Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
50
не азначае, канечне, іпто артыкул Кураева заўтра стане афіцыйным маніфэстам праваслаўна-дзяр-жаўнай ідэалёгіі Крамля. Але думкі, падобныя выказаным паборнікам новага крыжовага пахо-ду на старонках «йзвестнй», усё часьцей сустра-каюцца і на старонках іншых газэт, і ў інтэрнэце, і на ўсіх расейскіх тэлеканалах.
3 адной тэзай Кураева можна згадзіцца. Бэс-лан сапраўды стаў для Расеі тым рубяжом, за якім ужо няма вяртаньня назад. Альбо яна паспрабуе застацца сьвецкай, адносна дэмакратычнай, хай сабе карумпаванай і бюракратычнай, дзяржавай, альбо... Гэта будзе краіна, дзе сьвятары з амбоны царквы будуць бласлаўляць хрысьціянскіх вая-роў, агнём і мячом выпальваць «няверных» (ці нярускіх), не шкцдуючы ні старых, ні малых.
Дык ці гарантуе Беларусі спакойнае, далёкае ад жахаў тэрарызму і войнаў жыцьцё яе цяпераш-няя дзяржаўная ідэалёгія?
Наша Ніва. 2004. 24 верасьня.
51
Цунамі
«Мы ня можам чакаць міласьціны ад прыроды. Узяць яе — наша задача».
М. Мічурын
Галоўнай навіной 26 сьнежня — апошняй ня-дзелі 2004 г., павінна было стаць перагаласавань-не на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне. Украін-скія падзеі маглі б застацца галоўнай навіной году. Магчыма, і засталіся. Але ў той дзень тыя падзеі адсунуліся на другі плян. Першае месца ў паве-дамленьнях інфармацыйных агенцыяў і тэлека-налаў занялі наступствы стыхійнага бедзтва ў Паў-днёва-Ўсходняй Азіі. Сам геаграфічны маштаб яго ўражвае. Гіганцкія хвалі — цунамі, выкліка-ныя падземнымі штуршкамі ў раёне тэктанічна-га разлому на дне Індыйскага акіяну, у некалькі ім-гненьняў зьнішчылі паселішчы й камунікацыі на берагох Інданэзіі, Малайзіі, Тайлянду, Бангля-дэш, паўднёвай Індыі, Шры-Лянкі, а таксама на Андаманскіх і Мальдыўскіх выспах і забралі дзя-сяткі тысяч чалавечых жыцьцяў. Стыхія мела са-праўды апакаліптычны характар: пасярод белага дня, пад бясхмарным блакітным небам пры поў-ным штылі на моры амаль што бясшумныя хвалі
52
вышынёй да 30 мэтраў адна за адной накрылі ўзьбярэжжа ў многія тысячы кілямэтраў даўжы-нёй. Райскі трапічны сад, мара турыстаў, пера-тварыўся ў кашмарнае месіва суднаў, машын, ас-кабалкаў дамоў, сьмецьця й чалавечых трупаў.
Чамусьці ўспомніліся словы Віктара Юшчанкі пра ягоны твар, пашкоджаны атрутай, пра які па-літычны лідэр сказаў, што гэта ёсьць тварам Ук-раіны. Чый твар мы ўбачылі ў той вечар на экра-нах тэлевізараў у руінах дамоў і гурбах сьмець-ця — усяго чалавецтва?
Прыродныя катаклізмы быццам бы ня маюць непасрэднага дачыненьня да палітычных і сацы-яльных узрушэньняў. Праўда, Герман Чыжэўскі, які першым супаставіў цыклі сонечнай актыўна-сьці з цыклямі сацыяльнай актыўнасьці насель-ніцтва Зямлі, над такім цьверджаньнем, відаць, толькі пасьмяяўся б. Паводле спэцыялістаў — ге-ліякасмолягаў, якія вывучаюць Сонца, адна зь нядаўніх успышак на паверхні сьвяціла і ўсьлед за гэтым — магнітная віхура былі наймацнейшымі за ўвесь час назіраньняў. А пік сонечнай актыў-насьці, які супаў з пачаткам новага тысячагодзь-дзя, магчыма, яшчэ не мінуў...
Але размова тут не пра сонечную актыўнасьць ці электрамагнітнае выпраменьваньне. Навуковыя гіпотэзы пакінем навукоўцам. Таксама й не пра выбары ва Ўкраіне размова. Прынамсі, ня толькі пра выбары. Справа ў тым, што калі адбываюцца такія грандыёзныя катастрофы, чалавек міжволі пачынае задумвацца — што гэта азначае? Ніво-дзін тэракт, нават 11 верасьня ў Нью-Ёрку, ня мо-жна параўнаць са стыхіяй. Пры канцы XVIII ст., калі землятрус цалкам разбурыў квітучы горад Лісабон, сярод партугальцаў, ды й сярод эўрапей-
53
цаў увогуле, узмацніліся інфэрнальныя, апакалі-птычныя настроі, якія ў сваю чаргу прымусілі некаторых мысьліцеляў перагледзець рэлігійныя й маральныя пастуляты ці ўсумніцца ў некато-рых зь іх. (Успомнім хоць бы Вялікага Інквізы-тара ў Дастаеўскага.)
Канечне, Другая ўсясьветная вайна пераўзы-шла наступствы любога стыхійнага бедзтва, зь якімі за апошнія тысячагодзьдзі сутыкалася ча-лавецтва. Вайна забрала мільёны жыцьцяў, на-ват існаваньне цэлага народу — габрэяў — было пастаўлена пад сумнеў. Але, як гэта ні цынічна гучыць, вайну, а таксама масавыя рэпрэсіі можна патлумачыць прыродай чалавека, ягонымі хцівы-мі інстынктамі, карысьлівымі інтарэсамі, інтарэ-самі асобных краінаў, клясаў, сацыяльных гру-паў, груповак людзей, у рэшце рэшт, прыхамаць-цю правадыра-тырана і г.д. Так ці інакш, усё гэта можна хоць неяк патлумачыць і нават прадка-заць. Але ж і падчас войнаў ці рэвалюцый здара-ліся бедзтвы й землятрусы. Большасьць гэтых катастроф прадказаць было немагчыма (максы-мум, чаму давалі рады астролягі дагэтуль, дык гэта часам угадваць нешта зь верагоднасьцю 50 на 50).
Я сьвядома не бяру тут пад увагу тэхнаген-ныя катастрофы. Пра іх маральны сэнс ці адсут-насьць такога сэнсу казаў Сяргей Дубавец у ад-ной зь перадач цыклю «Вострая Брама» на радыё «Свабода». (Пераказваць перадачу, дзе разгляда-ліся прыклады сьмяротных пажараў на лыжным курорце ў Аўстрыі, у аўтамабільным тунэлі ў Аль-пах і некаторыя іншыя інцыдэнты, тут ня бачу магчымасьці — адсылаю цікаўных да архіву ра-дыё «Свабода» ў інтэрнэце.)
54
Гаварыць аб ролі выпадку ў такіх выпадках, прабачце за таўталёгію, не выпадае. Бо як бы ні шчыравалі вынаходнікі, канструктары й будаў-нікі розных тэхнічных збудаваньняў, выключыць саму магчымасьць аварыі ці збою ў працы кож-нага мэханізму, кожнай машыны па вызначэньні нельга. I чым вышэйшы ўзровень тэхналёгіі, чым больш складаны мэханізм ці сыстэма мэханізмаў, тым большая верагоднасьць іх паломкі. Выдат-ны прыклад гэтаму — сам чалавек, найбольш дас-каналы з усіх вядомых нам жывых мэханізмаў.
Але чалавек настолькі паверыў у сваю ўсёма-гутнасьць, што цалкам ігнаруе ў сваёй жыцьця-дзейнасьці законы прыроды, законы жыцьця й сьмерці, як бы пакідае іх за дужкамі паўсядзён-най сьвядомасьці. I толькі прыродныя катастро-фы здольныя нагадаць чалавеку аб ягоным са-праўдным мейсцы ў сусьвеце.
У XXI стагодзьдзі неяк недарэчна казаць пра Кару Боскую, Апакаліпсіс ці нейкія знакі. Тое, у што людзі здолелі ператварыць сваё жыцьцё ў мі-нулым стагодзьдзі, тыя вынаходніцтвы ў сфэры фізычных і маральных зьдзекаў зь сабе падобных, якіх яны дасягнулі (улучна з газавымі камэрамі і крэматорамі), ня сьніліся старажытным прарокам і стваральнікам біблейскіх тэкстаў. Як папярэд-жваў Фройд, цалкам цывілізаваныя й культур-ныя вонкава людзі зь лёгкасьцю ператвараюцца ў быдла. Прыкладаў у гісторыі ўжо новага ста-годзьдзя процьма — амэрыканскія салдаткі зьдзе-куюцца з палонных іракцаў; расейскі афіцэр гвал-туе і забівае палонную чачэнскую дзяўчыну; бе-ларускія спэцназаўцы (ці як правільна іх назваць?) забіваюць па загадзе начальства ні ў чым не віна-ватых безабаронных людзей, карыстаючыся пад-
55
ручнымі сродкамі — у тым ліку, напрыклад, рыд-лёўкай, і хаваюць іх у патаемным мейсцы ў лесе, ці балоціне — як дзікіх зьвяроў.
Ніводная з папярэдніх катастрофаў не была ўспрынятая як нейкае папярэджаньне, падстава для сур’ёзнага роздуму, а тым больш карэктавань-ня ў паўсядзённым жыцьці людзей або ў паліты-цы цэлых дзяржаў. Можна не сумнявацца, што найбольшую цікавасьць да цунамі ў Індыйскім акіяне праявяць кінематаграфісты. Дзе-небудзь у Галівудзе ўжо сьпеюць задумы стварыць новы блёкбастэр на тэму катастрофы. Яшчэ адна выс-нова трагедыі — людзі сталі абыякавымі да ўсяго, што ў рэальнасьці адбываецца вакол іх, у тым ліку да сьмерцяў і крыві. Прывучаныя да гэтага тэле-бачаньнем, кіно і віртуальнымі гульнямі, яны здоль-ныя ўспрыняць трагедыю толькі ў выглядзе пра-фэсійна апрацаваных навінаў альбо, яшчэ лепш, прыгожа ўпакаванага відовішча.
Але ў той самы час катастрофа прадэманстра-вала каштоўнасьць інфармацыі. Коштам яе было ў літаральным сэнсе жыцьцё дзясяткаў тысяч лю-дзей, і лік вёўся сапраўды на хвіліны. Калі б у па-цярпелых краінах была сыстэма спавешчаньня аб цунамі, калі б амэрыканскія навукоўцы змаглі да-весьці інфармацыю аб падземных штуршках (якую яны атрымалі, фактычна, яшчэ да пачатку земля-ТРУСУ) Да людзей, здольных прымаць рашэньні й браць на сябе адказнасьць, трагедыя магла быць значна меней маштабнай.
Як не ўзгадаць тут Чарнобыль, калі ўлады — неверагодная, злачынная рэч — ня толькі не ка-залі ў першыя гадзіны пра характар і маштаб ядра-вай катастрофы, а ўсяляк спрабавалі схаваць сам факт яе ад грамадзтва! Вытокі тае злачыннае бязь-
56
дзейнасьці (ды й сучасных спробаў кіраўніцтва Бе-ларусі прымяншаць наступствы чарнобыльскай катастрофы) трэба шукаць у адносна нядаўнім мінулым.
Здаецца неверагодным, але ахвярай цунамі ледзьве ня стаў шмат гадоў назад тады яшчэ нікому не вядомы пісьменьнік Васіль Быкаў, які служыў нейкі час афіцэрам Савецкай Арміі на Курылах, на высьпе Кунашыр. Як вынікае з успамінаў Бы-кава ў ягонай кнізе «Доўгая дарога дадому», зем-лятрусы на Далёкім Усходзе, у прыватнасьці, на Кунашыры, — справа звыклая. Далей цытую па кнізе:
«Неяк я бег па вуліцы ў пачатку землятрусу, і вуліца перада мной трэснула на ўсю шырыню. Ледзьве пасьпеў пераскочыць шчыліну шыры-нёй з далонь. А ўвосень 52-га здарылася немаве-дама што. Рэчка, што працякала цераз пасёлак і ўпадала ў затоку, пачала цячы назад. Вадой залі-ло лугавіну, падтапіла дамоўкі. Ужо праз колькі дзён дазналіся, што то — ад цунамі».
Афіцэры дазналіся праз колькі дзён, грама-дзянскае насельніцтва СССР, хутчэй за ўсё, не дазналася тады пра стыхійнае бедзтва нічога. Ах-вярамі цунамі на Сахаліне, здаралася, станавілі-ся сотні, нават тысячы людзей. Але пра гэта маў-чалі. Доўгі час, напрыклад, хавалася інфармацыя пра землятрус у сталіцы Туркмэніі Ашгабадзе ў 1948-м, які амаль цалкам зьнішчыў горад. У са-вецкіх газэтах пра гэта не было ані слова. А як жа — хто дазволіў несанкцыяваную катастрофу?! Толькі партыя ды яе рулявы мелі эксклюзіўнае, як кажуць, права пазбаўляць жыцьця людзей, распараджацца іхнымі лёсамі. А тут ня клясавыя, а нейкія загадкавыя прыродныя сілы. Нездарма
57
тады нарадзіўся плян вялікага пераўтварэньня прыроды, які прадугледжваў, у прыватнасьці, па-варот сібірскіх рэк, што ўпадаюць у Паўночны Ледавіты Акіян, у Цэнтральную Азію.
Значна пазьней сябра Васіля Быкава, таксама франтавік, паэт Навум Кісьлік напіша: «Дурак во сне прндумал, чтоб рекам течь вспять».