Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Прычым размова тут не пра погляды самі па сабе. Студэнты, якія рабілі культурную рэвалю-цыю ў Кітаі, студэнты, якія будавалі барыкады ў Парыжы ў 1968 г., студэнты, з асяродку якіх вый-шаў Ян Палах, што скончыў жыцьцё самаспалень-нем на знак пратэсту супраць уварваньня савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну, і студэнты, якія пэ-рыядычна б’юцца на сьмерць з паліцыяй ва ўні-вэрсытэтах Паўднёвай Карэі, адрозьніваюцца і мэнтальна, і паводле перакананьняў. Сярод пары-
43
скіх студэнтаў, дарэчы, былі і мааісты, і анархі-сты, і «новыя левыя», і сытуаністы, ды шмат хто яшчэ. Больш за тое, унукі хунвэйбінаў праз двац-цаць гадоў пасьля «культурнай рэвалюцыі» вый-шлі на плошчу Цяньаньмэнь. Пачаўшы з чыста камуністычных лёзунгаў кшталту «дэмакратыч-нага цэнтралізму», яны за некалькі тыдняў про-цістаяньня з уладамі лягічна дайшлі да разумень-ня неабходнасьці простай дэмакратыі, за што і былі расстраляныя ды размазаныя танкамі.
Так, радыкальная сіла можа быць і разбураль-най, аб чым сьведчыць тая ж культурная рэва-люцыя. Наўрад ці студэнцтва ўвогуле можа быць самастойнай сілай, інтэлектуальным авангардам грамадзтва, як марылі Гэрбэрт Маркузе й мала-ды Даніэль Кон-Бэндыт (пазьней прызнаны ад-ным з выбітных францускіх філёзафаў сучасна-сьці). Але яно, студэнцтва, здольнае на праявы сапраўднай салідарнасьці й самаахвярнасьці. Не-здарма, самым славутым лёзунгам 1968-га ста-ла: «Будзьма рэалістамі — патрабуйма немагчы-мага!»
Але студэнцтва ў наш час можа быць таксама інфантыльным, несамастойным, нерашучым і про-ста баязьлівым. Калі навучэнцы Беларускага гу-манітарнага ліцэю на чале са сваім дырэктарам і разам з бацькамі й некаторымі выкладчыкамі спра-бавалі адстаяць у пікетах права на існаваньне ўні-кальнай навучальнай установы, ніхто са студэн-таў ЭГУ нават не паглядзеў у бок ліцэістаў. По-тым недзяржаўных вышэйшых навучальных ус-тановаў пачалі пазбаўляць ліцэнзіяў паступова, па адной. Ніхто са студэнтаў іншых ВНУ не вы-ходзіў на акцыі пратэсту, не падтрымаў тавары-шаў. У выніку студэнты ЭГУ засталіся сам-на-
44
сам з рэчаіснасьцю, якой яны не хацелі заўважаць. Самы радыкальны крок, на які яны наважыліся, — гэта напісаць ліст Прэзыдэнту.
Мне давялося размаўляць з адной студэнткай чацьвёртага курсу — яна абуралася паводзінамі рэктара Міхайлава, дзеяньнямі адміністрацыі, якія пайшлі на канфрантацыю з уладамі, празьмерна палітызавалі сытуацыю, ускладалі марныя спа-дзяваньні на заходніх спонсараў замест таго, каб ціха дамаўляцца з айчынным міністэрствам аду-кацыі. Безумоўна, такі пункт погляду мае права на існаваньне. Верагодна, у гэтых развагах ёсьць свая рацыя... Але чуць такія развагі з вуснаў двац-цацігадовай дзяўчыны было трохі дзіўна. Хаце-лася спытаць — няўжо ў гэтым унівэрсытэце ні-хто й ніколі не расказваў студэнтам пра тое, што свае правы трэба таксама вучыцца адстойваць?
Было б недарэчна ва ўсім вінаваціць студэн-таў. Хацелася б зразумець прычыну іх безабарон-насьці ці адмовы ад барацьбы.
Мажліва, гэтая пасіўнасьць сфармавалася дзеся-цігодзьдзямі грэблівага стаўленьня да інтэлекту-альнай працы ўвогуле, стаўленьня да інтэлігенцыі як да «слугаў народу»? Навучаньне ў інстытуце дагэтуль успрымаецца немалой часткай грамад-зтва як спосаб «адкасіць» ад службы ў войску, як свайго роду халява, нежаданьне цяжка праца-ваць, альбо, у крайнім выпадку, — як прывілей, магчымасьць зьехаць за мяжу. У Беларусі веды й талент па-ранейшаму не ў пашане. Здольнасьці ня маюць значэньня, мае значэньне, як і паўвеку таму, сацыяльнае паходжаньне. Калі ты зь вёскі, дык і патрабаваньні да цябе ніжэй. I ніхто не за-думваецца, што гэткі клопат дзяржавы прыніжае ня толькі гараджанаў, але й вяскоўцаў.
45
Падаўжальнікі савецкай сыстэмы адукацыі — рознага кшталту прапагандысты ды ідэолягі, уз-гадаваныя на падручніках з гісторыі КПСС, пра-цягваюць сеяць неразумнае, нядобрае і нявечнае. Між тым, ёсьць унівэрсальнае правіла граматыкі, сфармуляванае невядомым актывістам студэнц-кага руху ў Парыжы ў траўні 1968-га:
«Я маўчу — ты маўчыш — ён, яна маўчыць — мы маўчым — яны сьвяткуюць перамогу.
Я пратэстую — ты пратэстуеш — ён, яна пратэ-стуе — мы пратэстуем — яны церпяць паразу».
Наша Ніва. 2004. 13 жніўня.
46
Новы крыжовы паход
Бойня ў Бэслане выклікала сапраўдны шок у расейскім грамадзтве. Hi гібель самалётаў перад тым, ні тэракты ў маскоўскім мэтро, ні трагедыя «Норд-Осту» падобнага шоку й глыбіні ўзрушэнь-ня не выклікалі. Ня толькі расейцам, але й бела-русам важна зразумець — чаму?
Справа ня толькі ў жорсткасьці й бесчалавеч-насьці чачэнскіх ваяўнікоў і масавай гібелі дзя-цей. Хіба захоп больніцы або, скажам, радзільнага дому тэрарыстамі былі больш гуманнымі актамі зь іхнага боку? Хіба пры штурме тэатру на Ду-броўцы загінула мала дзяцей? Прыйдзецца да-пусьціць, што або іх колькасьці было тады недас-таткова, каб выклікаць шок, або гібель ад рук «сва-іх» спэцназаўцаў наогул не ўспрымаецца ў Расеі як трагедыя. Дарэчы, успомнім, прыкладна год таму падчас пажараў у дзіцячых інтэрнатах Расеі цягам усяго некалькіх дзён загінула дзяцей ці ня больш, як у трагедыі на Дуброўцы. Расея тады на-ват брывом не павяла — прынамсі, калі меркаваць паводле этэру маскоўскіх тэлеканалаў, перапоў-неных забаўляльна-патрыятычнымі перадачамі.
Цяпер, дарэчы, стала вядома, што ваяўнікі ў сьпіны дзяцей, якія пачалі ўцякаць пасьля выпад-ковага выбуху ў школьнай спартзалі, не стралялі.
47
(Што абсалютна не здымае з тэрарыстаў віны.) Большасьць школьнікаў сталі ахвярамі шкваль-нага скрыжаванага агню, які адначасова ўсчалі асэтынскія апалчэнцы, спэцназаўцы й тэрарыс-ты. Тут напрошваецца аналёгія з падзеямі расей-скай гісторыі — гісторыі, зрэшты, не такой ужо і даўняй. У 1962 г. у Навачаркаску ўнутраныя вой-скі атрымалі загад страляць ва ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі работнікаў, якія пратэставалі суп-раць падвышэньня цэнаў (як у Менску ўвесну 1991-га). Першы залп быў папераджальны — стра-лялі па вяршалінах дрэваў. I першымі ахвярамі сталі менавіта дзеці, якія залезьлі на дрэвы, каб было лепш відаць. Так што ў расейскіх унутра-ных і рознага роду спэцвойсках, а таксама ФСБ ёсьць пэўныя традыцыі, якія ідуць ад НКВД і за-гараджальных атрадаў. I традыцыі гэтыя пры су-часным кіраўніцтве ў Расеі ніколькі не асуджаюц-ца, але ўсхваляюцца. Пра дзеяньні фэдэральных войскаў у Чачэніі тут гаварыць проста ня будзем.
Шок, відаць, быў выкліканы іншымі, далёкімі ад чалавекалюбства, прычынамі. ФСБ разам з усялякімі «Алмазамі» ды «Вымпеламі» прадэман-стравалі на ўвесь сьвет сваю поўную бездапамож-насьць і тапорнасьць працы ў барацьбе з тэрарыз-мам. Як трапна выказалася расейская паліталягіня Лілія Шаўцова ў «Московскнх новостях», спэц-органы ў Расеі ствараліся зусім ня дзеля гэтага, a выключна дзеля аховы рэжыму. I гэты рэжым захістаўся пад ударамі тэрарыстаў, колькасьць якіх непараўнальна меншая за колькасьць гітле-раўскіх войскаў альбо войскаў НАТО — заўсёд-нага галоўнага ворага пасьляваеннага СССР, а по-тым і Расеі. I зусім не тэрарысты (чытай — чачэн-цы) абвесьцілі вайну Расеі, як заявіў Пуцін. Гэта
48
Расея ўсчала вайну ў Чачэніі акурат дзесяць год таму. За гэты час выявілася, па-першае, што ўлада Масквы ня можа трываць інакш як у стане пэр-манэнтнай вайны, а па-другое, яна ня можа пера-магчы, нават маючы тысячаразовую перавагу над праціўнікам. Трагедыя ў Бэслане стала сьведчань-нем чарговай паразы, Цусімай дваццаць перша-га стагодзьдзя для крамлёўскага кіраўніцтва.
Натуральна, падобная параза патрабуе нейка-га апраўданьня — і ня толькі для ўладаў, але й для народу, які гэтую ўладу падтрымаў на выбарах. Як сказаў адзін нямецкі палітоляг, Гітлер у 1933-м не падмануў свайго народу, ён зачараваў яго. Зрэ-шты, тое самае можна сказаць і пра Лукашэнку ў 1994-м, і пра Пуціна ў 2000-м. Апраўданьне павін-на быць падмурковым, заснаваным на ўсясьвет-най ідэалёгіі — на меншае рускі чалавек зь ягонай «шырынёй душы» ня згодны. I вось у «Нзвестн-ях» (пасьля таго як галоўны рэдактар Раф Шакі-раў быў зьняты з пасады з-за таго, што ў фотарэ-партажы на старонках газэты паказау чытачам, што адбывалася ў Бэслане) друкуецца свайго ро-ду апраўдальны маніфэст праваслаўнага багасло-ва айца Кураева.
Артыкул Кураева, прысьвечаны Бэслану й ро-лі мусульманства ў сучасным сьвеце, паказвае абазнанасьць аўтара ня толькі ў Эвангельскіх тэк-стах, але і ў сурах Карана. Пры гэтым увесь тэкст можна зьвесьці да некалькіх тэзаў. Зьверствы тэ-рарыстаў у Бэслане, на ягоную думку, засьвед-чылі той факт, што ў Расеі ідзе вайна радыкаль-нага ісламу супраць хрысьціянства. Фактычна, іслам у цэлым, як рэлігія, а ня толькі яго радыкаль-ныя адгалінаваньні, абвяшчаецца айцом' Курае-вым адказным за ўсе тэрарыстычныя акты ў Расеі
49
ды па-за яе межамі. Але ня толькі мусульманскі сьвет павінен несьці адказнасьць, працягвае ба-гаслоў. На ягоную думку, тэракты плянуюцца й накіроўваюцца Захадам, у рукох якога ісламскія фундамэнталісты сталіся ўсяго толькі лялькамі. У апошняй акалічнасьці, маўляў, і вінаваты му-сульманскі сьвет.
У пачатку сьвяшчэннай вайны зь няверным Усходам і д’ябальскім Захадам бачыць айцец Ку-раеў сэнс сучаснай эпохі ў Расеі, якая, нарэшце, паводле ягоных словаў, зможа адмовіцца ад жа-вальнай гумкі на карысьць Духу. Пры гэтым ак-цэнт робіцца ня столькі на сьвятасьці, колькі на вайне. Аўтар прапануе, каб у адказ на шахідызм Праваслаўная царква абвяшчала ўсіх загіблых у выніку тэрактаў ахвярамі, перад якімі адразу пась-ля пакутніцкай сьмерці адчыняецца райская бра-ма. Такім чынам, айцец Кураеў фактычна заклі-кае зьняць адказнасьць з уладаў і спэцназу за ўсе будучыя сьмяротныя ахвяры ў барацьбе з уся-сьветным тэрарызмам. Такім чынам, Расея ста-новіцца духоўным лідэрам хрысьціянства, а Мас-ква, адпаведна, Трэцім Рымам.
Варта падкрэсьліць, што аўтар гэтага «маніфэ-сту» — ня проста праваслаўны сьвятар, але адзін з найбольш адукаваных і інтэлектуальна разь-вітых сьвятароў сучаснай Расейскай Праваслаў-най Царквы. Гэта, скажам, не тэлекамэнтатар Ля-вонцьеў, які дазваляе сабе разьвязна, іншы раз нападпітку, вучыць тэлегледачоў маралі й вы-крывае амаральную палітыку ЗША. Кураеў ка-рыстаецца аўтарытэтам ня толькі ў рэлігійных ко-лах, але й у інтэлектуальным асяродку (гаварыць пра інтэлігенцыю ў традыцыйным значэньні гэ-тага слова сёньня ў Расеі наўрад ці выпадае). Гэта