Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Нобэлеўскі ляўрэат, хімік і філёзаф Ільля Пры-гожын знайшоў гэтаму тлумачэньне. (Дарэчы, вось задачка для роздуму: Прыгожын — валёнскі навуковец або флямандзкі ці бэльгійскі навуко-вец-габрэй расейскага паходжаньня?) Вывучаю-чы тэрмадынаміку адкрытых нераўнаважных сы-стэмаў (да якіх належаць большасьць сыстэмаў у сьвеце — ад газаў, якія пры награваньні пашыра-юцца, да біялягічных папуляцыяў і грамадзтваў), навуковец прыйшоў ды высновы, што ўсе гэтыя сыстэмы нестабільныя. Бо заўсёды прысутніча-юць флюктуацыі — выпадковыя адхіленьні ад ся-рэдняга значэньня фізычных велічыняў. I яны бу-дуць заўсёды. Нават калі тэмпэратура сусьвету ўпадзе да абсалютнага нуля, знойдзецца пара-трой-ка звар’яцелых часьцінак (атамаў альбо электро-наў), якія будуць рухацца хаатычна, то бок непрад-казальна. I менавіта ў хаосе, паводле тэорыі Прыго-жына, любая сыстэма становіцца пасьлядоўнай і
176
стабільнай. Прычым, як у мікрасьвеце, на ўзроўні малекулаў, гэтак і ў сьвеце галяктык. 3 гледзішча гэтай тэорыі сьмерць дыктатара — усяго толькі дробная флюктуацыя ў маштабах сусьвету.
I пажыцьцёвыя паміраюць
Зразумела, гэтага не патлумачыш дыктатарам, якія жыцьцё бачаць як пасьлядоўнае нанізвань-не перамог над ворагамі на стрыжань уласных ін-тарэсаў. Той жа Туркмэнбашы быў некалі ніко-му не вядомым бязбацькавічам. Стаў уладаром Туркмэністану, чалавекам-сонцам, помнікі яко-му з чыстага золата паставілі пры жыцьці. Іншая справа, ці надоўга застануцца гэтыя помнікі? Ці не пераплавяць іх для розных патрэбаў? Ці за-станецца імя Ніязава ў гісторыі гадоў на дзесяць? А калі застанецца, дык што будуць распавядаць пра яго падручнікі? Магчыма, па-ранейшаму бу-дуць славіць яго імя, раўнаючы з Богам. Магчы-ма — будуць ганіць. Магчыма, не ўспомняць ані словам. Ніхто гэтага зараз дакладна прадказаць ня возьмецца. I ў гэтым — таксама спадчына ўсход-няга дэспата, які замкнуў усе мэханізмы дзяржаў-нага і нават у многім прыватнага жыцьця сваіх падданых на сабе.
Праўда, самога Ніязава гэта ўжо ня тычыцца. Цяпер гэта не ягоная, так бы мовіць, праблема. Ён пражыў сваё жыцьцё так, як яму хацелася, на-еўшыся салодкай улады поўнай лыжкай. Раско-ша і занадта тлустая ежа спарадзілі павышаны ўзровень халестырыну ў крыві і сардэчную неда-статковасьць. Жыў як Бог. Памёр як звычайны чалавек, як мільёны людзей да яго і пасьля яго. I гэта — галоўная непрыемнасьць, якая бянтэжыць дыктатараў усіх часоў і народаў.
177
Яны стараюцца аб гэтым ня думаць. Кіраўнік Беларусі, які першым выказаў спачуваньне турк-мэнскаму народу ў сувязі са сьмерцю Ніязава, не паехаў на ягонае пахаваньне. Відаць, невясёлыя думкі наводзяць хаўтуры «пажыцьцёвага прэзы-дэнта», які пражыў на сваёй «вечнай» пасадзе ўсяго сем гадоў. А яшчэ больш непрыемным па-далося, што пахаваньне пакажуць усяму сьвету, і твайму народу таксама. А раптам ён убачыць і зра-зумее, што ніякая ўлада не бывае бязьмежнай і бясконцай, нават калі ты «ўсенароднаабраны» і ў цябе ўсё пад кантролем? Ніякія папраўкі ў Кан-стытуцыі не гарантуюць, што аднойчы нейкі жыцьцёва важны орган — ныркі, вантробы, cap-pa альбо мозг — не адмовяцца служыць свайму гаспадару, першай асобе ў дзяржаве, наколькі б таленавітай гэтая асоба ні была. Сама думка аб непазьбежнасці сьмерці падаецца гэтай асобе кашчуннай, здрадніцкай, няправільнай у сваёй аснове.
Дарэчы, гэта праблема зусім ня толькі «пер-шых асобаў». Сярод маіх знаёмых сталых гадоў ёсьць вельмі адукаваныя і разумныя людзі, якія болей за ўсё на сьвеце баяцца размоваў пра сьмерць. Дакладней — пра сваю ўласную сьмерць, якая, у адрозьненьне ад сьмерці дыктатараў, экс-прэзыдэнтаў ці нават калегаў і сваякоў, выклікае пачуцьцё першабытнага жаху. Гэта спараджэнь-не таго самага атэізму, які з наваяўленай падвой-най страсьцю прапагандуе цяпер акадэмік Рубі-наў ды іншыя дзяржаўныя ідэолягі. Атэізм як ня-вер’е ў чалавека і свабоду волі.
Старыя савецкія акадэмікі, як і іхны маладзей-шы патрон, ня могуць не адчуваць, што чалавечы дух, маральныя каштоўнасьці ня так проста пад-
178
парадкаваць ідэалёгіі, і тым больш — начальству, якое спавядае толькі адзін прынцып: «Я — началь-нік, ты — дурань». Яны, у тым ліку начальнікі ся-рэдняй рукі, адчуваюць, што пытаньні сьмерці вырашаюцца не ў высокіх кабінэтах, а недзе ў іншым месцы, недзе вышэй. Толькі яны .баяцца ў гэтым прызнацца. Таму нават царква, таксама моцна сапсаваная дзесяцігодзьдзямі набліжа-насьці й залежнасьці ад улады сьвецкай рознымі прывілеямі, імкнецца бліжэй стаць да людзей, чым улада адміністрацыйная. I таму яна ўспры-мае царкву як канкурэнта.
Ці выпадкова сустрэча найвысокага кіраўніц-тва з Сынодам Праваслаўнае царквы ў Беларусі і «ўшчуваньне» Філарэта адбылася наступным днём пасьля сьмерці Туркмэнбашы? Мабыць, гэ-тая сустрэча была даўно заплянаваная? Але, як мы памятаем, выпадковасьць — усяго толькі пра-ява заканамернасьці.
У чым соль?
Зразумела, сьмерць дыктатара можа служыць слабым суцяшэньнем для сваякоў рэпрэсаваных і ўсіх пакрыўджаных уладаю.
Сама па сабе сьмерць ня ёсьць пакараньнем ці актам адплаты. Пры нармальнай хадзе гісторыі ды-ктатары сыходзяць самі, і помста прыходзіць да іх не зь нябёсаў, але ад жывых людзей, шляхам правасудзьдзя. Так здарылася зь Піначэтам, так здарылася сёлета раней з Мілошавічам. Так можа здарыцца хутка з Хусэйнам.
Тут гаворка не аб тым, наколькі справядлівым быў суд над ірацкім дыктарам і ці можа быць ма-ральнае апраўданьне сьмяротнаму пакараньню ў цывілізаваным сьвеце. Гэта, зноў жа, праблема,
179
якая павінна найбольш хваляваць саміх дыкта-тараў і іхных сваякоў.
Для людзей, якія жылі альбо працягваюць жыць пры дыктатуры, значна важней, што будзе далей зь імі самімі, з грамадзтвам у цэлым.
Расейскі прыдворны блазан Жырыноўскі, за-хлынаючыся сьлінай, крычаў з экранаў тэлеба-чаньня, што Туркмэнбашы быў ідэальным ўла-даром для Сярэдняй Азіі, што іншы туркмэн-скаму народу і не патрэбны. «Туркмэнскаму» — чытай беларускаму, расейскаму, любому інша-
Му...
Але нават калі пагадзіцца з жырыноўскімі, быц-цам усялякага роду «башы» несьлі й нясуць свай-му народу адно толькі дабро, што яны па-бацькоў-ску клапоцяцца аб ім, неразумным, дык і тады застанецца адно надзвычай важнае пытаньне. A што далей? Вось пабудаваў Ніязаў ідэальную дэ-спатычную дзяржаву, горад Сонца на чале з са-бой любімым. I што? Чаму сёньня трасе многіх начальнікаў ня толькі ў Ашгабадзе, але ў Маскве і нават Кіеве? I чаму дзе-небудзь на Лёнданскай ці Такійскай таварна-сыравіннай біржах ня ўсе адчуваюць сябе спакойна?
Ды таму, што так званая «стабільнасьць» і «ўсе-агульнае працьвітаньне», пра які ўвесь час цьвер-дзяць дзяржаўныя ідэолягі постсавецкіх дыкта-тУРаЎ> усяго толькі адваротны бок нестабільна-сьці і няпэўнасьці, якія нясуць народам аўтары-тарныя рэжымы.
Вось чаму так нэрвуецца расейская палітычная (дый ня толькі палітычная) эліта з набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў. Ва ўмовах амаль поўнай адсутнасьці дэмакратыі, прыкрытай, як фігавым лістком, дэкарацыямі Думы і Грамадзкай палаты,
180
асоба, у руках якой засяроджаная гіганцкая і прак-тычна бескантрольная ўлада, становіцца выра-шальным фактарам для ўсіх падначаленых, для ўсяе палітычнае канструкцыі.
Справа ня ў тым, што ўсе дыктатары ўсіх краі-наў, якія прыгожыя словы яны б ні казалі, пры пер-шай магчымасьці набіваюць кішэні грашыма і ад-крываюць рахункі ў швайцарскіх банках ці ў філі-ялах на Кайманавых выспах. Усе людзі, асабліва калі яны выбіваюцца зь нізоў, паводзяць сябе ва ўладзе прыкладна аднолькава. Справа ня ў тым, што яны затыкаюць рот усім сваім крытыкам. Урэ-шце, бескантрольная ўлада ні з кім ня будзе цы-рымоніцца. 3 чаго б?
Справа ў тым, што дыктатура адбірае ў людзей будучыню і права самім вырашаць свой лёс. I калі сыходзіць дыктатар, для іх рушыцца сьвет. Яны рэальна ня ведаюць, што рабіць, паводле якіх пра-вілаў іх цяпер прымусяць гуляць, якому богу слу-жыць. Таму яны адразу, загадзя гатовыя аддаць права вырашаць за іх — а значыць сваю свабоду — іншым. Самы яскравы прыклад апошніх дзесяці-годзьдзяў — тое, што адбылося пасьля распаду СССР.
Толькі народы краінаў Балтыі змаглі рэальна скарыстацца шанцам, які дала ім гісторыя ў 1991-ым. Астатнія народы СССР палічылі за леп-шае заставацца там, дзе яны былі на момант сьмер-ці Брэжнева. I з настальгічным надрывам успамі-наць пра танную каўбасу. Нездарма адзін паліто-ляг назваў 100-годзьдзе з дня нараджэньня генсека 100-годзьзем бутэрброда з каўбасой.
Усе правы і свабоды мы самі зь лёгкасьцю і без шкадаваньня саступілі ў абмен на стабільныя пэн-сіі і зарплаты. А дзе-нідзе — на бясплатныя газ і соль.
181
Магчыма, неабходнасьць плаціць за газ сапраў-дную цану ў новым годзе дапаможа многім лю-дзям у Беларусі ўпершыню задумацца і аб цане дыктатуры, і аб цане сваёй маўклівай зь ёй згоды.
У Беларусі, як і ў Расеі, трэба жыць доўга...
Наша Ніва. 2006. 29 сьнежня.
182
Звыклае зло
«Калі табе камсамолец імідж»
Дачка нашых знаёмых, дзесяціклясьніца — ра-зумная, таленавітая дзяўчына — нядаўна ў раз-мове згадала, што яна ўступіла ў БРСМ. Згадала весела, нібы паміж іншым. Але паўза, якая павіс-ла ўсьлед за гэтым паведамленьнем, сьведчыла аб тым, што дзяўчына чакала рэакцыі на яго. He да-чакаўшыся, яна ўздыхнула і сказала: некаторыя змаглі вытрымаць прэсінг у школе, я — не. I дадала нешта ў тым сэнсе, што такіх, як яна, — большасьць.
Я не знайшоў, што сказаць. Шчыра кажучы, ня ведаю гэтага й да сёньня. Бо разумею, што на-ват у тым выпадку, калі камунікацыя паміж людзь-мі магчымая ў прынцыпе, наўрад ці я магу нешта патлумачыць. Мой уласны маральны досьвед ці погляд на жыцьцё застануцца толькі маім улас-ным досьведам. У лепшым выпадку — досьведам майго пакаленьня, калі на пакаленьне можна гля-дзець як на нешта цэласнае. I абсалютна бяз сэн-су навязваць свае погляды маладому пакаленьню, а тым больш павучаць яго.
Занадта шмат давялося б тлумачыць, браць пад увагу.
Напрыклад — тое, што ў 70-я гады мінулага ста-годзьдзя камсамол быў дадзенасыію для 16-га-
183
довых. Гэта была ўсяго толькі ўмова — адна з мно-гіх — для таго, каб паступіць пасьля школы ў ін-стытут ці нават у ПТВ. Хто не хацеў нікуды пасту-паць, у абавязковым парадку ўступаў у камсамол у войску. Можна было рабіць кар’еру, можна бы-ло не рабіць. Камсамол да гэта не прымушаў, да-лёка ня кожны камсамолец уступаў у партыю. У камсамол ня бралі адзінак — напрыклад, калі гэта-га не хацелі бацькі-баптысты. I пры гэтым ніякага ідэйнага фанатызму. У 80-я гады самі камсамоль-цы зь сябе весела зьдзекаваліся:« Еслн тебе комсо-молец нмндж — ііміідж крепн деламн свонмндж».