Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Можна дадаць — і плян асушэньня Палесься таксама.
Сёньня ў Кітаі пачалі ажыцьцяўляць плян пе-раўтварэньня ракі Янцзы, чымсьці падобны да павароту сібірскіх рэк. Ведаючы працавітасьць і ўпартасьць кітайцаў, можна не сумнявацца, што плян будзе зьдзейсьнены. Некалі ж змаглі пера-страляць там усіх вераб’ёў, абвешчаных галоўны-мі ворагамі сельскай гаспадаркі. (Праўда, потым у палёх разьвялося столькі вусякоў-шкоднікаў, што давялося вераб’ёў завозіць зь іншых краінаў, каб ратаваць ураджай.)
Ужо даўно навукоўцы высьветлілі, што па-водкі ў Банглядэш, якія здараюцца там ці не што-год і маюць разбуральны характар, і дзе ўсе землі разараныя пад пасадкі рысу, вядуць да страшэн-най эрозіі глебы. А калі так пойдзе далей, усю краі-ну зь цягам часу проста змые ў акіян. Але пасевы там па-ранейшаму пашыраюць, нягледзячы на новыя й новыя тысячы ахвяраў паводак.
От, дзе там тая Банглядэш! Але ж і кіраўнік зусім далёкай ад яе дзяржавы, што мяжуе цяпер з Эўразьвязам на Захадзе й мяцежнай Украінай на поўдні, упарта запэўнівае нас, што найлепшы паказьнік разьвіцьця сельскай гаспадаркі — гэта пашырэньне пасяўных плошчаў.
Зразумела, толькі ад найвышэйшага кіраўніц-тва могуць зыходзіць дырэктывы — быць даж-
58
джу або ня быць, калі пачынаць сеяць і калі — жаць. Толькі яно можа вырашаць, ці пакінуць жыцьцё таму або іншаму чалавеку — злачынцу альбо бы-лому паплечніку. Калі падначаленыя з гэтым зга-джаюцца, значыцца — так яно і ёсьць. Значыцца, мы ўсе жывем яшчэ ў эпоху да ўсясьветнай бі-блейскай залевы.
Цунамі ды ўраганы зь лёгкасьцю разбураюць любыя, самыя магутныя будынкі й сьцены. Яны ніяк ня могуць разбурыць толькі бар’ераў глуп-ства й самаўпэненасьці ў нашых галовах.
Наша Ніва. 2005. 7 студзеня.
59
Прага волі
Даўно заўважана — чым далей журналіст ад месца падзей, тым прасьцей пісаць пра гэта. За са-вецкім часам журналісты-«амэрыканісты» даска-нала разьбіраліся ў праблемах палітыкі рэспубл-іканскай або дэмакратычнай партый і зь лёгка-сьцю выдавалі прагнозы на абраньне чарговага прэзыдэнта ЗША. Адказнасьці ніякай, бо міжна-родныя аглядальнікі залежалі не ад гледачоў, a толькі ад начальства і лініі кіраўніцтва КПСС у той канкрэтны момант. 3 таго часу мала што зьмя-нілася, варта толькі паглядзець БТ. Навошта па-сылаць карэспандэнта ў Рыгу, каб ён пагутарыў там наконт «вызваленьня Латвіі» савецкімі вой-скамі як з латышамі, так і з расейскамоўнымі жы-харамі? Усё значна прасьцей — бярэцца «карці-нка» шэсьця вэтэранаў Вафэн-СС і накладаецца прапагандысцкае клішэ: у Латвіі працьвітае фа-шызм.
Што ўжо казаць пра далёкі Кыргыстан? Кад-ры рабаваньня ўнівэрмагаў у Бішкеку ў камэнта-рах расейскіх і беларускіх тэлежурналістаў адразу зьліліся ў агульную песьню на стары матыў: «Па-глядзіце, што такое ваша рэвалюцыя і на што здоль-ная ваша апазыцыя». Падзеі ў Кыргыстане імгнен-на былі пастаўленыя ў адзін шэраг з падзеямі ў
60
Грузіі і ва Ўкраіне. Між тым, і ў Тбілісі, і ў Кіеве рэвалюцыі былі абсалютна бяскроўныя і выключ-на мірныя. Але гэтая акалічнасьць папросту ігна-руецца. Факты не адпавядаюць канцэпцыі? Тым горш для фактаў!
Шырокая кааліцыя, альбо «Тэорыя змовы»
Ва ўсіх трох выпадках ёсьць нешта супольнае, свайго роду схема ці, кажучы мовай спэцыяліс-таў, архетып падзей. Падставай для актыўных дзе-яньняў апазыцыі становіцца фальшаваньне вы-нікаў выбараў (прэзыдэнцкіх ці парлямэнцкіх) з боку ўладаў. У выніку масавых акцый пратэсту частка ці большасьць чынавенства пераходзіць на бок апазыцыі, а судовыя органы ці пракурату-ра прызнаюць факт фальшаваньня выбараў. Вы-нік — падзеньне прагнілага рэжыму ды прыход ва ўладу новых (або адносна новых) асоб.
Што яшчэ кідаецца ў вочы, дык гэта шырокая кааліцыя сіл, якія ўступаюць у супрацьстаяньне з рэжымам. Пад сьцягамі апазыцыі могуць вы-ступаць побач нацыяналісты і камуністы, тэхна-краты і лібэралы, рэлігійныя артадоксы і рэфар-матары. Але гэта парадаксальна толькі на першы погляд. Бо ў аўтарытарным грамадзтве дэмакра-тычныя партыі ня могуць аформіцца і дзейнічаць звычайным, законным парадкам. Апазыцыянэры проста вымушаныя, каб процістаяць рэжыму, дзейнічаць разам. I аб’ядноўвае апазыцыю не аба-вязкова «адзіны кандыдат». Гэта можа быць і «су-польны вораг», аднолькава ненавісны ўсім. Што прыходзіць на зьмену старому ладу — асобнае пы-таньне, якое кожная краіна вырашае па-свойму.
Варта адзначыць, што расейскія палітолягі і афіцыйныя асобы, улучна з прэзыдэнтам, спра-
61
буюць звальваць усё з хворай галавы на здаро-вую. Паводле іхнай лёгікі, гэта ня ўлады мусяць несьці адказнасьць за фальшаваньне выбараў, выкарыстаньне адміністрацыйнага рэсурсу, пад-ман выбарцаў, парушэньне закону, а апазыцыя, якая нежаданьнем прызнаць такія выбары легі-тымнымі дэстабілізуе сытуацыю.
Некаторыя «палітолягі» ідуцьдалей. Прыклад такой паліталёгіі падала нядаўна «Советская Бе-лоруссня», апублікаваўшы аналітычную натат-ку нейкага навукоўца з Санкт-Пецярбургу аб сы-туацыі ва Ўкраіне. Заканамернасьці, пра якія ка-залася вышэй і якія праявіліся падчас аранжавай рэвалюцыі, ператвараюцца ў аналітыка ў зламыс-ны сцэнар, распрацаваны замежнымі спэцслуж-бамі. Гэтае адкрыцьцё мала чым адрозьніваецца ад усіх астатніх «тэорыяў змовы», у тым ліку тэо-рыі аб тым, што развал СССР быў сплянаваны і зьдзейсьнены ЦРУ (або «Масадам», або масона-мі). Калі пагадзіцца са згаданай тэорыяй, дык яе аўтары павінны прызнаць, што галоўнай зброяй у руках варожых сіл былі КГБ, ваенна-прамыс-ловы комплекс і частка кіраўніцтва КПСС, якія ўчынілі бяздарны пераварот у жніўні 1991 г.
Зразумела, што ў ЗША, як і ў ЭЗ, як і ў Расеі, ёсьць свае інтарэсы ва Ўсходняй Эўропе і Цэнт-ральнай Азіі. У. Пуцін, між іншым, днямі факты-чна прызнаў, што СНД на сёньняшні дзень — ана-хранізм. Такім самым анахранізмам трэба было б прызнаць і Дамову аб калектыўнай бясьпецы, зь якой вынікае, што Беларусь павінна турбавац-ца пра ахову паўднёвых межаў Кыргыстану. A Кыргыстан тады павінен дапамагаць Беларусі ў процістаяньні NATO? Але ж яшчэ Акаеў зразу-меў, што ня толькі супрацоўніцтва з Масквой, але
62
і прыязныя дачыненьні з Вашынгтонам здоль-ныя прынесьці карысьць ягонай краіне, і даў даз-вол на разьмяшчэньне ў Кыргыстане амэрыкан-скай авіябазы. Пры захаваньні аналягічнай ра-сейскай...
Колазварот страху ў прыродзе
Што да найвышэйшага беларускага кіраўніц-тва, дык яно не абцяжарвае сябе развагамі ды аналізам сытуацыі ў краінах СНД. Яно дзейні-чае, хутчэй, чыста рэфлекторна. Доказам таму — узмоцненыя нарады АМОНаўцаў і СОБРаўцаў, якія запаланілі цэнтар Менску 25 сакавіка. Зма-ганьне ўзброеных да зубоў, натрэніраваных спэц-назаўцаў зь дзецьмі ўражвае ня столькі сваёй жор-сткасьцю, колькі несувымернасьцю дзеяньняў і рэальных пагроз. Уявіць сабе, што некалькі со-цень хлопцаў і дзяўчат, узброеных ледзякамі, здольныя пайсьці на штурм прэзыдэнцкай адмі-ністрацыі, ня ў стане нават хворы розум. 3 другога боку, упартасьць, зь якой менскія хлопцы спра-бавалі вярнуцца на Кастрычніцкую плошчу, ня-гледзячы на зьбіцьцё й затрыманьні дзясяткаў ча-лавек, сьведчыць, што, прынамсі, частка маладо-га пакаленьня перастае баяцца ўлады. Ці ня хоча зьмірыцца са страхам. Прынамсі, такога ўпартага процістаяньня менавіта ў Дзень Волі на вуліцах Менску даўно не назіралася.
А далей узаемазалежнасьць простая — чым менш у грамадзтве страху, тым больш яго стано-віцца ва ўладаў. А страх — благі дарадца. Аднак шлях да пераадоленьня страху беларусаў перад уладай яшчэ вельмі й вельмі доўгі. Бо для пера-адоленьня яго патрэбна ня толькі мужнасьць. Хто асьмеліцца назваць беларусаў нямужным наро-
63
дам? Патрэбен, перш за ўсё, моцны стымул, жа-даньне стаць свабодным. Яно сёньня нараджа-ецца — сярод вучняў, студэнтаў, прадпрымальні-каў. Дарэчы, частка тых, хто на пачатку сакавіка страйкаваў на прыватных рынках, пры канцы месяца, у дзень нацыянальнага сьвята, таксама выйшлі на Кастрычніцкую плошчу. Тое, што гэ-ты дзень як бы праспалі палітыкі, якія прызвы-чаіліся ў апошнія гады адзначаць Дзень Волі ў падпольлі ці на імпрэзах, — таксама ня страшна. Ініцыятыву яшчэ можна перахапіць. I няважна, ад каго яна будзе зыходзіць. Самы вялікі грэх — грэх адчаю. Ён і ў палітыцы грэх. А падлік дыві-дэндаў — хто, чаго, колькі й на кім зарабіў — мож-на пакінуць і на потым. Калі застанецца жадань-не...
Застаецца, як заўсёды, адвечнае пытаньне — цана свабоды. I цана перамогі. Цынічнымі выгля-даюць развагі некаторых палітыкаў і журналістаў наконт «азіяччыны», якую нібыта прадэманстра-валі кыргызы. Гэтыя выказваньні гучаць асабліва недарэчна з вуснаў расейскіх палітыкаў пасьля таго, што яны нарабілі ў Маскве ў кастрычніку 1993-га. Або ў Чачэніі цягам апошніх дзесяці га-доў. Альбо на тле сучасных паведамленьняў пра зьбіцьцё і забойствы скінгэдамі армян, азэрбайд-жанцаў, казахаў, жыхароў азіяцкіх і афрыканскіх краін у абедзьвюх сталіцах Расеі.
Марадэры былі і ёсьць ня толькі ў Бішкеку. Яны былі і ў старажытным Багдадзе пасьля падзень-ня рэжыму Хусэйна. Яны былі і ў Менску, калі яго пакінулі савецкія войскі ў 1941-м. Але гэта ніякі не паказчык маральных якасьцяў таго ці іншага народу. Гэта паказчык крызісу, які гэты народ перажывае.
64
Поступ Каранара
Рэвалюцыі бываюць не ад добрага жыцьця. Аб тым, як жыў кыргыскі народ у апошнія гады, мы маглі толькі здагадвацца паводле ўскосных зьве-сткаў. Афіцыйная велічыня гадавога даходу — меней як 270 эўра на душу насельніцтва — была самая нізкая ў СНД. Магчыма, Акаеў і быў больш лібэральны дыктатар, чым ягоныя суседзі па Цэн-тральнай Азіі. Але ж прэзыдэнт павінен несьці поўную адказнасьць перад людзьмі за вынікі 14 гадоў свайго праўленьня. Праўленьня, якое ён двойчы здолеў падоўжыць нібыта легітымным шляхам. Толькі народ у гэтую легітымнасьць не паверыў. Перамога прыхільнікаў Акаева на пар-лямэнцкіх выбарах стала піравай перамогай. Ула-да, якую адмовіўся прызнаваць народ, абрыну-лася. I для гэтага апазыцыі не спатрэбіўся нават харызматычны лідэр.
Магчыма, у адсутнасьці лідэра таксама ёсьць праблема новай кыргыскай улады. А магчыма — перавага. Для таго каб меркаваць аб будучыні Кыргыстану, сёньня не стае інфармацыі. Але ў любым выпадку вызначаць свой лёс будзе сам кыргыскі народ. 1991 год быўтолькі фармальным пачаткам незалежнасьці былых рэспублік СССР. Цяпер сапраўдная гісторыя, а не інэрцыя быльгх дзесяцігодзьдзяў уступае ў свае правы, і хто бу-дзе тут першы, а хто апошні, сказаць немагчыма. Ясна толькі, што закансэрваваць старыя савецкія парадкі ў новай форме, пад выглядам уяўнай ста-більнасьці, захаваць сацыялістычную, псэўдаін-тэрнацыянальную сьвядомасьць надоўга не патра-піць. Марная праца.