Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Увогуле, так званую ідэйна-філязофскую спад-чыну Леніна можна выкарыстаць дзеля абгрун-таваньня ці апраўданьня чаго хочаш. Многія бе-
28
ларускія адраджэнцы новай хвалі могуць прыга-даць, як яны карысталіся цытатамі зь Леніна на-конт «расейскага шавінізму» і «нацыяналізму прыгнечаных нацый» дзеля адстойваньня ідэй беларушчыны ў сваіх кнігах і дысэртацыях. 3 другога боку, прафэсійныя барацьбіты з рэвізія-нізмам яшчэ больш ахвотна карысталіся ленін-скімі працамі, дзе выкрываўся «буржуазны на-цыяналізм» і апартунізм усялякага кшталту.
У Леніна можна знайсьці цытаты на ўсе вы-падкі жыцьця. Кожны, хто чытаў ягоныя працы хоць аднойчы, мог пераканацца, што клясык мар-ксізму зь лёгкасьцю выдаваў чорнае за белае і наадварот — у залежнасьці ад палітычнай сытуа-цыі й патрэб партыі. Выдатны ангельскі гісторык Тойнбі пісаў пра галоўную супярэчнасьць, якая, на ягоны погляд, адразу кідаецца ў вочы ў Лені-на. 3 аднаго боку, гэта яго жалезны дэтэрмінізм у гісторыі (перамога пралетарскай рэвалюцыі не-пазьбежная, бо яна дыктуецца законамі кляса-вай барацьбы), адмаўленьне ролі асобы (гісторыю ствараюць масы). А з другога боку — абсалютнае нежаданьне чакаць, пакуль законы гісторыі самі зробяць сваю справу, нецярплівая, проста-такі шалёная дзейнасьць, скіраваная на падштурхоў-ваньне рэвалюцыі. Тае самае рэвалюцыі, умовы для якой, паводле ранейшых сьцьверджаньняў Ульлянава-Леніна, у Расеі ня высьпелі ці высыіе-лі найменей у параўнаньні з больш прамыслова разьвітымі краінамі Эўропы!
Гістарычных дзеячаў ацэньваюць, як правіла, не паводле іхных слоў, а паводле спраў. Тое, што Ўладзімер Ульлянаўз калескага рэгістратара, ма-лаздольнага адваката, які прайграваў адну спра-ву за другой, зрабіўся першай асобай у Расеі з
29
паўнамоцтвамі, якія ня сьніліся й манархам, га-ворыць не аб правільнасьці марксісцкага мэтаду (тым болей што Ленін абыходзіўся зь ім, мякка кажучы, вольна), але аб здольнасьцях Леніна як інтрыгана й дыктатара. Бадай, ёсьць яшчэ толькі адзін дыктатар у гісторыі XX ст., якога можна па-ставіць побач. Гэта Гітлер. Само па сабе спавя-даньне ідэй фашызму (калі прызнаць яго філя-зофіяй) не тлумачыць узьлёту Адольфа Шыкль-грубэра і ягонай фэнамэнальнай папулярнасьці ў масах. Дастаткова сказаць, што ў суседняй зь Нямеччынай Італіі фашысцкая дыктатура Му-саліні, пры ўсіх яе эксцэсах, не была настолькі крывавай, як гітлераўская.
Апытаньні, якія праводзіліся ў інтэрнэце, па-казваюць, што часьцей за ўсіх сярод вядомых асо-баў мінулага стагодзьдзя ва ўсім сьвеце называ-юць менавіта Леніна і Гітлера. Справа, відаць, ня ў тым, што абодва яны былі майстрамі палітыч-най інтрыгі. (Сталін выглядае эпігонам свайго настаўніка — проста ў яго руках апынуўся сакра-тарыят партыі, створанай Леніным.) Містыка па-лягае ў тым, што гэтым двум зусім не падобным адзін да аднаго людзям з аднолькава пасрэднымі, у прынцыпе, здольнасьцямі ўдалося паставіць эў-рапейскую цывілізацыю на мяжу зьнікненьня. Вядома, што на працоўным стале Леніна ў крам-лёўскім кабінэце стаяла бронзавая выява малпы з чалавечым чэрапам у руцэ. Выдатны сымбаль зьдзічэньня чалавека, вяртаньня яго да перша-бытнага стану. Аднак насамрэч ня Ленін і ня Гіт-лер адкінулі чалавецтва на тысячагодзьдзі назад. Гэта само чалавецтва добраахвотна пагадзілася стаць і фактычна сталася на некалькі дзесяці-годзьдзяў плянэтай малпаў. Так што ў аднаймен-
30
ным рамане ІГера Буля няма нічога фантастыч-нага. Мільёны людзей немагчыма было б абал-ваніць, калі б яны самі таго не хацелі, калі б імі не кіравалі жывёльныя інстынкты. Вось самы тра-гічны ўрок, які магло б вынесьці чалавецтва са сваёй гісторыі. Магло б, калі б яно было адзіным арганізмам і мела самастойны розум, а не склада-лася зь людзей.
Справа ў тым, што чалавецтва — не мурашнік, дзе мурашкі, пазбаўленыя свабоды волі, выкон-ваюць кожная адведзеную ёй ролю ў адпавед-насьці з плянам Усявышняга. Законы разьвіцьця грамадзтва — калі такія насамрэч ёсьць — не выз-валяюць чалавека ад непрыемнага абавязку ра-біць маральны выбар. Гэта страшэнна, неймавер-на цяжкі абавязак, вось чаму людзям так хочац-ца знайсьці таго, хто будзе вырашаць за іх, што ёсьць дабро, а што зло. I ня важна, хто гэта бу-дзе — Ленін, Гітлер, Мао ці нехта яшчэ.
Але навукова-тэхнічны прагрэс, насуперак мер-каваньню антыглябалістаў і «зялёных», меў і ста-ноўчы вынік. Са зьяўленьнем ядравай зброі, кам-путарных тэхналёгій і інтэрнэту прэтэнзіі якой бы там ні было дыктатуры на сусьветнае пана-ваньне сталіся мізэрнымі. Сучасныя дыктатары могуць трымаць некаторы час у страху ўласны народ, але ня больш за тое. У гэтым сэнсе Ленін і Сталін сапраўды значаць для дня сёньняшняга ня больш, чым эгіпецкія фараоны.
Маўзалей з муміяй правадыра сапраўды на-гадвае пахавальню фараона. Цікава, што Расей-ская Праваслаўная Царква, настолькі незамірэн-чая да каталіцызму, зусім спакойна ўспрымае прысутнасьць паганскіх мошчаў побач з галоў-нымі царкоўнымі храмамі ў самым цэнтры «Трэ-
31
цяга Рыму». Хоць Ленін люта ненавідзеў папоў і нават даваў загады зьнішчаць іх пры нагодзе як мага больш, Расейская Праваслаўная Царква, ві-даць, даравала ўсе грахі свайму крыўдзіцелю, па-колькі галоўны грэх у яе вачох — гэта непаслушэн-ства ўладзе. Якое насьміханьне з хрысьціянства!.. А зь іншага боку, дарэчы, — якое насьміханьне зь Леніна! Усё гэта з гледзішча эўрапейскае цыві-лізацыі павінна ўспрымацца як свайго роду ата-візм.
Помнікі Леніну на вуліцах сёньняшняй Бела-русі выглядаюць ужо ня як атавізм, а як атавізьмік. Некаторыя людзі, як вядома, нараджаюцца з хва-стом. 3 дапамогай сучаснай хірургіі хвост лёгка й бязбольна выдаляецца. Аднак можна і прызвы-чаіцца да таго, што ў цябе ёсьць хвост, і бессаром-на насіць яго не ў штанах, а навідавоку.
Як заявіла нядаўна старшыня Цэнтравыбар-каму спадарыня Ярмошына ў адказ на крытыку ў сувязі з масавым датэрміновым галасаваньнем ды рознымі іншымі экзатычнымі зьявамі накшталт 90-адсоткавай яўкі выбарцаў, у Беларусі ёсьць уласныя традыцыі дэмакратыі. Адна з такіх тра-дыцый, напэўна, палягае ў тым, каб ганарыцца атавізмам.
Вяртаючыся да тэмы савецкіх анэкдотаў, якія згадваліся на пачатку, варта прыгадаць яшчэ адзін — з сэрыі «пра Штырліца». Мабыць, менаві-та гэты анэкдот падказаў па нейкай асацыяцыі назву артыкулу.
Штырліц, гуляючы па лесе (цікава, што ва ўсіх анэкдотах гаўптштурмбанфюрэр, ён жа выведнік Ісаеў, абсалютна нічым не заняты й бадзяецца абы-дзе), заўважыў дупло ў дрэве й зазірнуў у яго. Там у цемры сьвяціліся чыесьці вочы.
32
«Філін», — падумаў Штырліц. — «Сам ты фі-лін», — падумаў Мюлер.
Цікава, чые гэта вочы глядзяць на нас зь цем-ры тэлеэкранаў?
Наша Ніва. 2005. 21 студзеня.
33
Голая праўда
На пачатку траўня 2004 г. не засталося, бадай, ніводнага інфармацыйнага сайту ў інтэрнэце, ні-воднай масавай газэты, ці тэлекампаніі, якія б не апублікаваді фатаздымкаў, зробленых нібы для порначасопісаў. Голыя людзі ляжаць штабэлем адзін на адным. Жанчына ва ўніформе трымае на матузку за ашыйнік распранутага чалавека, які скурчыўся на цэмэнтавай падлозе. Тая самая жан-чына з цыгарэтай у руцэ з усьмешкай паказвае на геніталіі мужчынаў, пастаўленых у шэрэнгу. На галовах у іх — нешта кшталту мяхоў ці капту-роў, што насоўвалі некалі інквізытары на ерэты-коў. Але пра гэта — крыху ніжэй.
Напярэдадні Дня Перамогі адзін зь беларускіх каналаў паказаў фільм Рамана Палянскага «Пія-ніст». Наўрад ці шмат людзей даглядзелі яго да заканчэньня, бо паказ фільму завяршыўся а па-лове на другую ночы. Гэта ўсё ж ткі не хакей. На экране дзьве з паловаю гадзіны марудна разгорт-ваецца гісторыя варшаўскага піяніста Шпільма-на: як ён выжыў падчас вайны ў пекле гета, маса-вай дэпартацыі габрэяў у канцлягеры (у тым ліку ўсіх ягоных крэўных), варшаўскага паўстаньня ды наступнага зьнішчэньня гітлераўцамі Варша-вы. Жахлівыя атрыбуты Галакосту зь яго зьвер-
34
ствамі, зьдзекамі й прыніжэньнем чалавечае год-насьці, як гэта ні па-блюзьнерску гучыць, сталіся апошнім часам дзякуючы кінематографу ледзь-ве ня штампам. Асабліва пасьля «Сьпісу Шынд-лера» галівудзкага майстра Сьпілбэрга. Фільм Палянскага, праўда, ня ёсьць чарговай ілюстра-цыяй на тэму Галакосту — ён пра іншае. Але раз-мова тут не пра мастацтва кіно, а пра асаблівасьці масавай культуры ды ўспрыняцьце рэчаіснасьці праз экран.
На расейскім тэлебачаньні (а мо, беларускім?) мільгануў сюжэт: Ала Пугачова выходзіць з кіна-тэатру пасьля прагляду стужкі Мэла Гібсана «Па-куты Хрыстовы». Яе ў гэты момант здымаюць усюдыісныя фотарэпартэры. Рэдактар нейкага моднага выданьня тлумачыць — гэтыя фатаздым-кі абавязкова будуць апублікаваныя, бо зорка шоў-бізнэсу выйшла з кінасэансу, маўляў, зусім іншым чалавекам. Варта паглядзець на яе вочы, etc... Ці можна ўявіць сабе падобны сюжэт зь філь-мам Палянскага, ці фільмам Адамовіча й Кліма-ва «Ідзі й глядзі», альбо «Звычайным фашыз-мам» Рома? Дарэчы, калі б апошнія два з назва-ных фільмаў выйшлі сёньня, у Беларусі, хутчэй за ўсё, іх проста забараніў бы Дзяржрэгістар — за прапаганду жорсткасьці й гвалту, а таксама ўсхва-леньне Гітлера.
«Пакуты» паводле Гібсана хваляць (у тым лі-ку царква) за... праўдзівасьць у адлюстраваньні ранаў і пакутаў Хрыста. Перамога рэалізму? Ці сацрэалізму? Сацрэалізм, як мы памятаем, — гэта адлюстраваньне рэчаіснасьці такой, якой яна па-вінна быць. У гэтым сэнсе галівудзкае кіно мала адрозьніваецца ад савецкага. Проста ў Галівудзе казкі для дарослых заўсёды атрымліваліся ціка-
35
вейшыя, бо рабіліся з улікам псыхалёгіі гледача. Галівудзкія прадусэры цяпер, мабыць, за локці сябе кусаюць пасьля праколу з Гібсанам. Выяві-лася, што Эвангельле — цудоўная казка, калі яе адаптаваць у адпаведнасьці да патрэбаў часу. Чым болей яна страшная й крывавая, тым болей прась-вятленьня ад шчасьлівага фіналу, а значыць — жаданьня плаціць за перажыты ў кіназалі або ля тэлевізару катарсіс-ачышчэньне. «Джызус Крайст» сапраўды супэрзорка! Як Ала Пугачова, ці нават яшчэ больш.
Гэты фільм як быццам упаў зь неба ў добра ўгноеную ідэалёгіяй глебу. Прычым ідэалёгіяй найвышэйшай спробы, а не якой-небудзь там «дзяржаўнай». Барацьба цывілізацыяў, проціста-яньне хрысьціянскае культуры й ісламу, пра што ўвесь час гаварылі Гантынгтан і Буш-малодшы, знайшло сваё ўвасабленьне. Спачатку ў Іраку, на полі бою, а потым і на кінаэкране.