• Газеты, часопісы і г.д.
  • Звыклае зло  Віталь Тарас

    Звыклае зло

    Віталь Тарас

    Выдавец: Наша Ніва
    Памер: 311с.
    Мінск 2007
    16.27 МБ
    Хто габрэй?
    Гэтая фраза набыла анэкдатычную вядомасьць. Але сэнс анэкдоту насамрэч ня ў тым, што Гёрынг дапамагаў сваім падначаленым, якія прыносілі карысьць справе, а ў тым, што кіраўнікі Райху са-праўды маглі вырашаць і вырашалі, каго лічыць габрэем, а каго — не. Вядома іншая фраза, якую прыпісваюць Гітлеру: «Калі б габрэяў не было, іх давялося б выдумаць». Сказанае не азначае, зра-зумела, што Гітлер і Гёрынг не былі антысэмітамі (хоць Гёрынг, магчыма, ня быў ідэйным антысэ-
    110
    мітам). Антысэмітызм быў падмуркам ідэалёгіі трэцяга Райху, ажыцьцяўленьне якой на прак-тыцы азначала зьнішчэньне мільёнаў людзей. Мы памятаем, аднак, што, паводле расавай тэорыі гіт-лераўцаў, быў народ, які займаў яшчэ больш ніз-кае за габрэяў месца ў расавай герархіі, — цыганы. Крыху вышэй за габрэяў ставіліся нэгры й славяне (асобы славянскай нацыянальнасьці?). Такім чы-нам, практычныя немцы як бы пакідалі сабе «по-ле дзейнасьці» на той выпадак, калі б «габрэйскае пытаньне» было сапраўды «канчаткова выраша-на» ў тым сэнсе, як гэта разумелі нацысты.
    Але хіба толькі немцы вызначаліся падобнай прагматычнасьцю? Напрыклад, «савецкі інтэрна-цыяналізм» пры Сталіну пасьля вайны мірна спа-лучаўся з барацьбой супраць «бязроднага касма-палітызму» — г. зн. дзяржаўным антысэмітызмам. Да вайны Сталін пасьлядоўна «прызначаў габрэ-ямі» трацкістаў-зіноўеўцаў, беларускіх і ўкраін-скіх сялян, а падчас і пасьля вайны ў ролі габрэяў-выгнаньнікаў па чарзе апынуліся немцы Павол-жа, крымскія татары, калмыкі, чачэнцы ды іншыя народы і народнасьці. Потым знайшліся й лека-ры-забойцы з габрэйскімі прозьвішчамі. У той са-мы час Ільля Эрэнбург мог атрымаць Сталінскую прэмію, а акадэмік Мінц — загадваць марксісцка-ленінскай навукай. Сталін сам вызначаў, хто ёсьць хто.
    Ня ён, зразумела, і ня немцы выдумалі анты-сэмітізм. Да пачатку мінулага стагодзьдзя габрэй-скія пагромы рэгулярна адбываліся ў Расейскай імпэрыі па ўсёй так званай мяжы аселасьці. Па-лякі, вядома, таксама зрабілі свой «унёсак» у гі-сторыю перасьледу габрэяў. Апошняя хваля габ-рэйскай эміграцыі з Польшчы была інсьпірава-
    111
    ная кіраўнцітвам ПАРП і органамі дзяржбясьпе-кіў1968 г.
    Ня так даўно польская грамадзкасьць успамі-нала трагедыю Ядвабнага — мястэчка, у зьні-шчэньні габрэйскага насельніцтва якога падчас вайны ўдзельнічалі палякі. Сучаснае кіраўніцт-ва Польшчы знайшло ў сабе мужнасьць прызнаць і ўвекавечыць гэты факт, папрасіць дараваньня ў нашчадкаў ахвяраў.
    Чаравікам па трыбуне
    Як бы парадаксальна гэта ні гучала, самі паля-кі, у сваю чаргу, не аднойчы ператвараліся ў, так бы мовіць, «бязродных касмапалітаў» — у вачах расейцаў, прынамсі. Слова «пшэк» нярэдка гу-чала ў іхных вуснах амаль гэтак жа зьняважліва, як слова «жыд» (дарэчы, ні ў польскай, ні ў бела-рускай мове, у адрозьненьне ад расейскай, гэтае слова ніколі ня мела зьняважлівага сэнсу).
    He ў XIX ст. у царскай Расеі, не ў 20-я гады стагодзьдзя мінулага, калі Чырвоная Армія была ўшчэнт разьбітая пад Варшавай, але ўжо ў наш час па расейскім тэлебачаньні з вуснаў расейскіх інтэлектуалаў ізноў гучаць зьняважлівыя выказ-ваньні накшталт таго, што дзяржаўнасьць Поль-шчы вымяраецца апошнімі шасьцюдзесяцьцю гадамі, у крайнім выпадку — васьмюдзесяцьцю... Разам з польскай дзяржаўнасьцю закрэсьліваец-ца, зразумела, і ўся гісторыя ВКЛ, якога нібыта і не было. Прэзыдэнт Расеі дэманстратыўна ад-маўляецца сустракацца з сваім польскім кале-гам, дазваляе сабе кпіны ў ягоны бок. А кіраўнік суседняй дзяржавы, карыстаючыся слэнгам пра-вадыра сацыялістычнай рэвалюцыі, які той ужы-ваў у адносінах да свайго канкурэнта Лява Троц-
    112
    кага, называе Польшчу «палітычнай прастытут-кай».
    Гэтак некалі Мікіта Хрушчоў стукаў па тры-буне ААН сваім чаравікам, абяцаючы «закапаць» капіталістычны сьвет. Пры гэтым генсек лаяўся ды пагражаў прадстаўніку Гішпаніі, які не спада-баўся савецкаму кіраўніку. Празь яго Хрушчоў як бы апэляваў тады да ЗША ды астатніх заход-ніх дзяржаў. Кажуць, што трагедыя паўтараецца ў гісторыі ў выглядзе фарсу. А што калі паўтараецца фарс? Сьмяяцца ці плакаць? Калі не пускаюць у Эўропу, адмаўляюцца сустракацца на вышэйшым узроўні, не прызнаюць ня тое што за дэмакраты-чную — за цывілізаваную дзяржаву, значыць, трэ-ба ўзьняць гістэрыку на самым высокім узроўні і тым самым прыцягнуць увагу да сябе і на Ўсход-зе, і на Захадзе? Прымусіць лічыцца з сабой хоць бы такой цаной. Абсурд?
    Грошы ад польскага консула
    Абвінавачаньні прадстаўнікоў Саюзу палякаў у Беларусі, а таксама польскіх дыпляматаў і ўво-гуле Польшчы як дзяржавы ў спробах дэстабілі-зацыі грамадзтва, расколу краіны, шпіянажы, пра-вакацыях і г. д. сапраўды сёньня гучаць абсурдна.
    У паэта Міколы Хведаровіча, якога ў 1937-м абвінавацілі ў шпіянажы на карысьць панскай Польшчы, сьледчы патрабаваў прызнацца ў зла-чынстве і расказаць, як яно адбывалася. Хведаро-віч на допыце вырашыў «раскалоцца»: маўляў, ён сустракаўся з польскім консулам... у сквэрыку ў са-мым цэнтры Менску, на лавачцы, і той кожнага разу ўручаў яму пэўную суму злотых у абмен на сакрэтную інфармацыю. Паэту здавалася, што сьледчы толькі пасьмяецца з такіх паказаньняў.
    113
    Але той не зразумеў жарту, і Хведаровіч адседзеў у лягерах амаль 20 гадоў...
    Калі прыблізна ў той самы час арыштавалі ксян-дза касьцёлу на Залатой Горцы, па Менску папаў-зьлі чуткі: ксёндз хаваў у касьцёле золата ды зброю, якія перапраўляліся праз падземны ход проста з польскага консульства. Тады ў гэта верылі. Сёнь-ня беларускі абываталь таксама ахвотна верыць ва ўсё, што гавораць з экранаў тэлебачаньня пра палякаў. Тым, хто ўзгадаваны на расейскай мане, псэўдагісторыі й шавіністычнай nance, прыемна, калі «гэтых палякаў» ставяць на месца. Тое, што Польшча больш як дзесяць апошніх гадоў давала магчымасьць тысячам беларускіх чаўнакоў за-рабіць грошай на дробным гандлі, — ня важна. Важна, што ёсьць тыя, хто за ўсё адказвае, праз каго ўсё кепска. 3 каго можна спытаць за нявы-кананыя абяцаньні. Вядома ж, не з кіраўніцтва Беларусі. He, да польскіх пагромаў або закрыць-ця касьцёлаў, дзякаваць Богу, яшчэ не закліка-юць, але глеба, без таго добра ўгноеная, узмоцне-на паліваецца жыжай у дзяржаўных СМІ.
    «Прыйшоў час вайны»
    Адна зь дзяржаўных газэт, напрыклад, напіса-ла, што польскі ўрад падрыхтаваў і зьдзейсьніў у Беларусі правакацыю накшталт Гляйвіцкага ін-цыдэнту, які выкарыстала Нямеччына для разь-вязваньня Другой усясьветнай вайны. Газэта, праўда, забылася нагадаць чытачам, што адбыло-ся ў Гляйвіцы на пачатку жніўня 1939 г. Гэта была апэрацыя нямецкіх спэцслужбаў, якія выкарыс-талі некалькіх крымінальнікаў для нападу на ра-дыёстанцыю, што месьцілася на тагачаснай поль-ска-нямецкай мяжы. Нападнікі былі апранутыя
    114
    ў польскую вайсковую форму. У этэры прагучаў заклік на польскай мове: «Грамадзяне Польшчы! Прыйшоў час вайны паміж Польшчай і Нямеч-чынай! Яднайцеся ды забівайце ўсіх немцаў!» Наступным днём Гітлер заявіў, што Польшча на-пала на нямецкую тэрыторыю і што Нямеччына знаходзіцца ў стане вайны з Польшчай.
    Такім чынам, спроба Саюзу палякаў у Бела-русі зьмяніць кіраўніцтва шляхам выбараў параў-ноўваецца з захопам спэцслужбамі радыёстан-цыі! Асаблівую пікантнасьць параўнаньню надае той факт, што менавіта Польшча сталася першай ахвярай вайны і што менавіта на яе тэрыторыю ў верасьні 1939 г. увайшлі нямецкія войскі з Заха-ду і савецкія часьці з Усходу. У Берасьці за не-калькі месяцаў да пачатку вайны паміж СССР і Нямеччынай адбыўся сумесны парад нямецкіх і савецкіх войскаў. Такая была лінія Сталіна...
    Але вернемся ў нашы дні. Арышты некалькіх лідэраў СПБ, высылка польскіх дыпляматаў, дэ-партацыя журналістаў, пікеты ля будынку СПБ у Горадні і ля амбасады Беларусі ў Варшаве, трэ-ба разумець, таксама ёсьць суцэльнай правакацы-яй з мэтай... пачаць вайну паміж Польшчай і Бе-ларусяй? У магчымасьць такога варыянту ня ве-раць, мабыць, ня толькі ў Варшаве, але, відавочна, і ў Менску. У чым жа сэнс такога сцэнару, напам-поўваньня антыпольскай гістэрыі?
    Сон Брэжнева
    На гэтае быццам бы рытарычнае пытаньне мо-жна даць два адказы. Першы — гістэрыя патрэб-ная дзеля самой гістэрыі, бо атмасфэра страху ства-рае тую самую ілюзію стабільнасьці ў краіне. Гэта стабільнасьць, заснаваная на маўчаньні.
    115
    Другі адказ палягае ў тым, што афіцыйны Менск усяго толькі выконвае спэцзамову Масквы — вы-прабоўвае ня толькі Варшаву, але і Эўразьвяз у цэлым на ўменьне «трымаць удар». Надзвычай рэзкая рэакцыя на зьбіцьцё дзяцей расейскіх ды-пляматаў у Варшаве хуліганамі гаворыць аб маг-чымасьці скаардынаванай палітыкі.
    Такую вэрсію вылучаюць цяпер большасьць польскіх мас-мэдыяў. Некаторыя зь іх робяць вы-снову, што ўдару ні Польшча, ні Захад ня вытры-малі, яны сагнуліся ў жаху ад нахабства з боку бе-ларускага кіраўніцтва й паныла чакаюць цяпер на-ступных удараў. Іхны дэвіз — кепскі мір лепшы за добрую сварку. Аднак для такіх высноў усё-такі, відаць, час яшчэ не насьпеў.
    Урэшце, хто і што будзе рабіць там, за Бугам, і тут, у Беларусі, — не галоўнае.
    Бо справа датычыць не палякаў. У ролі паля-каў заўтра могуць апынуцца літоўцы, латышы, украінцы, чэхі. Справа датычыць не гісторыі. Узаемадачыненьні беларусаў і палякаў ніколі не былі, мякка кажучы, бясхмарнымі. Але ж і пады-маліся на барацьбу з прыгнятальнікамі яны чась-цей за ўсё разам.
    Справа датычыць ня толькі нядаўняга мінула-га. Хоць варта памятаць, што сярод тысяч ахвяр Катыні ёсьць, без сумневу, нараджэнцы Беларусі, а ў Курапатах ляжаць і палякі.
    Справа датычыць нас саміх. Ці ёсьць мы ўжо сёньня кімсьці, а ня тым, што з нас хочуць зра-біць, — нейкім фарпостам Масквы на Захадзе, са-вецкім электаратам ці проста ўгнаеньнем на па-лях гісторыі? Сёньняшняя рэчаіснасьць не дае пад-стаў для аптымізму, але часам гісторыя падносіць неспадзяванкі. Хто б мог падумаць у 1980 г., што
    116
    ПНР хутка зьнікне, а сьледам зьнікне й каму-нізм?
    Тады быў папулярны анэкдот. Брэжнеў бачыць жудасны сон. На Краснай плошчы сядзіць чэх, есьць кітайскімі палачкамі габрэйскую мацу й сьпя-вае «Ешчэ Польска не згінэла...». Іншым разам сны вяртаюцца.
    Наша Ніва. 2005. 12 жніўня.
    117
    Тры бакі аднаго мэдаля
    1 верасьня адзначаецца гадавіна трагічных па-дзей у Бэслане. На гэты дзень таксама прыпада-юць 66-я ўгодкі пачатку Другой усясьветнай вай-ны. 2 верасьня — 60-я гадавіна яе заканчэньня. Ці ёсьць сувязь паміж гэтымі датамі? Прыхамаць ча-лавечага розуму дазваляе, у прынцыпе, зьвязаць паміж сабой якія хочаш падзеі ды эпохі. У гэтым выпадку даводзіцца згадваць вядомую ісьціну: на ўроках гісторыі ніхто ня вучыцца. Асабліва слуш-на гэта гучыць для тых краін, улады якіх ня толькі ня хочуць вучыцца ў гісторыі, але разглядаюць яе проста як дапаможнік у прапагандзе. Нейкія ста-ронкі можна перапісаць на патрэбны ўладам ка-пыл, нейкія — проста выкінуць...