы-ходзілі пад рэдакцыяй кандыдата ў члены паліт-бюро, акадэміка Панамарова. Зьмест гэтага й па-добнага падручнікаў з гісторыі й грамадазнаўства, наагул, цяжка назваць ведамі. Але ня ў тым спра-ва. Куды важнейшымі за лекцыі ды іспыты ў ін-стытуце былі тады так званыя сэмінары. Сэнс іх палягаў не на тым, каб студэнты працавалі зь «пер-шакрыніцамі». («Першакрыніцамі» называліся зусім не дакумэнты, а толькі выключна кананіч-ныя тэксты з кананічнага збору твораў Ул. I. Ле-ніна.) Сэнс палягаў на тым, каб студэнты ўдзель-нічалі ў «дыскусіі» на зададзеную падручнікам і выкладчыкам тэму і тым самым дакумэнтальна, з дапамогай адзнак і залікаў, публічна пацьвяр-джалі сваю ляяльнасьць камуністычнаму рэжы-му. Іншымі словамі, студэнты паказвалі, што яны гатовыя прыняць правілы гульні й фактычна ра-зам з выкладчыкамі ўжо ўдзельнічаюць у ёй.
    Гэта здавалася настолькі натуральным, што, су-тыкнуўшыся з адрознымі паводзінамі, я, такса-ма як і іншыя студэнты, аслупянеў у жаху й ча-каньні імгненнага й балючага пакараньня з боку сыстэмы...
    Тэмай чарговага сэмінару па гісторыі КПСС была пастанова партыі ці то аб павелічэньні ўра-джайнасьці зерневых культураў ва ўмовах скрай-няй Поўначы, ці то аб узмацненьні ідэалягічнай працы сярод мэханізатараў на машынна-трактар-ных станцыях. Усе студэнты адказвалі нешта дзя-журна-няўцямнае на пытаньне выкладчыка аб значэньні гэтага дакумэнту. Выкладчык быў не-задаволены пасіўнасьцю аўдыторыі і ў пошуках
    41
    ахвяры зьвярнуўся да аднаго хлопца, які дагэтуль адмоўчваўся: а што вы думаеце пра значэньне гэ-тай пастановы, малады чалавек. Малады чалавек, зь якім выкладчык, мяркуючы па ўсім, датуль быў незнаёмы, адказаў ахвотна і не раздумваючы. На яго думку, згаданую пастанову найлепш было б адразу выкінуць у сьметніцу — так сама, як, дарэ-чы, і ўсе іншыя паперкі, якія РКП(б)-ВКП(б)-КПСС напладзіла за часам свайго існаваньня. Та-му што, працягваў студэнт, гэтая пастанова, як і ўсе астатнія, што выходзілі да гэтага і працягвалі выходзіць пасьля, ня мела нічога агульнага з рэ-альнасьцю, і рабочаму клясу, як і сялянству, ад гэтых пастановаў не было ні горача, ні холадна. Насамрэч, у лягерах зэкам было й горача, і хола-дна, і голадна, але вось пра гэта ў пастановах і ня згадвалася...
    Пакуль студэнт гаварыў, астатнія нэрвова пыр-скалі ў кулак, давячыся калектыўным прыступам гістэрычнага сьмеху. А калі ён скончыў, аўдыто-рыяй раптам апанавала ціша. Хто ўтаропіўся ў падручнік, хто ў канспэкт, хто проста глядзеў сабе пад ногі, баючыся зірнуць на студэнта й выклад-чыка, які меў неасьцярожнасьць да яго зьвярнуц-ца. Але, як я ўжо казаў, нічога ня здарылася. Вы-кладчык проста пераключыў увагу на іншага сту-дэнта, як бы і не пачуўшы дзёрзкага адказу. Як я потым даведаўся, гэты хлопец ня быў дысыдэн-там або ненармальным. Ён проста рана застаўся сіратой, вымушаны быў сам зарабляць на жыць-цё. I хоць вучыўся на дзённым факультэце, на-чамі разгружаў вагоны на вакзале. Пры гэтым хло-пец ня толькі меў характар і мог пастаяць за сябе, але быў, відаць, здольным студэнтам. Прынамсі, у дэканаце на ягоныя «подзьвігі» стараліся гля-
    42
    дзець скрозь пальцы. Гісторыя КГІСС проста не ўваходзіла ў кола ягоных інтарэсаў, яму шкада было часу на бязглузьдзіцу, і сваімі нестандарт-нымі адказамі ён надоўга адбіваў ахвоту ў вы-кладчыкаў-марксістаў чапляцца да яго зь бязглуз-дымі пытаньнямі.
    Я далёкі ад думкі назваць таго хлопца героем свайго часу. Мяне цікавяць цяпер не ягоныя па-водзіны, у якіх маглі быць самыя розныя маты-вы й тлумачэньні, але паводзіны астатніх студэн-таў. Самай галоўнай заваёвай бальшавікоў, якой яны могуць ганарыцца дагэтуль, стала стварэнь-не новага чалавека. Прынамсі, яны здолелі выра-сьціць кшталт студэнта, якога няма, бадай, больш нідзе ў сьвеце, — студэнта, які ня ўмее, ня хоча і нізавошта ня будзе дзейнічаць або думаць сама-стойна. Незалежныя паводзіны, незалежны по-гляд на рэчы, як можна пераканацца на прыкла-дзе таго студэнта, пачалі ўспрымацца як нешта ненармальнае — як быццам бы чалавек раптам публічна агаліў зад. Студэнцтва, якое ва ўсім сьве-це ёсьць асяродкам вольнасьці, радыкалізму й не-жаданьня ісьці сьледам за агульнапрынятымі стандартамі, у Савецкім Саюзе стала ледзьве не самай кансэрватыўнай часткай грамадзтва.