Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Зь цягам часу жыцьцёвыя стандарты вырась-лі. Сёньня можна і катэдж пабудаваць, і дзяцей у элітную школу ўладкаваць. Адно засталося ня-зьменным. У мірным жыцьці ня тое што праявіць сябе героем — проста зьдзейсьніць мужны ўчы-нак неймаверна складана.
139
Ці можна абвінавачваць у гэтым людзей? Ці варта шкадаваць аб тым, што вайна скончылася 60 гадоў таму і няма ў руках аўтамата? He ў лясах і не на вуліцах ідзе сёньня вайна — яна ў галовах і сэрцах людзей. I. чым меншая тэрыторыя сэрца застаецца вольнай і незалежнай, не захопленай хамскай уладай, тым больш жорсткім і адчайным робіцца змаганьне. Бо няма іншага выйсьця.
Суд над злачынцамі паводле міжнародных пра-цэдур застаецца далёкай марай. Але судзіць па-водле законаў сумленьня не забаронена нікому. I таму яны ўжо сёньня асуджаныя. Яны прайгралі працэс, нават калі сёньня яны яшчэ на свабодзе і мараць закаваць нас у кайданкі.
Наша Ніва. 2005. 14 кастрычніка.
140
Што мне рабіць?
Трохі пра рок гісторыі й гісторыю року
Калі нехта думае, што назву артыкулу падка-зала савецкая школьная праграма, то памыляец-ца. Мікалай Чарнышэўскі са сваім раманам, як і Ўладзімер Ленін, якога той раман «глыбока пе-рапахаў», тут ні пры чым. Натхніў мяне, хутчэй, музычны жарт Зьміцера Бартосіка, які паклаў ку-палаў верш «Мужык» на кампазыцыю рок-гурту Smokie «What Can I Do?». Мне падаецца, што аў-тар жарту, выбачайце за нявольную гульню сло-ваў, і сам не зразумеў, што ён зрабіў. Нехта ўбачыў у «Што мне рабіць?» пародыю на культавы рок-гурт, нехта — зьдзек з клясычнага тэксту. Мне ж бачыцца ў гэтым спантанны культурніцкі акт, поў-ны глыбокага сымбалічнага сэнсу. Але, зноў жа, гаворка пойдзе не пра Купалу і не пра Smokie. Хоць часткова гаворка тычыцца рок-музыкі. Але пра яе — крыху пазьней.
Простая гісторыя
Беларускі дзяржаўны тэлеканал «Лад» быў за-думаны як свайго роду аналяг расейскага каналу «Культура». Ён павінен быў паказваць лепшыя перадачы гэтага каналу, трансьляцыя якога ў Бе-ларусі была спыненая, а таксама — яшчэ лепшыя перадачы ўласнай вытворчасьці. У выніку «Лад»
141
стаў нагадваць, у лепшым выпадку, расейскі тэ-леканал «Спорт». А большасьць перадач расей-скай «Культуры» ў Беларусі можна назіраць ця-пер толькі праз спадарожнік — на канале РТР-Плянэта. Кажу пра гэта са шкадаваньнем не таму, што Беларусь, нібыта, апынулася ў ізаляцыі ад расейскай культуры. Тэлебачаньне, у прыватнась-ці — расейскае, да культуры ў высокім сэнсе сло-ва мае вельмі ўскоснае дачыненьне. Аднак часам чужыя непалітычныя тэлепрагарамы, зробленыя дзеля чыста ўнутранага культурніцкага спажывань-ня, дапамагаюць паглядзець на сябе як бы звонку.
Расейская перадача цыклю «Тым часам» была прымеркаваная гэтым разам да 100-годзьдзя цар-скага маніфэсту 17 кастрычніка. Маніфэст, які ўпершыню абвесьціў некаторыя грамадзянскія свабоды для насельнікаў імпэрыі, папярэднічаў, як вядома, першай расейскай рэвалюцыі. Але раз-мова за круглым сталом вялася ня столькі аб рэ-валюцыйных падзеях 1905-га году, колькі аб тым, ці ёсьць гісторыя сама па сабе шматварыянтнай, альбо яна разьвіваецца паводле прадвызначана-га аднойчы ды назаўсёды шляху. Іншымі словамі, ці зьяўляецца суб’ектам гісторыі чалавек, які мае свабоду волі й свабоду выбару, альбо гэтыя катэ-горыі ня маюць значэньня? Адзін з удзельнікаў круглага стала — прадстаўнік расейскай акадэмі-чнай навукі, сфармуляваў адказ вельмі ляканіч-на й шчыра. У расейскай гісторыі, на ягоны по-гляд, ніколі не было альтэрнатывы — тым больш, лібэральна-дэмакратычнай. Яна, гісторыя Расеі, паводле мудрага гісторыка, заўсёды была й на-заўсёды застанецца гісторыяй імпэрскай ды пра-васлаўнай. I на гэтым палягае веліч дзяржавы. Што ж тычыцца свабоды выбару, дык, на думку
142
расейскага навукоўца, чалавек можа, канечне, раз-глядаць айчынную гісторыю зь іншага — скажам так, не імпэрска-праваслаўнага гледзішча. Але тады гэты чалавек ня мае права называцца рускім і лічыць сябе патрыётам. Яго трэба разглядаць як ворага народу.
Цудоўным чынам расейскі прафэсар, сам таго ня ведаючы, сфармуляваў тыя прынцыпы, на якіх грунтуецца ня толькі расейская афіцыйная гісто-рыя, але ж і сучасная дзяржаўная ідэалёгія ў Бе-ларусі. Альбо ты прымаеш дзяржаўную ўладу на чале з прэзыдэнтам як нейкую дадзеную звыш, адзіна магчымую рэальнасьць і пры гэтым падзя-ляеш праваслаўныя каштоўнасьці (у крайнім вы-падку, лічыш сябе праваслаўным атэістам), аль-бо ты — вораг народу.
Тое, аб чым хацелі сказаць, але саромеліся
Шаноўны прафэсар шчыра сказаў аб тым, што пераважная большасьць расейскіх палітыкаў, па-літолягаў, журналістаў і г. д. заўсёды мела на ўвазе, але аб чым звычайна саромеецца адкрыта казаць. Расея ёсьць імпэрскай праваслаўнай дзяржавай, народу якой дэмакратыя не патрэбная і нават шкодная. А патрэбны бізун і царква. Можна па-дзякаваць прафэсару за такую шчырасьць. Аднак, напэўна, ён вельмі зьдзівіўся б, калі б яму сказалі, што акрамя рускага, існуе беларускі народ, у яко-га ёсьць свая ўласная гісторыя й свой погляд на яе. Што нават пры наяўнасьці ў Беларусі падручні-каў па гісторыі, на якіх ясна адбіўся сьлед абэцэ-даршчыны, усё-ткі пераважная большасьць бела-рускіх гісторыкаў — дасьледчыкаў, выкладчыкаў, настаўнікаў — не атаясамліваюць гісторыі Бела-русі з гісторыяй Расеі і ня лічаць, што Беларусі
143
наканавана быць у складзе «адзінай і непадзель-най» расейскай імпэрыі.
Удзельнікі згаданага тэлевізійнага круглага стала дружна сышліся на тым, што падзеі 1991 г. неяк ня ўпісваюцца ў слаўную гісторыю вялікай расейскай дзяржавы. Адсюль выводзілася дум-ка, што менавіта дэмакратычныя рынкавыя рэ-формы, перанятыя на Захадзе, сталі згубнымі для імпэрыі. Магчыма, гэта так і ёсьць. Але ж не да-водзіцца спрачацца і з тым, што распад СССР, які стаў магчымы ў выніку дэмакратычных пераў-тварэньняў, даў Беларусі магчымасьць стаць не-залежнай дзяржавай, што перад ёй зьявілася аль-тэрнатыва — заставацца ў імпэрыі ці знайсьці свой шлях у гісторыі.
Няўжо ў каго-небудзь з сучасных беларускіх дзяржаўных ідэолягаў ёсьць сумненьні ў тым, што згортваньне дэмакратыі ў Расеі, вяртаньне яе на шлях праваслаўнае імпэрскасьці ёсьць непасрэд-най і рэальнай пагрозай для Беларусі? Няўжо за-стаўся хоць адзін сур’ёзны палітоляг ці палітык, здольны паверыць, быццам менавіта з Расеі прый-дуць да беларусаў парлямэнцкая дэмакратыя, сва-бода слова й веравызнаньня? Расейскія палітоля-гі й гісторыкі самі даўно ў гэта ня вераць. А ў Бе-ларусі — ўсё яшчэ вераць?!
Бязьядравы шантаж
Як бы ні ставіўся кіраўнік Расеі да кіраўніка Беларусі, ён усё адно будзе бачыць Беларусь уся-го толькі васальнай тэрыторыяй. Так яго вучылі ў школе. Дакладней, так іх абодвух вучылі ў шко-ле. Урокі ўсходняга царадворства й падхалімства, здрадніцтва й крывадушнасьці. У асманскай ім-пэрыі некалі быў такі звычай. Доўгія гады nep-
144
шы візір служыў у літаральным сэнсе слова пад-стаўкаю для ног султана, калі той сядзеў на тро-не. Але прыходзіў тэрмін, візір рабіўся султанам, і тады ўжо наступала чарга былога султана слу-жыць падстаўкаю для ног уладара.
Ну а народ, вядома, захоўвае маўчаньне. У гэ-тым палягае, так бы мовіць, сэнс расейскае гісто-рыі — у тым выглядзе, як яе падаюць расейскія гісторыкі ва ўнівэрсытэтах і ў самых інтэлектуаль-ных расейскіх тэлепраграмах. 3 гледзішча такой гістарычнай навукі, Захад ёсьць носьбітам разбу-рэньня мітычных духоўных якасьцяў ды сабор-насьці, а дэмакратыя ёсьць смутай, зачыншчыкаў якой трэба саджаць на кол.
Таму спадзявацца, што Расея зь нейкай фанта-стычнай прычыны падтрымае раптам на якіх заў-годна выбарах у Беларусі дэмакратычную апазы-цыю — значыць страціць пачуцьцё рэальнасьці. Па-першае, перамога дэмакратыі ва ўсё яшчэ па-літычна залежнай ад Крамля Беларусі азначала б для яго самае страшнае — канчатковую перамогу нацыяльна-вызвольнага руху на апошняй саюзнай тэрыторыі, крах дэспатыі. Што, як мы высьветлілі, і ёсьць квінтэсэнцыяй праваслаўнай цывілізацыі.
Зь іншага боку, баяцца сёньня ЗША і НАТО, баяцца паўтарыць лёс Іраку, ці былой Югаславіі — значыць заставацца на самой справе былой Юга-славіяй альбо Іракам, заставацца на ўзбочыне эў-рапейскай гісторыі. Стаць клясычнай тыраніяй усходняга кшталту ў Беларусі наўрад ці ўжо атры-маецца. Стаць Паўночнай Карэяй у цэнтры Эў-ропы — таксама. У Беларусі няма ядравай зброі. Бог зьлітаваўся.
Замест зброі масавага зьнішчэньня можна, праўда, пагражаць суседзям наркатрафікам, па-
145
токамі нелегальнай міграцыі, распаўсюдам СНІДУ й птушынага грыпу. Гэтак некалі ў сярэднявеч-чы некаторыя бадзягі зараблялі на жыцьцё тым, што пагражалі сустрэчным на дарозе тым, што да-крануцца да іх сваімі язвамі ад праказы (часам фальшывымі), пранцаў або якой іншай хваробы. Маўляў, плаці грошы, a то заражу! Што і казаць, шантаж — годны занятак для эўрапейскай дзяр-жавы на пачатку трэцяга тысячагодзьдзя.
Вынас муміі
Ну і нарэшце, наконт цывілізацыі. Наконт са-матоеснасьці нацыі, мовы, індывідуальнасьці ча-лавека і г. д. Нам ужо шмат гадоў даводзяць, што ўсяму гэтаму пагражае Захад. Ён, Захад, ёсьць пагрозай цывілізацыі. Якой цывілізацыі? Савец-кай, якая адыходзіць у нябыт? Праваслаўнай? Мусульманскай? Можа, асманскай, ці старажыт-на-эгіпецкай? Адну мумію, дарэчы, так і пакінулі ляжаць на Краснай плошчы ў праваслаўнай ста-ліцы. Кажуць, што вынас муміі з маўзалею абразіў бы пачуцьці мільёнаў людзей, якія служылі ідэа-лам камунізму. Іншымі словамі — гэта абразіла б, сярод іншых, былых ахоўнікаў сталінскага ГУ-ЛАГу і чэкістаў, катаў і сэксотаў, судзьдзяў і пра-курораў, якія выносілі няправедныя прысуды. Xi-63 можна чапаць такіх людзей у краіне, якая гана-рыцца сваім імпэрскім мінулым?
На пачатку новага тысячагодзьдзя група бры-танскіх лінгвістаў правяла кампутарнае дасьледа-ваньне самых розных тэкстаў — ад старажытных летапісаў да сучасных зонгаў і рэклямных брашу-раў з мэтай высьветліць, якое слова можна лічыць найбольш папулярным і характэрным для апош-няга тысячагодзьдзя, стагодзьдзя, дзесяцігодзь-
146
дзя. Словам другога тысячагодзьдзя ў ангельскай мове было прызнанае слова «she» — яна. Бо да гэтага ангельскія джэнтэльмэны абыходзіліся ў размове без жаночага роду. Словам дваццатага стагодзьдзя прызнанае слова «jazz». I словам дзе-вяностых стала слова «web», што супала з гля-бальным распаўсюдам Інтэрнэту.