Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Наша Ніва. 2005. 30 верасьня.
132
На вайне як на вайне
Канстытуцыйны суд Гіпіпаніі пастанавіў, што суды гэтай краіны могуць разглядаць справы аб васнных злачынствах альбо злачынствах супраць чалавечнасьці, незалежна ад таго, хто стаў ахвярай гэтых злачынстваў, і ад таго, дзс яны былі зьдзейсьнены.
3 газэт
Мой бацька любіць часам паўтараць: «Далі б мне аўтамат! Я б з усімі гэтымі нягоднікамі не раз-маўляў бы — паставіў бы да сьценкі і... тра-та-та!» Гаворыцца гэта жартам, але калі ўлічыць парты-занскае дзяцінства бацькі, то як бы і не зусім.
Прыходзіць на памяць сучасны анэкдот. Хто ёсьць беларус? Патрыёт. А два беларусы? Парты-занскі атрад. Тры? Партызанскі атрад і... здраднік. Таксама нясьмешны нейкі жарт. Дый не да жар-таў увогуле. Хто — з маладзейшага нават, «непар-тызанскага» пакаленьня — ня марыў калі-небудзь узяць у рукі той аўтамат? I не нямецка-фашысц-кіх захопнікаў пайсьці страляць, а некаторых сва-іх суайчыньнікаў? Лекары кажуць, што гэта ў нас натуральная, прыроджаная агрэсіўнасьць. Але ёсьць амаль у кожнага яшчэ адна мара, нават са-ладзейшая за аўтамат. Гэта суд. I не вышэйшы, завоблачны нейкі суд, а самы сапраўдны, зямны — з прысяжнымі засядацелямі, судзьдзямі ў чорных мантыях і з буклямі, строгімі ахоўнікамі з аўчар-
133
камі, сумнымі шматтомнымі пратаколамі допы-таў ну і, зразумела, лавай падсудных.
Калі б Чаўшэску быў жывы
Мужа ды жонку Чаўшэску, расстраляных у ба-язьлівай мітусьні ў нейкім двары, ня так ужо й шкада. Асабліва румынам, якім давялося жыць пад ягонай уладай. Шкада, што не было суду, што не змаглі паглядзець у вочы дыктатару былыя ах-вяры. Напрыклад, Юльюс Піліп — работнік, які насьмеліўся ўвосень 1980-га адправіць з Румыніі прывітальную тэлеграму на адрас польскай «Салі-дарнасьці». За гэты свой учынак Піліп адседзеў шэсьць з паловай гадоў у вязьніцы, закаваны ў кайданы. Праз 25 гадоў Піліпа вітала воплескамі, стоячы, шматлюдная заля ў Варшаве, дзе прахо-дзіла канфэрэнцыя, прысьвечаная спадчыне «Са-лідарнасьці». Шкада, што Чаўшэску да гэтага не дажыў. Але нават калі б і дажыў, ці ўбачыў бы нешта? Ці зразумеў, што зьмянілася ў сьвеце за апошнія 15 гадоў?
На той канфэрэнцыі заля авацыямі вітала вя-домага праваабаронцу Сяргея Кавалёва, былога вязьня ГУЛАГу, потым — паплечніка Андрэя Сахарава. У Расеі імя Кавалёва сёньня згадваюць у самым нэгатыўным кантэксьце: здраднік, што прадаўся заходнім імпэрыялістам і чачэнскім бан-дытам.
У Расеі напачатку 1990-х нібыта быў суд над КПСС. Хоць які там суд? Няма чаго ўспомніць. Сярод абаронцаў «гонару й годнасьці» КПСС — ніводнага запамінальнага твару, ніводнага сапраў-днага Насфэрату. Судзьдзі сёньня засядаюць у Думе альбо працуюць у Адміністрацыі прэзыдэн-та. Суд «над сыстэмай» загадзя быў наканаваны
134
на правал. Судзіць сыстэму не выпадае, як і лю-бую абстракцыю. Судзіць можна толькі людзей — з імёнамі, прозьвішчамі, фактамі біяграфіі. Так-сама яны ёсьць у ахвяр. I гэтым — тым, што жылі або выжылі насуперак усяму, — страшныя яны сваім катам і іхным нашчадкам.
Нож у сэрцы
Катынь, як і Курапаты, ім як востры нож у сэр-цы. Ня хочуць нічога чуць, ня хочуць прызнаваць факты, ня хочуць нават называць лічбаў заката-ваных. Пра імёны тых, хто расстрэльваў, даваў загады, гаварыць'няма чаго — пільнуюць як вока ў лобе. Лепей за ўсё — зваліць віну на каго-не-будзь іншага.
Але калі на ўвесь экран бульдозэр закопвае ў траншэі тысячы трупаў закатаваных вязьняў канцлягеру, тады арганізатары й натхніцелі зла-чынстваў адварочваюцца, адчуваюць сябе брыд-ка, але мусяць глядзець, мусяць адказваць на пытаньні, мусяць гаварыць хоць нешта ў адказ.
Але ці адчувалі падсудныя на лаве Нюрнбэр-скага трыбуналу згрызоты сумленьня? Юліюс Штрайхэр, адзін з галоўных функцыянэраў Рай-ху, якія адказвалі за вырашэньне «габрэйскага пытаньня», абяцаў трыбуналу, калі яго пакінуць у жывых, верай і праўдай да скону дзён служыць «сусьветнаму габрэйству». Але гэта быў гнюсны псыхалягічны выверт. Ва ўсялякім выпадку, ня каяньне. «Злачынцы ня хочуць прызнаць сваёй віны» — так называецца кніга польскага публі-цыста Караля Малцужыньскага, якому давялося асьвятляць Нюрнбэрскі працэс. Дастаткова па-глядзець на тое, як нахабна паводзіць сябе былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч у га-
135
аскай турме, як бессаромна зацягвае працэс, па-вучае ды абвінавачвае заходнія дэмакратыі, дзя-куючы інстытутам якіх ён так утульна ды ўпэўнена адчувае сябе ў зьняволеньні. Усе ягоныя правы як абвінавачванага абароненыя, і былы дыктатар ахвотна карыстаецца прынцыпамі міжнародна-га права, пры гэтым абвінавачваючы суд у безза-коньні.
Пакараньне на курорце
Наіўна спадзявацца, што Мілошавіч, ці Ху-сэйн, ці яшчэ нехта з былых дыктатараў пад ця-жарам абвінавачаньняў і фактаў раскаюцца ва ўчыненым. Яны ўсе, падобна да Патрыярха з pa-Many Гарсія Маркеса, служылі толькі свайму на-роду... Палацы, рахункі ў замежных банках ня трэба згадваць — яны ў сваім служэньні народу заслугоўвалі большага, на іх думку. Суды, міжна-роднае права прыдуманыя не для таго, каб пера-выхоўваць злачынцаў. Для гэтага ёсьць царква, псыхааналіз ды іншыя інстытуты. Пакараньне злачынстваў патрэбна, як гэта ні сьмешна гучыць, не злачынцам, а іх ахвярам. Дзеля таго каб існа-вала надзея. Хоць бы ейны агеньчык — на тое, што злачынцы будуць пакараныя яшчэ пры жыцьці. I што гэта хоць некалі некага ды стрымае...
Ня так даўно былы эсэсавец Эрых Прыбке, асуджаны на пажыцьцёвае пакараньне за тое, што падчас вайны па яго загадзе былі расстраляныя 335 італьянцаў, быў заўважаны на беразе возера, на віле сябра, таксама эсэсаўца. Выявілася, што дазвол вязьню на адпачынак даў рымскі суд — той самы, які судзіў Прыбке. Фармальна і на віле ў свайго сябра былы эсэсавец знаходзіўся пад «хатнім арыштам» — за вілай назіралі карабінэ-
136
ры. Суд кіраваўся нібыта гуманнымі матывамі. Прыбке споўнілася 92 гады, вось і было выраша-на трохі аслабіць рэжым старому. Але як быць з памяцьцю ахвяраў? Гісторыя выклікала абурэнь-не ва ўсёй Італіі — зразумела, найперш сярод бы-лых удзельнікаў Супраціву. Сам жа Прыбке, калі меркаваць па ягоных інтэрвію, лічыць, што ўжо даўно расплаціўся за «грахі юнацтва». Цяпер мож-на і на заслужаны адпачынак. А што, былыя чыны НКВД-КГБ на «заслужанай пэнсіі» думаюць інакш?
Былы чылійскі дыктатар Піначэт, якому споў-нілася дзевяноста, напэўна, ня надта разумеў, што зь ім адбываецца, калі яго затрымлівалі. За што яго, заслужанага генэрала, можна судзіць? У 1998 г. гішпанскі судзьдзя Бальтазар Гарсон, які адстойвае прынцып вяршэнства міжнароднага права над нацыянальным заканадаўствам, выдаў ордэр на арышт Піначэта, які ў той час быў у Лён-дане. Англія адмовілася тады выдаць чылійскага генэрала гішпанскаму правасудзьдзю на падста-ве кепскага стану здароўя Піначэта. Між тым, дзя-куючы намаганьням Гарсона ў Мадрыд былі да-стаўленыя некалькі былых афіцэраў, якія спры-чыніліся да выкраданьня тысяч людзей у 1970-я гады ў Аргентыне. Адзін з афіцэраў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне.
Справядлівасьць бязь межаў
Цяпер чарга за ваеннымі злачынцамі з Гватэ-малы, на сумленьні якіх масавыя забойствы пад-час грамадзянскай вайны 1978—1986 гг. Ляўрэ-атка Нобэлеўскай прэміі міру Рыгабэрта Мэнчу, якая не змагла дабіцца справядлівасьці ў сваёй краіне, зьвярнулася ў гішпанскі суд з позвай аб
137
пакараньні ўдзельнікаў нападу на пасольства Гіш-паніі ў 1980 г. Падчас яго былі забітыя 37 праціў-нікаў гватэмальскага рэжыму, якія спрабавалі сха-вацца ў дыпмісіі. Канстытуцыйны суд Гішпаніі прызнаў, што «важнейшымі за нацыянальныя ін-тарэсы ёсьць прынцыпы міжнароднага права й справядлівасьці», таму краіны, якія падпісалі кан-вэнцыю аб перасьледзе за злачынствы супраць чалавечнасьці, могуць судзіць абвінавачаных у такіх злачынствах незалежна ад таго, дзе яйы былі ўчыненыя.
Усё гэта гучыць у Беларусі як нейкая прыго-жая казка, зусім далёкая ад рэчаіснасьці, як ней-кая фантастычная мара. Што значыць для амо-наўца, які ўдарыў жонку зьніклага журналіста, a потым яшчэ й выйграў у судзе маральную кам-пэнсацыю ў сваёй ахвяры, міжнароднае права й прынцыпы справядлівасьці? Ці чуў ён калі-небудзь у сваім жыцьці гэтыя словы? Што тым людзям, якія выкрадалі Захаранку, Ганчара, Кра-соўскага або прыкрывалі выкрадальнікаў, да дзя-сяткаў тысяч зьніклых у Гватэмале? Ім цяжка вы-мавіць імя кіпрыёта Хрыстаса Пургурыдэса, які займаецца расьсьледаваньнем зьнікненьняў па-літычных апанэнтаў рэжыму ў Беларусі, а слова-злучэньне «Парлямэнцкая асамблея Рады Эўро-пы» наўрад ці ўвогуле нешта ім гаворыць.
Ёсьць, праўда, іншая катэгорыя людзей. Яны з усьмешкай на вуснах растлумачаць вам усё пра палітыку «двайных стандартаў». Пра тое, што ў Гішпаніі ўсё яшчэ ня знойдзеныя ўсе ўдзельнікі страшных тэрактаў на вакзале ў Мадрыдзе. Што гішпанская паліцыя бесчалавечна абышлася зь нелегальнымі імігрантамі-афрыканцамі. Штоў Іра-ку гінуць і зьнікаюць штодня дзясяткі людзей.
138
Што ўмовы ўтрыманьні вязьняў у Гуантанама не-выносныя, а ў Амэрыцы ад ураганаў гінуць нэг-ры. Што тысячы людзей зьнікаюць штодня ў роз-ных кутках сьвету. А гэта значыць, што Беларусь для гэтых спадароў, якія любяць усё тлумачыць, таксама ўсяго «нейкі куток», дзе жывуць тубыль-цы. Праўда, асабліва спрытным зь іх дазваляюць няблага карміцца і нават займаць некаторыя па-сады. I за гэта трэба быць удзячнымі ўладзе. A каго звольнілі ці адправілі на хімію за «паклёп» — туды ім і дарога. Судзіць за гэта нельга. Але памя-таць будуць. I хай спадарства паспрабуе нешта растлумачыць наконт двайных стандартаў і двай-ной маралі сваім дзецям...
Суд ідзе...
Гэты фэномэн вядомы ды апісаны ў літарату-ры, у тым ліку айчыннай, не аднойчы. Людзі, якія падчас вайны праяўлялі дзівосы сьмеласьці, якія не згіналіся пад кулямі, пасьля вайны зноў пера-твараліся ў звычайных людзей. Яны зноў, як не-калі, пачыналі баяцца выступіць на сходзе, запя-рэчыць начальніку, сказаць праўду. Мабыць, адна з прычын такіх паводзін была даволі простай. На вайне не было чаго губляць — акрамя ўласнага жыцьця. Пасьля ў людзей зьявіўся хоць і прымі-тыўны, але дабрабыт. Пакойчык у камунальнай кватэры, сякая-такая зарплата, на якую можна пра-карміць сям’ю, бясплатныя школьныя сьняданкі.