Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Але ўсё гэта не апраўданьне масавага савецка-га канфармізму. Знаёмая дзяўчына значна разум-нейшая, а значыць — лепшая за сваіх пагодкаў 70-х — 80-х гадоў. Яна ўсьведамляе, што саступі-ла чужому прэсінгу. Больш за тое, яна разумее, што зрабіла няправільна, саступіўшы, хоць і шу-кае маральнага апраўданьня.
Чаму я ўвогуле ўспомніў тую прыватную раз-мову? Відаць, яна прыйшла мне на памяць паво-дле псыхалягічнага кантрасту, калі я чытаў пале-міку ў ЖЖ на тэму будучай гадавіны сакавіцкіх падзеяў на Плошчы, а таксама рэакцыі на затры-маньні маладафронтаўцаў. Маю, найперш, на ўвазе палеміку на minsk_by, ну, і зразумела, інтэр-нэт-камэнтары на сайце «Нашай Нівы».
Рассоўваньне даляглядаў
Першая рэакцыя нармальнага чытача — як до-бра, што ў нас так шмат патрыятычнай беларус-кай моладзі, неабыякавай да таго, што адбываецца і што адбудзецца ў краіне! Але пры больш уваж-лівым прачытаньні «пастоў» узьнікаюць падста-вы і для невясёлых думак.
184
Мне ўжо даводзілася выказвацца на гэтую тэ-му раней, але, рызыкуючы зноў выклікаць абу-рэньне заўсёднікаў ЖЖ, паўтаруся. Тэхнічны пра-грэс сам па сабе (summa technologiae), павелічэньне спосабаў і хуткасьці камунікацыяў практычна мала што мяняюць у псыхалёгіі й сыстэме ма-ральных каштоўнасьцяў чалавека. Тое, што коль-касьць блогаў, дзёньнікаў і аўтараў у іх расьце з кожным днём у геамэтрычнай прагрэсіі, не вядзе аўтаматычна да зьяўленьня большай колькасьці сапраўдных літаратурных твораў. «Zianon-hop» тут, хутчэй, выключэньне, якое пацьвярджае пра-віла.
Магчымасьць выстаўляць і спампоўваць у се-ціве зробленыя рознымі аўтарамі фатаграфіі і ві-дэафільмы, музыку і г.д. — гэта цудоўна, гэта сапраўды рассоўваньне даляглядаў. Але гэта не вядзе, як пасьпяшаліся заявіць некаторыя філё-зафы й культуролягі, да стварэньня нейкай но-вай рэальнасьці. Гэта, хутчэй, уцёкі ад яе.
Нездарма назва «пакаленьне геймэраў» даво-лі трывала ўвайшло ва ўжытак сацыёлягаў і со-цыяпсыхолягаў на Захадзе. Для найбольш тыпо-вых прадстаўнікоў гэтага пакаленьня характэрнае стаўленьне да жыцьця, як да нейкай гульні, дзе галоўнае — набраць як мага больш пунктаў. Зьмест яе можна мяняць, адвольна мяняючы парамэтры. Ды яшчэ мець пры гэтым у запасе некалькі прэмі-яльных «жыцьцяў».
Калі мы сьцвярджаем, што інтэрнэт ёсьць апо-шняй свабоднай зонай ў беларускім грамадзтве, мы гаворым паўпраўду. Так, інтэрнэт дае больш магчымасьцяў для праяваў свабоды, але ён ня робіць грамадзтва і чалавека больш свабоднымі, чым яны ёсьць. ЖЖ стварае ўнікальныя, неаб-
185
межаваныя магчымасьці для дыскусіі. Але ці шмат ад яе карысьці, калі ўсе яе ўдзельнікі застаюцца ананімнымі? Я зусім не заклікаю «раскрываць псэўданімы», у чым папракалі мяне некаторыя аўтары. Больш за тое, я лічу ананімнага аўтара (ці аўтараў) «Зянон-хопа» сапраўды вольнымі людзьмі. Але ананімнасьць як прынцып існавань-ня, як ухіленьне ад маральнай адказнасьці, як пра-ва казаць толькі тое, «што хачу», як адсутнасьць зваротнай сувязі я лічу прыкметай нашага часу. Прыкметай канфармізму, узьнятай на шчыт, пры-кметай аморфнасьці ідэалаў і прынцыпаў, прык-метай грамадзянскай анэміі.
Пасьля Плошчы
Мне могуць нагадаць вядомую байку пра тое, што няма сэнсу наракаць на люстэрка. Цалкам па-гаджуся з гэтым. I нават, насуперак таму, што ка-заў вышэй, хачу сказаць, што не заўважаць гэта-га адлюстраваньня ня можна. Трэба і заўважаць, і вывучаць, і намагацца зразумець. 3 гэтага гледзі-шча мне падаецца асабліва важным прыгледзец-ца да інтэрнэт-дыскусіі вакол меркаванай даты выхаду на Плошчу ў сакавіку. У тым і справа, што ў віртуальным дзёньніку абмяркоўваецца справа. Абмяркоўваецца пытаньне — што рабіць? Якое мае абсалютна канкрэтны сэнс для многіх мала-дых людзей.
Перад імі паўстала дылема: ісці на плошчу 19-га (альбо 20—23-га) ці 25 сакавіка?
25 сакавіка — гэта ня проста дата, выбраная аргкамітэтам па правядзеньні масавай акцыі. Гэ-та ня толькі той дзень, калі Казулін павёў людзей на Акрэсьціна. Гэта Дзень Волі. Для многіх ма-ладзёнаў, як паказвае дыскусія, гэта ўсяго толькі
186
гісторыя. Гісторыя нейкай БНР. Можна абурац-ца адсутнасьцю павагі да гісторыі, неразуменьнем важнасьці гэтае даты — 25 сакавіка 1918 году — для Беларусі. А можна задацца пытаньнем: хто ві-наваты ў тым, што ў патрыятычнай беларускай мо-ладзі сфармавалася такое стаўленьне да Дня Волі?
Толькі ня трэба ва ўсім абвінавачваць БТ і дзяржаўную прапаганду ў цэлым.
Хто за дзесяць зь лішнім гадоў незалежнасьці Беларусі зьвёў сьвяткаваньне гэтай даты да сьці-плых імпрэзаў у Доме літаратара ці тэатральных залях (калі яшчэ можна было дамовіцца аб іх арэндзе)? Лідэры дэмакратычных партыяў, дзе-ячы адраджэньня па чарзе адзначалі Дзень Волі ў Празе, прамаўляючы над магіламі Крэчаўскага і Захаркі, у той час як у Менску звыкла арыштоў-валі чарговых маніфэстантаў на чарговай мані-фэстацыі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Да пэўнага часу гэта здавалася натуральным і звык-лым. Але пасьля Плошчы, дзе купка моладзі здьзейсьніла акт непакоры, пасьля таго як Казу-ліна засудзілі на 5 гадоў няволі, калі маладзёнаў пачалі кідаць у турму ўсяго толькі за прыналеж-насьць да незарэгістраваных арганізацыяў, па-добныя рэчы пачалі ўспрымацца інакш.
Вядома, свабода перасоўваньня ёсьць неад’ем-най і натуральнай часткай грамадзянскіх свабо-даў. Вядома, так званы сьпіс «Д», паводле якога вядомых палітычных і грамадзкіх дзеячаў на бе-ларускай мяжы надглядаюць, так бы мовіць, па поўнай праграме, распранаючы да трусоў, ёсьць грубым парушэньнем гэтай свабоды й зьдзекам над чалавечай годнасьцю. Аднак, калі пра канфі-скацыю грошай альбо нейкай апаратуры памеж-нікамі ў вядомага грамадзкага дзеяча паведамля-
187
юць на дэмакратычным сайце як пра галоўную навіну, ледзь не як пра злачынства супраць чала-вечнасьці, гэта спараджае пытаньні. Напрыклад, а ці ня зьбіўся, часам, прыцэл у некаторых дзея-чаў апазыцыі? Ці пачалася ў іх абэрацыя зроку?
Значкі ці сымбалі?
Ёсьць і іншыя пытаньні да лідэраў апазыцыі. Чаму БНФ і іншыя партыі разам з іх лідэрамі маў-кліва паглядалі на тое, як бел-чырвона-белыя сьцягі паступова зьмяняюцца «джынсавай сымболікай», нібыта больш блізкай і зразумелай моладзі? На-ват тэрмін «джынсавая рэвалюцыя» быў ухвале-ны на высокім узроўні. Прыдумляліся ўсё новыя знакі й значкі з эмблемамі — у той час, як гіста-рычныя сымбалі разам зь беларускай мовай як галоўным сымбалем і набыткам нацыі ўсё больш адыходзілі на маргінэс. I нават калі моладзь вый-шла на абарону падручнікаў гісторыі на роднай мове, «вяршынька» дэмсілаў знайшла ўсяго не-калькі словаў ухвалы для гэтае акцыі, ясна даючы зразумець. што ў яе ёсьць справы больш важныя.
Больш важнай справаю, як хутка высьветлі-лася, стала вылучэньне ды адстойваньне прын-цыпу «ратацыі лідэра». (Прасьцей кажучы: па-руліў — дай паруліць іншаму.) Выглядае, менаві-та з гэтай мэтай, а не дзеля таго, каб разабрацца ў тым, што адбылося ў грамадзтве за апошні год, прааналізаваць уласныя памылкі і галоўнае — зра-зумець, што рабіць далей, склікаецца чарговы кан-грэс.
Усё гэта бачыла, не магла ня бачыць тая мо-ладзь, якая выйшла на Плошчу ў 2006-м.
Прынцып «ювэнільнасьці» тут ні пры чым. Прыналежнасьць да маладога пакаленьня само
188
па сабе нічога ня значыць, нікога не апраўдвае і не дае ніякіх прывілеў. Маладосьць, як вядома, гэта такі недахоп, які хутка выпраўляецца. У па-літыцы дзейнічае той самы прынцып, што і ў па-эзіі — калі ты пачаў, дык ужо не пачатковец, і пра цябе будуць думаць паводле агульных крытэраў.
Але ёсьць яшчэ адна рэч, якая з узростам толь-кі расьце, — гэта адказнасьць. Большая палова ўдзельнікаў дыскусіі ў ЖЖ выказвае не прэтэнзіі, а жорсткае патрабаваньне да Мілінкевіча, Ля-бедзькі, Вячоркі, іншых дэмакратычных лідэраў (і моладзевых — таксама!) — даць справаздачу пе-рад тымі людзьмі, перад якімі яны выйшлі на Ка-стрычніцкую плошчу 19 сакавіка. Якім абяцалі пасьля разгону намётавага лягеру працяг бараць-бы, стварэньне шырокага руху і шмат чаго яшчэ. He «дзякуй, сыходзьце!» — такі лёзунг мог быць актуальны яшчэ год таму. A — справаздача. I не ў кулюарах кангрэсу, а на Плошчы.
Гэтая ідэя мне асабіста падаецца ўтапічнай. Нават трошкі наіўнай. Ніхто зь беларускіх дзея-чаў яшчэ ніколі не прызнаў сябе вінаватым у тым, што нешта не ўдалося, ці атрымалася ня так, як яны абяцалі. Заўсёды ў гэтым былі вінаватыя ін-шыя — Лукашэнка, Пуцін, Зімоўскі, Мілінкевіч з Казуліным, Захад...
Я ўпэўнены, што заўтра з вуснаў каго-небудзь з апазыцыянэраў прагучыць сакрамэнтальнае «па-літычна нясьпелая моладзь не разумее...»
Так, моладзь ня хоча шмат чаго разумець. Але яна вучылася ў нас — больш не было ў кога. Так што прэтэнзіі да настаўнікаў.
Нават у самых сьмелых прапановах у ЖЖ не гаворыцца пра тое, што трэба нешта мяняць. Га-ворыцца толькі аб тым, калі і куды выйсьці на
189
Плошчу з найменшым уронам для маніфэстан-таў. «Каб ня надта білі». Адчуваецца нявер’е ў свае сілы, адсутнасьць ініцыятывы, часам нават адчай. Хто ў гэтым вінаваты?
I якія словы тут могуць дапамагчы?
Толькі справа. Нічога, акрамя справы.
Наша Ніва. 2007. 9 лютага.
190
Канец антыўтопіі
Мюнхэнскі сьпіч
Амаль усе камэнтатары й палітолягі, у тым лі-ку — расейскія, сыходзяцца на тым, што Ўладзі-мер Пуцін у сваёй прамове на міжнароднай канфэ-рэнцыі бясьпекі ў Мюнхэне не сказаў нічога нова-га. Заходніх аглядальнікаў (але толькі не сур’ёзных палітыкаў) уразілі, хутчэй, тон прамовы, чымся ейны зьмест. Некаторыя згадалі нават Хрушчова, які грукаў чаравікам па трыбуне ААН. Але галоў-нае было нават ня ў тым, як прамаўляўся сьпіч, a ў тым, каму ён быў прызначаны.
Прыкладна тое самае паводле сэнсу Пуцін заў-сёды раней прамаўляў перад унутрырасейскай аў-дыторыяй: Захад нас падмануў, ЗША праводзяць аднапалярную, імпэрыялістычную палітыку, скіра-ваную супраць інтарэсаў Расеі, NATO наш вораг, АБСЭ ёсьць заслонай заходніх інтарэсаў, хопіць нас вучыць дэмакратыі і г.д. Але дагэтуль Пуцін вызначаўся ўменьнем гаварыць тое, што аўдыто-рыя чакала ад яго пачуць. Для расейскай аўдыто-рыі — адно, для замежнай — нешта іншае. У сьпі-чы ў Мюнхэне ўсё зьмяшалася.
Пасланьне расейскім «сілавікам» і полісамэй-керам, пасланьне свайму электарату, у якога па-пулярнасьць Пуціна і без таго, калі верыць сац-