Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Ды й размова ў ім пра лёс усяго некалькіх ча-лавек.
Між іншым, калі ідэолягі афіцыйнае прапаган-ды ў Беларусі называюць АБСЭ перажыткам «халоднай вайны», насамрэч яны ходзяць неда-лёка ад ісьціны. Толькі, хутчэй, гэта не перажы-так, а вынік халоднай вайны, якая скончылася распадам СССР, з аднаго боку, і наданьнем пэў-нага статусу Расеі як ядравай дзяржавы — з дру-гога. Адсюль такія супярэчлівыя, разбэрсаныя рэакцыі кіраўніка Беларусі на дзеяньні (альбо бязьдзеяньне) АБСЭ. 3 аднаго боку — жаданьне пнуць нагой мёртвага (як здаецца) льва ды стаць героем супраціву міжнароднаму імпэрыялізму, зь іншага — падсьвядомае разуменьне, што ўсьлед за гэтым сканае, канчаткова разьвеецца ў нябы-це тое, што звалося Савецкім Саюзам. I тады — сапраўды новая рэальнасьць, сапраўдная неза-лежнасьць, зь якой невядома што рабіць: ці пра-даць як мага даражэй, ці проста так, з прычыны халопскае натуры, аддаць ва ўладу сюзэрэну. A
21
на Усходзе гэты сюзэрэн, ці на Захадзе — ужо ня так важна. Абы не чапалі.
Дагэтуль гаворка так ці інакш тычылася між-народнае палітыкі. Калі кажуць, што палітыка ў прынцыпе пазбаўленая маралі, дык міжнародная палітыка пазбаўленая маралі абсалютна. Зусім інакш бачыцца справа, калі весьці гаворку з гле-дзішча нацыянальнае гісторыі, і ўжо ў яе кан-тэксьце — палітыкі ўнутранай. Арнольд Тбйнбі, якога сучасныя гісторыкі-прагматыкі не прызна-юць дзеля таго, што ён карыстаўся ў сваёй канцэ-пцыі забароненай катэгорыяй Бога, даўно напі-саў: расколіна паміж цывілізацыямі, паміж старым і новым, паміж будучыняй і мінулым праходзіць не праз рэкі і горныя хрыбты, не паўзь дзяржаў-ныя межы, яна праходзіць праз сэрца кожнага ча-лавека. Гучыць надта рамантычна, каб перака-наць у чымсьці сучаснага скептыка. Хочацца ка-му-небудзь ці не, але ж барацьба за захаваньне ўласнае краіны, за яе будучыню адбываецца што-дня ня столькі ва ўладных кабінэтах ці на вуліцах, колькі ў галовах людзей.
Можна пайсьці стаць у пікет таму, што так ро-бяць іншыя. Калі ты не выступаеш за тое, каб знайсьці зьніклых, — значыць, ты не замагаесься з рэжымам і, наагул, істота глыбока апалітычная ды амаральная. Той, хто так лічыць, забываецца на тое, што мараль ёсьць рэч выключна індывіду-альная. Калектыўную мараль ды калектыўную адказнасьць прыдумалі бальшавікі і ўдасканалілі кіраўнікі японскіх карпарацыяў. Кожны са зьні-клых — унікальная асоба, годная таго, каб пра іх гаварыць і пісаць. Кожная чалавечая асоба ўні-кальная па-свойму, заслугоўвае павагі і мае пра-ва на жыцьцё й бясьпеку. Кожны, хто замахваец-
22
ца на гэта права — злачынца і павінен за гэта ад-казваць паводле закону. Гэта аксіёма. Але ні ў кога няма таксама права выкарыстоўваць імёны зьні-клых альбо загіблых ва ўласных мэтах — карысь-лівых, карпаратыўных ці палітычных. Дзеячы чэскай аксамітнай рэвалюцыі ў 1989-м шанавалі імя Яна Палаха, які гераічна скончыў жыцьцё са-маспаленьнем у 1968-м. Але ж яны ішлі на выба-ры ў парлямэнт не пад сьцягам Палаха, яны ішлі пад агульным чэскім сьцягам, вылучыўшы імёны дзейных палітыкаў, у тым ліку былых актывістаў Хартыі’77. Толькі жывыя людзі сваімі дзеяньнямі ды ўчынкамі (у тым ліку гераічнымі) могуць узь-дзейнічаць на іншых. Толькі так, паводле Тойнбі, фармуецца «думаючая меншасьць», якая стварае парадыгму (правобраз) будучыні. Бяз гэтае «за-кваскі» ў грамадзтве любая, нават самая моцная, дзяржава наканаваная на застой і заняпад.
Калі ў палітыка не хапае сваіх уласных учын-каў, уласных думак, ён хаваецца за думкі і ўчынкі вялікіх продкаў, альбо — за імёны зьніклых. 3 аднаго боку, гэта падвышае палітыка ва ўласных вачах, бо ўсё-ткі ён выступае ў абарону справяд-лівасьці, зь іншага — як бы апраўдвае яго нера-шучасьць у вачах грамадзкасьці, бо ўсім відавоч-на, зь якім падступным і небясьпечным ворагам даводзіцца мець справу. Адна справа — шанаваць пачуцьці сваякоў зьніклых, патрабаваць ва ўла-даў праўды аб іх лёсе (разумеючы пры гэтым усю бясплённасьць такіх патрабаваньняў у цяпера-шні момант) і зусім іншая — спэкуляваць на гэ-тай тэме перад Захадам. Па-першае, заходняму грамадзтву ў цэл ым, па вялікім рахунку, няма спра-вы ні да лёсу зьніклых, ні да лёсу Беларусі ўвогу-ле. Заходняга абываталя больш цікавіць лёс Май-
23
кла Джэксана ці стогадовага папугая Уінстана Чэрчыля.
Палітыкі — зусім іншая рэч. Яны абавязаныя цікавіцца ўсім, у тым ліку й тым, што дзееца ў Беларусі. Пра мараль у палітыцы, у тым ліку й заходняй, мы ўжо гаварылі. 3 гледзішча чыста прагматычнага, далейшыя размовы пра зьніклых з замежнымі парлямэнтарамі ўжо нічога ня зьме-няць. У рэшце рэшт, экс-дыктатара Хорхэ Відэлу і ягоных паплечнікаў, адказных за масавыя зьні-кненьні людзей, у Аргентыне будуць судзіць не амэрыканцы (там ненавідзяць «грынга»), а самі аргентынцы. Для гэтага ў іх ёсьць дэмакратычны парлямэнт, дэмакратычны суд і дэмакратычна, хоць і зь цяжкасьцю, абраны прэзыдэнт.
Можна зразумець тых, каго пастаянныя спэ-куляцыі на тэме зьніклых спачатку расчаравалі, а потым пачалі злаваць. Некаторыя нават сталі цынічна кпіць: дзе Захаранка? дзе Ганчар? А дзе Пазьняк, дзе Шарэцкі? Насамрэч, гэтае ж пытань-не сёньня можна задаць кожнаму беларускаму палітыку: дзе вы, спадарства? Вы ёсьць, ці вас няма? Гэта ўжо не праблема некалькіх зьніклых, гэта праблема цэлага зьніклага пакаленьня ў бе-ларускай палітыцы. Ды хіба толькі ў палітыцы... А ў культуры?
Замест спэкуляцыяў на мінулым, у тым ліку, зусім нядаўнім, многія хацелі б бачыць, найперш, асэнсаваную праграму дзеяньняў, рэальны шлях да адраджэньня Беларусі. Асабліва нецярплівым хацелася б, за адсутнасьцю альтэрнатывы, дамо-віцца з уладаю. Ды хоць з чортам лысым. Хай бу-дзе хоць якая-небудзь — абы свая, беларуская. Хоць бы нават і не Беларусь увогуле была пабуда-ваная, а хоць нейкая дзяржава: бяз мовы, без гісто-
24
рыі, бяз сымбаляў, без законаў, бязь веры. He краі-на — зона.
Падвесьці рысу пад мінулым і пачаць ад па-нядзелка новае жыцьцё. Хто пра гэта ня марыў? Але ж добрымі намерамі, як вядома, выбрукава-ная дарога ў пекла. Размова ж нават не пра міну-лае: ці дазволіць яно нам правесьці пад сабою рысу? Размова пра нас сёньняшніх. Ці гатовыя мы пазіраць у сёньняшні дзень адкрытымі вачы-ма і галоўнае — бачыць саміх сябе такімі, як мы ёсьць. He будаваць паветраных замкаў, але дзей-нічаць тут і цяпер, у прапанаваных абставінах. Пра зьмест эпохі хай мяркуюць нашчадкі. Нам жа застаецца жыць з разуменьнем таго, што кож-ны памірае паасобку.
Наша Ніва. 2004. 30 студзеня.
25
«Ленін», — думае беларус
— Дзеці, хто з вас бачыў Леніна — на фатаг-рафіі, на партрэце, у кіно? — пытаецца настаўні-ца ў школьнікаў.
Вовачка цягне руку:
— Я бачыў, учора ў лесе!
— ???!!!.. Ну, і як жа ён выглядаў?
— Ну, такі прыгожы, мажны, зь вялізнымі ра-гамі на галаве...
— Вовачка! Дык, можа, гэта быў лось?!
Вовачка (крыху падумаўшы):
— Мабыць, так.
Гэта толькі адзін зь безьлічы анэкдотаў «пра Вовачку». I, бадай, адзіны з анэкдотаў, дзе гэты пэрсанаж савецкага фальклёру, так бы мовіць, су-тыкаецца са сваім прататыпам. Так, менавіта пра-татыпам, бо гадоў сорак таму, калі гэтыя анэкдоты ўпершыню пачалі зьяўляцца, пад Вовачкам (ня «новым расейцам» Ваванам — просьба ня блытаць) быў зашыфраваны правадыр рэвалюцыі. Да са-праўднага Леніна Вовачка меў столькі ж дачы-неньня, колькі герой сэрыі анэкдотаў «пра Васіля Іванавіча» мае дачыненьня да рэальнага камды-ва, які стаў героем міталягічнага фільму «Чапаеў».
У гарадзкога фальклёру свае законы. Сьвет-лавалосы анёлак Валодзя Ўльлянаў, партрэт яко-
26
га красаваўся на акцябрацкай зорачцы, у анэкдо-тах ператварыўся ў брутал ьнага хулігана, які лаец-ца матам і можа пры нагодзе «трахнуць» настаў-ніцу. Гэты спантанна народжаны вобраз, дарэчы, куды больш адпавядаў сапраўднаму псыхалягіч-наму партрэту Леніна, хоць ягоныя славутыя «расстрэльныя» нататкі ў той час яшчэ надзейна захоўваліся ў «спэцсхове».
У 1970-м, калі адзначаўся стогадовы юбілей Леніна, прапаганда «самага чалавечнага чалаве-ка», відаць, настолькі ўжо ўсіх дастала, што эўфэ-мізмы былі адкінутыя і правадыр пачаў зьяўляц-ца ў анэкдотах пад сваім імем. Тады нарадзіліся фальклёрная парфума «Пах Леніна», трохспаль-ны ложак «Ленін заўсёды з намі», «ордэн Леніна імя ордэна Леніна» і г.д. А ў гістарычных анэкдо-тах Ільліч набыў зусім ужо рэальныя абрысы. Напрыклад, у адным зь іх Ленін ласкава гаварыў «хадакам»: «Э-э, баценька, гэта не да мяне — вам да Фэлікса Эдмундавіча трэба».
3 таго часу анэкдоты пра Вовачку, якія спа-чатку мелі характар нейкай фронды, даўно ада-рваліся ад пачатковага сэнсу, і цяпер наўрад ці хоць адзін чалавек зьвязвае іх зь Леніным. Больш за тое, анэкдоты пра яго выйшлі з моды. Яны ня больш папулярныя ў сучаснай Беларусі, чым, скажам, гістарычныя анэкдоты пра Напалеона альбо Аляксандра Македонскага. Ленін як пэрса-наж адсунуўся кудысьці ў глыб нашае сьвядома-сьці, у галіну дзіцячага фальклёру. Адзін журна-ліст расказваў, як ягоны пяцігадовы сын поўзаў па калідоры на «карачках» і пагрозьліва рычэў, палохаючыўяўнагаворага: «Я Лее-енін! Г-р-р-р!» (Мабыць, хлопчык уяўляў сябе ў той момант кімсьці накшталт цмока.)
27
3 другога боку, пэўны час здавалася, што і пе-раемнік Леніна Сталін адсунуўся кудысьці ў глыб гісторыі ды ўспрымаецца новым пакаленьнем кімсьці кшталту фараона Рамзэса III. Абарона Курапатаў, аднак, дзе спачываюць парэшткі ты-сяч ахвяр сталінскага рэжыму — дзядоў сёнь-няшніх маладых людзей, паказала, што сталін-ская эпоха ад нас яшчэ зусім блізкая. He настолькі блізкая, каб анэкдоты пра Сталіна, як і пра Лені-на, былі надта папулярныя, але настолькі блізкая, каб памяць аб ёй трэба было бараніць (жаданьне французаў зрабіць мэмарыял памяці напалеонаў-скіх жаўнераў на Бярэзіне, напрыклад, не выклі-кае асаблівых пярэчаньняў беларускіх уладаў, бо гэта, на іх думку, ня тычыцца сучаснай гісторыі ды ідэалёгіі, а вось Курапаты і барацьба за іх вель-мі шмат значаць для грамадзкай сьвядомасьці, і таму рэжым імкнецца ўсяляк прынізіць значэнь-не народнага мэмарыялу.)
Тое, што плошча Незалежнасьці ў Менску да-гэтуль мае другую назву, якая ўпрыгожвае стан-цыю мэтро «Плошча Леніна», як і тое, што на са-мой плошчы стаіць помнік правадыру і што па-добныя помнікі стаяць у сотнях іншых мясьцінах Беларусі, не азначае, быццам сучаснае беларус-кае кіраўніцтва захоўвае вернасьць ідэям права-дыра пралетарскай рэвалюцыі. У гэта ня вераць, мабыць, і стваральнікі падручнікаў з гэтак зва-най «дзяржаўнай ідэалёгіі». У каго павернецца язык назваць існуючы сёньня ў Беларусі грамадз-кі лад «дыктатурай пралетарыяту», а яе прэзы-дэнта, скажам, — марксістам?