Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Злачынства й пакаяньне
60-я ўгодкі заканчэньня Другой усясьветнай вайны, у адрозьненьне ад 60-годзьдзя Перамогі, у Беларусі наўрад ці будуць адзначацца. Гэта й зразумела. Інакш давялося б гаварыць і пра ролю антыгітлераўскай кааліцыі, і аб унёску ў перамо-гу над Нямеччынай ды Японіяй Злучаных Шта-таў. Зразумела, гэтая роля па-рознаму ацэньваец-ца ў ЗША і ў тых краінах, што пацярпелі паразу ў вайне, а ў сьвядомасьці японцаў 1945-ты год аса-
118
цыюецца перш за ўсё з бамбаваньнем Хірасімы й Нагасакі. Тым ня менш, японцы памятаюць ня толькі пра гэта, стараючыся засвоіць урокі міну-лага. Так, прэм’ер-міністар Каідзумі нядаўна вы-казаў ад імя свайго народу шкадаваньне ды пры-нёс выбачэньні ўсім народам Азіі за тыя пакуты, што прынесла ім японская акупацыя.
Нямецкі народ, які таксама заплаціў страш-ную цану за палітыку Гітлера, у асобе найлепшых прадстаўнікоў інтэлігенцыі, палітыкаў і проста сумленных людзей не аднойчы пакаяўся за ва-енныя злачынствы мінулага. I ня проста пакаяў-ся. Нямеччына выплаціла кампэнсацыі нашчад-кам ахвяраў галакосту, былым вязьням лягераў, цягам некалькіх гадоў была сярод першых у роз-ных дабрачынных ініцыятывах у дачыненьні да краін былога СССР, у тым ліку Беларусі. 3 свай-го боку, праз 60 гадоў пасьля вайны немцы ма-юць права разьлічваць на гуманнае стаўленьне да загінулых салдат вэрмахту. Парэшткі многіх тысяч палеглых у Беларусі салдат усё яшчэ чака-юць свайго пахаваньня на прыстойных могілках. Усім вядома выказваньне аб тым, што вайна мо-жа лічыцца завершанай толькі тады, калі пахава-ны апошні з загіблых на ёй салдатаў.
Паліткарэктнасьць па-нямецку
Тым больш недарэчнымі, невытлумачальны-мі й недапушчальнымі падаюцца выпадкі, калі афі-цыйныя прадстаўнікі нямецкага народу пачына-юць гаварыць з прадстаўнікамі беларускага наро-ду зьняважлівай мовай — так, як гавораць іншым разам зь недарослымі дзецьмі. Назваць заяву па-сольства ФРН «у сувязі з паступаючымі на імя Па-сла Нямеччыны лістамі» хоць бы паліткарэктнай
119
не выпадае. Цяжка сказаць, ці зьяўляецца заява плёнам канцылярскай думкі супрацоўнікаў ня-мецкага пасольства ды асабіста пасла Нямеччы-ны, ці яна адлюстроўвае стыль нямецкай дыпля-матыі ў дачыненьні да Беларусі ў цэлым. У апош-няе вельмі не хацелася б верыць, бо гэта азначала б, што Другая ўсясьветная вайна сапраўды яшчэ не завершана — прынамсі, у галовах некаторых эў-рапейцаў.
Пакідаючы ўбаку стыль дакумэнту, варта зьвяр-нуць увагу на апошні абзац, дзе робіцца спасыл-ка на апытаньні грамадзкай думкі, якія «пацьвяр-джаюць важную ролю расейскай мовы як адной зь дзьвюх афіцыйных моў, асабліва ў палітычнай сфэры». Фантастычным чынам мова тытульнай нацыі нідзе не названая роднай мовай беларусаў. To бок у пасольстве прызнаюць яе толькі ў якасьці «адной зь дзьвюх афіцыйных моў». Гэта сапраў-ды жалезная лёгіка, калі гаворка вядзецца пра аб-грунтаваньне вяшчаньня перадач радыё «Нямец-кая хваля» па-расейску.
Але калі нямецкія дыпляматы хочуць паказаць, што яны законапаслухмяныя, што яны пасьля-доўна імкнуцца строга выконваць беларускі закон аб мовах, дык чаму б тады не прапанаваць вары-янт вяшчаньня «Нямецкай хвалі» на дзьвюх мо-вах — расейскай і беларускай?
Найперш удакладнім некаторыя рэчы. «Ня-мецкая хваля» як нямецкая радыёстанцыя мае права «ажыцьцяўляць сваё вяшчаньне на мовах, колькасьць якіх абмежаваная», — хоць на расей-скай, хоць на кітайскай, хоць на урду ці дары. Гэ-таксама прадстаўнікі розных народаў маюць пра-ва або ня слухаць перадач «Нямецкай хвалі», або слухаць і пры гэтым крытыкаваць іх. Безумоўнае
120
права крытыкаваць перадачы й вяшчальную па-літыку «Нямецкай хвалі» маюць і беларускія слу-хачы. Хацелася б верыць, што хоць бы ў гэтым пра-ве (у адрозьненьне ад права карыстацца роднай мовай) кіраўніцтва радыёстанцыі сваім слухачам не адмаўляе.
«Загранііца нам поможет...»
Пратэст інтэлігенцыі ў сувязі з тым, што «Ня-мецкая хваля» мае намер новую праграму, прыз-начаную для Беларусі, трансьляваць па-расейс-ку, выглядае дзіўным. Рэч ня ў сутнасьці пратэс-ту, а ў адрасаце. Чаму з аналягічным зваротам яго ініцыятары не зьвярнуліся раней да беларускага кіраўніцтва? Чаму не выступалі з крытыкай ра-сейскамоўнай этэрнай палітыкі БТ і радыё, ці хоць бы адной з FM-станцый? Апазыцыя ды інтэлі-генцыя стаміліся змагацца за мову, праводзіць пі-кеты, акцыі пратэсту ў яе падтрымку? Уся надзея ў справе выратаваньня беларускай культуры за-сталася толькі на заходнія дзяржавы? Тады гэ-тыя дзяржавы і будуць дапамагаць апазыцыі та-кім чынам, які будзе падавацца ім зразумелым і лягічным. Таму і гучаць адказы ў стылі «Бярыце што даюць!».
Калі самі апазыцыйныя лідэры ня могуць да-мовіцца ня толькі наконт адзінага кандыдата, але і наконт прыярытэтаў (у тым ліку прыярытэту беларускай мовы) — дык ці варта чакаць ад эўра-пейскіх палітыкаў, што яны за апазыцыю будуць праводзіць беларускую, а не расейскую культур-ную палітыку, займацца культуртрэгерствам?
Фактычна кіраўніцтву «Нямецкай хвалі» і Эўрасаюзу трэба падзякаваць за рашэньне зра-біць праграму для беларусаў на расейскай мове.
121
Гэта проста дазволіла паглядзець на моўную сы-туацыю Беларусі збоку. I, убачыўшы яе чужымі вачыма, жахнуцца з уласнай бездапаможнасьці, канфармізму ды проста абыякавасьці беларусаў. Ніякая «Нямецкая хваля» ці нават усе разам узя-тыя замежныя радыёгаласы сытуацыі, зразумела, ня зьменяць, нават калі ўсе яны пачнуць вяшчаць па-беларуску. Але ж і адсутнасьць хоць якой-небудзь альтэрнатывы расейскамоўнаму вяшчань-ню канчаткова кансэрвуе цяперашнюю палітыч-ную сытуацыю ў Беларусі, пры якой яна застаец-ца ўсяго толькі пэрыфэрыяй расейскай паліты-кі.
Самая папулярная мова
I тут узьнікае наступнае пытаньне, скіраванае ўжо да тых, хто разглядае расейскую мову ў СМІ, у тым ліку замежных, як панацэю ад палітычнай адсталасьці Беларусі, як адзіны спосаб данесьці да масаў дэмакратычныя каштоўнасьці й пера-давыя думкі апазыцыі. Няўжо шаноўнае спадар-ства ўсур’ёз лічыць, што само па сабе веданьне ра-сейскай мовы (а многія палітыкі й журналісты, на жаль, ня надта добра яе ведаюць, хоць і карыстаюц-ца) дазваляе пазбавіцца палітычнага правінцы-ялізму, заваяваць сапраўдную папулярнасьць у масах, прапанаваць прывабную праграму дзеянь-няў? Аднаго такога палітыка мы ўжо маем. Ці, мо-жа, стаўка робіцца на новых палітыкаў-клонаў, для якіх культура свайго народу, будучыня нацыі — пусты гук?
I яшчэ. Няўжо нехта ўсур’ёз думае, што мова — гэта ўсяго толькі набор граматычных правілаў, фанэтыка й правапіс? Няўжо не зразумела, што мова — гэта яшчэ і лад жыцьця? Калі б эўрапей-
122
скія палітыкі гэтага не разумелі, дык Нямеччы-на, напрыклад, даўно загаварыла б па-ангельс-ку. А таксама Францыя, Польшча, Чэхія.
Навязваньне расейскай мовы азначае навяз-ваньне расейскага ладу думак, стэрэатыпаў у па-літыцы, культуры, манеры паводзінаў. Прайдзі-цеся ўвечары вуліцамі Менску й паслухайце, на якой мове і што гавораць маладыя людзі. Вы на такой мове хочаце размаўляць з выбарцамі, спа-дары палітыкі й палітолягі? Закіды ў абарону ра-сейскай мовы як адзінай мовы, на якой толькі й можна размаўляць зь беларускім электаратам, па сутнасьці, нічым не адрозьніваюцца ад прапано-вы ўзаконіць мат у этэры. Ну чаму ж, калі боль-шасьць нашых суграмадзян карыстаюцца матам у жыцьці, не зрабіць мацернае радыё? Яно пабі-ла б усе рэкорды папулярнасьці й зрабілася б пры-вабным для інвэстараў і рэклямадаўцаў. Чамусьці здаецца, што «Нямецкая хваля», напрыклад, ад-мовілася б ад такой ідэі. Але ж спасылацца на са-цыялягічныя апытаньні, паводле якіх большасьць насельніцтва слухае радыё па-расейску, ня ёсьць больш карэктным мэтадам перакананьня.
Як бы гэта ні адмаўлялі нямецкія палітыкі й дыпляматы, а таксама прадстаўнікі Эўразьвязу, усё-такі ў рашэньні зрабіць менавіта расейска-моўную перадачу для Беларусі бачыцца саступ-ка ня толькі й ня столькі цяперашнім беларускім уладам, колькі ўладам расейскім. Прынамсі, тым палітычным колам, якія хацелі б зьмены цяпе-рашняга беларускага рэжыму, але толькі такім чы-нам, каб сама Беларусь заставалася ў арбіце ўплы-ву Крамля. Карацей кажучы, каб ня сталася так, як ва Ўкраіне, дзе ўкраінская мова адыграла най-важнейшую ролю ў кансалідацыі грамадзтва Ba-
123
кол дэмакратычнага і праэўрапейскага, а не пра-расейскага кандыдата.
Палітыка рэвэрансаў
Самы час вярнуцца да ўрокаў гісторыі. 1 ве-расьня 1939 г. Польшча была пакінутая заходнімі дзяржавамі на разбор Гітлеру й Сталіну. Але яшчэ раней, у 1938-м, быў Мюнхэн, дзе Чэхія, разам з чэхамі й чэскай мовай, была прынесена ў ахвяру Гітлеру дзеля яго супакаеньня. А таксама ў ахвя-ру самазаспакаеньню заходніх палітыкаў. Цяпе-рашняя палітыка рэвэрансаў некаторых заходніх краін перад Крамлём прымушае іншым разам аб гэтым успомніць. Даволі доўгі час на Захадзе га-варылі пра Пуціна як пра цывілізаванага паліты-ка, зь якім можна й трэба мець справу. Тым больш што ад Расеі шмат у чым залежыць, напрыклад, паліўная бясьпека Нямеччыны, іншых краін За-ходняй Эўропы.
Здавалася б, пасьля Бэслану, дзе падчас штур-му школы з закладнікамі-дзецьмі выкарыстоў-ваўся напалм, Захад павінен быў больш цьвяро-за паглядзець на палітыку Пуціна. Але ж год пасьля Бэслану прайшоў пад знакам пуцінскай прапа-ганды аб неабходнасьці сумеснай з Захадам ба-рацьбы зь міжнародным тэрарызмам. Маўляў, у Расеі і ў заходніх краінаў адны й тыя ж мэты. Зла-чынствы фэдэральных войскаў у Чачэніі, саму злачынную вайну на Каўказе ўсім прапанавана забыць. А вось пра нібыта законныя інтарэсы Ра-сеі ў блізкім замежжы, наадварот, прапанавана па-мятаць і абавязкова ўлічваць іх — асабліва расей-скія інтарэсы ў Беларусі.
Зразумела, усе аналёгіі й параўнаньні кульга-юць, прынамсі, на адну нагу. Палітыка, як вядо-
124
ма, — мастацтва магчымага. Але ж рабіць выгляд, што палітыка робіцца на роўным месцы, з нуля — так, як быццам не было гісторыі й няма будучыні, а ёсьць толькі сёньняшні дзень, — ня варта. Калі такую палітыку й называюць рэальнай, дык па-раўнаць яе можна хіба толькі з адным вядомым мэтадам у мастацтве — сацыялістычным рэаліз-мам.
Наша Ніва. 2005. 26 жніўня.
125
Ціха! Ідзе інфармацыйная вайна!
Беларускія ўлады ў сваёй інфармацыйнай па-літыцы ставяцца да замежнікаў, як і да белару-саў. Эўрапейцы ж да беларусаў ніяк ня ставяц-ца — яны іх не заўважаюць.