Звыклае зло
Віталь Тарас
Выдавец: Наша Ніва
Памер: 311с.
Мінск 2007
Наша Ніва. 2004. 6 жніўня.
95
Гэтае забытае слова « салідарнасьць »
«Водка шесть н водка восемь — Все равно мы ішть не броснм! Ну, а еслн будет больше, Мы устронм то, что в Польше!»
Гэты немудрагелісты вершык нарадзіўся 25 га-доў таму. Для сёньняшніх маладых людзей ён уяўляе сабой суцэльную шараду. Для тых, хто ня жыў у той час, трэба тлумачыць, што ў першым радку згадваюцца цэны на гарэлку. Шэсьць, а тым больш восем савецкіх рублёў за бутэльку пры та-гачасных мізэрных зарплатах былі немалымі гра-шыма. У 1980-м цэны на ўлюбёны напой працоў-ных у мэтах «павышэньня дабрабыту савецкага народу» (як пісалася ў пастановах партыі і ўраду) павышаліся двойчы, што выклікала страшэнную нездаволенасьць масаў. Ну, а што было тады ў Поль-шчы й чым пагражалі савецкія грамадзяне савец-кай уладзе — таксама трэба тлумачыць.
Адбылася тады абсалютна нечуваная для эпо-хі разьвітога сацыялізму рэч.
Кароткае замыканьне
У ліпені 1980-га Польшчу скаланулі страйкі, якія ўспыхнулі ў Гданьску, Шчэціне, Варшаве, a
96
потым пашырыліся на ўсю краіну. Паводле паліт-эканоміі сацыялізму, такога быць не магло — эк-спл юатацыя працоўных адбываецца толькі ў кап-краінах, а пры сацыялізьме прадпрыемствы на-лежаць працоўным. Рабочыя Гданьскай вэрфі ці варшаўскага трактарнага заводу «Урсус» паліт-эканомію ведалі слаба. I калі ўрад рэзка падняў цэны на мяса й мясныя прадукты, пакінуўшы ра-нейшыя заробкі, рабочыя спынілі працу. Савец-кая прапаганда была ў шоку. Перад гэтым, у 1970-я, прыклад братняй Польшчы пад кіраўніцтвам пер-шага сакратара ПАРП Э. Герака падаваўся як вар-ты перайманьня ў пляне росту дабрабыту. Поль-шчу тады называлі «самым свабодным баракам у сацыялістычным лягеры».
Савецкае кіраўніцтва раздражняла, што лідэ-рам прафсаюзнага руху стаў звычайны электрык, бацька сямейства, шчыры каталік Лех Валэнса. Як потым пра яго скажуць — электрык, які зрабіў «кароткае замыканьне ў камуністычнай сыстэме».
«Трыбуна люду» як носьбіт праўды
Нават у савецкай таталітарнай сыстэме зь яе татальнай цэнзурай існавалі своеасаблівыя дзір-кі. Так, у Менску ў шапіках «Саюздруку» ў 1980-м можна было свабодна купіць за капейкі газэту польскіх камуністаў «Трыбуна люду». У 1970-я яна мала чым розьнілася ад савецкай «Правды». Таму ніхто з савецкага начальства не чакаў ад ка-муністычнага выданьня таго, што яно ўтварыла. Па-першае, газэта інфармавала чытачоў пра страй-кі. Потым, калі ўлады вымушаны былі сесьці за стол перамоў з кіраўніцтвам незалежнага праф-саюзу «Салідарнасьць», газэта ня проста пісала пра сам факт перамоў, але вымушана была вык-
97
ладаць меркаваньне ня толькі ўрадавага боку, але й дзеячаў апазыцыі, хоць і не пагаджалася зь ім.
Нарэшце ў верасьні 1980-га «Трыбуна люду» апублікавала тэкст гістарычнага пагадненьня ў Ястшэмбе, у якім прызнавалася права незалеж-нага апазыцыйнага прафсаюзу на сваё існавань-не ды абарону правоў працоўных.
У той час мне давялося працаваць на БТ, дзе кожны тыдзень на занятках палітынфармацыі ле-ктары апавядалі пра падступныя пляны імпэры-ялістаў у дачыненьні да Польшчы ды прадажную польскую апазыцыю.
На заняткі я звычайна прыносіў з сабой сьве-жую «Трыбуну» й чытаў пра апошнія польскія па-дзеі. Часам да мяне далучаліся яшчэ некалькі ка-легаў — з тых, што ведалі польскую мову, астат-нія прасілі пераказаць, што пішуць. Старэйшыя касавурыліся, але заўваг ніколі не рабілі.
Каб Міхнік чуў
А пра гістарычны пленум ЦК ПАРП, на якім быў зьняты з пасады Герак, а на яго месца пастаў-лены Станіслаў Каня, я даведаўся ў Горадні, з экс-траннага выпуску навін польскага тэлебачаньня.
Ня стану перабольшваць і казаць, што той пле-нум, як і ўвогуле падзеі ў тагачаснай Польшчы, выклікалі вялікую цікавасьць у Беларусі. Нават тыя, у каго была магчымасьць глядзець польскае тэлебачаньне, цікавіліся ня столькі страйкамі, колькі забаўляльнымі перадачамі — мульцікамі, сэрыяламі, эстрадай. У застольных жа размовах калі й гаварылі пра польскія падзеі, дык часьцей за ўсё зь нейкім раздражненьнем, нават злось-цю — ат, тыя палякі, халера іх бяры! Чаго ім бра-кавала?!
98
Пасьля «Трыбуна люду» зьніклаз шапікаў. Усю інфармацыю, асабліва пасьля ўвядзеньня вайско-вага становішча ў Польшчы ў сьнежні 1981-га, даводзілася атрымліваць з замежных радыёгала-соў. Гаварыць жа шчыра на польскія тэмы стала проста небясьпечна.
Між іншым, тады здарыўся зпізод, які асаблі-ва выразна паказаў розьніцу паміж савецкім гра-мадзтвам і польскім. Адзін з тагачасных лідэраў КОС—КОР (падпольнай арганізацыі, што спры-чынілася да стварэньня «Салідарнасьці»), цяпе-рашні галоўны рэдактар «Газэты выборчай» Адам Міхнік, быў адпраўлены ў варшаўскую турму. Дык вось, жыхары навакольных дамоў штовечар, калі распачыналася трансьляцыя «Вольнай Эў-ропы», уключалі свае радыёпрыймачы на поўную магутнасьць, каб вядомы на ўсю краіну вязень змог пачуць апошнія навіны.
Фэномэн «Салідарнасьці»
«Салідарнасьць» працягвала дзейнічаць у пад-польлі. Выстаяўшы ў самы цяжкі час, прымусіў-шы камуністычныя ўлады сесьці за «круглы стол» перамоў з апазыцыяй, якія скончыліся поўнай пе-рамогай на першых дэмакратычных выбарах, «Са-лідарнасьць» пачала хутка траціць свае пазыцыі ў свабодным грамадзтве. Паступова яна саступі-ла на выбарах — і прэзыдэнцкіх, і парлямэнцкіх — левым партыям, а потым і ўвогуле сышла з агуль-нанацыянальнай арэны як самастойная палітыч-ная сіла. Прафсаюзны рух зрабіў сваю справу — гэты рух павінен быў сысьці.
Аднак хоць з моманту ўтварэньня «Салідар-насьці» мінула ўжо чвэрць стагодзьдзя, ейны фэ-номэн яшчэ не разгаданы цалкам гісторыкамі. За-
99
стаецца без адказу галоўнае пытаньне — ці была «Салідарнасьць» чыста нацыянальнай зьявай, абу-моўленай польскай гісторыяй, традыцыямі, мэн-тальнасьцю? Ці яна была заслугай прыўнесеных з-за мяжы паліттэхналёгій і сталася, такім чынам, далёкім папярэднікам «каляровых рэвалюцый» XXI ст.? Hi для кога не сакрэт, што на падтрымку незалежнага прафсаюзнага руху ў Польшчы вы-лучаліся немалыя грошы заходнімі дэмакраты-ямі. Але наколькі гэтая дапамога была вызначаль-най для перамогі дэмакратыі ў самой краіне?
Шляхам вызваленьня
Наколькі можна меркаваць, падзеі 1980-х у краінах усходняга блёку адбыліся ня ў выніку экс-парту рэвалюцыі. «Аксамітная рэвалюцыя» ў Чэ-хіі адбылася не таму, што ў Польшчы перамагла «Салідарнасьць». Вугоршчына, Усходняя Нямеч-чына, Баўгарыя, а потым краіны Балтыі ішлі кож-ная сваім шляхам да вызваленьня (выключэньнем стаў хіба падрыхтаваны спэцслужбамі пераварот у Румыніі). Хоць прыклад папярэднікаў, а такса-ма дапамога заходніх дэмакратый, безумоўна, мелі вялікае значэньне для народаў гэтых краін.
Варта нагадаць, што лідэры «Салідарнасьці» не аднойчы наведвалі Беларусь у 1990-я, сустра-каліся з актывістамі незалежных беларускіх праф-саюзаў, нават зьвярталіся непасрэдна да менскіх працоўных на мітынгах. Аднойчы па абвінава-чаньні ў агітацыі супраць уладаў быў высланы зь Беларусі лідэр «Салідарнасьці», наступнік Леха Валэнсы на гэтай пасадзе Мар’ян Кшаклеўскі.
I што ж? Дзесяць гадоў таму, 1 верасьня (яшчэ адна круглая дата!), распачаўся страйк менскіх мэ-трапалітэнаўцаў. Работнікі іншых галін страйку не
100
падтрымалі. Страйкоўцы засталіся сам-насам з уладамі. Арганізатары былі звольненыя, пачалі-ся рэпрэсіі супраць прафсаюзных актывістаў, не-залежных прафсаюзаў, дэмакратычных грамадз-кіх арганізацый.
Акцыі салідарнасьці са сваякамі зьніклых па-літыкаў зьбіраюць усё менш людзей. Пятая гада-віна зьнікненьня журналіста Зьмітра Завадзкага азначылася яшчэ адным агідным фактам. Падчас акцыі «Хочам ведаць праўду» на Кастрычніцкай плошчы ў Менску амапавец ударыў кулаком у твар жонку Зьмітра Сьвятлану. Тэлекамэры па-казалі гэты брутальны акт прадстаўніка ўлады на ўвесь сьвет. Беларуская грамадзкасьць праглы-нула й гэта. Якая тут можа быць гаворка пра са-лідарнасьць?
Гісторыя — рэч жорсткая
Сэрыя дэмакратычных рэвалюцый не закра-нула, дый не магла, відавочна, закрануць краіны былога СССР, за выключэньнем балтыйскіх. Сёнь-ня абсалютна ясна, што распад Савецкага Саюзу і атрыманьне дзяржаўнага сувэрэнітэту саюзнымі рэспублікамі стварылі ўсяго толькі перадумову, магчымасьць дэмакратычнага выбару. Але маг-чымасьць зусім не азначае непазьбежнасьці. Бе-ларускі народ, па сутнасьці, зрабіў свой выбар на выбарах (прабачце за таўталёгію) 1994-га году. Ці азначае гэта, што зробленую памылку — зрэш-ты, цалкам заканамерную для посттаталітарнай краіны — ніколі ня ўдасца выправіць?
Між іншым — ня дзеля суцяшэньня, а дзеля праўды, — 25 гадоў таму народ зусім іншай краі-ны таксама зрабіў свой выбар. Шляхам дэмакра-тычнай рэвалюцыі й свабодных выбараў да ўла-
101
ды ў Іране прыйшоў аяталаг Хамэйні. Краіна доб-раахвотна вярнулася ў сярэднявечча, да тэакра-тычнага праўленьня.
Так, гісторыя — рэч жорсткая. Яна ня ведае ўмоўнага ладу. Але ж і дэтэрмінізму гісторыя ўсё-такі не прызнае. Інакш у адных і тых жа ўмовах усе народы паводзілі б сябе абсалютна аднолька-ва. Але ж мы бачым, што ва Ўкраіне, напрыклад, дзе ўмовы ў цэлым былі падобныя да беларускіх ці, скажам, расейскіх, народ павёў сябе інакш. Гэ-та, зноў жа, не азначае, што ўкраінцы зрабілі адзіна правільны выбар, высунуўшы Юшчанку. Цалкам магчыма, што заўтра яны расчаруюцца ў сёньня-шнім кіраўніцтве ды прагаласуюць за Януковіча. У гэтым сэнсе ўкраінскія выбаршчыкі нічым не адрозьніваюцца ад польскіх, вялікая частка якіх яшчэ зусім нядаўна гатовая была пайсьці за па-пулістам Лепэрам, ці якіх-небудзь іншых.
Але ж ёсьць адна прынцыповая рэч, якую сьвя-дома ці несьвядома ігнаруюць разважныя крыты-кі «аранжавай рэвалюцыі» ва Украіне або «ружо-вай рэвалюцыі» ў Грузіі. Чым новыя ўлады лепшыя ад старых? — пытаюцца яны. Хіба новыя гаспа-дары ня робяць памылак, не змагаюцца за хлеб-ныя пасады, не падманваюць выбаршчыкаў? Пад-тэкст такіх пытаньняў зразумелы: навошта ўкраі-нцам было выходзіць на плошчы, калі вынікамі рэвалюцыі ўсё адно заўсёды карыстаюцца адзін-кі? I ці варта беларусам сёньня пратэставаць, калі невядома, ці стане лепш у выніку зьменаў заўтра?
Маральны выбар
Але хіба сам факт выхаду на Майдан, адчу-ваньне адказнасьці й адзінства з тымі, хто быў побач, само чаканьне перамен і вера ў іх магчы-